Палявая пошта
3.04K subscribers
982 photos
20 files
295 links
Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках.
Больш картак у нашай інсце:
https://www.instagram.com/poshtabel/
加入频道
#Слонім, плошча Рынак. (1916)
Выдавецтва: "G.Stilke, Berlin"
Пабачыў дадзеную паштоўку у Слонімскім краязнаўчым музее. Каплічка(злева) была пастаўлена ў памяць карнікаў, загінуўшых у баі з паўстанцамі пад м.Мілавіды. Зруйнавана ў часы польскай акупацыі.
#Слонім, плошча Рынак
1916 / 2020
(фота: @poshtabel)
#Слонім, пошта
1930-ыя / 2020
Часам трапляю на прыклады цывільных будынкаў, якія за час свайго існавання не змянялі прызначэнне. Чарговы сустрэў падчас вандроўкі ў Слонім, дзе мясцовая пошта працуе ўжо больш за стагоддзе.
(фота: @poshtabel)
#Слонім, плошча Рынак
пач. ХХ ст./30-ыя гг./ снежань 2020
Гандлёвыя пляцоўкі то папулярны сюжэт для паштовак, бо выглядае даволі атмасферна.
Можна пабачыць, што некаторыя будынкі справа захаваліся. Каплічка была знесена за польскім часам, ужо ў сучаснай Беларусі з'явіўся помнік Льву Сапегу. Што крыўдна, плошча ўсё яшчэ носіць назву "Леніна", хоць ідэі для адэкватнай назвы відавочны.
(фота: Віталь Марны)
Рады вітаць на канале "Палявая пошта"!
Дзеля зручнай навігацыі па кантэнту можна карыстацца тэгамі ніжэй. Клікайце патрэбную вам тэму і атрымаеце падборку адпаведных публікацый:

Берасцейская:
#Баранавічы, #Берасьце, #Бяроза, #Ганцавічы, #Гарадзішча, #Дарагічын, #Жабінка, #Івацэвічы, #Каменец, #Кобрын, #Косаў, #Лінава, #Ліпск, #Мікашэвічы, #Мядзьведзічы, #Паланечка, #Паўлінава, #Пелішча, #Пінск, #Пружаны, #Ружаны, #Сталовічы, #Тамашоўка, #Янаў
Віцебская:
#Арэхаўна, #Беразвечча, #Браслаў, #Віцебск, #Ворша, #Глыбокае, #Дунілавічы, #Камаі, #Лепель, #Лынтупы, #Мосар, #Паставы, #Полацак, #Сянно, #Ула, #Чашнікі
Гарадзенская:
#Асава, #Асташын, #Ашмяны, #Баруны, #Беняконі, #Бераставіца, #Ваўкавыск, #Варонча, #Гайцюнішкі, #Гальшаны, #Гнезна, #Гожа, #Горадня, #Гудагай, #Дзярэчын, #Жамыслаўль, #Жупраны, #Зьдзецел, #Зэльва, #Іўе, #Казярнікі, #Канвелішкі, #Крэва, #Ліда, #Лішкі, #Лунна, #Мір, #Мсцібаў, #Наваградак, #Наваельня, #Нараты, #Поразаў, #Райца, #Слонім, #Смаргонь, #Сьвяцак, #Суботнікі, #Шчучын
Гомельская:
#Гомель, #Добруш, #Жлобін, #Мазыр, #Нароўля, #Петрыкаў, #Рагачоў, #Рэчыца, #Чачэрск
Магілёўская:
#Бабруйск, #Быхаў, #Жылічы, #Магілёў, #Мсціслаў, #Фашчаўка, #Шклоў
Менская:
#Аборак, #Багданаў, #Барысаў, #Беніца, #Будслаў, #Валожын, #Вішнева, #Вялае, #Вялейка, #Грозаў, #Заслаўе, #Засьвір, #Зэмбін, #Івянец, #Койданаў, #Маладзечна, #Менск, #Нясьвіж, #Прылукі, #Ракаў, #Слуцак, #Cьмілавічы, #Стоўбцы, #Станькаў, #Узда

Працы знакамітых фатографаў па Беларусі: #Булгак, #Сербаў, #Юхнін, #Сержпутоўскі, #Бойд, #Паддэнбскі, #Абрэмбскі, #Барэці, #Костка

Спецыяльныя рубрыкі:
#забытаявайна — падзеі Першай Сусветнай на тэрыторыі нашай краіны.
#этнаграфія — жыхары Беларусі і іх побыт на паштоўках ды фотаздымках.
#артыкул — матэр'ялы па філакартыі.
#друкнаэміграцыі — беларускія выдавецтвы за мяжой.
#квіз — анлайн-тэсты на аснове старых паштовак.
#грамадскінабытак — матэр'ялы, набытыя з дапамогай аўдыторыі канала.
#Беларусьмаляваная — маляваныя паштоўкі па Беларусі.

Падпісвайцеся на наш інстаграм, там таксама цікава🌝
https://www.instagram.com/poshtabel/

🤝 Падтрымаць канал можна падпіскай на Патрыёне ці разавым данатам на:
https://www.buymeacoffee.com/poshtabel
#Слонім, вул. Маставая
1916 / нашы дні
(фота: Віталь Марны)
#Слонім
Скрыжаваньне вуліц Маставой і Рыбацкай, пач. ХХ ст. / сучасныя Янкі Купалы і Клары Давідзюк, 2023 г.

