Niasvizh_museum
286 subscribers
2.49K photos
205 videos
83 files
295 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
@kafe_v_zamke Ничто не сравнимо с хорошей историей. Разве что блюдо с хорошей историей…
#лазанки #беларускаякухня#несвижскийзамок🏰 #несвижскийзамок #несвиж #кафедворцовое #niasvizhcastle #niasvizh #niasvizhmuseum #nesvizhcastle #nesvizh #nesvizhcastle🏰
#пазнавальныаўторак
Сярод рэканструкцый узбраення і даспехаў, якія дэманструюцца на выставе “Gloria arme…” ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля вылучаюцца адноўленыя сцягі аддзелаў прыватнага радзівілаўскага войска. Асабліва прыцягвае ўвагу вялікае жоўтае палотнішча з выявай Дзевы Марыі і лацінскім надпісам “Monstrate Esse Matrem” (Пакажы сябе Маці). Гэта – харугва князя Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы “Пане Каханку”. У вуглах палотнішча змешчаны фамільны герб і вензель з лацінскіх літар “КХР” – “Karol Xiąże Radziwiłł”. Мяркуючы па памерах, сцяг можна аднесці да “банераў” або галоўных вайсковых штандартаў, для якіх была характэрнай амаль квадратная форма.
Арыгінальная харугва яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. знаходзілася ў прыватным зборы графа Міхала Тышкевіча, а ад яго была перадзена нядаўна створанаму Віленскаму музею старажытнасцей. Пасля паражэння паўстання 1863–1864 гг. музей быў зачынены, а найбольш значныя яго экспанаты вывезены ў Маскву і Пецярбург. Сярод іх апынулася і згаданая харугва. Высветліць яе сучаснае месцазнаходжанне даследчыкі не здолелі. Магчыма гэты артэфакт даўно знішчаны, а магчыма чакае свайго часу ў музейных зборах. Але захавалася каляровая замалёўка з арыгінала, зробленая паўтара стагоддзя таму. На яе падставе айчынны даследчык Андрэй Шулаеў выканаў рэканструкцыю, якая захоўваецца ў Нясвіжы.
Убачыць гэту і іншыя рэканструкцыі радзівілаўскіх сцягоў можна наведаўшы часовую экспазіцыю “Gloria arme…”.

#niasvizh #nesvizhcastle #nesvizh #несвиж #несвижскийзамок #нясвіж #exhibit #belarus #travel #belarustravel #ратуша
#пазнавальныаўторак
На працягу ўсяго XVII ст. сімвалам ваеннай магутнасці Рэчы Паспалітай былі крылатыя гусары – вершнікі, якія вылучаліся прымацаванымі да спінной часткі панцыра металічнымі планкамі з устаўленымі птушынымі пёрамі. Узброеныя доўгімі дзідамі, пускаючы коней з крока на рысь, а потым у галоп і кар’ер, яны так імкліва атакавалі пяхоту, што тая паспявала зрабіць у лыпшым выпадку два-тры залпа. Пасля гэтага кавалерыйская лавіна літаральна змятала варожыя шэрагі са свайго шляху.
Менавіта гусарскія атакі прадвызначылі перамогі ў славутых бітвах пад Кірхгольмам, Хацінам, Клушынам, Венай. У наш час яны сталі неад’емным кінематаграфічным атрыбутам батальных фільмаў. І многія падчас прагляду задаваліся пытаннем: “Навошта вершнікам гэтыя высокія крылы?”.
Пералічым найбольш папулярныя версіі адказаў:
шум крылаў нібыта палохаў варожых коней падчас атакі;
на вершніка, над якім уздымаюцца крылы, нельга накінуць аркан, а яго спіна дадаткова абаронена ад сякучых удараў;
на адлегласці “крылатае” войска падаецца больш колькасным чым на самой справе, што стварае адпаведны псіхалагічны эфект.
Але найбольш слушнай варта прызнаць версію паводле якой крылы выкарыстоўваліся як параднае ўпрыгожванне. Іх чаплялі толькі падчас урачыстых шэсцяў і ўзнікла такая традыцыя ўжо на зыходзе “эпохі гусарыі”. А ў атакі ваяры ішлі без крылаў. Яны больш спадзяваліся на ўласны вопыт, надзейны панцыр, таварышаў па харугве і Божую дапамогу.
Убачыць рэканструкцыю даспехаў крылатых гусар можна на выставе “Gloria arme…” у Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля.

