ГУО «Средняя школа №66»
1.05K subscribers
29.2K photos
1.58K videos
14 files
5.22K links
Официальный Telegram-канал ГУО «Средняя школа 66 г. Минска»
加入频道
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.

Занятак7⃣Лексікаграфія


1⃣Лексікаграфія - ад грэч. lexikos — слоўнікавы, grapho — пішу.
2⃣ Задачы: вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэнняў слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў.
3⃣Тэрмін «слоўнік» прыйшоў на змену больш старажытным тэрмінам «лексікон» (ХІІІ ст.), «азбукоўнік» (ХVІ ст.), «алфавіт» (ХVІ—ХVІІ стст.).
4⃣Самыя раннія слоўнікі ўсходніх славян — гэта «Лексисъ» Л. Зізанія і «Лексіконъ» П. Бярынды.
5⃣Перакладныя слоўнікі ствараліся ў ХІХ і ў пач. ХХ ст.
6⃣У ХІХ ст. ствараліся і першыя тлумачальныя слоўнікі.
7⃣У 20-я гг. ХХ ст. пачалі стварацца нарматыўныя слоўнікі беларускай мовы.
8⃣Тыпы: тлумачальныя, дыялектныя, гiстарычныя, этымалагiчныя, тэрмiналагiчныя, фразеалагiчныя, арфаграфiчныя, арфаэпiчныя, слоўнiкi aмoнiмaў, сiнoнiмaў, паронiмаў, iншамоўных слоў, марфемныя, словаўтваральныя.

#сш66 #не_маўчы_па-беларуску #советский_район
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы I лiтаратуры Ходзінай С.І.

Загадкавая літара "Ў".


1⃣Кожная мова ўнікальна. Калі казаць пра беларускую, то наша ўнікальная літарай «Ў».
2⃣Прапанавана ў 1870 г. філолагам П.Бяссонавым.
3⃣У беларускім пісьме выкарыстоўваецца з 1890-х гг.
4⃣Узнікненне гука [ў] у гісторыі ўсходнеславянскіх моў звязваюць з падзеннем рэдукаваных.
5⃣У сучаснай беларускай мове з’явілася ў ХІХ стагоддзі, у лацінкавым варыянце — ŭ.
6⃣Адным з першых яе ўжыў Ян Чачот у брашуры «Da milych mužyczkoú» (1846 г.), але ў гэтым выданні яна выглядала як ú.
7⃣Уласцівы не толькі беларускай і ўкраінскай мовам (хаця ў апошняй адпаведнай літары няма), але і шматлікім рускім гаворкам - паўднёвым і паўночным. Пра гэта гаварылі акадэмік А. Шахматаў і прафесары Л. Якубінскі, В. Іваноў.
8⃣Сярод славянскіх моваў яна адзіная.
9⃣Літары крыху больш 100 гадоў.
🔟Абазначае зычны гук і пiшацца згодна толькі пасля галосных.

📖Усяму пачатак - родная мова!

#сш66 #не_маўчы_па-беларуску
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.

👉"Літаратурныя псеўданімы”

🔖Кожны пісьменнік складаецца
з цела, душы і псеўданіма.
Г. Плеханаў

1⃣Псеўданім—выдуманае імя або прозвішча, пад якім часта выступаюць пісьменнікі, мастакі і іншыя.
2⃣Сярод маладой творчай інтэлігенцыі ў 20-30-я гг XX ст лічылася арыгінальна мець псеўданім, а часам - і некалькі. Гэта звычка захавалася ў літаратуры таксама і сёння.
3⃣Народны паэт Беларусі Іван Дамінікавіч Луцэвіч, як вызначылі даследчыкі літаратуры, меў 44 псеўданімы і крыптанімы.
4⃣Самым ўжывальным і пашыраным з усіх з’яўляецца Янка Купала, якім упершыню падпісаўся паэт у 1905 г.
5⃣Літаратурным псеўданімам Шаўцы крысталіся ў свой час Паўлюк Трус, Пятро Глебка, а таксама выкарыстоўваў і А.Каратай.
6⃣Псеўданімам Сіпач карысталіся І.Сіпаў, Р.Барадулін, Б.Сачанка.
7⃣Класік беларускай літаратуры Канстанцін Міцкевіч меў некалькі псеўданімаў. Самыя вядомыя – Якуб Колас, Мікалаевец і іншыя.
8⃣Разнавіднасцямі псеўданімаў з’яўляюцца псеўдагінімы і псеўдаандронімы.
9⃣Псеўдагінімы - жаночая форма псеўданіма, ужытая мужчынамі.
🔟Псеўдаандронімы – гэта мужчынская форма псеўданіма для аўтара- жанчыны.
1⃣1⃣Яшчэ сустаракаюцца псеўданімы- крыптанімы, якія ўтвораны з ініцыялаў імя або прозвішча, імя і прозвішча, часам імя, імя па бацьку і провішча, а таксама пачатковых літар псеўданіма аўтара.
1⃣2⃣Псеўданім Цётка Алаіза Пашкевіч першы раз выкарыстала, калі друкавалася “Першае чытанне для дзетак беларусаў” і калі рэдагавала часопіс для моладзі “Лучынка”.

