ГУО «Средняя школа №66»
1.05K subscribers
29.2K photos
1.58K videos
14 files
5.22K links
Официальный Telegram-канал ГУО «Средняя школа 66 г. Минска»
加入频道
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам👩‍🏫 беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.

Занятак 1. 🔟 цікавых фактаў пра беларускую мову.👆

1⃣Дыялектная мова багацейшая за літаратурную.🔑
2⃣Мае 3 алфавіты(графічныя сістэмы): кірыліца, лацінка, арабская вязь.🔤
3⃣Існуе ў 2 правапісах: тарашкевіца, наркамаўка.✔️
4⃣Толькі ў беларускім алфавіце ёсць літара "ў".❗️
5⃣Знаходзіцца пад пагрозай знікнення. 🔍
6⃣300 гадоў была дзяржаўнай у ВКЛ.📝
7⃣Сумесь беларускай і рускай моў называецца "трасянка".🔗
8⃣ Не характэрны дзеепрыметнікі цяперашняга часу.
9⃣У 1990 г. быў прыняты закон "Аб мовах", згодна з якім беларуская мова была адзінай дзяржаўнай. 🔖Пасля рэферэндуму 1995 г. статус дзяржаўнай набыла і руская мова.
🔟 У беларускім алфавіце 32 літары.📖

📍"Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў." Ф. Скарына

#сш66 #роднаямова #не_маўчы_па-беларуску
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам👩‍🏫 беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.

Занятак 2⃣. 10 цікавых фактаў па тэме “Фанетыка”
1⃣У алфавіце 21 зычная і 10 галосных літар.
2⃣У мове 6 галосных гукаў.
3⃣Літары 'е,ё,ю,я,і' могуць абазначаць 1 ці 2 гукі.
4⃣Асновай склада з’яўляецца галосны гук.
5⃣Літары 'й, ў, ь', знак ’ пры переносе нельга аддзяляць ад папярэдняй літары.
6⃣Некаторыя беларускія словы адрозніваюцца ад адпаведных слоў рускай мовы месцам націску.
7⃣Літары 'о, э' звычайна пад націскам.
8⃣Словы 'не, без' заўсёды пішуцца з літарай е.
9⃣Не маюць пар па мяккасці і цвёрдасці зацвярдзелыя зычныя, 'й' і 'ў'.
🔟Падаўжэнне зычных трэба адрозніваць ад падваення.

📝Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор - мова.📖📚

‼️Вучыце мову з задавальненнем!

#сш66 #роднаямова #не_маўчы_па-беларуску
‼️1⃣0⃣0⃣ гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка І. П. Мележа адзначаецца 8 лютага📝

📍У рамках месячніка навукі да тыдня беларускай мовы і літаратуры 📖

✔️Калі
6 лютага

✔️Хто
Вучні 7 “В” класа

✔️Што
Прынялі ўдзел у літаратурна- пазнавальнай праграме “Што ён за чалавек” да юбілею І.Мележа.

✔️Дзе
У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
➡️
1⃣Даведаліся пра мясціны, дзе нарадзіўся пісьменнік.
2⃣Пра абрады, якія праходзілі на Гомельшчыне.
3⃣Чарнецкая Ангеліна паўдзельнічала ў абрадзе “Чырачкі”, дзе юнакі і дзяўчаты катаюцца па ручніках, каб быць здаровымі.
4⃣Пры знаёмстве з творчасцю І.Мележа вадзілі карагоды з творчымі калектывамі-дзеткамі 3-5 гадоў.
5⃣Прынялі ўдзел у стварэнні карціны К.Манэ - “Вадзяныя ліліі".
6⃣Актыўна адказвалі на пытанні па жыццёвым і творчым шляху І.П.Мележа.
7⃣Чарнецкая Ангеліна ўзнагароджана падарункам.
8⃣Пашковіч Ксенія адзначана лепшай сярод вучняў 6⃣ школ Мінска.

Творы🔜https://knihi.com/Ivan_Mielez/

#сш66 #советский_район #роднаямова #нашидети
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам👩‍🏫 беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.

Занятак 3⃣.
🔟 цікавых фактаў па тэме “Фанетыка”


1⃣Зычныя гукі падзяляюцца на звонкія, глухія і санорныя.
2⃣Большасць звонкіх і глухіх зычных утвараюць пары.
3⃣Звонкія зычныя перад глухімі на канцы слоў аглушаюцца, глухія перад звонкімі азванчаюцца.
4⃣Каб праверыць парны зычны, патрэбна змяніць слова так, каб пасля гэтага зычнага стаяў галосны.
5⃣Санорныя гукі- [в], [л], [м], [н], [р], [ў] , [й'].
6⃣Свісцячыя зычныя - [з], [с] , [ц], [дз'].
7⃣Гукі [дж], [ж], [ч], [ш] - шыпячыя зычныя.
8⃣У беларускай мове адрозніваюць цвёрдыя, мяккія і зацвярдзелыя зычныя гукі.
9⃣Зычныя [дж], [ж], [ч], [р], [ш], [ц] - няпарныя цвёрдыя гукі.
🔟Гук [ў]- цвёрды, [й']- мяккі.


📝Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор - мова.📖📚

‼️Вучыце мову з задавальненнем!

#сш66 #роднаямова #не_маўчы_па-беларуску
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам👩‍🏫 беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.

Занятак 4⃣.
🔟 фактаў для цікаўных і дапытлівых


1⃣ Мініяцюрная кніга📖 – цуд, які здзівіць любога чалавека.
2⃣Фармат кнігі не перавышае па вышыні і шырыні 76 мм.
3⃣Мікракнігі былі вядомы ў антычнасці.
4⃣Найстаражытнейшае з мініяцюрных выданняў - папяровы скрутак шырынёй 57 мм з тэкстам малітвы датуецца 770 годам.
5⃣Першая друкаваная кніга з’явілася ў 1468 годзе, яе надрукаваў Пэтэр Шофер.
6⃣Сапраўдны росквіт мініяцюрнай кнігі ў Еўропе быў у 16-17 стагоддзях.
7⃣У свеце налічваецца каля 100 выдавецтваў, якія спецыялізуюцца на выданні мініяцюрных кніг.📇
8⃣У 2007 годзе была выдадзена мікракніга памерам 0,07 *0,1.
9⃣Фармат кнігі нельга прачытаць без спецыяльных павелічальных прыбораў.🔎
🔟Стварэнне мініяцюрных кніг патрабуе самага высокага ўзроўню майстэрства.📚

📝Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор - мова.📖📚

‼️Вучыце мову з задавальненнем!

#сш66 #роднаямова #не_маўчы_па-беларуску