Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Кушлянская балада
Вось і мара яго расстраляна,
Ды вісельняў жах не спужаў. Здаецца, учора ў Кушлянах
Яшчэ конь Каліноўскага ржаў.
Здаецца, учора ў Кушлянах...
Сумна мужыцкая скрыпка пяе,
Над крывавай палянай
Крывавае сонца ўстае.
У дарогу сабраны пажыткі,
Аж заходзіцца плачам смычок.
Запяе на ўвесь свет
па-мужыцку
І Мацей Бурачок.
...Гоніць холад турэмнага склепу, Ды вісельняў жах не спужаў.
Яшчэ доўга ва ўкраінскім
стэпе
Яму конь Каліноўскага ржаў...
Алесь Пісьмянкоў
На фота Багушэвіч у 1863 годзе.
#смаргоншчына

Forwarded from papury.bel | кнігі на беларускай мове
Гісторыка-псіхалагічны раман пра з'яўленне на Беларусі ў XVI стагоддзі чалавека, які па воле акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Ісуса Хрыста і ў выніку стаў абаронцам пакрыўджаных і абражаных.
Уладзімір Караткевіч, які пісаў раман у эпоху ваяўнічага атэізму, здолеў расквеціць свой твор цытатамі з Евангелля і апісаннямі цудаў, якія творыць гарадзенскі Хрыстос. Не забыўся пісьменнік і пра цмокаў, што насялялі калісьці Лепельскае возера.
Урэшце Караткевіч прывёў свайго героя ў рай, які вельмі нагадвае заможны беларускі падворак…
oz.by | wildberries | biblio.by | alfavit.eu

https://yangx.top/AzarenokCTV/42170
Не, Рыгор, так не пойдзе. Прыведзеныя словы Сергеенкі - гэта аднабокі падыход. Гэта вырваныя з кантэксту гісторыі асобныя адзіныя факты, вельмі не прыемныя. Такія эпізоды можна знайсці ў любых гістарычных падзеях. Гэта таксама падыход тых, хто жадае раскалоць наша грамадства.
У адказ выкладаем нядаўна выказаную пазіцыю нашага вядомага гісторыка і дэпутата Вярхоўнага савета РБ - Ігара Марзалюка, самая аб'ектыўная пазіцыя на тыя падзеі:
https://belta.by/society/view/odin-geroj-drugoj-ischadie-ada-marzaljuk-pro-obrazy-kalinovskogo-i-muravjeva-681472-2024/

Telegram
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Баба Зоя, не лепи горбатого. Все оценки даны, акценты расставлены.
- Потому что сфальсифицированный образ национального героя способен в равной степени как объединить, так и расколоть общество. Пример тому – созданный в советской историографии миф о Калиновском.....…

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем вас, сябры!
Беларускія дзеці спяваюць беларускія песні. Цудоўна!

#КухняБеларусі
Калдуны са свінінай і грыбамі
Склад:
● мука (500 г),
● яйкі (2 шт.),
● цёплае малако (1 шклянка),
● алей (1 ст. л.),
● грыбы (100 г),
● свініна (300 г),
● цыбуля (1 шт.),
● перац,
● соль.
Гатаванне
Муку прасеяць, высыпаць горкай, у паглыбленне убіць 1 яйка, уліць цёплае малако, алей, дадаць дробку солі і замясіць цеста. Пакінуць на 20 хвілін.
Грыбы адварыць і разам са свінінай прапусціць праз мясасечку. У фарш дадаць дробна парэзаную цыбулю, 1 яйка, перац, соль і добра змяшаць.
Цеста тонка раскачаць, выразаць кубкам кружочкі, у цэнтр кожнага кружочка пакласці фарш і зашчыпаць краі.
Гатовыя калдуны апускаць па адным у падсолены вар і варыць 10 хвілін.
Падаваць гарачымі са смятанай