#сш66 #советский_район #не_маўчы_па-беларуску
8⃣Да XX ст. са славянскіх народаў каляндарная абраднасць больш за ўсё захавалася ў беларусаў.
9⃣У Беларусі існуе самая вялікая ў свеце папуляцыя зуброў.
🔟Восенню першымі ў вырай адлятаюць ластаўкі, стрыжы, кажаны.
1⃣1⃣Сучасны герб Мсціслава аб’яднаў кампазіцыі фігуры гербаў 1634 і 1781 гадоў.
1⃣2⃣Чатырнаццаць Нобелеўскіх лаўрэатаў маюць беларускія карані.
1⃣3⃣Адзін з трох усходнеславянскіх Сафійскі сабор знаходзіцца ў Беларусі.
1⃣4⃣Першы гукавы фільм на беларускай мове "Двойчы народжаны» выйшаў у 1933 годзе.
1⃣5⃣Беларуская назва красавік паходзіць ад слова “красаваць”, бо тады з’яўляюцца першыя краскі - кветкі. У старажытнай літаратуры сустракаецца найменне “квецень".

#сш66 #не_маўчы_па-беларуску
4⃣2 этап 1900-1917:
1906 - закон аб свабодзе друку, з’яўленне выдавецтваў
✔️г.“Наша ніва”, “Дзянніца”
✔️ч.“Саха”.

👉Вызначаюцца прыярытэтныя напрамкі ў станаўленні арфаграфіі: [в]заменена на[ў],дзеканне, цеканне,а\я-канне,[р]

1917 - дапаможнік братоў Лёсікаў лацінскім шрыфтом “Як правільна пісаць па беларуску”.

1918 - браты Луцкевічы “Беларускі правапіс”.

5⃣3 этап 1918-1933:
1918 - “Беларуская граматыка для школ”Тарашкевіча”.

1924-1929 - працэс беларусізацыі:
👉 у 1926 склікана Акадэмічная канферэнцыя для рэформы беларускага правапісу.

1933 - з улікам новых тэндэнцый у грамадска-палітычным і культурным жыцці Савет народных камісараў БССР выдаў праект “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”.

👉1934 - на аснове пастановы быў выдадзены звод арфаграфічных правіл “Правапіс беларускай мовы”, які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратурнай мовы як рэформа беларускага правапісу.

6⃣4 этап 1934-1959:
👉Пачаўся новай дыскусіяй у перыядычным друку па пытаннях беларускай арфаграфіі, паколькі рэформа правапісу атрымала неадназначную адзнаку.

👉Арфаграфічныя пытанні абмяркоўваліся на спецыяльных канферэнцыях,якія праводзіла ў 1950,1952 г. Акадэмія навук БССР.

👉Вынікі гэтага абмеркавання паказалі, што беларускі правапіс:
❗️ правільна адлюстроўвае заканамернасці беларускай літаратурнай мовы і не патрабуе новай рэформы
❗️неабходны частковыя змены і ўдакладненні асобных правіл, у якіх
➡️есць супярэчлівасць у фармулёўцы,
➡️недарэчнасць шматлікіх выключэнняў у правапісе іншамоўных слоў(піонер,соцыялізм), уласных імен, геаграфічных назваў( Белосток,Шопэн).

👉Арфаграфічная камісія на чале з Коласам і Крапівой распрацавалі “Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу" (зацверджаны ў 1957).

👉На аснове пастановы ў 1959 былі выдадзены “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”,якімі мы карыстаемся і цяпер.

