Верашчака
493 subscribers
7.35K photos
1.18K videos
4 files
1.83K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from STROJ
Паўднёвая частка Ганцавіцкага раёна

📌«Соро́чка» (кашуля), пашытая з выбеленага «лугам» ільнянога палатна, тканага ў мясцовай тэхніцы «чатыры ніты». Манжэты і верх рукавоў упрыгожаны вытканым геаметрычным арнаментам, зверху кашуля зашпільваецца на два гузікі. Паходзіць з вёскі Боркі.

📌 «Хфартух» (фартух), аздоблены тканым арнаментам. Паходзіць з вёскі Хатынічы.

📌Андарак з чатырох полак даматканай ваўнянай тканіны, паводле тэхнікі выканання адпавядае андараку маладзіцы з вёскі Люсіна.

📌Адзенне падперазалі вузкім арнаментаваным поясам з махрамі на канцах.

📌Белая хустка, вышытым крыжыкам. З двух бакоў клін хусткі аброблены махрамі. Спосаб завязвання называецца «на бабку». Паходзіць з вёскі Боркі.

📌Чорныя скураныя боцікі.

Матэрыял створаны разам з праектам «Палескі Палын» і Ганцавіцкім Домам рамёстваў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ХвілінкаГумару

🐝 У Мінску быў заўважаны такі пчол.

Пішыце свае меркаванні, што ён там рабіў і чаму такі сумны?
Клаўс | Klaus | 2019

Уладальнік паштовай імперыі, каб навучыць розуму гультаяватага атожылка Джаспера, адпраўляе яго на крайнюю поўнач у горад Смірэнсбург. Той павінен арганізаваць там паштовае аддзяленне і за год апрацаваць не менш за 6000 лістоў. Прыбыўшы на месца, хлопец апыняецца ў зоне баявых дзеянняў: два сямейных клана, так ужо гістарычна склалася, сілкуюць узаемную нянавісць і свята шануюць шматвяковую традыцыю пры любой магчымасці мутузіць адзін аднаго і рабіць поскудзі.

Пераклад: ТоЯ
Агучванне: шматгалосы закадравы (Кінакіпа)

🖥 Глядзець анлайн 4К: https://kinakipa.site/movie?id=957887

Спампаваць WEB-DL-1080p: https://baravik.org/topic/2802/

IMDb (8,2/10): https://imdb.com/title/tt4729430
Kinopoisk (8,7/10): https://www.kinopoisk.ru/film/957887

#мультфільм #сямейны #камедыя #агучка
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Вітаначкі, даражэнькія!
Добрай нядзелькі ўсім!

Сцягнула з тыктока водгук на новае кіно ад Беларусфільма "Чорны Замак Альшанскі"

Я ж, дурніца, трохі спадзявалася, што можа здымуць беларускае кіно па-беларуску, а там мала таго, што фільм рускамоўны, дык яшчэ на нешта ўсунулі беларускамоўнага алкаша і нейкага трызняку. І праўда, што гэта, як не падкрэсліванне нейкага ганебнага статуса беларускай мовы!?

Карацей, мне гэтай рэцэнзіі хапіла, каб лепш патраціць час на перагляд ранейшай версіі фільма.

А можа з вас хто глядзеў новую версію? Дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах.

Спасылка на відэа:

https://www.tiktok.com/@hosciechka?_t=ZM-8sPOVbqpq1l&_r=1
#ГісторыяБеларусі

22 снежня 1264 года адбылося падпісанне мірнага і гандлёвага дагавору  Полацкау з Рыгай і Інфлянцкім ордэнам.

У адпаведнасці з дамовай Полацак адмаўляўся ад прэтэнзій на ніжняе Падзвінне і Латгальскія землі, а Ордэн гарантаваў непарушнасць Полацкіх земляў; агавораны правы полацкіх і нямецкіх купцоў у Рызе і Полацку адпаведна.

Тэкст гэтай дамовы можна пачытаць тут 👇

https://pravo-by.turbopages.org/pravo.by/s/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/letapisy-gramaty-pryvilei-khii-khvi-st-st/belaruskiya-gramaty-i-pryvilei-khiii-khiv-st-st/dagavor-smalenskaga-vitsebskaga-i-polatskaga-knyastva-z-rygay-gotlandskay-zamley-i-nyametskimi-garad/
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Лошыцкі парк
Менск

Каб прагуляцца па маштабным сядзібным парку, нават неабавязкова выязджаць з Менска: адпраўляйся ў Лошыцу, каб убачыць цэлы комплекс XVIII стагоддзя.

