Палявая пошта
3.12K subscribers
997 photos
18 files
313 links
Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і фотаздымках.
Больш вінтажных картак тут:
https://taplink.cc/poshtabel
加入频道
#Баранавічы, Палескі вакзал
Выдавецтва: Dr.Trenkler&Co., Leipzig
1916 і 2021
(фота: @poshtabel)
👍1
#Баранавічы, вул. Аляксандраўская
1916 / 2020
На паштоўцы, выдадзенай за нямецкім часам, яшчэ старая назва вуліцы, трошку пазней яе перайменуюць на "Kaiser Wilhelm-Straße". На сучаснай вуліцы Горкага можна пабачыць некалькі будынкаў з паштоўкі, у першым злева сёння працуе краязнаўчы музей.
(фота: @poshtabel)
👍1
#Баранавічы, вул. Аляксандраўская
Выдавецтва: Dr.Trenkler & Co., Leipzig
1916
/ 2021
У першай палове ХХ ст. Баранавічы паспелі пабываць пад рознымі адміністрацыямі, адпаведна кожнай новай уладзе асноўныя вуліцы мянялі назву. У гэтай атрымаўся такі урбанімічны ланцужок: Аляксандраўская - Kaiser Wilhelm Straße - Senatorska - Пралетарская - Аптэчная - сучасная Горкага.
(фота: @poshtabel)
#Баранавічы, вакзал
пач ХХ ст. / 2021

Аматары вандровак цягніком ведаюць, што ў нас на чыгунцы хапае сумленных і добрых людзей, то ўсіх датычных да гэтай цяжкай працы адміністрацыя канала віншуе з прафесійным святам😌

Цікава, ці знойдуцца,
сярод нашых падпісчыкаў і падпісчыц супрацоўнікі БЧ, пазначце, калі ласка, ніжэй🌝
(фота: @poshtabel)
#Баранавічы, вул. Марыінская
1916 / 2021
Марыінская / Hauptstraße, сёння Савецкая. Сёлета, да 150-годдзя горада, графіці з дадзенай паштоўкай зрабілі на адным з будынкаў вуліцы, толькі нямецкіх жаўнераў з арыгінала там няма:)
(фота: @poshtabel)
#Баранавічы, аўтапрабег
З нагоды дня аўтамабіліста (усіх хто святкуе, віншую!) прыгадалася дадзеная паштовая картка:
У 1912 г. быў арганізаваны аўтапраберг па маршруце Пецярбург-Вільня- Горадня-Менск-Смаленск-Масква-Пецярбург, у якім удзельнічалі 45 аўто 20ці розных кампаній. Ваеннае ведамства такім чынам хацела абраць лепшыя машыны для арміі. Удзельнікі гэтых падзей спыняліся і ў Баранавічах, чаму мясцовае выдавецтва прысвяціла адну з сваіх картак.

Рэдкая паштоўка захоўваецца ў калекцыі тутэйшага краязнаўчага музея.
👍2
#Баранавічы, Палескі вакзал
1909 / 2021
(фота: @poshtabel)
👍1
#забытаявайна
#Баранавічы, газавая трывога
Рэдкая паштоўка 1917 г. з калекцыі Яўгена Крукоўскага
👍27
#Баранавічы, Палескі вакзал
1914 / 2022
(фота:@poshtabel)
👍32😢1
#Баранавічы, Банк
1936 / 2021
Пабудаваны ў канцы 20-ых у стылі неакласіцызму. У 1939-1941гг. ужо не польскі, а савецкі банк, у гэты ж перыяд дабудавалі трэці паверх. Сёння тут філія Нацбанка Беларусі.
(фота: holiday.by)
👍449
#Баранавічы
Палескі вакзал на польскай паштоўцы 30-ых гадоў і актуальны здымак.
(з архіваў Яўгена Крукоўскага)
😢8317👍7
#Баранавічы, зімовы спорт
1917 г.
(калекцыя @poshtabel)
51🤩8👍3👏2
#Баранавічы
Bismarck-Strasse, 1917 г. / вул.Чырвонаармейская, 2023 г.
(фота: @ta_belarus)
😢5811💔8👍6
Учорашні допіс з Лепелем стаў для Палявой пошты юбілейным — зараз у нас на канале ё 100 розных гарадоў і мястэчак Беларусі на старых паштоўках і фотаздымках😮🥳
Салідны такі архіў атрымаўся💯🌝

То таксама добрая нагода падзякаваць калегам-падарожнікам, краязнаўцам, падпісчыкам і падпісчыцам за дапамогу з актуальнымі здымкамі. Без вас гэта было б папросту немагчыма.🤗 Упэўнены, супольнымі намаганнямі сягнем лічбы і ў 150 і ў 200 🤝.