7⃣5 этап 1959 - да нашых дзён:
Характарызуецца руплівай распрацоўкай і ўдакладненнем асобных напісанняў.

👉Была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы.

👉Асноўным напрамкам змен стала: пашырэннее фанетычнага прынцыпу пры перадачы

✔️як спрадвечна беларускіх слоў:
➡️напісанне ь для абазначэння асімілятыўнай мяккасці: сьнедаць;
➡️напісанне я ў першым складзе перад націскам у словах дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць

✔️так і ў словах іншамоўнага паходжання:
➡️напісанне канцавых спалучэнняз –эр,-эл(ь) у ненаціскным становішчы з галоснай ахмістра,
➡️напісанне пачатковага ў замест у: ва ўніверсітэце, уніфікацыя напісання слоў узбецкі, таджыцкі, баласны, фарпосны.

#сш66 #не_маўчы_па-беларуску
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску " з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.

Занятак1⃣2⃣ Правапіс галосных О, Э - А

1⃣Літары о, э пішуцца пад націскам. Не пад націскам: а.
Мо'ва - маўле'нне.
2⃣У некаторых словах са спалучэннямі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы:
гло'тка - глыта'ць.
❗️Літара ы пішацца ў некаторых запазычаных словах:
брызе'нт, інжыне'р, по'чырк, канцыля'рыя.
3⃣Літара э пішацца як пад націскам, так і не пад націскам:
✔️пасля зацвярдзелых, а таксама д і т:
чэ'рствы, рэда'ктар.
✔️у пачатку некаторых запазычаных слоў:
э'ра, экзэмпля'р.
✔️на канцы запазычаных нязменных, а таксама ўласных імён, геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к:
купэ', галіфэ'.
❗️АЛЕ:
філе', піке', камюніке'.
4⃣Літара а пішацца не пад націскам заўсёды:
хо'лад, рамо'нт.
5⃣Канцавыя ненаціскныя -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар:
шні'цаль, лі'дар.
❗️АЛЕ: ва ўласных імёнах неславянскага паходжання захоўваюцца -эль, -эр:
Ла'ндэр, Юпі'тэр, О'дэр.

#сш66 #не_маўчы_па-беларуску
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.

Занятак1⃣3⃣ Правапіс Е, Ё - Я
.

🔴Літара Ё пішацца:
✔️пад націскам: лёс, вё́ска.
✔️не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапіры́н, ёта́цыя.
✔️у складаных словах з першай часткай радыё-: радыёста́нцыя, радыёгра́ма.


🔴Літара Е пішацца:
✔️у пачатку запазычаных слоў як пад націскам, так і не пад націскам у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: Еўро́па, Еўпато́рыя.
✔️у запазычаных словах у першым складзе перад націскам: секу́нда, леге́нда.
✔️часціца не і прыназоўнік без: не быў, без меры.

🔴Літара Я:
✔️у 1 складзе перад націскам е, ё пераходзяць у я: зе́млі – зямля́, зе́лень – зялё́ны.
🔺у ненаціскных складах е захоўваецца: селяні́н, зеляні́на.
✔️каранёвая я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: ві́цязь, су́вязь, за́яц.
✔️у паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў(бо́язь, дро́бязь), дзеясловаў (ла́яць, ве́яць), у аддзеяслоўных назоўніках (ла́янка, се́ялка). 

#сш66 #не_маўчы_па-беларуску
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.

Занятак1⃣4⃣Таямніцы назваў беларускіх месяцаў

🌬Студзень
🔺Слова ўтворана ў праславянскі перыяд (V-ІХ стст. н. э.) ад прыметніка *studenъ(jь) 'халодны'. 🔺Часта ўжывалася ў рукапісных творах. А вось з пачаткам кнігадрукавання (ХVІ ст.) Францыск Скарына і яго паслядоўнікі часцей выкарыстоўвалі генуар, январ, стычень (знаходзіцца на стыку гадоў).
🔺У народзе ж месяц называлі па-свойму: шчыпун, сочэнь, сечань, просинец, студзіч, стужайла, ледастой і нават мясаед.
🔺Калі ж у пачатку ХХ ст. пачалі стварацца нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, выдаўцы першай легальнай газеты «Наша Ніва» цягам 1910-1912 гг. вырашылі скарыстаць даўні гаваркі назоўнік студзень як назву, звязаную з кліматычнымі ўмовамі, характэрнымі для Беларусі.

