Верашчака
492 subscribers
7.66K photos
1.23K videos
4 files
1.93K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Верашчака
#Архітэктура #ЗнікшыяПомнікі Будынак першай электрастанцыі ў Мінску Помнік прамысловай архітэктуры канца XIX стагоддзя Знішчаны ў 2011 годзе Падрабязна чытайце ніжэй 👇
🔌12 студзеня 1895 года у Мінску ўведзена ў эксплуатацыю першая электрастанцыякомплекс збудаванняў аднаго з першых прамысловых аб’ектаў у горадзе.

Размяшчалася на правым беразе Свіслачы, побач з сучасным будынкам Беларускага дзяржаўнага цырка. Электрычнасць хутка апанавала ўсе сферы жыцця губернскага Мінска. На пачатак 1909 года электрычнай энергіяй карысталіся: 11 рэлігійных устаноў, 137 крам, 84 прыватныя кватэры, 16 фабрык, 8 клубаў і спартыўных таварыстваў, 7 тэатраў і кінематографаў, 19 банкаў, 6 цырульняў, 17 рэстарацый і гатэляў, 7 навучальных устаноў, 4 бальніцы і інш.

Пабудавана была дзякуючы Мінскаму губернатару графу Чапскаму ў 1894 годзе. Як бачна па фота цалкам ацалела ў гады вайны і нават была ў працоўным стане да 50-х гадоў. У працэсе пракладкі сталінскага праспекта, таксама была практычна не кранутая, прыбралі толькі трубы, якія сталі не патрэбныя, трохі перабудавалі фасад. Не кранулі станцыю, ні будаўніцтва будынка цырка па-суседству ў канцы 50-х, ні пракладка метро ў пачатку 80-х.з 50-х

Комплекс збудаванняў Першай мінскай электрастанцыі знаходзіўся ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі і адносіўся да 3-й катэгорыі матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей.

У сакавіку 2011 года электрастанцыю цалкам зруйнавалі дзеля пабудовы на гэтым месцы адміністрацыйнага будынка, які першапачаткова заявілі як гатэль «Кемпінскі»

Дакумент, які фактычна санкцыянаваў разбурэнне, падпісалі М. Ладуцька, В. Нікіцін, В. Кураш і І. Чарняўскі

#Архітэктура
#ЗнішчыныяПомнікі