Onlíner па-беларуску
I зноў задача на праверку інтуіцыі. Дзе зроблена гэтае фота?
Правільны адказ на нашу загадку — аптэка-музей у Гродне. На фота вышэй — старадаўнія доктарскія сакваяжы, самаму вялікаму з якіх больш за 100 гадоў (і прывезены ён, дарэчы, з Амерыкі).
Сам будынак знаходзіцца каля Фарнага касцёла і быў пабудаваны езуітамі ў 1709 годзе. У гэтым памяшканні аптэка існавала да 1953 года. Пазней тут размяшчаўся аптэчны склад і салон мэблі. Адраджэнне найстарэйшай гарадской аптэкі адбылося толькі ў 1996-м. З таго часу тут працуе і невялікі музей.
Сярод экспанатаў — старадаўнія прабіркі, шпрыцы, градуснікі, рондалі для адвараў, шалі і іншыя цікавыя штуковіны з медыцыны. Ёсць нават піла для правядзення ампутацый.
Частка музея стылізавана пад какторый — травяную лабараторыю, дзе рыхтаваліся лекі. Сярод бутэлек і збаноў можна разгледзець дзіўны экспанат — фігурку кракадзіла. Работнікі музея гавораць, што гэта даўняя фармацэўтычная традыцыя. Яшчаркі і кракадзілы не толькі служылі сыравінай для вырабу лекавых сродкаў, але і стваралі ў аптэках таямнічую і загадкавую атмасферу.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Адхланне», «неруш», «пляга» — так гавораць беларусы. Выходзіць з друку новая кніга пра беларускую мову.
Мінскае выдавецтва «Тэхналогія» падрыхтавала да друку невялікую навукова-папулярную кнігу «Як гавораць беларусы», прысвечаную беларускай мове.
Тут расказваецца пра тое, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай, якая ў яе дыялектная аснова, што адметнага ёсць у гаворках Беларусі. Да прыкладу, у выданні вы знойдзеце адказы на пытанні, што такое «ганавíцы» і «мя́тлушка», дзе ў нас гавораць «мухá» і «куры́ца» і якіх беларусаў раней называлі сакунамі.
Аўтарам выступіў кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык, вядомы чытачам Onlíner па серыі публікацый у рамках праекта «Мова: як гаворыць краіна» і па дакументальным фільме «Гаворкі Беларусі».
Выхад кнігі з друку запланаваны на другую палову красавіка 2024 года, але замовіць яе па выдавецкім кошце (10 рублёў) можна ўжо цяпер.
people.onliner.by/go/1108853

Навошта продкі вадзілі карагоды? Наш відэарэпартаж з прыгожага абраду.
Беларусы лічылі: каб на замену шэрай зіме як мага хутчэй прыйшла жыццядайная вясна, яе варта паклікаць. Гэты абрад быў распаўсюджаны ў розных рэгіёнах краіны і, што цікава, часта не меў канкрэтнай даты.
Часта абрад быў прымеркаваны альбо да Саракоў (адзначалі 9 сакавіка), альбо да Дабравешчання (25 сакавіка). Але гукаць маглі і пазней — ажно да самага канца вясны.
Наведалі «Гуканне вясны» ў Вязынцы і цяпер дзелімся аповедам аб тым, як адзначалі гэтае свята прашчуры.
people.onliner.by/go/1112298

Ці ведаеце вы, што абазначае слова «друз»?
(Тлумачэнне можна знайсці пад лямпачкай пасля адказу.)

Anonymous Quiz
10%
птушка
66%
раздробленае каменне, цэгла
24%
будаўнічы інструмент
«Не прыхіляцца» і «Цягнік далей не ідзе».
Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі фразамі мінскага метро.
Што па коштах? Цішоткі з прынтамі — ад 24,99 да 39,99 рубля. Іншыя рэчы ў калекцыі — ад 19,99 да 109,99 рубля.

«Дзікае паляванне» і легенда пра знаёмства.
«Дзікае паляванне караля Стаха» — беларускі містычны дэтэктыў. Малады навуковец Андрэй Беларэцкі трапляе ў буру і апынаецца ў замку Балотныя Яліны. Яму давядзецца выратаваць ад смерці Надзею Яноўскую, пазбавіцца ад прывіду дзікага палявання і высветліць, што за Малы Чалавек зазірае ў вокны замка па начах.
З творам павязаная, пэўна што, адна з найпапулярнейшых містыфікацый пра яго аўтара, Уладзіміра Караткевіча, і будучую жонку пісьменніка. Маўляў, Валянціна Браніславаўна на чытацкай канферэнцыі сказала Уладзіміру (якога на той момант не ведала):
— А чаму б вам не напісаць які дэтэктыў?
— Які, да прыкладу?
— Ну хаця б такі, як «Дзікае паляванне караля Стаха»...
— Дык гэта ж я напісаў «Стаха»!
У рэальнасці такой размовы паміж Караткевічам і Валянцінай Браніславаўнай не было — жанчына ведала пра яго творчасць. Але дэтэктыў для каханай жанчыны Уладзімір ўсё ж напісаў. Гэта быў «Чорны замак Альшанскі» — і пра яго мы распавядзём на наступным тыдні.
https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851553477?utm_source=tg