У будынку сядзібы, які даволі добра захаваўся, сёння працуе музей.

Акрамя таго, па велізарнай тэрыторыі рассыпана яшчэ некалькі пабудоў і руін: флігель з драўлянай вежкай, разбураная капліца ў стылі віленскага барока і млын канца XIX стагоддзя.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

"Вы шуміце, шуміце...."

Ніл Гілевіч
1963 г
Forwarded from Верашчака
Хто ведае што гэта і для чаго?
Пішыце варыянты ў каментарыі, а крыху пазней будзе правільны адказ
Forwarded from Верашчака
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нажаль, знайшла толькі такое відэа працэсу стрыжкі авечак, імпартнае 😁

У дзяцінстве я ездзіла да бабулі кожны раз, калі надыходзіў час здымаць воўну з авечак! Гэта быў мой абавязак.))

Бабка прыводзіла авечку ў хату, звязвала ёй ножкі і клала на стол. А я трымала галаву, каб яна не білася, калі спужаецца раптам, або калі бабка ўстрыжэ ці ўколе дзе нажніцамі.

Роўнымі радочкамі воўна састрыгалася з аднаго бака, потым авечку пераварачвалі на другі. У апошнюю чаргу састрыгалі кучарашкі з галавы, ног ды ля хваста. Яе адкідвалі вон, бо карысці з кароткіх або закарэўшых пасмаў не было.

Пасля такіх працэдур жывёліна рабілася маленькай і безабароннай з выгляду. Яе здымалі са стала, развязалі ногі і кармілі хлебам, каб супакоіць. А потым вялі ў хлеў.

А воўну звязвалі ў посцілкі і падвешвалі сушыцца над печчу. А потым вазілі часаць
Forwarded from Літархіў
Францішак Багушэвіч

Партрэт Ф. Багушэвіча аўтарства мастака Язэпа Драздовіча. Палатно, алей. 1930 г.

#мастацтва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, сябры і сяброўкі.

Спявае Вераніка Бандаровіч

У тыкток
Forwarded from Верашчака
#КухняБеларусі

Сёння пазнаёмім вас з традыцыйнай ліцьвінскай стравай з-за якой нашых продкаў называлі "бацьвіннікі"
Гэта значна пазней мы раптам сталі бульбашамі.

Здагадаліся, што гэта за страва?👇
Forwarded from Верашчака
#КухняБеларусі

Бацвінне

Многія супы ў беларускай традыцыйнай кулінарыі носяць назву аднолькавую з іх галоўным інгрэдыентам: буракі, капуста...

Такая ж логіка закладзеная і ў назву бацвіння, знакавай калісьці стравы, сімвалічнасць якой сёння амаль забытая.

Акадэмічныя слоўнікі тлумачаць бацвінне як:
1) лісце і сцёблы буракоў
2) страву, прыгатаваную з бурачных лісця і сцёблаў

Сезон на бурачанае бацвінне трывае досыць коратка, 1-2 месяцы, так што стравы з яго ядуць пераважна ўвясну ці на пачатку лета. Пазней, калі пачнуць развівацца караняплоды, бацвінне робіцца грубейшым і нясмачным, таму ласавацца маладымі бурачаным лісцем трэба, пакуль яно маладое ды далікатнае. Зрэшты, сезон можна і працягнуць.

Бацвінне буракоў, як і іншую “дармавую” зеляніну – лiсце шчаўя, крапiвы, лебяды ў траўні-чэрвені збiралi да iх цвiцення, складвалi ў фаскi i макiтры, перасыпалi па слаях соллю, дадавалi кмену i iншых духмяных эёлак, квасiлi ў запас.

Бацвінне было настолькі характэрнай стравай жыхароў ВКЛ, што ў “Кароне” (Польскім каралеўстве) XVII–XVIII ст. літвінаў называлі boćwiniarze – грэблівая мянушка, у якую ўкладаўся прыкладна такі змест, як пазней у “бульбашоў”.

Для напышлівага паляка было відавочна, што толькі такі дзікун, як літвін, можа есці гэтую “свінскую” страву (што праўда, бацвінне і дагэтуль сапраўды часта вараць свінням).

Яшчэ адна здзеклівая прымаўка з тых часоў: «У нашага Радзівіла бацвінне нарадзіла, а хлеба - ані кавалка».

