Onlíner па-беларуску
5.4K subscribers
2.11K photos
38 videos
348 links
Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей.

Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya
加入频道
«Сапраўдны цуд». У Нацыянальным мастацкім музеі пад работай вядомага мастака выявілі яшчэ адну карціну

«Дзяўчына» Філіпа Малявіна была створана на мяжы 1900-х і ўжо даўно знаходзіцца ў экспазіцыі мастацкага музея. Гэтая работа ўдзельнічала ў выставах, прысвечаных творчасці мастака, і іншых праектах.

У 2023-м пачалася планавая рэстаўрацыя карціны, і мастак-рэстаўратар Юлія Місючэнка выявіла, што пад карычневым пластом знаходзіцца іншае палатно. У выніку на рэстаўрацыйным савеце прынялі рашэнне раздубліраваць два малюнкі, і пасля ўсіх рэстаўрацыйных работ у музеі з'явілася яшчэ адна карціна — нацюрморт з кветкамі.
Рука трымае бязмен. Паспрабуйце здагадацца, якому беларускаму гораду належыць гэты герб?
Anonymous Quiz
18%
Слуцк
14%
Барысаў
57%
Шклоў
11%
Навагрудак
Onlíner па-беларуску
Рука трымае бязмен. Паспрабуйце здагадацца, якому беларускаму гораду належыць гэты герб?
У 1762 годзе Шклоў атрымаў магдэбургскае права, а разам з ім — пячатку і герб з выявай рукі, якая трымае бязмен. Ужо ў тыя часы Шклоў быў даволі прагрэсіўным горадам, дзе развіваліся рамёствы, прамысловасць, квітнеў гандаль. Таму знак шаляў зусім не выпадковы. Шалі таксама з'яўляюцца эмблемай справядлівасці, закона і правасуддзя.

З тых часоў гэты сімвал не змяніўся. Гараджане захавалі свой гістарычны герб і ганарацца ім. Сёння ён вянчае шпіль гарадской ратушы, выкарыстоўваецца на розных указальніках і ў памятных месцах.
Што ў беларускай мове абазначае слова «смуга́»?

(Дадатковая інфармацыя з’явіцца пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
1%
тое, што і смага
4%
рэшткі вогнішча
87%
дымка, туман
8%
позняя восень
Onlíner па-беларуску
Гэта герб якога горада?
Гэты герб падобны да герба Мінска. Але насамрэч ён належыць Мар'інай Горцы.

Паходжанне назвы горада Мар’іна Горка сягае ў дахрысціянскія часы. Паводле легенды, на ўзвышшы знаходзілася паганскае капішча. Тут пакланяліся нявесце Сонца, багіні-маці, апякунцы нараджэння дзяцей Марэ.

Пазней на гэтым месцы была пабудавана царква. Храм быў вядомы старажытнай іконай «Маці Божая», якую мясцовыя жыхары асабліва шануюць. Гэтая ікона і стала прататыпам гарадскога герба.

Дарэчы, выява Дзевы Марыі даволі распаўсюджаная ў геральдыцы. Сярод беларускіх гарадоў яна сустракаецца на гербах Мінска, Маладзечна, Кобрына і Бялынічаў.
Якое з прыведзеных ніжэй слоў НЕ з’яўляецца сінонімам да слова «сварка»?
Anonymous Quiz
12%
звадка
6%
грызня
2%
нелады
73%
маркота
7%
калатнеча
Гіль і бацян: перакладзіце назвы птушак з беларускай на рускую. Тэст

Чарговы тэст мы вырашылі прысвяціць крылатым прадстаўнікам жывёльнага свету Беларусі — птушкам. Чаго чакаем ад вас? Усё проста: перакладзіце назвы з беларускай мовы на рускую.

Пытанні як простыя, так і не вельмі. Фота выкарыстаны ў якасці дадатковых ілюстрацый і падказкамі не з'яўляюцца. Ну што? Пачынаем!

people.onliner.by/go/1164125
Перад вамі — лагатып Alfa Romeo і герб аднаго з беларускіх гарадоў. Аб якім горадзе гаворка?
Anonymous Quiz
16%
Верхнядзвінск
23%
Ушачы
14%
Брагін
46%
Пружаны
Onlíner па-беларуску
Перад вамі — лагатып Alfa Romeo і герб аднаго з беларускіх гарадоў. Аб якім горадзе гаворка?
Гэта герб Пружанаў, i ён мае італьянскае паходжанне.

