Onlíner па-беларуску
5.54K subscribers
2.24K photos
39 videos
363 links
Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей.

Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya
加入频道
*партнёрскi пост

🍦Што аб'ядноўвае ГЗЦ «Тытан» і Нацыянальны аэрапорт?

Пяшчотны вяршковы пламбір, мягкі, натуральны, з тым самым сапраўдным смакам з дзяцінства. У крэманцы, з топінгам або пасыпкай — выбіраць вам. Калі вы пакаштуеце гэтае марозіва аднойчы, абавязкова захочаце яшчэ.

Аўтамат з тым самым кобрынскім марозiвам знаходзіцца на трэцім паверсе, насупраць магазіна «Букваешка».

ТАА "Паспяховая кіруючая кампанія"
УНП 192333238
Адгадайце пісьменнікаў па іх псеўданімах. Наш новы тэст

Сёлета ў мінскім выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў грунтоўны энцыклапедычны слоўнік-даведнік, прысвечаны беларускім псеўданімам і крыптанімам.

З гэтай нагоды мы падрыхтавалі тэст. Ваша задача вельмі простая — адгадайце аўтараў па іх псеўданімах. Фотаздымкі выкарыстаны ў якасці дадатковых ілюстрацый і падказкамі не з'яўляюцца. Пачынаем!

people.onliner.by/go/1166763
На гербе гэтага горада намаляваны яго галоўны сімвал. Пазнаяце?
Anonymous Quiz
40%
Ружаны
27%
Бяроза
16%
Навагрудак
16%
Быхаў
Onlíner па-беларуску
На гербе гэтага горада намаляваны яго галоўны сімвал. Пазнаяце?
Гэта герб Бярозы. Калісьці там знаходзіўся адзіны ў Вялікім Княстве Літоўскім кляштар картэзіянцаў. Манахаў гэтага ордэна сюды запрасіў Казімір Леў Сапега.

Будоўля вялася 40 гадоў і завяршылася ў 1689 годзе. Велізарны комплекс, апроч кляштара, уключаў у сябе жылыя карпусы, багатую бібліятэку, шпіталь, трапезную, аптэку, розныя гаспадарчыя пабудовы. Галоўным збудаваннем стаў касцёл, да фасада якога была далучана вежа-званіца.

Усё гэта было абнесена магутнымі сценамі, па перыметры стаялі вежы з гарматамі, а адзіным уваходам служыла манументальная брама з байніцамі. Па сутнасці, кляштар быў горадам-крэпасцю, здольным вытрымліваць працяглую аблогу.

У XIX стагоддзі касцёл і іншыя збудаванні пачалі разбіраць, выкарыстоўваючы цэглу для ўзвядзення казармаў. Сёння калісьці велічны кляштар ляжыць у руінах. Ад яго засталіся толькі ўязная брама (гэта яна на гербе горада), фрагменты званіцы, рэшткі палаца Сапегаў, дзе яшчэ можна знайсці ўзоры старажытнай ляпніны.
Калі гаворка ідзе пра дзвюх асоб рознага полу, то як сказаць правільна?

(Тлумачэнне з’явіцца пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
53%
Чакаем у госці абодвух
39%
Чакаем у госці абаіх
9%
Чакаем у госці абедзвюх
Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі

Беларускі рэжысёр Яўген Карняг працягвае радаваць гледачоў прэм’ерамі ў Тэатры лялек. Гэтым разам мы наведалі «Мроіва» — спектакль пра зніклую вёску, дзе калісьці віравала жыццё.

Квіткі на снежаньскія паказы ізноў былі разабраныя адразу, а поўнай афішы на студзень яшчэ няма. Варта выхопліваць квіток на наступны месяц? Чытайце тэкст і вырашайце.

people.onliner.by/go/1168791