The Village Беларусь ❤️🇺🇦
3.08K subscribers
15.4K photos
3.93K videos
4 files
28.6K links
Жыццё беларусаў па абодва бакі ад мяжы
加入频道
Сення стала вядома пра памілаванне яшчэ васьмі палітзняволеных 🕊

Гэта пяць жанчын і трое мужчын, асуджаных па «экстрэмісцкіх» артыкулах. Большаасць з іх маюць дзяцей, а адна жанчына нават цяжарная. Апроч палітвязняў памілавалі і асуджаных за наркотыкі — сем чалавек. Адзін з іх мае анкалагічнае захворванне, а астатнія ўчынілі злачынства яшчэ ў непаўнагадовым узросце.
The Village Беларусь ❤️🇺🇦
Шмат каму з беларусаў не залішнім быў бы такі тарыф страхавання 🙈 Жарты жартамі, але журналісты звярнулі ўвагу, што ў шматлікіх эмігранцкіх тэлеграм чатах ёсць пэўныя акаунты, якія прапаноўваюць «падпрацоўку» — паздымаць беларускія мітынгі і шэсці. Пра гэта…
Беларускі стэндап-комік Слава Камісаранка цяпер яшчэ трапіў і ў спіс экстрэмістаў.

Акрамя яго туды дадалі яшчэ два дзясяткі чалавек, а агулам у спісе значацца тысячы імёнаў. Таксама ў спісе пазначана, што Камісаранка знаходзіцца ў вышуку. Нагадаем, што 30 снежня над комікам прайшоў завочны суд, дзе яму прысудзілі шэсць гадоў калоніі па трох крымінальных артыкулах, у тым ліку за абразы лукашэнкі. У жартах са сцэны ён называў таго Чык-чырыкам і вусатай какеткай.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Там заўсёды не было мыла» 👀

Чаго няма ў беларускай школе, але знайшлося ў польскай — заўважыла дзяўчына. Відэа — prakopeva (Tiktok)
Добры дзень! Зімовае сонейка нам усміхаецца. Учора прайшлі «перавыбары» і вось што сціпла пра іх можна адзначыць:

🌐 26 студзеня быў Міжнародны Дзень без інтэрнэту! У Беларусі яго адзначылі часткова заглушыўшы інтэрнэт. Таксама запусцілі відэа з Ціханоўскай (згенераванае ШІ), якая быццам абвясціла пра свой сыход.

🤡 «Пераможцу» ЦВК намалявала 86,82%. З улікам неверагоднай яўкі атрымліваецца, што 8 з 10 паўнагадовых грамадзян прагаласавалі за яго.

Выбарчыя ўчасткі для грамадзян за мяжой былі закрытыя.

🤬 Некалькі дзясяткаў чалавек затрымалі за фота бюлетэня, але фота бюлетэняў за лукашэнку цэлы дзень піярыліся ў сацсетках.

👻 Шпіц Умка памеціў выбарчы ўчастак.

👀 Падчас канферэнцыі лукашэнка, кажучы пра Маска, сам два разы зігануў у прамым эфіры.
The Village Беларусь ❤️🇺🇦
Добры дзень! Зімовае сонейка нам усміхаецца. Учора прайшлі «перавыбары» і вось што сціпла пра іх можна адзначыць: 🌐 26 студзеня быў Міжнародны Дзень без інтэрнэту! У Беларусі яго адзначылі часткова заглушыўшы інтэрнэт. Таксама запусцілі відэа з Ціханоўскай…
✌️ За мяжой прайшлі акцыі супраць незаконных выбараў. У варшаве разгарнулі даўжэнны сцяг, а дэмакратычныя сілы правялі форум «Беларусы годныя лепшага».

🙋 Шэраг замежных палітыкаў выказаліся пра несумленнасць беларускіх выбараў. Напрыклад, міністр МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі пажартаваў, што «чаканне вынікаў невыносна».

💩 Пасля амаль пяці гадоў няспынных татальных рэпрэсій глава МУС заявіў, што «такіх спакойных выбараў у Беларусі яшчэ не было».
У Польшчы затрымалі беларускага стрыт-арт мастака за малюнак Ілана Маска 👀

Мастак з Беларусі Максім быў затрыманы паліцыяй ў Варшаве 25 студзеня, калі падчас стварэння працы з Іланам Маскам насупраць будынку, дзе мільярдэр набывае сабе кватэру. Пра гэта пісалі раней польскія медыя. Арт павінен быў стаць творчай рэфлексіей аўтара на паводзіны сусветна вядомай асобы.

«Паліцыя абвінаваціла мяне ў пашкоджанні гістарычнага будынка і, увага, прапагандзе фашызму», — напісаў Максім у профілі інстаграм.

Зараз Максім чакае суда і шукае сабе адваката.
У продажы з’явіліся новыя гадзіннікі з нацыянальным акцэнтам🔥

«Луч» выпусціў калекцыю, натхнёную ўнікальнымі ўзорамі знакамітых «Слуцкіх паясоў». Адметна, што ў камплекце да гадзінніка будзе не толькі скураная папружка з арыгінальным узорам, а яшчэ і шаўковы шалік, выкананы ў падобным стылі. Заяўлены кошт прыгажосці — 419 рублёў. Як вам?
Музыка беларускай спявачкі прагучала на паказах высокай моды ў Парыжы

Падчас Тыдня высокай моды Paris Haute Couture дзеля паказа калекцыі вясна-лета 2025 ад моднага дому Georges Hobeika было зроблена адмысловае музычнае суправаджэнне за аўтарствам спявачкі Palina. Яе музыка шыкоўна дапоўніла калекцыю, ці не так? 💫

Паглядзець прыгажосць можна тут
Каля паўмільёна беларусаў пакінулі радзіму, лічаць еўрапейцы 🤯

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 30 студзеня збіраецца прыняць рэзалюцыю, у якой не прызнае апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Апроч аргументацыі, чаму «выбары» у нашай краіне не з’яўляюцца свабоднымі, у дакуменце таксама называецца прыкладная лічба колькасці беларусаў, якія былі вымушаныя праз рэпрэсіі пакінуць радзіму — больш за 500 тысяч. Для параўнання, насельніцтва Магілёва — каля 350 тысяч.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Касіў Ясь Mix ад гурта Police in Paris, дзе робяць якаснае тэхна два беларуса — Ўладзя. Адзін з іх унук Мулявіна. Ну як? 👻
Беларуская ініцыятыва Maldzis выкупіла Радзівілаўскую карту Княства Літоўскага.

Гэта адзін з шэдэўраў еўрапейскай картаграфіі, надрукаваны на лацінскай мове ў Амстэрдаме ў 1631-ым годзе ў атласе Вільема Блаў. Карта ахоплівае ўсю тэрыторыю ВКЛ у межах да Люблінскай уніі 1569-га года. Твор быў набыты ў Літве на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў.

Прадстаўнікі ініцыятывы паведамляюць, што карта ў будучыні будзе перададзеная ў Нясвіжскі палац у якасці грамадскага падарунка, а пакуль будзе выстаўляцца падчас адмысловых мерапрыемстваў за межамі Беларусі.