Але ж і бурачанае бацвінне не расце само, як і збажына, яно патрабуе сякой-такой працы, пра што кажа вершык з беларускага дзіцячага фальклору:

Хто не ўмее араць,
Таму хлеба не даць,
Ні капусты, ні бацвінні 
Хай пасець у полі свінні.
Яму свінні дакучылі,
Хутка араць навучылі.
Forwarded from Верашчака
#КухняБеларусі

Бацвінне

450 г касцей для булёну
2 л вады
1 сярэдняя морква
1 корань пятрушкі (або сельдэрэя)
1 цыбуліна
3 сярэднія бульбіны 
Соль паводле смаку
1-2 бабкі (лаўровае лісце)
Па 3-5 гарошын чорнага перцу і “англійскага зелля” (духмянага перцу)
1 добры пук бацвіння з маладымі бурачкамі
Па 1 невялічкім пучку зеляніны: зялёная цыбуля, пятрушка і кроп 
1 ст. лыжка тлушчу 
2 ст. лыжкі мукі
½ шклянкі смятаны
3 вараныя яйкі


Прамыць косці, заліць халоднай вадой і давесці да кіпення. Зняць шум, праварыць яшчэ 1 хв., дадаць моркву (кубікамі або таркаваную на грубай тарцы), пакрышаны корань пятрушкі, пасераваную цыбулю, пакрышаную бульбу, соль і спецыі.
Варыць, пакуль бульба не зробіцца мяккай (каля 15 хв.) Добра прамыць бацвінне, пакрышыць, апарыць (або праварыць 2-3 хв.).
Дадаць у суп бацвінне і добра прамытую і пасечаную зеляніну і варыць яшчэ 8-10 хв.
На патэльні растапіць тлушч, пакласці муку і, падліваючы крыху булёну, варыць да ўтварэння густога пюрэ (або змяшаць муку з невялікай колькасцю вады ў аднародную пасту, потым дадаць смятаны, старанна перамяшаць), якое дадаць да супу за 1-2 хв. да канца гатавання.
Дадаць смятану і палавінкі (або чвэрткі) вараных яек. Падаваць гарачым.
#ГісторыяБеларусі

🔥🔥🔥 Ого, як выступленне Ігара Аляксандравіча Марзалюка падарвала ў каментарах імперцаў! Падсыпце можа ім там дусту!😁

Калі коратка, то размова ідзе аб тым, як паміж польскім нацыяналізмам і вялікарасійскім шавінізмам беларусы змаглі захаваць сваю нацыю і стварыць сваю дзяржаўнасць. Пра самыя вытокі і крыніцы нацыяльнай ідэі.


https://youtu.be/US2YQsB7OYI?si=I4vIH-8ven1DF0bT
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

🔥 Беларусы там, дзе беларуская мова!

Вось адкуль ідзе ўся гэта шабуршэнь наконт нібыта "барацьбы з лацінкай", "насилия белорусским языком через уши" і беларускамоўнымі надпісамі ў транспарце.
Знікне беларуская мова - і ўсё, усе мы рускія.

Ды і засталося няшмат, калі па-праўдзе. Пазашкольнай адукацыі на беларускай мове няма, у школах па-беларуску навучаецца крыху больш за 10%, на тэлебачанні беларуская мова хіба што ў навінах на адным канале, кіно беларускамоўнага не здымаюць, канферэнцыі што ў навуцы, што ў культуры скрозь на рускай мове, палітыка ніводнага беларускамоўнага не чуваць...

Хочацца нагадаць яшчэ раз пісьмо Якуба Коласа пра стан беларускай мовы.
А з таго часу лепш не стала.

Ну, на што будзем спадзявацца, беларусы?

Зоя С.
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Сядзіба Путкамераў у Больценіках
Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці

Сядзібны дом у Больценіках Путкамеры ўзвялі ў першай палове XIX стагоддзя (праўда, пабудова, якую мы бачым цяпер, – больш позняя версія будынка: канца XIX стагоддзя).

З гэтым месцам звязана прыгожая гісторыя кахання: тут Адам Міцкевіч часта сустракаўся з Марыляй Верашчакай, якая тады была жонкай Ваўжынца Путкамера.

Сядзібны парк, дзе бавілі час закаханыя, Міцкевіч пяшчотна называў «гайком Марылі». Калі будзеш блукаць па парку, паспрабуй адшукаць камень, на якім вышкрабаны крыж: кажуць, ці то Марыля выдрапала яго ад тугі па каханым, ці то гэта зрабіў сам Адам – калі Марыля не прыйшла на апошняе спатканне.