Onlíner па-беларуску
5.4K subscribers
2.08K photos
38 videos
345 links
Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей.

Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya
加入频道
У Віцебску — снег. У Мінску ранкам — слата.

Узгадваем любімую серыю «Гаворак» нашага смм-шчыка і папаўняем слоўнікавы запас.
Падбярыце сінонім да размоўнага слова «дрындушка».

(Значэнне і прыклады ўжывання можна паглядзець пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
13%
жарт, анекдот
14%
засцежка
74%
драбніца, цацка, бразготка
Mark Formelle зноў паказвае прыгожае.

Кампанія выпусціла калекцыю з арнаментамі. У кожнага з іх сваё значэнне. На вопратцы — сімвалы энергіі, багацця, шляху, сонца і зямлі, вясны і маладосці, ураджаю.

Што па коштах? Ад 17,99 да 89,99 рубля.
Onlíner па-беларуску
І дзе такая прыгажосць?
Гэта роспісы Нясвіжскага касцёла — пышнае барока ва ўсёй яго красе! Экскурсаводы кажуць, што такую прыгажосць у сярэдзіне XVIII стагоддзя стварыў прыдворны мастак Радзівілаў Ксаверый Дамінік Гескі.

Звярніце ўвагу, роспісы купала выкананы з выкарыстаннем прыёму аптычнай перспектывы. Атрымаўся своеасаблівы 3D-эфект, калі намаляваны на плоскасці малюнак здаецца аб'ёмным. Падобную тэхніку можна ўбачыць, напрыклад, у Будслаўскім касцёле.
Замак для жонкі. Распавядаем пра гістарычны дэтэктыў Уладзіміра Караткевіча.

«Чорны замак Альшанскі» быў выдадзены ў 1978 годзе. Між тым, напісаць дэтэктыў для каханай Валянціны аўтар абяцаў яшчэ ў 1960-х.

Па сюжэце сябра палеографа і пісьменніка Антона Косміча знаходзіць кнігу з шыфрам. Той указвае на месцазнаходжанне скарбаў, што схаваныя ў сутарэннях Альшанскага замка.

Сябар Антона раптоўна (ці не вельмі) памірае, і галоўны герой вырашае адправіцца на пошук тых самых скарбаў. Але ён на гэтым шляху не адзін.

Забойствы і містыка, маленькая беларуская вёска, гісторыя, што цягнецца на працягу некалькіх стагоддзяў, загадкі, якія чытач можа паспрабаваць разгадаць самастойна, — усё гэта «Чорны замак Альшанскі».

https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851552845?utm_source=tg
Mark Formelle прапануе паўдзельнічаць у стварэнні новай калекцыі.

Калі дакладней — падзяліцца ў каментарах пад пастом любімымі фразамі літаратурных класікаў.

Самыя-самыя праз нейкі час можна будзе пабачыць у новай капсуле.
Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вербніцу, альбо Уваход Ісуса Хрыста ў Іерусалім, — свята, якое папярэднічае Вялікадню.

Яго галоўным сімвалам здавён з'яўляюцца вербныя галінкі, якія асвячаюць у храме і на працягу года трымаюць у доме.

Мы паглядзелі, з якімі галінкамі людзі ў гэтым годзе ідуць у храм, а таксама пагутарылі з фалькларысткай, доктарам філалагічных навук Таццяна Валодзінай пра значэнне вярбы для беларусаў.

people.onliner.by/go/1115544