#нясвiж #несвиж #несвижскийзамок #выстава #exhibit #nesvizh #niasvizh #niasvizhcastle
Сегодня в дворцовом ансамбле рода Радзивиллов в Несвиже проходит научно-практическая конференция «Сохранение исторической памяти и формирование гражданской позиции. Опыт и перспективы музейной работы».

Музейные работники, историки, краеведы, специалисты в области культурно-познавательного туризма, преподаватели учебных заведений, все, кому небезразлична музейная тематика, — около 30 участников из Минской, Гродненской, Витебской и Гомельской областей — обсуждают актуальные вопросы музейной деятельности, делятся наработками, намечают перспективные пути развития в трех секциях: «Белорусские музеи — история и современность», «Популяризация региональной истории и «мест памяти» в музейной деятельности» и «Музейные проекты, экспозиции и коллекции: практика и опыт работы».

Материалы конференции будут изданы отдельным сборником.
#несвиж #несвижскийзамок #belarustravel #niasvizh #niasvizhcastle
#30радкоўна30гадоў
Адной з важнейшых падзей за 30-гадовую дзейнасць музея-запаведніка «Нясвіж» стала ўключэнне 15 ліпеня 2005 года «Архітэктурнага, культурнага і жылога комплексу роду Радзівілаў у г. Нясвіж» ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Аб'ект быў уключаны ў спіс на падставе наступных крытэрыяў:
* Крытэрый (ii):
Архітэктурны, культурны і жылы комплекс роду Радзівілаў у Нясвіжы стаў калыскай для ўкаранення новых канцэпцый, заснаваных на сінтэзе заходніх традыцый, што прывяло да стварэння новай архітэктурнай школы ў Цэнтральнай Еўропе.
* Крытэрый (iv):
Комплекс Радзівілаў уяўляе сабой важны этап у развіцці новай тыпалогіі будынкаў і ў гісторыі архітэктуры Цэнтральнай Еўропы ў XVI і XVII стагоддзях. У прыватнасці, гэта тычыцца касцёла Божага Цела.
* Крытэрый (vi):
Род Радзівілаў мае асаблівае значэнне ў сувязі з тым, што ён звязаны з інтэрпрэтацыяй тэндэнцый Паўднёвай і Заходняй Еўропы і перадачай ідэй унутры Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
«Архітэктурны, культурны і жылы комплекс роду Радзівілаў у г. Нясвіж» уключае палацавы комплекс і касцёл Божага Цела з пахавальняй, а таксама навакольны маляўнічы ландшафт, які ўключае шэраг тэматычных паркаў і ставаў. Уласна палацавы комплекс складаецца з дзесяці узаемазвязаных будынкаў, якія былі створаны як адзіны архітэктурны ансамбль вакол унутранага двара. Будынкі размешчаны на рэштках умацаванняў XVI стагоддзя.
Палацава-паркавы комплекс роду Радзівілаў у Нясвіжы стаў 4 уключаным у спіс Сусветнай спадчыны аб'ектам на тэрыторыі Беларусі.

#нясвіж #нясвіжскіпалац #несвижскийзамок #несвиж #niasvizhcastle #niasvizh #юнеско #unesco #belarus #travel
#выстава
З 18 лютага па 18 красавіка ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля дзейнічае часовая экспазіцыя “Выпадковае” сучасных мастачак Марыны Канавалавай і Алы Шкарадзёнак.
Шчаслівы выпадак звёў калісьці дзвюх мастачак Марыну Мару (Марыну Канавалаву) і Алу Шкарадзёнак на выставе ў Траецкім прадмесці горада Мінска. З таго часу іх творчыя лёсы знаходзілі кропкі дотыку - у пленэрах, сустрэчах, імкненні шчодра аддаваць сваю творчасць у багатай педагагічнай дзейнасці і ў выставачных праектах. Выстава “Выпадковае” не мае адной тэмы, тэхнікі, яна складаецца з разнапланавых работ, зробленых за апошнія гады. У гэтым, на першы погляд, выпадковым падборы работ сабраны фрагменты разнастайных уражанняў жыцця, прапушчаныя праз прызму ўспрымання мастакоў, пераплаўленыя творчай аўтарскай манерай. Яны разгарнуліся для гледача ў адзіны стройны гімн радасці існавання. Мастакі запрашаюць спыніцца, паразважаць у цішыні вобразаў і колеру, убачыць прыгажосць, увайсці ў рэзананс з усім выпадкова невыпадковым, што з намі адбываецца, азірнуцца на мінулае, адчуць цікавасць да гісторыі Нясвіжа, бо і аўтараў уражвае і чаруе веліч гісторыі горада.

