Верашчака
496 subscribers
7.51K photos
1.2K videos
4 files
1.89K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Пра затрыманне і апошнія дні жыцця К.Каліноўскага. Адзначаныя аўтарам чалавечыя рысы характару Каліноўскага не могуць не вызываць павагі.

Ну і самыя апошнія яго словы: "У нас няма дваран, у нас усе роўныя!" Гэта класіка. Ён не адмовіўся ад сваіх рэвалюцыйных ідэй. Нават у апошнія свае хвіліны жыцця, у такі цяжкі для душы момант!

Так што усім недавучням, імперцам, шавіністам, манархістам і ворагам беларушчыны рукі прэч ад Каліноўскага і яго паплечнікаў!
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Як выглядалі беларусы ў XIX ст.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Затое ўсё чэсна 😁
Мураўёў, які "клапаціўся за беларусаў" па словах некаторых "ідэйных" гісторыкаў і прапагандыстаў.

Ну а далей пераходзім да разгляду працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западном России "...
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Галаўныя ўборы беларусаў.

Вы б сабе які выбралі? 😁
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западном России "

Падыход царскіх чыноўнікаў, ідэялогія дзяржавы вельмі бачны. Давайце разбірацца.

1. Веранецярпімасць - гэта толькі тычыцца каталіцкай царквы. Праваслаўнай, можна падумаць, у тыя часы гэта не тычыцца.

2. Аўтар падцвярджае, што не гледзячы на тое, што Паўночна-Заходні край ужо амаль 100 гадоў знаходзіўся ў складзе Расійскай Імперыі, але пры гэтым паланізацыя ў краі толькі ўзмацнялася.

3. Заўважце такі момант. Аўтар не называе мясцовую знаць палякамі! Называе іх акаталічанымі і апалячанымі рускімі дваранамі. І ў той жа час па сутнасці абураны тым, чаму гэтыя дваране не лічаць сваёй айчынай Расію, а з'яўляюцца патрыётамі Польшчы. Зразумела, месца беларусам тут няма ў прынцыпе.

4. Зразумела, Расійскія манархі менавіта вярнулі Заходнюю Расію. Як быццам так і павінна было быць і іншых варыянтаў інтэрпрэтацыі гэтых падзей быць не можа ))
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Як выглядала беларуская вёска ў XIX ст.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

У сваёй працы В.Ратч значную частку адводзіць перадгісторыі паўстання.

Безумоўна, як бачым, царскія гісторыкі і дзеячы таго часу ўпэўнена сцвярджаюць, што Расія нашы землі ўсяго толькі вярнула назад 😏 па сутнасці беларусам тут у аправе самавызначэння адмоўлена поўнасцю.

Але пры гэтым у той час сцвярджаецца, што і наш край поўнасцю не ўвайшоў у Польшчу, а меў сваю пэўную палітычную аўтаномію і свае інтарэсы.
#ГісторыяБеларусі

🔎 1 лютага 1411 года адбылося падпісанне Торунскага міру

Пагадненне, якое фармальна завяршыла «Вялікую вайну» 1409–1411 гадоў паміж саюзам Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, з аднаго боку, і Крыжацкім ордэнам — з другога.

Вялікія памеры ваенных рэпарацый сталі значным фінансавым цяжарам для крыжакоў, што спрычыніў унутраныя канфлікты і эканамічны спад.

Крыжацкі ордэн так і не здолеў аднавіць сваю былую сілу.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Пра вызначэнне нацыянальнасці па канфесійнай прыналежнасці. Па словах Ратча гэтым падыходам карысталіся менавіта палякі. Магчыма, гэта цалкам і слушна.

Тут жа ўзгадваецца і пра "беларусаў". Мабыць Дзюкаў адсюль узяў думку, што заможныя беларускія сяляне пераходзілі ў каталіцтва з праваслаўя, каб падняць свой сацыяльны статус )) толькі пытанне, чаму толькі заможныя? Што магло перашкаджаць рабіць тое ж самае іншым сялянам? 🤔

Тут яшчэ пытанне, што азначае "старается полонизировать свою речь"? Можа маецца на ўвазе сама беларуская мова? 🤔