#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа
Сядзіба ў Камарове
Мядзельскі раён Менскай вобласці
Вёска Камарова можа стаць не толькі перавалачным пунктам на шляху да Нарачы або Блакітных азёр – сюды варта прыехаць і асобна.
Мястэчка вядомае яшчэ з XIV стагоддзя. За гэты час уладальнікі шмат разоў мяняліся, апошнімі – у канцы XIX стагоддзя – былі Старжынскія.
Тады маёнтак моцна пашырыўся, на тэрыторыі з'явіліся новыя гаспадарчыя пабудовы, а ў парку – аранжарэя.
Зараз аранжарэі ўжо няма, але захаваліся старыя алеі і вадаём з невялікім вадаспадам.
Бяры з сабой тэрмас, у мясцовай пякарні хапай свежую выпечку і размяшчайся на маляўнічым беразе – атрымаецца выдатны перакус with a view.

#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі
#ДумкіЎслых
.... Разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім К.Каліноўскі выдаваў на беларускай мове лацінскім шрыфтам газету "Мужыцкая праўда". Газета тлумачыла сялянам характар адмены прыгоннага права, заклікала іх не верыць цару і "з мужыкамі з-пад Варшавы... і ўсёй Расіі" са зброяй у руках ісці здабываць "сапраўдную волю і зямлю"....
....Усе жыхары абвяшчаліся вольнымі і раўнапраўнымі....
....Паўстанне 1863 - 1864 гг. непасрэдна не ставіла задач фарміравання беларускай дзяржаўнасці, але змяніла на наступныя дзесяцігоддзі ход грамадска-культурных працэсаў. Істотнае ўзмацненне русіфікацыі пасля падаўлення паўстання стала штуршком для пошукаў самаідэнтыфікацыі сярод інтэлігенцыі Беларусі. Невыпадковым сярод адукаванага грамадства стаў паступовы заняпад ідэі "літвінскага" патрыятызму і пашырэнне самаўсведамлення беларускай нацыі ў сучасным яе разуменні.
Крыніца: "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці" Вучэбны дапаможнік рэкамендаваны Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
👉 Што б там не казалі Рыгор і псеўдагісторык Дзюкаў, а нашы студэнты вывучаюць падзеі паўстання з розных бакоў, як і асобу Каліноўскага.
Так што, усё будзе добра.
Зоя С

#ЛюдзіБеларусі
Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.
Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.
Ігнацій Бжастоўскі - на пачатку 1863 г. распаўсюджваў сярод беларускіх сялян нелегальную літаратуру (буквары і календары) на беларускай і польскай мовах, друкаваныя лацінкай.
Уладзіслаў Канстанцінавіч Борзабагаты - належыў да групоўкі «чырвоных», абараняў інтарэсы сялян, патрабаваў экспрапрыяцыі зямельнай маёмасці памешчыкаў. Удзельнік Парыжскай камуны. Адна з вуліц Навагрудка носіць яго імя.
Элігій-Францішак Карафа-Корбут - беларускі і польскі паэт, празаік і публіцыст. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве, дзе быў адным з стваральнікаў беларускага гуртка. Аўтар верша «К дудару Арцёму ад надзвінскага мужыка» — аднаго з найлепшых узораў раннебеларускай грамадзянскай лірыкі. Разглядаецца асобнымі даследчыкамі як магчымы аўтар альбо суаўтар паэмы «Тарас на Парнасе».
Працяг будзе...

26 снежня 1926 года адбыўся паказ першай беларускай кінастужкі "Лясная быль" ў кінатэатры "Культура" ў Мінску.
Мастацкі фільм быў зняты па аповесці Міхася Чарота "Свінапас" рэжысёрам Юрыем Тарычам.
Цікава, што здымкі адбываліся ў вядомай сядзібе Чапскіх — Прылуках. На здымках былі задзейнічаны мясцовыя сяляне, якія па сутнасці выконвалі ролі саміх сябе і нават у сваіх уласных строях.
Кульмінацыйная сцэна фільма, калі галоўны герой з'яўляецца ў Мінску ў ваенна-рэвалюцыйным камітэце, бадай, самая цікавая. На экране з'яўляюцца вышэйшыя службовыя асобы беларускай дзяржавы: Аляксандар Чарвякоў, старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэту, Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР і Вільгельм Кнорын, былы кіраўнік Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Пры гэтым яны іграюць у фільме саміх сябе.
Сама стужка выйшла на экраны ў чорна-белым фармаце з тытрамі і ўключала ў сябе восем частак, але трэцяя частка, нажаль, страчана.