фота: inst Nieviadomaja Biełaruś
Учорашні допіс з Лепелем стаў для Палявой пошты юбілейным — зараз у нас на канале ё 100 розных гарадоў і мястэчак Беларусі на старых паштоўках і фотаздымках😮🥳
Салідны такі архіў атрымаўся💯🌝

То таксама добрая нагода падзякаваць калегам-падарожнікам, краязнаўцам, падпісчыкам і падпісчыцам за дапамогу з актуальнымі здымкамі. Без вас гэта было б папросту немагчыма.🤗 Упэўнены, супольнымі намаганнямі сягнем лічбы і ў 150 і ў 200 🤝.

На сёньня поўны спіс па вабласьцях выглядае наступным чынам:

Берасцейская:
#Аранчыцы, #Баранавічы, #Берасьце, #Ганцавічы, #Гарадзішча, #Жабінка, #Івацэвічы, #Каменец, #Кобрынь, #Косаў, #Ліпск, #Мядзьведзічы, #Паланечка, #Паўлінава, #Пінск, #Пружаны, #Ружаны, #Сталовічы, #Янаў
Віцебская:
#Арэхаўна, #Беразвечча, #Браслаў, #Віцебск, #Ворша, #Глыбокае, #Дунілавічы, #Камаі, #Лепель, #Лынтупы, #Мосар, #Паставы, #Полацак, #Сянно, #Чашнікі
Гарадзенская:
#Асава, #Асташын, #Ашмяны, #Баруны, #Беняконі, #Бераставіца, #Ваўкавыск, #Варонча, #Гайцюнішкі, #Гальшаны, #Гнезна, #Гожа, #Горадня, #Дзярэчын, #Жамыслаўль, #Жупраны, #Зьдзецел, #Зэльва, #Іўе, #Казярнікі, #Канвелішкі, #Крэва, #Ліда, #Лунна, #Мір, #Мсцібаў, #Наваградак, #Наваельня, #Райца, #Слонім, #Смаргонь, #Суботнікі, #Шчучын
Гомельская:
#Гомель, #Жлобін, #Мазыр, #Нароўля, #Рагачоў, #Рэчыца, #Чачэрск
Магілёўская:
#Бабруйск, #Быхаў, #Жылічы, #Магілёў, #Мсціслаў, #Фашчаўка, #Шклоў
Менская:
#Багданаў, #Беніца, #Будслаў, #Валожын, #Вішнева, #Вялае, #Вялейка, #Грозаў, #Зэмбін, #Івянец, #Койданаў, #Маладзечна, #Менск, #Нясьвіж, #Прылукі, #Ракаў, #Слуцак, #Cьмілавічы, #Станькаў

Кожны населены пункт мае свой тэг, з якога пачынаецца кожная публікацыя, таму вы заўсёды можаце паглядзець цікавае вам месца праз рубрыкатар (замацаванае паведамленьне).
#Слонім, сінагога
1940-ыя / 2024

Сінагогу ХVII ст. зноўку выстаўляюць на аўкцыён!
Летась спрабавалі прадаць за 64.500 BYN — не атрымалася. Сёлета старт будзе з 40 BYN. 🌚

Заяўкі можна падаваць да 19 лютага 2024 года. Больш інфармацыі на вэб-старонцы прадаўца.

Спатрэбілася колькі год і марных таргоў, каб нарэшце прыйсці да адной базавай... Спадзяемся, ўнікальны помнік архітэктуры трапіць у добрыя рукі і яго атрымаецца выратаваць.🙏

(фота: butb.by)
#Слонім, сінагога
1940-ыя / 2024

Напачатку гэтай зімы помнік архітэктуры ХVII ст. выставілі на аўкцыён, пра што ў нас ужо быў асобны допіс. Таргі скончыліся пасьпяхова — за 42 беларускіх рубля (=13$) сінагогу набыў Дзяніс Дудараў, расейскі бізнэсовец. Як піша "Слонімскі веснік", на тым тыдні адбылася сустрэча ў райвыканкаме, дзе мясцовыя ўлады і новы гаспадар абмеркавалі далейшае развіццё праекта. На жаль, нейкай канкрэтыкай з тае нарады СМІ не падзяліліся.

Паводле розных ацэнак, на аднаўленне аб'екта спатрэбіцца больш 1 мільёна даляраў. Даследванне стану будынка, падрыхтоўка праектнай дакументацыі... Уся гэта справа няхуткая, будзьма сачыць за працэсам, збіраюся рабіць допісы пра сінагогу час ад часу.

(фота: butb.by)
#Слонім
плошча Рынак, 1917 г. /
плошча Леніна, 2024 г.

(фота: inst: olga.novgorodskaya)
#Слонім
вул.Гандлёвая, 1916 г. /
вул.Першамайская, 2024 г.

(фота: inst dashkortosta_n )
#Слонім, сінагога, студзень 2025
(фота: @poshtabel)
#Слонім, сінагога
пач.ХХ ст. / 2025

У лютым 2024-га слонімскую сінагогу чарговы раз прадалі на аўкцыёне. Неўпрыкмет прайшоў год, і, на жаль, за гэты час у медыя было да крыўднага мала інфармацыі як пра пераможцу таргоў, так і пра ягоныя планы да аднаўлення такога значнага для Беларусі аб'екта.

Апошнюю навіну па тэме бачыў у газеце Слонімскай. Паводле іх зьвестак: "шмат часу ідзе на распрацоўку і ўзгадненне праектнай дакументацыі, але пачаць рэканструкцыю будынка плануюць ужо сёлета".

На ўсялякі, пакінуў вышэй трошкі нядаўніх ракурсаў. Хто ведае, можа яшчэ праз год мы пабачым помнік архітэктуры іначай?

(фота: @poshtabel)