Герб з выявай змея, з пашчы якога нараджаецца немаўля, належаў герцагам міланскім Вісконці і Сфорца. З роду апошніх паходзіла Бона, каралева польская і вялікая княгіня літоўская. Пасля заключэння дынастычнага шлюбу з Жыгімонтам I Старым яна атрымала ва ўладанне Пружаны.

Пасля яе смерці горад перайшоў да дачкі Ганны Ягелонкі. У 1588 годзе яна даравала яму магдэбургскае права разам з гарадской пячаткай і гербам — родавым сімвалам сваёй маці.

Сёння гэты ж старажытны герб выкарыстоўваецца і на лагатыпе аўтамабільнай кампаніі Alfa Romeo, створанай у Мілане.
Як, на вашу думку, перакладаецца на беларускую мову выраз «очертя голову»?

(Карысная інфармацыя чакае вас пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
11%
Як тры дні не еў
56%
Як утрапёны
13%
Як цела без душы
21%
Як пад бізуном
Апублікавала reels пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў.

Ірына, філолаг па адукацыі, заўсёды захаплялася беларускай культурай і творчасцю Уладзіміра Караткевіча.

У пэўны момант дзяўчына расчаравалася ў рамантычных стасунках і перастала верыць, што сустрэне свайго чалавека, які будзе гэтак жа любіць беларускую мову, Караткевіча і вэнджаную скумбрыю.

Усё змянілася 26 лістапада 2022 года, у дзень нараджэння беларускага класіка, дзякуючы творчасці каторага Ірына сустрэла свайго будучага мужа. Сёння мы зноў згадваем Уладзіміра Сямёнавіча і дзелімся з вамі асаблівай гісторыяй кахання.

people.onliner.by/go/1165861
На гербе якога горада намаляваны замак, які ўжо не iснуе?
Anonymous Quiz
38%
Давыд-Гарадок
19%
Заслаўе
32%
Ляхавічы
11%
Лепель
Onlíner па-беларуску
На гербе якога горада намаляваны замак, які ўжо не iснуе?
Гэта герб Ляхавічаў. У канцы XVI стагоддзя ў горадзе быў пабудаваны замак, адзін з самых непрыступных ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім.

Фартэцыя мела чатырохкутную форму (памерам 175х220 метраў), а на кожным яе куце размяшчаўся бастыённы выступ, абсталяваны брустверамі і байніцамі для стралкоў і артылерыі. У бастыёнах знаходзіліся склады з боепрыпасамі. Да таго ж яны злучаліся паміж сабой падземнымі хадамі.

Вакол замка быў выкапаны роў, прайсці да збудавання можна было толькі па драўляным мосце. Але ў выпадку небяспекі мост падымаўся, і замак пераходзіў у стан аблогі. Унутры ж знаходзіўся двухпавярховы мураваны палац.

За сваю гісторыю замак перажыў мноства штурмаў і аблог (як з захаду, так і з усходу), але ўзяты быў толькі аднойчы. Гэта ўдалося шведам у 1706 годзе.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай замак страціў сваё абарончае значэнне. Ён працягваў разбурацца, пакуль усе яго камяні канчаткова не расцягнулі для будаўніцтва дамоў. Так гонар Ляхавічаў стаў гісторыяй.
Па-першае, гэта прыгожа. Mark Formelle выпусціў калекцыю «Планета El'nya».

Пры яе стварэнні дызайнеры натхняліся краявідамі знакамітага балота Ельня. Як нядаўна высветлілася, яму хутка стукне 13 тысяч гадоў.

У капсулу ўвайшлі жаночыя, мужчынскія і дзіцячыя касцюмы, худзі, світшоты і футболкі цёмна-зялёнага, сіняга, шэрага і чырвонага колераў — апошні ўвасабляе журавіны, якія восенню спеюць на балотах. У якасці прынтаў — выявы буслоў і арлоў, а таксама стылізаваная пад вінтаж назва прыроднага заказніка.