🌪Люты
✔️Назва суадносіцца з індаеўрапейскім дзеясловам *leu 'аддзяляць', які існаваў да праславянскай мовы — каля 6 тыс. год назад.
✔️Прыклады ўжывання гэтай назвы знаходзім у рукапісных і друкаваных працах беларускіх, украінскіх (лютий), польскіх аўтараў (luty). У прыказках і прымаўках: «Пытаецца люты, ці добра ногі абуты». «Вже лютий сніг підгриз, кидай сани, бері віз».
✔️Сама ж назва ўтварылася ў выніку пераходу прыметніка люты ('злы, крыважэрны', 'жорсткі, бязлітасны') у разрад назоўніка.
✔️У народных гаворках засведчана яшчэ шэсць назваў лютага, звязаных з адметнасцямі клімату, гаспадарчымі патрэбамі чалавека: сечань, ветрадуй, межань, бокагрэй, бліннік, люцень.

🌞Сакавік
✔️Да 153 года н. э. для еўрапейцаў гэта быў першы месяц года.
✔️Славянскія народы называлі яго сухый (сухій, сухавей), беразень, беразазол, зімабор, пратальнік, капельнік (кропельнік), пралетный (перадлетні).
✔️Продкі беларусаў — вадацёк, гракоўнік, ветранос, вясеннік, шклярнік, марэц або марац (ад лац. Martius — бог земляробства і жывёлагадоўлі, затым бог вайны). ✔️Апошняя назва шырока выкарыстоўвалася Францыскам Скарынаю, у творах ХІХ — пач. ХХ стст. «Марац, / Думак схіліўшы галлё, / Марыць / Аб мурожнай мяжы» (Я. Пушча).
✔️Назоўнік сакавік як найменне першага вясновага месяца ў нас замацаваўся дзякуючы выдаўцам газеты «Наша Ніва», якія ў календары за 1912 г. падалі назвы месяцаў па-беларуску з адпаведнымі тлумачэннямі.

🌱Красавік
✔️У мінулым назвы чацвёртага месяца ўказвалі на адкрыццё вясны, якая рухалася з захаду на ўсход: брезень, снегогон, цветень, водолей, ручейник.
✔️Старажытныя беларусы выкарыстоўвалі квецень — назоўнік, утвораны ад праславянскага кораня -квет- 'краска, кветка'.
✔️Параўнайце: ва ўкраінцаў сёння — квітень, палякаў — kwiecień. У друкаваных кнігах нашы продкі часцей ужывалі лацінскія апрыль і апрэль.
✔️Назва красавік замацавалася ў якасці літаратурнай з 1913 г. Яна падкрэслівае агульную прыгажосць прыроды, а не асобных яе частак. ✔️Паходзіць ад праславянскага krasa (краса) 'хараство, прыгажосць'. Асновай для ўтварэння паслужыў дзеяслоў красаваць 'цвісці' — з'яўляюцца першыя краскі (г. зн. кветкі).

#сш66 #не_маўчы_па-беларуску
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.

Занятак1⃣5⃣Спалучэнні галосных у запазычаных словах


1⃣Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца:
паміж зычнымі – літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф, дамініён, патрыёт, рацыён, біяло'гія, бібліятэ'ка, нацыяна'льны, рацыяналіза'тар;
у пачатку слова – літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іо'н, іо'нны, Іо'сіф; Іані'чнае мора, Іашка'р-Ала', Іаа'н.

2⃣Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:
пасля галосных – праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, Маёраў, Лаёла; маянэ'з, маяра'н;
у пачатку слова – праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ.

3⃣Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіе'на, кліе'нт, аўдые'нцыя абітурые'нт, кліенту'ра, іера'рхія.

4⃣Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, праект, канвеер, траекторыя, Феербах, Маерава, фае.

5⃣Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авія'цыя, лія'на, генія'льны, Ілія'да, энтузія'зм, фартэпія'на, піяні'ст, варыя'нт, дыяфра'гма.

6⃣Спалучэнне йа на пісьме перадаецца:
пасля галосных і ў пачатку слова – праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган;
пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з – праз ья, пасля астатніх зычных – праз ’я: мільярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр, саф’ян.


#сш66 #не_маўчы_па-беларуску
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.

Занятак1⃣6⃣Правапіс спалучэнняў літар


#сш66 #не_маўчы_па-беларуску