Верашчака
476 subscribers
8.89K photos
1.42K videos
5 files
2.28K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЛюдзіБеларусі

Іван Якаўлевіч Навуменка — апошні народны пісьменнік Беларусі.
Ён атрымаў гэтае званне ў 1995 годзе.
Пры гэтым, верагодна, з’яўляецца самым малавядомым з усіх «народных».


Нарадзіўся 16 лютага 1925 года у в. Васілевічы Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (цяпер — горад у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці) ў сям’і чыгуначніка.
#ЛюдзіБеларусі

Творчасць Івана Навуменка

Першыя вершы пісьменніка былі апублікаваны ў 1946 годзе ў раённай газеце. З прозай дэбютаваў апавяданнямі ў 1955 годзе ў часопісе «Маладосць». Гэта былі апавяданні «Сідар і Гараська» і «Эх, махорачка».

Вельмі часта ў сваіх творах Навуменка падымае тэму моладзі ў час вайны. Звязана гэта з тым, што ён сам сустрэў вайну сямнаццацігадовым. Нават першы зборнік пісьменніка, які выйшаў у 1957 годзе, называўся «Семнаццатай вясной».

Усяго ж у яго выйшла 11 зборнікаў апавяданняў і аповесцяў. Апошні, «Водгулле далёкіх вёснаў» — у 1989 годзе.

Героі Навуменкі — патрыёты Радзімы, якія агульныя інтарэсы ставяць вышэй асабістых. А асноўная тэматыка яго творчасці — Другая Сусветная вайна.

У пачатку творчасці пісьменнік у асноўным пісаў апавяданні. Але пазней пачынае ствараць аповесці, раманы і п’есы.

Важнае значэнне ў творчасці Навуменкі займае трылогія: «Сасна пры дарозе «(1962) «Вецер у соснах» (1967) «Сорак трэці» (1974). Яна расказвае аб партызанскай барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў і носіць маштабны, гераічны характар.

Варта таксама адзначыць раман «Смутак белых начэй» (1979), прысвечаны фінальнаму этапу вайны. Аўтар без пафасу, простай мовай распавядае аб трагічным чалавечым лёсе.

Навуменка спрабаваў пісаць вершы і хацеў нават выдаць зборнік. Але як сам пазней прызнаўся — быў шчаслівы, што не зрабіў гэтага. Таму што вершы ў яго атрымліваліся «казённыя».

Акрамя творчасці займаўся навуковай працай — даследаваў творчасць Максіма Багдановіча, Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа. Апублікаваў каля 200 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій.

У 1981-1984 гадах выйшаў збор твораў пісьменніка ў 6 тамах. А ў 2018 завяршылася выданне 10-томнага збора твораў пісьменніка, у які ўвайшлі ў тым ліку і вершы Навуменкі.
Ці ведаеце Вы, сябры, што значыць "Мілавіца"? А як іначай нашыя продкі называлі Вялікую і Малую Мядзьведзіцу? Ніжэй спрадвечныя беларускія імёны асноўных зорак й сузор’яў (паводле артыкула В. Вячоркі):

✨️Млечны Шлях — Птушыны Шлях, Дарога ў Вырай, Божая Дарога, Зорны Шлях

✨️Палярная Зорка — Зорны Кол

✨️Вэнэра — Зараніца, Заранка, Вечарніца, Вячорка, Воўчая Зорка, Мілавіца

✨️Вялікая і Малая Мядзьведзіца — Вялікі і Малы Воз

✨️Пляяды — Сіта

✨️Пояс Арыёна — Тры Каралі, Касцы
#СучаснаяБеларусь

Незвычайныя помнікі Беларусі

Дзе ж знаходзіцца помніку бабру, калі не ў Бабруйску?

З'явілася скульптура ў 2006 годзе, калі ў горадзе праходзіў фэст вясковай культуры Беларусі «Дажынкі».

Улады заявілі, што так бы выглядаў сярэднестатыстычны паспяховы жыхар Бабруйска, калі б быў бабром.

Што ж, выгляд у бабра злёгку заліхвацкі, затое ланцужок на яго шыі па чутках прыносіць поспех і багацце.
Дзякуй Аляксею Дзерманту за такое падрабязнае тлумачэнне і за ўвагу да нашага сціплага канала, але ж мы тут навуковымі даследваннямі не займаемся, мы пра тое, што ад душы і да сэрца.
Прыгожая легенда - гэта прыгожая легенда. І не трэба бачыць у ёй загавары і дыверсіі.

А мы працягваем размяшчаць той кантэнт, які лічым цікавым для прыемнага баўлення часу.

З любоўю да роднай Беларусі!

https://yangx.top/dzermant/7045
"У пакалення, якое не размаўляе на чачэнскай мове, няма будучыні".

Рамзан Кадыраў паабяцаў звольніць чыноўнікаў, дзеці якіх не ведаюць чачэнскую мову.

Пра гэта Кадыраў паведаміў на фінале конкурсу на веданне Чачэнскай мовы. Паводле яго слоў, Рэспубліка робіць вялікую працу па папулярызацыі роднай мовы, аднак дзеці некаторых "прадстаўнікоў маёй каманды нячаста ведаюць чачэнскую мову".

“Такіх чыноўнікаў я пачну звальняць з каманды. У першую чаргу дзяцей роднай мове павінны вучыць бацькі.

