Верашчака
493 subscribers
7.7K photos
1.24K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
На гары Гедыміна ў Вільні адбыўся вялікі апоўзень

https://yangx.top/rudelfi/17500
#Вільня #замкі #разбурэнні
Forwarded from Спадчына
Зафіксую, што руіны Смальянскага замка не з'яўляюцца стабільнымі: за апошнія гады абвалілася адна з дзвюх арак верхняга яруса. Помнік незаўважна, але працягвае разбурацца. Ніякіх мер па кансервацыі ці рэстаўрацыі не прадпрымаецца, нягледзячы на тое, што аб'ём зусім невялікі. Сёння ад былога замка засталася добра калі 10-я частка - фактычна адна скрыня лесвічнай клеткі, ад усяго іншага комплексу ў стылі паўночнага маньерызму засталіся хіба што падмуркі ў зямлі.

Мір, Нясвіж, Гродна, Крэва, Гальшаны - гэта ўсё добра, але чаму Усходняй Беларусі не перападае аніводнай крошкі з барскага стала? Мсціслаў у руінах, Быхаў у руінах, Смальяны ў руінах.

Дарэчы паміж далёкімі Гальшанамі і Смальянамі ёсць сувязь: камін у вежы Гальшанскага замка амаль ідэнтычны картушу, які нейкім цудам захаваўся на сцяне Смальянскага замка.

#Смальны #разбурэнне #замкі #палацы