Верашчака
493 subscribers
7.7K photos
1.24K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Вы задумваліся калі, хто тыя людзі, якія агучваюць нам фільмы і мульцікі?

Некаторых я ўсё ж знайшла! Мо чулі пра сямейную студыю "Гаварун.by"?

Калі не, то вось іх тыкток
https://www.tiktok.com/@gavarun.by?_t=ZS-8tUop3ux6GI&_r=1

Ну проста цікава назіраць за працэсам агучкі хаця б у кароткіх відэа
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай

👉 Толькі ў выпадку з беларускай мовай правільна будзе казаць двух братоў, але дзвюх сясцёр - ні ў рускай, ні ва ўкраінскай мове такога размежавання формаў лічэбніка "два"/"дзве" ва ўскосных склонах няма.

Асаблівасць гэта даўняя, адлюстроўваецца ў пісьмовых помніках ужо з XVI стагоддзя.

👉 Адметнымі з'яўляюцца таксама словы ён, яна, яно, яны: пашыраныя ў большасці гаворак Беларусі, яны ўзаконеныя ў беларускіх граматыках, у той час як у рускай мове замацаваліся формы он, она, оно, они, а ва ўкраінскай - він, вона, воно, вони.

.
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай

Канструкцыі ажаніцца з прыгажуняй, дзякаваць бацькам, захварэць на грып, смяяцца з недарэкі і падобныя, якія збліжаюць беларускую мову з украінскай, але адасабляюць ад рускай (жениться на красавице, благодарить родителей, заболеть гриппом, смеяться над недотёпой).

Праўда, у гэтым плане ёсць і адрозненні - канструкцыі, спецыфічныя для кожнай з трох моў: узяць пад увагу - принять во внимание - взятия до уваги.

І нават на ўзроўні такой дробнай і пазбаўленай самастойнага значэння часціны мовы, як часціца, таксама магчымыя несупадзенні: Ці зразумелы гэты тэкст? - Понятен ли этот текст? - Чи зрозумілий цей текст? 

.
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай

У сучаснай беларускай мове ёсць словы, якіх зусім няма ў рускай і ўкраінскіх мовах або якія маюць там іншае значэнне:

адхлАнне ’кароткае аблягчэнне ад цяжкой працяглай працы, перадышка’

анігАдкі ’хоць бы што; спакойна, са спакойнай душой’

ашчапЕрыць ’моцна абхапіць, абняць’

завінУцца ’спешна і старанна пачаць рабіць

крАска ’кветка’

нЕруш ’што-небудзь некранутае’

ніштавАты ’досыць добры, нядрэнны; значны, немалы’

плЯга ’дажджлівае надвор'е, слата; няшчасце, бяда’

сёлета ’ў гэтым годзе’.....

👉 Запамінайце гэтыя выключна беларускія слоўцы і карыстайцеся імі ў сваім маўленні! Будзем беларусамі!

Крыніца: В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

КРАПЕЛЬ

Сёння ў нас сонца і капае з крапля.

Летам таксама гаварылі: "Не стаі пад краплём, вада за шыварат нацячэ"!

Пры моцным насмарку маглі сказаць: "З носа цячэ, як з крапля".

А як у вас называлі гэту з'яву? Пішыце ў каментарах
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай

Няма ў літаратурных рускай і ўкраінскай мовах некаторых слоў, якія ў нарматыўных слоўніках беларускай мовы пададзены як дыялектныя:

вІскуцень ‘вісклівы, пранізлівы вецер’

дрЭнчыць ’не даваць спакою, турбаваць’

жУпіць ’размаўляць, гаварыць’

крУшня ’куча камення’

кулІда ’баханка’

пынІцца ’займацца гаспадарчымі справамі, упраўляцца’

скарАч ’ручнік з доўгімі махрамі’

скОчка ‘блыха’

цяпЕльніца ’невялікае вогнішча’

Атрымаўшы з часам статус паўнавартасных адзінак, гэтыя словы зробяць сучасную беларускую літаратурную мову яшчэ больш адметнай.

👉 Запамінайце і ўжывайце ў сваёй гаворцы прыгожыя і сакавітыя беларускія слоўцы!

* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
#МоваНашаРодная
#УспаміныПраДзяцінства

ДРЫНДЫ

Перарыла ўсю Гуглу, пакуль знайшла карцінку гэтага прыстасавання для катання.

Мая любімая ў дзяцінстве прылада. Па ўкатанай дарозе з невялікай гары на дрындах каціцца можна даволі доўга. А па роўнай паверхні піхаешся нагой, як на самакаце.

Былі ў вас такія штукі? Як зваліся? 😁
#МоваНашаРодная

🔥 Слоўнік на тэму адзення і абутку. Праўда, знайшла памылкі. Хто яшчэ бачыць?
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Цікавы факт

Нягледзячы на даследванні лінгвістаў, паходжанне некаторых слоў, якія ўжываюцца ва ўсходнеславянскіх мовах, дасюль застаецца нявысветленным.

