#Бываліца
#БеларускіФальклор
ЯК ДЗЕД МАКАР ЖАНІЎСЯ
Жыў калісьці дзед Макар. І не было ў яго жонкі, хаця немалады быў, каля шасцідзесяці гадоў яму было. І вырашыў ён пайсці ў сваты да маладой Марусі. Узяў з сабой ў сваты маладога хлопца Івана.
Прыйшлі яны да Марусі і кажуць: «Сваты прыйшлі, запрашай у хату!» Ну, дзеўка запрасіла ў хату, сабрала на стол, а сама ўсё на Івана паглядае, спадабаўся ён ёй. Ды і Іван не спіць у шапку таксама. А што пачалося, калі Маруся даведалася, што яе сватаюць за старога дзеда! Паперла яна дзеда Макара чапялой. А з Іванам скора пажаніліся.
Зап. Саевіч С. І. у 1998 г. ад Слуцкага Я. І. (1942 г. н.) у в. Нянькава Наваградскага раёна Гродзенскай вобл.
Крыніца

ЛІКБЕЗ
Эта была ў 30-я годы. Перыяд лікбеза. Аднаму маладому ўчыцелю паручылі правесці бяседу з жыцелямі аднаго насялёнага пункта. І вот этат маладой чалавек так начал сваю бяседу: «Я чалавек гуманны. Прагрэс – мая ідзея». Адна бабка талкает сваю суседку: «Манька, Манька, што гэта ён сказаў?» – «А гэта ж ён сказаў, што ён сідзеў у гумне, прагрыз крышу і пытаецца: «Дзе я?»
Зап. у 1988 г. ад Лукашонка В. П. (1920 г. н.) у в. Пналіна Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобл.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#БеларускіФальклор
Беларуская загадка
Хто адгадае, таму.... нічога не будзе 🤪
Ну, ведаеце адказ?
У тыкток @pan_zluktouski
Беларуская загадка
Хто адгадае, таму.... нічога не будзе 🤪
Ну, ведаеце адказ?
У тыкток @pan_zluktouski
#БеларускіФальклор
#Прымаўка
Прымаўка на кожны дзень
"Без бульбы ды й мяса куса
Няма яды для беларуса!"
🥔🍖🥔
#Прымаўка
Прымаўка на кожны дзень
"Без бульбы ды й мяса куса
Няма яды для беларуса!"
🥔🍖🥔
#БеларускіФальклор
Дзядзіна
Ну і дзядзіна ў мяне была, а багатая дык багатая!
Было ў яе сем моргаў зямлі, адна каза, сем хлявоў, тры гумны, і ўсе поўныя: у адным мак, у другім — так, а ў трэцім цапы віселі.
А як пойдзе, бывала, дзядзіна казу даіць, ды покуль казу найдзе, аж у мазгі зайдзе, а як зачне яе даіць, дык нясуць малако цэбрамі, вёдрамі, кадушкамі…
А масла дык білі на гумнішчы цапамі і маслянку ў застрэшкі змяталі; бедныя людзі дык ішлі з мяшкамі і з гаршкамі, з рэзгінамі: хто з чым прыйшоў, той з тым пайшоў.
А парсюкі кормленыя ў дзядзіны дык такія былі, што праз парог не маглі пралезці; але пад парогам дзірачка была, дык туды лазілі.
А грэчка ў маёй дзядзіны як зарадзіла! Вось дару божага было!
Калі палажылі стог на слупе ля прыпечка, дык вось быў стог!
Але зрабілася няшчасце: дзядзіна хусту вязала, хтосьці дзвярамі стукнуў, стог перавярнуўся ў начоўкі, і ратуначку не было!
Вось тут мая дзядзіна і збяднела. А дзяцей — з асьмін, а карміць няма чым.
Убачыўшы гэта, панскі аліндар як прыстаў да дзядзіны:
— Прадай казу ды прадай!
Ведаў, каб яго немач, што добрая каза.
Дзядзіна думала, думала — глядзіць, што няма чым карміць, і прадала казу.
Аліндар — казу браць, а каза ў лес наўцёкі, а воўк ды з лесу, ды яе за горла.
Покуль мы даляцелі, яна толькі крыкнула: «Мааа-гда!» — і зарэзаў яе воўк. Не так дзядзіне шкада было той казы, як таго, што каза імя яе ведала…

#Прыказка
Рука руку мые...
Хто ведае працяг?
Адказ у каментары пад відэа
https://www.tiktok.com/@radio_stolitsa_fm?_t=8qVa1Kcox2E&_r=1

#МоваНашаРодная
#БеларускіФальклор
#Прымаўкі
☝️ Прымаўкі ў тэму папярэдняга паста
Гаспадаром стане тады, як свая вош укусіць.
Усякаму сваё мілей.
Кожны млын на сваё кола ваду цягне.
Кожная сасна свайму бору песню пяе.
Кожныя граблі да сябе грабуць.
Чыя вобласць, таго i вера.
У чужой царкве не папраўляй свечак.
У чужой царкве абедню не служаць.
Уласны хлеб заўсёды саладзейшы за мёд.
Лепш свае лычка, як чужы рамушок.
Свой сухар смачней чужых пірагоў.
Князь да княгіні, а кожнаму міла свая Кацярына.
У сваёй хаце будзь гаспадаром, a ў чужой - ягнём.
У чужым двары ніхто не ўказчык.
Дома ў сябе - як хочаш i як можаш, a ў госцейках - як скажуць.
Хто корміць чужога сабаку, y таго нічога, акрамя павадка, не застанецца.

☃️ Прыказкі і прымаўкі пра снежань
❄️ Снежань вока снегам цешыць, а марозам вуха рве.
❄️Звону ў снежні многа — весялейшая дарога.
❄️ Мароз трашчыць — моцны холад кліча.
❄️ У снежні мароз нарастае, затое дзень прыбывае.
❄️ У снежні сем надвор’яў на двары: вее, дзьме, кружыць, ірве і мяце.
❄️ У канцы снежня сонца на лета, а зіма на мароз пачынаецца.
❄️ Год снежнем канчаецца, зіма пачынаецца.
❄️ Снежань — месяц вялікіх ваўчыных зграй.
❄️ Снежань-месяц старое гора канчае, новаму году новым шчасцем дарожку сцеле.