Верашчака
503 subscribers
7.22K photos
1.15K videos
4 files
1.8K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусаў

Шаліноўка, тарыноўка, абхінанка.....

Гэта ўсё назвы хустак, якіх было шмат у кожнай жанчыны
Верашчака
#ДумкіЎслых Канал "Патрыёты Беларусі", пад націскам абшчэственных вар'ятаў у асобах бчб актывісткі Бондаравай (мяркуючы па аватарцы канала) і Ко, змяніла на эмблеме традыцыйны беларускі арнамент на расійскую вышыўку. Што ж, сапраўдныя патрыёты так і робяць…
#ПобытБеларусаў

Для звестак:

Арнамент счытваецца як чырвонае па беламу, а не наадварот!
Дарэчы, Дзяржаўны Сцяг таму і змяняўся, што ў старым варыянце быў белы арнамент на чырвоным фоне.

Дык вось, калі васпалёнкі паміж элементамі арнамента счытваюць вобразы, якія сядзяць у іх галаве, то гэта толькі іх праблемы павінны быць, а не нашы!
У дадзеным выпадку, я думаю, "Патрыёты Беларусі" самі не валодаюць інфармацыяй. Ну або таксама чытаюць у кніжках не літары, а фон паміж імі.

Зоя С
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусаў

Пра сподняе, якое насілі беларусы

Праект Stroy

У тыкток
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусаў
#УспаміныПраДзяцінства

Майстар-клас ад Верашчакі "Як мыць падлогу"

Прагляд бясплатны але будзем удзячныя за данаты. Адмін жа не дарэмна стараўся. 😜

А калі сур'ёзна, то гэта вам не мікрафібрай па ламінату прайсціся, столь некалькі гадзін шаравалі, каб жоўценькая была. Асабліва над шчытком ці над печчу трэба было пастарацца.

Затое пасля ў хаце аж пах іншы стаяў. Пах вільготнага дрэва.

А на падлогу бабка засцілала дарожкі тканыя. Проста на мокрую, каб яны прыліпалі і не цягаліся потым за нагамі.
Раскручваеш іх і рукамі да падлогі прыгладжваеш.
#Падарожжа
#ПобытБеларусаў

Каханне — моцнае пачуццё ўласцівае чалавеку, літаральна ўсе рэлігіі свету трактуюць каханне, як пачуццё боскае. І, натуральна, у беларускага народа ёсць старадаўнія ўяўленні пра характар гэтага пачуцця, якія захаваліся ў вераваннях ды абрадах і нават — у камянях.

Дзе знаходзяцца гэтыя камяні і што подказваюць закаханым, чытайце ў нашым матэрыяле https://slushna.by/u-veravannyax-dy-abradax-dze-shukali-kaxanne-nashyya-prodki/
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра падобнасць абрадаў сватаўства і вяселля ў літоўцаў і беларусаў.
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра дажынкі. І пра жмудзінаў ))
Вось вам і жмудзіны, якія жылі больш заможна, чым літоўцы і беларусы 😁
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра вопратку і знешнасць беларусаў і літоўцаў - адрозненні і агульнасці.

Беларусы, як бачым, фізіяноміяй трохі не вышлі 😂 а літоўкі, аказваецца, самыя прыгожыя ))

Ну, і пра гарэлку. Нашы продкі таксама любілі выпіць 😁
#ПобытБеларусаў

🔥 Паганства - гэта не рэлігія, гэта светапогляд чалавека, калі ён існуе нараўне з прыродай

Відэа працяглае, але калі знойдзеце час паслухаць, то не пашкадуеце. Тут пра тыя традыцыі, якія знікаюць і якія яшчэ паспелі сабраць. Пра наш сакральны беларускі свет.

https://youtu.be/WqQyeoLgM9s?si=G7m2SbqNzKVKaM8h
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра шляхту. Тут, як бачым, нічога новага. "Пінская шляхта" - наша класіка 😁

Ну і хіба многія беларусы не маюць сваіх продкаў з той шляхты? Канешне, маюць )

Вызывае сумневы толькі інфармацыя пра тое, што большая частка мелкай шляхты была пераселена з Польшчы пасля Люблінскай уніі - тут сваёй шляхты хапала. І, здаецца, у гістарычных матэрыялах такія факты не сустракаюцца. Маглі быць толькі асобныя выпадкі такіх пераездаў
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра паганскія перажыткі ў літоўцаў і беларусаў.

Тут узгадваю афармленне ГЦ "Галерэя" у Мінску, які ўпрыгожылі гіганцкім Змяіным царом ці Вужыным каралём - легендарным героем беларускіх міфаў.

Таксама ўзгадваю абедзвюх сваіх бабуль. Адна расказвала падобную гісторыю ў іх вёсцы, у суседзей у хаце ці пад хатай жылі вужы і таксама елі з дзецьмі з аднаго посуду.

А другая бабуля, калі грымеў гром з маланкай, казала: "Во, пЕрун б'е".
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра святы з паганскімі перажыткамі.
На Купалу мы з суседзямі нават у гэтым годзе праз вогнішча скакалі 😂 дарослыя людзі называецца 😏

А вось пра оргіі і распусту не ведаю, на колькі гэта было праўдай 🤔 Аўтар сцвярджае, што такое было ў літоўцаў
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра паганскія перажыткі ў літоўцаў і беларусаў.
Апошняга паганскага ідала ў беларусаў бачылі яшчэ 170 гадоў таму назад.

Ну і хутка Каляды праваслаўныя 😁
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусаў

Падрыхтоўка да Куцці

Пішыце, як у вашай сям'і праходзіць Бедная Куцця перад Калядамі?