26 снежня 1893 года нарадзіўся Яўген Карлавіч Цікоцкі, беларускі кампазітар, народны артыст БССР і СССР.
З'яўляецца адным з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы.
Заслужанае прызнанне кампазітар атрымаў як стваральнік оперных і сімфанічных твораў.
Ён з'яўляецца аўтарам адной з першых беларускіх опер — народна-гераічнай драмы «Міхась Падгорны» (1939), а таксама героіка-патрыятычнай оперы «Алеся».
Яго пяру належаць: араторыя «Вызваленне», гераічная паэма «Буравеснік»; уверцюры «Свята на Палессі», «Слава»; аперэты «Кухня святасці», «Ганна Громава».

Forwarded from ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калядны трэнд - саламяны павук 🕸️
Магчыма, для кагосьці з вас гэта будзе навіной, але раней на Новы год і Раство беларусы не ставілі ў хаце елку. Раней у вёсках жыла традыцыя плясці саламянага павука – падвясную канструкцыю з трубачак саломы.
Павук - абярэг: у яго павуцінне на працягу года траплялі дрэнныя сны, праклёны, няшчасці і хваробы. Таму было прынята напярэдадні кожных наступных Калядаў плясці новага павучка, а старога спальваць разам з усім накопленным негатывам у доме 🔥
Яшчэ больш беларускіх традыцый можна даведацца у нашым парку сярэднявечнай гісторыі Сула.
❗️Да 12 снежня працуем для вас з 10:00 да 17:30 кожны дзень без выходных.
Для самых уважлівых наведвальнікаў апытанка ⤵️
напішыце ў каментарах, на якой лакацыі парка вісіць саламяны павук 😉
Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️

Forwarded from Звязда
📫 «Белпошта» бясплатна даставіць паштоўкі да Новага года
«Зусім крыху часу засталося да галоўнага свята года. А значыць, прыйшоў час павіншаваць сваіх родных і блізкіх. Паштовыя карткі, падпісаныя ад рукі, з цёплымі словамі падораць станоўчыя эмоцыі, хвалюючыя хвіліны і шчырую радасць, а беларуская пошта бясплатна даставіць вашыя віншаванні адрасату».
«Белпошта» 27 снежня даставіць бясплатна па Беларусі паштовыя карткі, набытыя ўдзельнікамі акцыі ў месцах правядзення. У Мінску акцыя пройдзе на сталічным паштамце (пр. Незалежнасці, 10) з 10.00 да 12.00 і з 17.00 да 19.00 і ў аддзяленні паштовай сувязі нумар 60 (вул. Вакзальная, 22) з 17.00 да 19.00.
zviazda.by

Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Калядны студэнцкі
падарунак 1930-х.
Талён на права атрыманьня БАЦІНАК ЖАНОЧЫХ і КАЛЁШ МУЖЧЫНСКІХ да 25.12.1932 г. Зачынены Студэнцкі Кааператыў
г. Менск.
#Дакументы
#Каляды
#Студэнты
#Кааперацыя

Forwarded from Кніжны клуб «Звязды»
🆕 Навінкі працягваюцца!
«Ціхім вечарам»: жахлівік
Кацярына Хадасевіч-Лісавая
6+
Гэта гісторыя адбылася са школьнікамі, якія не любілі чытаць і ўсімі шляхамі вынаходзілі спосаб напісаць сачыненне, не разгарнуўшы кнігу. Кажуць, непрачытаныя кнігі ўмеюць помсціць… Ціхі вечар стаўся страшнай рэальнай гісторыяй, у якой да палонных гасцей з’явіліся прывіды з аповесці пісьменніка, а сам ён…
📌 Гэтае выданне можна набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга» і інтэрнэт-краме «Оз.бай».
📌 Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.