Верашчака
503 subscribers
7.22K photos
1.15K videos
4 files
1.8K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Сядзіба Навіцкіх у Савейках
Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці

Непадалёк ад Начы знаходзіцца яшчэ адна славутасць Ляхавіцкага раёна – закінутая сядзіба Навіцкіх у Савейках, пабудаваная на стыку XVIII–XIX стагоддзяў.

Агледзеўшы сядзібны дом, які, дарэчы, вельмі нядрэнна захаваўся, адпраўляйся на павольны шпацыр па мясцовым парку з вадаёмамі – па шляху адшукаеш яшчэ некалькі гаспадарчых пабудоў.
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Францішак Багушэвіч - тут без каментарыяў, і так усім усё пра яго вядома, у гонар яго і плошчы названы, і помнікі яму стаяць.

Юліян Бакшанскі - яшчэ ў 1847 г. зрабіў спробу падняць паўстанне смаргонскіх сялян. У сваім звароце да іх заклікаў аб’яднацца з гарадской беднатой і салдатамі і выступіць супраць памешчыкаў, чыноўнікаў і афіцэраў, за што быў арыштаваны і асуджаны да 12 гадоў катаргі. У 1863 годзе арганізаваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў і ў сутычцы з урадавымі войскамі на Віленшчыне загінуў.

Адольф Белакоз - адносіўся да «чырвоных». У беластоцкай падпольнай друкарні надрукаваў некалькі рэвалюцыйных выданняў, сярод іх — «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка двух суседаў» (вядомы 4 нумары; па сутнасці, гэта было першае перыядычнае выданне на беларускай мове). У пачатку 1863 года стаў паўстанцкім начальнікам Беластока. 

Працяг будзе...
https://yangx.top/ratannihilator/5593

Ай-яй-яй, як не прыгожа вырываць з кантэксту асобны тэкст. А чаму ўвесь пост крысалоў не выцягнуў? Можа б што цікавага даведаўся пра ўдзельнікаў паўстання, пра іх сувязь з простымі беларусамі, з іх поглядамі, а? А яшчэ б лепш паглядзеў апошняе відэа Марзалюка на гэту тэму.

А так, атрымаўся ў крысалова чарговы маніпулятыўны зблёў на гэту тэму. Дзюкаў, Гігін і Азаронак вам на дапамогу 😏

Цікава, калі ўжо скончацца гэтыя танныя маніпуляцыі па тэме паўстання 1863 г.? Мабыць пакуль сам прэзідэнт не навядзе парадак...
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Кушлянская балада

Вось і мара яго расстраляна,
Ды вісельняў жах не спужаў. Здаецца, учора ў Кушлянах
Яшчэ конь Каліноўскага ржаў.

Здаецца, учора ў Кушлянах...
Сумна мужыцкая скрыпка пяе,
Над крывавай палянай
Крывавае сонца ўстае.

У дарогу сабраны пажыткі,
Аж заходзіцца плачам смычок.
Запяе на ўвесь свет
па-мужыцку
І Мацей Бурачок.

...Гоніць холад турэмнага склепу, Ды вісельняў жах не спужаў.
Яшчэ доўга ва ўкраінскім
стэпе
Яму конь Каліноўскага ржаў...

Алесь Пісьмянкоў

На фота Багушэвіч у 1863 годзе.

#смаргоншчына
Гісторыка-псіхалагічны раман пра з'яўленне на Беларусі ў XVI стагоддзі чалавека, які па воле акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Ісуса Хрыста і ў выніку стаў абаронцам пакрыўджаных і абражаных.

Уладзімір Караткевіч, які пісаў раман у эпоху ваяўнічага атэізму, здолеў расквеціць свой твор цытатамі з Евангелля і апісаннямі цудаў, якія творыць гарадзенскі Хрыстос. Не забыўся пісьменнік і пра цмокаў, што насялялі калісьці Лепельскае возера.

Урэшце Караткевіч прывёў свайго героя ў рай, які вельмі нагадвае заможны беларускі падворак…

oz.by | wildberries | biblio.by | alfavit.eu
https://yangx.top/AzarenokCTV/42170

Не, Рыгор, так не пойдзе. Прыведзеныя словы Сергеенкі - гэта аднабокі падыход. Гэта вырваныя з кантэксту гісторыі асобныя адзіныя факты, вельмі не прыемныя. Такія эпізоды можна знайсці ў любых гістарычных падзеях. Гэта таксама падыход тых, хто жадае раскалоць наша грамадства.

У адказ выкладаем нядаўна выказаную пазіцыю нашага вядомага гісторыка і дэпутата Вярхоўнага савета РБ - Ігара Марзалюка, самая аб'ектыўная пазіцыя на тыя падзеі:

https://belta.by/society/view/odin-geroj-drugoj-ischadie-ada-marzaljuk-pro-obrazy-kalinovskogo-i-muravjeva-681472-2024/
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем вас, сябры!
Беларускія дзеці спяваюць беларускія песні. Цудоўна!
#КухняБеларусі

Калдуны са свінінай і грыбамі

Склад:
● мука (500 г),
● яйкі (2 шт.),
● цёплае малако (1 шклянка),
● алей (1 ст. л.),
● грыбы (100 г),
● свініна (300 г),
● цыбуля (1 шт.),
● перац,
● соль.

