Верашчака
492 subscribers
7.66K photos
1.23K videos
4 files
1.93K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Спадчына
Пробныя расчысткі першапачатковага роспісу сцен і скляпенняў Чырвонага касцёла ў Мінску. 1993 г. Роспісы былі часткова ўзноўлены ў тыя гады, але пасля большая іх частка была забелена ксяндзом.

Крыніца

#роспісы #зандажы #касцёлы #мінск
Forwarded from Спадчына
З'явіліся ўнікальныя здымкі першага барочнага фасада касцёла Святога Станіслава ў Магілёве, які хаваецца за новым. Цудоўная захаванасць і неверагодная крыніца для даследаванняў.

Мураваны барочны храм пры кляштары кармелітаў быў пабудаваны ў 1738—1752 гады і меў традыцыйны для беларускага барока двухвежавы выгляд. Гэты выгляд захаўся на знакамітай фрэсцы ў самім храме, на якім адлюстравана панарама горада, а злевага краю - двухвежавы касцёл, тажы яшчэ пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Пасля далучэння горада да Расіі, магілёўскі біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч стаў кіраўніком усіх католікаў імперыі. У горадзе ён распачаў вялікае будаўніцтва, узвёў свае гарадскія і загарадныя рэзідэнцыі, а таксама перабудаваў фасады па прыкладзе сабора Святога Пятра ў Рыме. Беларускаму Папу — свой Ватыкан!

Касцёл, які стаў вядомы як Станіславаўскі па імені святога заступніка фундатара перабудовы, займеў выцягнуты фасад. Старыя вежы былі зрэзаны, а да старога фасада прыбудаваны велізарны порцік (тое, што ён прыстаўны, бачна на фота галоўнага фасада ў бакавым ракурсе).

Вежы зрэзалі, але з двара яны прасочваюцца дагэтуль. Уласна першае фота зроблена знутры адной са старых вежаў. Пралом зроблены на месцы круглага акна, за якім бачная сцяна франтона новага порціка.

На другім фота ўжо прастора за праломам, дзе захаваўся арыгінальны барочны дэкор старога фасада. Мы бачым нішу з конхай у выглядзе ракавіны і развіты карніз. На трэцім фота ляпны надпіс S. Simon Stochcivs, які, відаць, падпісваў фігуру, якая займала нішу. Гэта была фігура Святога Сімона Стока (Simon Stock), генеральнага прыёра ордэна кармелітаў, які нарадзіўся ў Англіі. Кармеліты як раз пабудавалі касцёл.

https://pups-mog.livejournal.com/16661.html
#Магілёў #касцёлы #дэкор
Forwarded from Спадчына
Падземны склеп касцёла ў Стоўбцах, у якім захоўвалася труна з целам Фабіяна Малішоўскага. Падмуркі капліцы касцёла, якую парафія плануе адбудаваць, раскрытыя ў час нядаўніх раскопак. Неверагодная захаванасць, застаўся і тынк, і арыгінальнае пакрыццё падлогі. Сапраўднае падарожжа ў часе 😮

Крыніца

#Стоўбцы #касцёлы #археалогія
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як сёння выглядае знутры касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Смаленску, пабудаваны нашым славутым беларускім архітэктарам і грамадскім дзеячам Лявонам Дубейкаўскім.

Храм узведзены ў 1896 годзе ў стылі неаготыкі. Да канца 1939 года каталіцкая абшчына горада была практычна знішчана, на наступны год касцёл быў зачынены. Да 2013 года будынак выкарыстоўваўся як фондасховішча архіва, а цяпер стаіць закінуты.

#Смаленск #беларусы #касцёлы
Укрыжаванне Хрыста. Роспіс XVI ст. з бернардзінскага касцёла ў Вільні пасля рэстаўрацыі. Понцій Пілат на троне кіруе пакараннем.

Фота
#касцёлы #роспісы #Вільня #бернардзінцы