Такімі з'яўляюцца, напрыклад, адзначаныя ў беларускіх нарматыўных слоўніках дыялектныя гАматны ’залішне прасторны, вялікі’, калакалУша ’чаромха’, агульнавядомыя карОмысел і скІвіца.

Сапраўдныя словы-загадкі, да таго ж яўна старажытныя

* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Дыялектная аснова беларускай мовы

Своеасаблівасць беларускай мовы забяспечваецца якраз яе дыялектнай асновай, прычым моўнымі стандартамі былі прызнаны ў тым ліку з'явы, пашыраныя толькі ў некаторых гаворках краіны.

Так, нормай стала вымаўленне і напісанне "а" на месцы ненаціскных "о" і "э" незалежна ад складу - так званае поўнае аканнеара, малако, неба; цана, мора)
Гэта з'ява ўласціва гаворкам у межах адносна нешырокай паласы, праведзенай умоўна праз цэнтр Беларусі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

У пісьмовых помніках розныя віды акання пачынаюць адлюстроўвацца ўжо з XV стагоддзя.

Фіксуецца з тых часоў і яканне (вымаўленне "я" на месцы ненаціскных "е" і "ё"), аднак у сучаснай беларускай літаратурнай мове яно замацавалася толькі для першага складу перад націскам (зямля, але сенажаць, возера), што таксама характэрна не для ўсіх гаворак краіны.
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Цікавы факт

Прынята лічыць, што ў аснову беларускай літаратурнай мовы ляглі гаворкі цэнтральнай часткі Беларусі. Але размова тут не пра нейкія тэрытарыяльна абмежаваныя асаблівасці, а пра пашыраныя ў розных рэгіёнах моўныя рысы, якія ў цэнтры краіны суіснуюць.

Праз гэта некаторыя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы маюць дваісты характар, таму выбар адзіна правільнага варыянта непазбежна выклікае ваганні.

* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Дыялектная аснова беларускай мовы

Цікава, што не мае пераважнай падтрымкі на дыялектным узроўні нарматыўны мужчынскі род слова яблык - так гаворыць толькі чацвёртая частка Беларусі.

Пашыраны ў большасці гаворак ніякі род гэтага слова (яблыка) не стаў у свой час важкім аргументам, што забяспечыла сучасную беларускую літаратурную мову яшчэ адной важкай рысай, бо ў літаратурных рускай і ўкраінскай мовах назва сакавітага плода яблыні якраз ніякага роду (яблоко, яблуко).

Цікавы факт

Замацаванне формы мужчынскага роду назоўніка яблык у якасці адзінай нарматыўнай адбылося адносна нядаўна.

Напрыклад, вялікі паводле аб'ёму і ў пэўнай ступені нарматыўны для свайго часу "Расійска-беларускі слоўнік" Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова, выдадзены ў 1928 годзе, прапануе для рускага яблоко два беларускія адпаведнікі - яблыка і яблык.

* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Дыялектная аснова беларускай мовы

Тэрыторыя распаўсюджання формаў ніякага роду назваў дзіцянят жывёл пераўзыходзіць арэал формаў мужчынскага роду.

Іншым словам, у гэтым выпадку, у сучаснай беларускай літаратурнай мове замацаваліся найбольш пашыраныя формы. Цяля, парася, ягня і цялё, парасё, ягнё лічацца нарматыўнымі (і больш старажытнымі), чым цялёнак, парасёнак, ягнёнак, якія характэрныя выключна для поўначы і ўсходу Беларусі.

* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎслых

Сёння ў тыктоку мяне падзаманалі!

Да дзяўчыны прыпёрлася нейкае цуда і пачало патрабаваць рускай мовы. Гэта яшчэ ладна, да гэтага прывыклі. Але само гэта цуда ледзь не ў кожным слове робіць памылкі, бязграматнае абсалютна!

І такая сітуацыя пастаянна! Людзі самі ні адной мовы не ведаюць, а ходзяць і нешта ад іншых патрабуюць! Хочацца пакусаць каго!!!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Закранула мяне гэта відэа сваёй шчырасцю і адкрытасцю.

І ведаеце што, гэта як прыклад узроўню ўнутранай культуры простага сельскага чалавека і "высокальтурнага гарадскога" з "правильной речью"

Ну, карацей, слухайце самі.

Відэа адсюль https://www.tiktok.com/@t.eventa?_t=ZS-8u07A8clcdM&_r=1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

🔥 Гэта стыль, гэта клас!
Беларуская мова для нас!


Такой моладдзю можна ганарыцца!

Відэа адсюль https://www.tiktok.com/@katsiaryna_bel?_t=ZS-8u1kspzYW70&_r=1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Толькі паслухайце якая цудоўная мова і які яскравы гумар ў гэтага дзядулі!
Сумна ад таго, што носьбітаў жывой беларускай гаворкі становіцца ўсё менш. Зараз пачуеш то трасянку, то літаратурна правільны варыянт. А гэта ўжо не так цікава

Крыніца відэа https://www.tiktok.com/@natatnik?_t=ZS-8tzh49wP0Jr&_r=1