Храмы, якіх больш няма
Вяртаемся з працягам нашай рубрыкі для аматараў гісторыі. Гэты цыкл будзе прысвечаны зніклым храмам. Мы раскажам пра цэрквы і касцёлы, якія калісьці ўпрыгожвалі нашы гарады i вёсачкi, але перасталі існаваць.
А каб уявіць, як яны выглядалі насамрэч, звернемся па дапамогу да нейрасетак. Возьмем чорна-белыя фатаграфіі і адновім колеры гэтых гістарычных помнікаў, вярнуўшы ім частку былой прыгажосці.
Пачынаем з царквы ў Беразвеччы — страчанага шэдэўра віленскага барока.

Сёння згадаем словы, якія ў беларускай мове маюць толькі форму адзіночнага ліку.
Выберыце з прыведзеных ніжэй назоўнікаў тое слова, якое МОЖА ЎЖЫВАЦЦА І Ў АДЗІНОЧНЫМ, І Ў МНОЖНЫМ ЛІКУ.

Anonymous Quiz
10%
гарох
8%
адчай
16%
фасоля
49%
зэдлік
17%
зеляніна
Onlíner па-беларуску
Сёння згадаем словы, якія ў беларускай мове маюць толькі форму адзіночнага ліку.
Выберыце з прыведзеных ніжэй назоўнікаў тое слова, якое МОЖА ЎЖЫВАЦЦА І Ў АДЗІНОЧНЫМ, І Ў МНОЖНЫМ ЛІКУ.
Выберыце з прыведзеных ніжэй назоўнікаў тое слова, якое МОЖА ЎЖЫВАЦЦА І Ў АДЗІНОЧНЫМ, І Ў МНОЖНЫМ ЛІКУ.
Нагадаем, што ў мове ёсць разрад назоўнікаў, якія ўжываюцца толькі ў адз. л. (singularia tantum) або толькі ў мн. л. (pluralia tantum).
📍Да назоўнікаў, якія ўжываюцца толькі ў адз. л., адносяцца:
• назоўнікі са зборным значэннем (лісце, дзятва);
• з рэчыўным значэннем (цукар, малако);
• абстрактныя назоўнікі (гнеў, радасць);
• назоўнікі, якія абазначаюць розныя грамадска-палітычныя плыні, вучэнні, галіны навукі і інш. (дэмакратыя, рэалізм);
• назоўнікі, якія абазначаюць напрамкі свету, астранамічныя і геаграфічныя аб’екты (поўнач, Марс, Францыя);
• уласныя імёны (Васіль Быкаў).

У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» зафіксавалі зімоўку бурага мядзведзя. Чаму гэта важна?
Праз больш як 60 гадоў адсутнасці ўпершыню мядзведзя заўважылі тут у 2023 годзе.
Ужо ў 2024 годзе фіксавалі і восеньскія паходы звяроў. Мішкі шукалі ежу: руйнавалі пчальнікі ў вёсках, пакідалі сляды каля журавінавага балота і месцаў жыхарства дзікіх пчол.
Але ніякіх зімовак у гэтыя гады не заўважалі. Нядаўняе адкрыццё падкрэслівае важнасць захавання прыроднага асяроддзя і абароны рэдкіх відаў жывёл, а таксама дае надзею на аднаўленне папуляцыі бурага мядзведзя ў гэтым рэгіёне, пішуць спецыялісты.
Навуковыя супрацоўнікі абяцаюць уважліва сачыць за сітуацыяй і інфармаваць грамадскасць аб далейшых назіраннях і выніках.

Сёння раскажам пра Сабор святога Іосіфа ў Магілёве — адзін з яркіх прыкладаў класіцызму ў Беларусі, натхнёны антычнымі традыцыямі. На жаль, гэты храм быў знішчаны ў 1937 годзе, але яго архітэктурная спадчына i сёння застаецца ў памяці.
Нагадаем, што ўсе фотаздымкі ў гэтай рубрыцы ў арыгінале чорна-белыя, але размаляваныя з дапамогай нейрасетак.

Ці вядома вам слова «ліпе́ць»? Яно абазначае…
Anonymous Quiz
39%
ледзь-ледзь трымацца (пра каго-, што-небудзь)
19%
цвісці ў ліпені
30%
ліслівіць, крывадушнічаць
12%
свавольнічаць
Беларусы гукаюць вясну — прыгожая народная традыцыя. Фотарэпартаж
Нашы прашчуры сур'ёзна ставіліся да змен пор году і адмысловым чынам не толькі развітваліся з зімой, але і сустракалі вясну.
Адзін з такіх абрадаў атрымаў прыгожую назву — Гуканне вясны. У суботу яго правялі ў філіяле літаратурнага музея Янкі Купалы. Фатограф Максім Маліноўскі наведаў свята і вярнуўся з прыгожым фотарэпартажам.
people.onliner.by/go/1191464