У дзіцячых садках, у школах вучаць рускай мове, і бацькі часцяком заахвочваюць гэта. Дзеці пачынаюць нават думаць на рускай мове. У пакалення, якое не размаўляе і не думае на чачэнскай мове, няма будучыні", — на чачэнскай мове выказаўся Кадыраў.

Пераклад яго прамовы прыводзіць інфармагенцтва "Чечня сегодня".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сучасны Дзед Мазай!

У Якуціі ў вёсцы Хайыр мясцовы дзед Мазай кожную вясну выходзіць на лодцы на раку і ратуе ўсіх зайцаў, якія затрымаліся на крыгах. Хіба не цудоўна? Ёсць сапраўдныя людзі на нашай Зямлі. 👏
Forwarded from Звязда
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️Аб затрыманні дыверсантаў на ўкраінскай граніцы!
Forwarded from Звязда
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Муж да жонкі:
- Вучоныя падлічылі, што мужчына за дзень прамаўляе каля 4000 слоў, а жанчына каля 8000.
Жонка:
- Гэта таму, што вам усё трэба па два разы паўтараць.
Мужык:
- Га?
Беларуская мова на таварах у крамах.
Forwarded from Звязда
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥Прэзідэнт бачыць заўвагі ў сацсетках. І вось прыклад.
Сварог

    * Сварог – адзiн з галоўных славянскiх  богоў.  У Іпацьеўскім летапісе міфалагічная гісторыя падзяляецца на эру Сварога і эру Дажбога. Сварог, можна думаць, стваральнік Космасу, бог Духоўнага Свету [svar – неба (санскрыт)]. Сварог – «ззяючае неба». Ён жа – той, хто стварыў свет. У летапісах часта згадваюцца Сварожычы – можна меркаваць, сыны Сварога: Дажбог, Пярун.

    * Сварог — у славянскай міфалогіі бог неба, нябеснага агню. У старажытнагрэчаскай міфалогіі яму адпавядаў бог Гефест. Паводле старажытнага міфа, Сварог злучыў неба і зямлю, навучыў людзей каваць жалеза.

   *  Паступова Сварог страціў значэнне галоўнага божаства. Ім стаў Дажбог, потым Пярун. З пашырэннем хрысціянства рысы Сварога як апекуна шлюбу нададзены Кузьме.
#УспаміныПраДзяцінства
#ПобытБеларусі

Адкуль у Мядзельскіх барах столькі ям?

Пра ураджай бульбы, ямы на бары і дзіцячыя забавы.
Forwarded from Звязда
Каля 10,5 тыс. грамадзян Украіны заехалі ў Беларусь з пачатку 2024 года

Украінска-беларускую граніцу перасеклі 15922 чалавекі, транзітам праз Польшчу ўехалі 105023, праз Літву — 31364, праз Латвію — 4608.

zviazda.by
#МоваНашаРодная

Беларуская мова заўсёды займала і будзе займаць асаблівае месца ў нашай культуры, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік

"Яна (мова) дае нам сілу і стойкасць, у яе мілагучнасці нязломная воля беларусаў, самабытнасць і каларыт нашай багатай культуры", - сказаў ён.

@SPUTNIKBY
Верашчака
🔥Прэзідэнт бачыць заўвагі ў сацсетках. І вось прыклад.
Дарэчы, калі ўжо пра хлеб.

Быў раней у нас у Мядзеле свой хлебазавод. Усе вёскі хлебам забяспечваў. Ды закрылі яго, даўно ўжо.

Гарачы духмяны хлеб застаўся толькі ў дзіцячых успамінах! Помню, чакаеш каля крамы машыну, яна прыедзе, кіроўца адчыне будку, а адтуль пара валіць і дух такі, што сліні па барадзе!
Няма ўжо! Хлеб возяць з Мінску, а калі бліжэй, то з Вілейкі.
Зразумела, што цёплым ён ужо не даедзе!

Уцалела пакуль пякарня ў курортным пасёлку. Батоны там самыя смачныя ў свеце! А пірожныя як пры Саюзе!
Расіяне так і празвалі кафэ, што пры гэтай пякарні "Назад у СССР"!

Адна праблема, ні батоны гэтыя, ні іншую выпечку, па крамах не развозяць. Была раней хлебная крамка дзяржаўная, там гэты свой хлеб і прадавалі, ды зачынілі даўно.

А ўсялякія там еўраопты ды капеечкі, яны мясцовыя тавары не прадаюць, у іх свае пастаўкі.

Вось і выходзіць, што і можна было б сваё мясцовае купляць, ды няма дзе!
Баюся, каб цэх гэты наш не закрылі. Такой выпечкі больш нідзе не купіш! Яшчэ па савецкіх рэцэптах усё робіцца. Смаката! Толькі далекавата, не заўсёды можна падляцець і купіць!
Forwarded from Звязда
✍️Прэзідэнт падпісаў Указ "Аб Сакратарыяце Усебеларускага народнага сходу".

📄 Дакументам зацверджана Часовае становішча аб Сакратарыяце. Ён з'яўляецца пастаянна дзейным рабочым органам, які забяспечвае ажыццяўленне УНС сваіх паўнамоцтваў.

ℹ️ Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да зацвярджэння Усебеларускім народным сходам палажэння аб Сакратарыяце ВНС.