Гатаванне
Муку прасеяць, высыпаць горкай, у паглыбленне убіць 1 яйка, уліць цёплае малако, алей, дадаць дробку солі і замясіць цеста. Пакінуць на 20 хвілін.

Грыбы адварыць і разам са свінінай прапусціць праз мясасечку. У фарш дадаць дробна парэзаную цыбулю, 1 яйка, перац, соль і добра змяшаць.

Цеста тонка раскачаць, выразаць кубкам кружочкі, у цэнтр кожнага кружочка пакласці фарш і зашчыпаць краі.

Гатовыя калдуны апускаць па адным у падсолены вар і варыць 10 хвілін.

Падаваць гарачымі са смятанай
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Сядзіба ў Камарове
Мядзельскі раён Менскай вобласці

Вёска Камарова можа стаць не толькі перавалачным пунктам на шляху да Нарачы або Блакітных азёр – сюды варта прыехаць і асобна.

Мястэчка вядомае яшчэ з XIV стагоддзя. За гэты час уладальнікі шмат разоў мяняліся, апошнімі – у канцы XIX стагоддзя – былі Старжынскія.

Тады маёнтак моцна пашырыўся, на тэрыторыі з'явіліся новыя гаспадарчыя пабудовы, а ў парку – аранжарэя.

Зараз аранжарэі ўжо няма, але захаваліся старыя алеі і вадаём з невялікім вадаспадам.

Бяры з сабой тэрмас, у мясцовай пякарні хапай свежую выпечку і размяшчайся на маляўнічым беразе – атрымаецца выдатны перакус with a view.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі
#ДумкіЎслых

.... Разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім К.Каліноўскі выдаваў на беларускай мове лацінскім шрыфтам газету "Мужыцкая праўда". Газета тлумачыла сялянам характар адмены прыгоннага права, заклікала іх не верыць цару і "з мужыкамі з-пад Варшавы... і ўсёй Расіі" са зброяй у руках ісці здабываць "сапраўдную волю і зямлю"....

....Усе жыхары абвяшчаліся вольнымі і раўнапраўнымі....

....Паўстанне 1863 - 1864 гг. непасрэдна не ставіла задач фарміравання беларускай дзяржаўнасці, але змяніла на наступныя дзесяцігоддзі ход грамадска-культурных працэсаў. Істотнае ўзмацненне русіфікацыі пасля падаўлення паўстання стала штуршком для пошукаў самаідэнтыфікацыі сярод інтэлігенцыі Беларусі. Невыпадковым сярод адукаванага грамадства стаў паступовы заняпад ідэі "літвінскага" патрыятызму і пашырэнне самаўсведамлення беларускай нацыі ў сучасным яе разуменні.

Крыніца: "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці" Вучэбны дапаможнік рэкамендаваны Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

👉 Што б там не казалі Рыгор і псеўдагісторык Дзюкаў, а нашы студэнты вывучаюць падзеі паўстання з розных бакоў, як і асобу Каліноўскага.
Так што, усё будзе добра.

Зоя С
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Ігнацій Бжастоўскі - на пачатку 1863 г. распаўсюджваў сярод беларускіх сялян нелегальную літаратуру (буквары і календары) на беларускай і польскай мовах, друкаваныя лацінкай.

Уладзіслаў Канстанцінавіч Борзабагаты - належыў да групоўкі «чырвоных», абараняў інтарэсы сялян, патрабаваў экспрапрыяцыі зямельнай маёмасці памешчыкаў. Удзельнік Парыжскай камуны. Адна з вуліц Навагрудка носіць яго імя

Элігій-Францішак Карафа-Корбут - беларускі і польскі паэт, празаік і публіцыст. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве, дзе быў адным з стваральнікаў беларускага гуртка. Аўтар верша «К дудару Арцёму ад надзвінскага мужыка» — аднаго з найлепшых узораў раннебеларускай грамадзянскай лірыкі. Разглядаецца асобнымі даследчыкамі як магчымы аўтар альбо суаўтар паэмы «Тарас на Парнасе».

Працяг будзе...
26 снежня 1926 года адбыўся паказ першай беларускай кінастужкі "Лясная быль" ў кінатэатры "Культура" ў Мінску.

Мастацкі фільм быў зняты па аповесці Міхася Чарота "Свінапас" рэжысёрам Юрыем Тарычам.

Цікава, што здымкі адбываліся ў вядомай сядзібе Чапскіх — Прылуках. На здымках былі задзейнічаны мясцовыя сяляне, якія па сутнасці выконвалі ролі саміх сябе і нават у сваіх уласных строях.

Кульмінацыйная сцэна фільма, калі галоўны герой з'яўляецца ў Мінску ў ваенна-рэвалюцыйным камітэце, бадай, самая цікавая. На экране з'яўляюцца вышэйшыя службовыя асобы беларускай дзяржавы: Аляксандар Чарвякоў, старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэту, Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР і Вільгельм Кнорын, былы кіраўнік Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Пры гэтым яны іграюць у фільме саміх сябе.

Сама стужка выйшла на экраны ў чорна-белым фармаце з тытрамі і ўключала ў сябе восем частак, але трэцяя частка, нажаль, страчана.