Верашчака
496 subscribers
7.54K photos
1.21K videos
4 files
1.89K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Праграма "белых". Як бачым, галоўнай іх мэтай было атрымаць падтрымку ад Еўропы. Гэта нечым нагадвае дзейнасць нашай сучаснай апазіцыі.

У наступны раз пазнаёмімся з планамі "чырвоных"....
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Планы "чырвоных". Хто скажа, што яны былі не рэвалюцыянеры? Тым больш бліжэй былі да народа і лепш разумелі народныя настроі.

Замілоўваюць, канешне, словы аўтара пра царскі клопат аб дабрабыце "польскіх" сялян 😏
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Пра адносіны паміж чырвонымі і белымі ў Літве і Беларусі. Яны былі ніякія па сутнасці. Погляды адрозніваліся істотна.

Да гэтага ўсяго чырвоныя Літвы і Беларусі ні ў якім разе не пагаджаліся падпарадкоўвацца цэнтральнаму камітэту ў Варшаве. Цікава тут пазіцыя і паводзіны самога К.Каліноўскага.

Толькі ў сучасных "ідэйных" гісторыкаў усё проста і адназначна па гэтаму паўстанню - прапольскае, за аднаўленне РП і ўсё. Пад гэтым соўсам зручней прыніжаць рэвалюцыйнае значэнне тых падзей
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Пра тайныя польскія рэвалюцыйныя таварыствы ў Санкт-Пецярбургу. Вось цікава, калі паўстанне 1863 г. па меркаванню рускіх шавіністаў было прапольскім і антырускім, навошта тады польскія рэвалюцыянеры на сваіх сустрэчах чыталі творы рускіх рэвалюцыянераў?
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Пра рускіх рэвалюцыянераў. Тут цікава звярнуць увагу на пазіцыю царскіх дзеячоў, у тым ліку аўтара дадзенай кнігі. Аказваецца, у з'яўленні такіх рускіх рэвалюцыянераў вінаватыя палякі 😁 гэта быццам бы іх праект.

Ну і сацыялістычныя праграмы рэвалюцыянераў. Такое адчуванне, што той, хто чытае гэту кнігу, павінен быў абурацца гэтымі ідэямі і поглядамі рускіх рэвалюцыянераў і павінен быў іх адразу асуджаць 😁
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

1. Кіраўнікі паўстання мелі планы распаўсюдзіць рэвалюцыю і на рускія губерніі. Гэта, дарэчы, адзначалі і савецкія гісторыкі. Аднак тут можна пагадзіцца з аўтарам кнігі, што такія планы былі фантастычнымі ў тых умовах. Пры гэтым трэба адзначыць, што польскія і рускія рэвалюцыянеры мелі паміж сабой даволі блізкія сувязі.

2. Адметна бачна шавіністычная пазіцыя аўтара да польскага народу. Такое мы ўбачым яшчэ і ў Ратча.

3. Пазіцыя Серакоўскага па статусе сялян у новай Польшчы - свабода і незалежнасць.

4. Розныя шавіністы і "ідэйныя" гісторыкі часта прыводзяць такі аргумент, што сяляне сталі на бок царскіх улад і актыўна дапамагалі ім змагацца з паўстанцамі. Ці не пра раскольнікаў тут ідзе ў асноўным размова? Так, сапраўды, раскольнікі дапамагалі царскім войскам. Але, як бачым, царскія ўлады так баяліся свайго народа, тых жа сялян, што на ўсялякі выпадак гатовыя былі выкарыстаць войска нават супраць раскольнікаў.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Сакрэт падтрымкі сялянамі царскіх войскаў і ўлад падкрэслены ў тэксце. Гэта адзначае і сам царскі аўтар 😁
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Пра затрыманне і апошнія дні жыцця К.Каліноўскага. Адзначаныя аўтарам чалавечыя рысы характару Каліноўскага не могуць не вызываць павагі.

Ну і самыя апошнія яго словы: "У нас няма дваран, у нас усе роўныя!" Гэта класіка. Ён не адмовіўся ад сваіх рэвалюцыйных ідэй. Нават у апошнія свае хвіліны жыцця, у такі цяжкі для душы момант!

Так што усім недавучням, імперцам, шавіністам, манархістам і ворагам беларушчыны рукі прэч ад Каліноўскага і яго паплечнікаў!
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Затое ўсё чэсна 😁
Мураўёў, які "клапаціўся за беларусаў" па словах некаторых "ідэйных" гісторыкаў і прапагандыстаў.

Ну а далей пераходзім да разгляду працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западном России "...
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западном России "

Падыход царскіх чыноўнікаў, ідэялогія дзяржавы вельмі бачны. Давайце разбірацца.

1. Веранецярпімасць - гэта толькі тычыцца каталіцкай царквы. Праваслаўнай, можна падумаць, у тыя часы гэта не тычыцца.

2. Аўтар падцвярджае, што не гледзячы на тое, што Паўночна-Заходні край ужо амаль 100 гадоў знаходзіўся ў складзе Расійскай Імперыі, але пры гэтым паланізацыя ў краі толькі ўзмацнялася.

3. Заўважце такі момант. Аўтар не называе мясцовую знаць палякамі! Называе іх акаталічанымі і апалячанымі рускімі дваранамі. І ў той жа час па сутнасці абураны тым, чаму гэтыя дваране не лічаць сваёй айчынай Расію, а з'яўляюцца патрыётамі Польшчы. Зразумела, месца беларусам тут няма ў прынцыпе.

4. Зразумела, Расійскія манархі менавіта вярнулі Заходнюю Расію. Як быццам так і павінна было быць і іншых варыянтаў інтэрпрэтацыі гэтых падзей быць не можа ))