#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы
Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай
Адметнымі рысамі беларускай мовы з'яўляюцца дзеканне і цеканне - вымаўленне мяккіх "дзь" і "ць" (ідзі, ціха, дзень, цень) на месцы "дь" і "ть" у рускай і ўкраінскай мовах.
Абедзве гэтыя асаблівасці развіліся вельмі даўно і сёння прысутнічаюць амаль ва ўсіх гаворках Беларусі.
Вядомыя радкі "І ўсё мілагучна для слыху майго: і звонкае "дзе", і густое "чаго" з верша Пімена Панчанкі "Пад'язжаючы да Мінска" - гэта якраз пра дзеканне, а яшчэ пра заўсёды цвёрды ў беларускай мове гук "Ч", які ў рускай толькі мяккі, а ва ўкраінскай хоць і пераважна цвёрды, але зрэдку бывае пашмяккім.
* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.

👉 Цікавы факт
Татары, якія пачалі сяліцца на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў XIV стагоддзя, таксама адчулі своеасаблівасці мясцовых "дзь" і "ць".
Таму, карыстаючыся ў XVII - XXI стагоддзях для запісу беларуска- і польскамоўных тэкстаў арабскімі літарамі, яны нават увялі для гэтых гукаў адмысловыя сімвалы.
У мовах, якія выкарыстоўваюць арабскі алфавіт, такіх літар няма, то-бок гэта ўнікальныя рысы так званай беларускай арабіцы.

Верашчака
#МоваНашаРодная 👉 Цікавы факт Татары, якія пачалі сяліцца на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў XIV стагоддзя, таксама адчулі своеасаблівасці мясцовых "дзь" і "ць". Таму, карыстаючыся ў XVII - XXI стагоддзях для запісу беларуска- і польскамоўных тэкстаў арабскімі…
#МоваНашаРодная
Ігар Марзалюк пра значэнне арабскіх кітабаў для беларускай мовы
https://youtu.be/lvjlnBxGBXc?si=fGTHdo-elyCaQzpu

YouTube
Чаму Аль-Кітабы – жывое сведчанне жыватворнай беларускай традыцыі? Растлумачыў Марзалюк
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы
Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай
Ва ўсходнеславянскіх мовах несупадзенні сустракаюцца не толькі на ўзроўні гукаў, але і формаў асобных слоў.
Напрыклад, згодна нарматыўнымі слоўнікамі беларускай і ўкраінскай моў слова "дзверы" не мае формы адзіночнага ліку, у той час як у рускай мове такога абмежавання няма, формы "двери", "дверь" агульнаўжывальныя.
І наадварот, слова "хлопоты" ў рускай мове толькі множналікавае, тады як у беларускай і ўкраінскай нароўні з "клопатамі" ўжываецца і "клопат".
Бывае і так: у беларускай і ўкраінскай мовах словы "мазоль", "накіп" і "сабака" мужчынскага роду, а ў рускай - жаночага, словы "шафа" і "шыпшына", адпаведна, жаночага роду, а "шкаф" і "шиповник" - мужчынскага.
Са словам жа "гусь" склалася ўвогуле ўнікальная сітуацыя: у сучаснай беларускай літаратурнай мове, як і ў большасці гаворак краіны, яно жаночага роду, у рускай - мужчынскага, а ва ўкраінскай такога слова зусім няма.

Наконт паходжання слова "сабака", якое вядомае фактычна толькі ўсходнеславянскім мовам, у даследчыкаў няма адзінага меркавання: адны лічаць, што яно прыйшло да нас з іранскіх моў, другія разглядаюць у якасці крыніцы цюркскія мовы.
Няма адзінай думкі і наконт таго, чаму гэтае слова займела разыходжанні ў родзе.
Паводле адной з версій, у беларускай і ўкраінскай мовах з цягам часу сфармавалася пара "сабака" - "сука" як аналаг рускамоўнай пары "кобель" - "сука", што і прывяло да замацавання формы мужчынскага роду.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
Вы задумваліся калі, хто тыя людзі, якія агучваюць нам фільмы і мульцікі?
Некаторых я ўсё ж знайшла! Мо чулі пра сямейную студыю "Гаварун.by"?
Калі не, то вось іх тыкток
https://www.tiktok.com/@gavarun.by?_t=ZS-8tUop3ux6GI&_r=1
Ну проста цікава назіраць за працэсам агучкі хаця б у кароткіх відэа
Вы задумваліся калі, хто тыя людзі, якія агучваюць нам фільмы і мульцікі?
Некаторых я ўсё ж знайшла! Мо чулі пра сямейную студыю "Гаварун.by"?
Калі не, то вось іх тыкток
https://www.tiktok.com/@gavarun.by?_t=ZS-8tUop3ux6GI&_r=1
Ну проста цікава назіраць за працэсам агучкі хаця б у кароткіх відэа
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы
Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай
👉 Толькі ў выпадку з беларускай мовай правільна будзе казаць двух братоў, але дзвюх сясцёр - ні ў рускай, ні ва ўкраінскай мове такога размежавання формаў лічэбніка "два"/"дзве" ва ўскосных склонах няма.
Асаблівасць гэта даўняя, адлюстроўваецца ў пісьмовых помніках ужо з XVI стагоддзя.
👉 Адметнымі з'яўляюцца таксама словы ён, яна, яно, яны: пашыраныя ў большасці гаворак Беларусі, яны ўзаконеныя ў беларускіх граматыках, у той час як у рускай мове замацаваліся формы он, она, оно, они, а ва ўкраінскай - він, вона, воно, вони.
.

Канструкцыі ажаніцца з прыгажуняй, дзякаваць бацькам, захварэць на грып, смяяцца з недарэкі і падобныя, якія збліжаюць беларускую мову з украінскай, але адасабляюць ад рускай (жениться на красавице, благодарить родителей, заболеть гриппом, смеяться над недотёпой).
Праўда, у гэтым плане ёсць і адрозненні - канструкцыі, спецыфічныя для кожнай з трох моў: узяць пад увагу - принять во внимание - взятия до уваги.
І нават на ўзроўні такой дробнай і пазбаўленай самастойнага значэння часціны мовы, як часціца, таксама магчымыя несупадзенні: Ці зразумелы гэты тэкст? - Понятен ли этот текст? - Чи зрозумілий цей текст?

У сучаснай беларускай мове ёсць словы, якіх зусім няма ў рускай і ўкраінскіх мовах або якія маюць там іншае значэнне:
адхлАнне ’кароткае аблягчэнне ад цяжкой працяглай працы, перадышка’
анігАдкі ’хоць бы што; спакойна, са спакойнай душой’
ашчапЕрыць ’моцна абхапіць, абняць’
завінУцца ’спешна і старанна пачаць рабіць
крАска ’кветка’
нЕруш ’што-небудзь некранутае’
ніштавАты ’досыць добры, нядрэнны; значны, немалы’
плЯга ’дажджлівае надвор'е, слата; няшчасце, бяда’
сёлета ’ў гэтым годзе’.....
👉 Запамінайце гэтыя выключна беларускія слоўцы і карыстайцеся імі ў сваім маўленні! Будзем беларусамі!
Крыніца: В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.

КРАПЕЛЬ
Сёння ў нас сонца і капае з крапля.
Летам таксама гаварылі: "Не стаі пад краплём, вада за шыварат нацячэ"!
Пры моцным насмарку маглі сказаць: "З носа цячэ, як з крапля".
А як у вас называлі гэту з'яву? Пішыце ў каментарах