На сёньня поўны спіс па вабласьцях выглядае наступным чынам:

Берасцейская:
#Аранчыцы, #Баранавічы, #Берасьце, #Ганцавічы, #Гарадзішча, #Жабінка, #Івацэвічы, #Каменец, #Кобрынь, #Косаў, #Ліпск, #Мядзьведзічы, #Паланечка, #Паўлінава, #Пінск, #Пружаны, #Ружаны, #Сталовічы, #Янаў
Віцебская:
#Арэхаўна, #Беразвечча, #Браслаў, #Віцебск, #Ворша, #Глыбокае, #Дунілавічы, #Камаі, #Лепель, #Лынтупы, #Мосар, #Паставы, #Полацак, #Сянно, #Чашнікі
Гарадзенская:
#Асава, #Асташын, #Ашмяны, #Баруны, #Беняконі, #Бераставіца, #Ваўкавыск, #Варонча, #Гайцюнішкі, #Гальшаны, #Гнезна, #Гожа, #Горадня, #Дзярэчын, #Жамыслаўль, #Жупраны, #Зьдзецел, #Зэльва, #Іўе, #Казярнікі, #Канвелішкі, #Крэва, #Ліда, #Лунна, #Мір, #Мсцібаў, #Наваградак, #Наваельня, #Райца, #Слонім, #Смаргонь, #Суботнікі, #Шчучын
Гомельская:
#Гомель, #Жлобін, #Мазыр, #Нароўля, #Рагачоў, #Рэчыца, #Чачэрск
Магілёўская:
#Бабруйск, #Быхаў, #Жылічы, #Магілёў, #Мсціслаў, #Фашчаўка, #Шклоў
Менская:
#Багданаў, #Беніца, #Будслаў, #Валожын, #Вішнева, #Вялае, #Вялейка, #Грозаў, #Зэмбін, #Івянец, #Койданаў, #Маладзечна, #Менск, #Нясьвіж, #Прылукі, #Ракаў, #Слуцак, #Cьмілавічы, #Станькаў

Кожны населены пункт мае свой тэг, з якога пачынаецца кожная публікацыя, таму вы заўсёды можаце паглядзець цікавае вам месца праз рубрыкатар (замацаванае паведамленьне).
🎉4212👏7👍5😢4
#Баранавічы
Chaussestraße, 1916 г. / вул. Брэсцкая, 2023 г.

(паштоўка і фота з архіву Алега Панамарова)
👍3919😢19😱8💔2👎1
#Баранавічы
Hauptstrasse, 1917 г. /
вул.Савецкая, 2024 г.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)
💔49👍2017😢4
#Баранавічы
Pionerstraße, 1917 г. /
вул. Дзімітрава, 2024 г.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)
👍5417👌2
#Баранавічы
вул.Марыінская, 1913 г. /
вул.Савецкая, 2024 г.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)
62👍22😢9🤷‍♂3😍2
#Баранавічы, дом Брэгмана
1917 / 2025

У гады Першай Сусьветнай у доме тутэйшага прадпрымальніка быў штаб арміі ды шэраг іншых нямецкіх устаноў.

Ад 1960-га і па сёньня ў будынку працуе Баранавіцкі краязнаўчы музей.

(паштоўка з калекцыі Яўгена Крукоўскага
фота: inst annyripper )
71👍20❤‍🔥4👏4
#Баранавічы
Bismarck-Strasse, 1917 г. /
вул.Чырвонаармейская, 2025 г.

(фота: inst annyripper)
55👍23💔15😢7👏4🤩2