Верашчака
493 subscribers
7.7K photos
1.24K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЛюдзіБеларусі

18 студзеня 1922 года нарадзіўся Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (в. Звянячы Талачынскага раёна)

Міхаіл Савіцкі - беларускі мастак, педагог, народны мастак Беларусі, народны мастак СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Герой Беларусі.

М. А. Савіцкі аўтар больш чым 200 тэматычных карцін. Вышэйшым увасабленнем яго творчасці сталі раннія працы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне: "Партызаны", "Забойства сям'і партызана", "Поле", "Плач аб загінуўшых героях", "Бежанцы", "Партызанская Мадонна", "Пакаранне смерцю", "Клятва", цыкл карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечаны трагедыі канцэнтрацыйных лагераў і цыкл прац "Чорная быль" пра трагедыю Чарнобыля. 

Больш падрабязна пра яго творчасць тут
Калі ў першы месяц 2025 года адна мегават-гадзіна каштавала 146 еўра, то цяпер 483 еўра....

Ну і наўрад там для прыватных карыстальнікаў будуць нейкія кампенсацыі з боку дзяржавы, там жа не ў нас.

"А в остальном, прекрасная маркиза, всё хорошо, всё хорошо!,.."

Крыніца
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Тое ж самае можна ўбачыць у Ратча і пра стварэнне асобнай маларасійскай, украінскай, нацыянальнасці. І тут зноў палякі дзеля сваіх карысных мэт гатовыя ўзняць на свае сцягі нават Тараса Шаўчэнку, хахла, які сам да палякаў ставіцца не вельмі.
#Падарожжа
#Архітэктура

Бабруйская крэпасць у Магілёўскай вобласці, пабудаваная ў 1807-1836 гадах, лічыцца "старэйшай сястрой" Брэсцкай крэпасці і ўнікальным помнікам фартыфікацыйнага мастацтва XIX стагоддзя.

Яна была спраектаваная графам Карлам Опперманам па загадзе Аляксандра I і паспяхова вытрымала чатырохмесячную аблогу войскаў Напалеона ў 1812 годзе.

Унутры крэпасці знаходзіліся казармы, шпіталь, склады і нават сабор, а яе сцены мелі вузкія байніцы для абароны.

У XX стагоддзі крэпасць выкарыстоўвалася як турма і канцэнтрацыйны лагер, стаўшы сведкам мноства гістарычных падзей.

Сёння гэта аб'ект рэспубліканскага значэння, а таксама патэнцыйны кандыдат на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 🏰

Крыніца
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Адчысціла трохі беларускіх рамесленнікаў.
Хачу сказаць, што праўда назіраю сумную карціну. Калі ў той жа Расіі майстры паралельна з засваеннем нейкага рамяства вучацца прасоўваць гэта і прадаваць, то нашы ціхенька стаяць са сваімі латкамі на ўскрайку рынка і чакаюць калі ў іх нешта купяць за капейкі. Рэальна бачу такіх майстроў, якія прадаюць свае вырабы больш танна, чым тое можна купіць у краме!

Учора, напрыклад, жанчына прадавала снуд і шапку ручной вязкі за 50 рублёў.
Я лічу ў галаве: падатак 10% гэта мінус 5 руб. , ніткі 2 маткі па 10 руб. мінус 20 руб.

Вынік: за 25 рублёў яна сядзела вязала шапку і снуд. Ды гары яно гарам!

Карацей, крыўдна за сваіх людзей! І галоўнае - ніхто ім не дапаможа, пакуль самі не пажадаюць нешта змяніць!
А вы ведаеце, як знайсці цэнтр акружнасці з дапамогай такой лінейкі?))
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра беларускія прымаўкі і прыказкі. На старонках расійскага выдання мы бачым беларускую мову!
Шаноўнае спадарства, да Дня роднай мовы разыгрываем тры кнігі!

Тры кнігі – тры пераможцы! 🎉

Умовы конкурса:

1) Быць падпісаным на інстаграм @cslnasbhttps://www.instagram.com/cslnasb?igsh=aDZjY2M0NjFiOTcz
2) Быць падпісаным на тэлеграм канал https://yangx.top/cslnasb
3) Напісаць у каментарах “Мару пра кнігу” (у інстаграме @cslnasb пад гэтым пастом)

⚜️ Шчасліўчыкі будуць абраны з дапамогай генератара лічбаў – 22 лютага!
📝 Каментары будуць адкрыты да 21.02 21:00
📍 Падарунак зможам даслаць толькі па Беларусі

Усім поспехаў!