Наведаць выставу можна па ўваходных білетах на пастаянную экспазіцыю Палацавага ансамля.
________________
#выставка
С 18 февраля по 18 апреля в Большом выставочном зале Дворцового ансамбля открыта временная выставка «Выпадковае» современных художниц Марины Коноваловой и Аллы Шкороденок.
Счастливый случай свел когда-то двух художниц Марину Мару (Марину Коновалову) и Аллу Шкороденок на выставке в Троицком предместье города Минска. С тех пор их творческие судьбы находили точки соприкосновения - в пленэрах, встречах, стремлении щедро отдавать свое творчество в богатой педагогической деятельности и в выставочных проектах. Выставка «Выпадковае» не имеет одной темы, техники, она состоит из разноплановых работ, сделанных за последние годы. В этом, на первый взгляд, случайном подборе работ собраны фрагменты разнообразных впечатлений жизни, пропущенные через призму восприятия художников, переплавленные творческой авторской манерой и развернувшиеся для зрителя в единый стройный гимн радости бытия. Художники приглашают остановиться, поразмышлять в тишине образов и цвета, увидеть красоту, войти в резонанс со всем случайно неслучайным, что с нами происходит, оглянуться на прошлое, испытать интерес к истории Несвижа, так как и авторов впечатляет и пленяет величие истории города.
Посетить выставку можно по входным билетам на постоянную экспозицию Дворцового ансамбля.
#несвиж #несвижскийзамок #нясвіж #нясвіжскізамак #выстава #niasvizh #niasvizhcastle #belarus #travel
С 23 по 25 февраля в музее-заповеднике «Несвиж» пройдет акция «Виват,
мужчины!», посвященная Дню защитников Отечества.

В праздничной афише дворцового ансамбля – экскурсия с необычным
анимационным приветствием, работа фотозоны с возможностью запечатлеть себя в историческом костюме.

В ратуше в эти дни маленькие посетители – мальчишки и девчонки 2-6 классов смогут поучаствовать в игре-состязании «Король курка», где посоревнуются в знаниях, умениях, внимательности, красноречии и меткости.

До встречи в музее-заповеднике «Несвиж»!
#несвиж #несвжскийзамок #нясвіж #нясвіжскіпалац #niasvizh #niasvizhcastle #belarus #travel
21 февраля — Всемирный день экскурсовода.
Уважаемые коллеги, дорогие друзья!
Поздравляем вас с профессиональным праздником!
Желаем вам творческих проектов, невероятных исторических фактов, захватывающих историй, неугасаемой тяги к новым открытиям! Пусть ваши экскурсии будут интересными, увлекательными, вдохновляющими и притягивают как можно больше любознательных туристов!
#несвиж #несвижскийзамок #нясвіж #нясвіжскіпалац #свята #niasvizh #niasvizhmuseum #belarus #travel
Мова...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Маё ў ёй кожнае слова,
Свой колер і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.

Анатоль Грачанікаў
.
#нясвіж #нясвіжскізамак #дзеньроднаймовы #несвижскийзамок #несвиж #niasvizhcastle #niasvizh #belarus #travel #беларусь
#дворцовоекафе

Приглашаем в кафе "Дворцовое" провести корпоратив, банкет, фуршет или семейное торжество.
Подробности по тел.: +375 25 515 90 41, +375 1770 3 70 52.

#кафе #Праздник #кафедворцовое #несвиж #несвижскийзамок🏰 #нясвiж #десерты #niasvizhmuseum #niasvizh #nesvizhcastle #nesvizh