#30радкоўна30гадоў
🏰🏰🏰🏰🏰🏰🏰🏰🏰🏰🏰
Сучасны музей – гэта не проста дэманстрацыя экспанатаў, а сапраўдны шматфункцыянальны культурны цэнтр, дзе ствараюцца дадатковыя, запатрабаваныя сёння актыўнасці.
З кожным днём у сваёй дзейнасці наш музей усё часцей выходзіць за межы звычайнага класічнага экспанавання прадметаў: квэсты, майстар-класы, інтэрактыўныя гульні, музейна-педагагічныя заняткі, гульні-спаборніцтвы, тэатралізаваныя вясельныя цырымоніі, дні нараджэння – усё гэта і не толькі можна знайсці ў музеі-запаведніку "Нясвіж".
Перанесціся на машыне часу на баль XVIII-XIX стст. або, вырашаючы лагічныя задачы, знайсці таямнічы артэфакт ці скрадзены экспанат, або проста павесяліцца з мульці-і кінагероямі, – у ратушы магчыма ўсё.
Важна разумець, што такія музейныя мерапрыемствы садзейнічаюць выхаванню ў наведвальнікаў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, беражлівых адносін да традыцый, культуры, гістарычнай і духоўнай спадчыны сваёй краіны і горада Нясвіжа.

Арсенал на тэрыторыі Нясвіжскага замка быў узведзены ў канцы XVI – пачатку XVII стст. Дакументы сярэдзіны XVII ст. фіксуюць, што гэта быў аднапавярховы будынак з пяццю вокнамі, закрытымі кратамі і двума варотамі, які размяшчаўся ўздоўж паўночна-усходняй курціны. Яго ўнутраная прастора, верагодна, не была падзелена і ўтварала адно вялікае памяшканне, падлога ў якім была выкладена драўлянымі дылямі, а столь перакрыта бэлькамі. У памяшканні захоўвалася замкавая артылерыя, рыштунак да яе і вогняпальная зброя.
Падчас Паўночнай вайны ў 1706 г., арсенал быў спалены разам з іншымі будынкамі замка, а падчас перабудовы ў першай палове XVIII ст. атрымаў значна зменены выгляд. Памяшканне першага паверха і далей выкарыстоўвалася пад ваенныя патрэбы, у надбудаваных памяшканнях другога і трэцяга паверхаў размясціліся жылыя і парадныя пакоі. З боку ўсходняй галерэі была дабудавана трохпавярховая капліца. Апошнія пакаленні ўладальнікаў палаца выкарыстоўвалі дадзенае памяшканне ў якасці вазоўні, потым – гаража. У перыяд санаторыя тут знаходзіліся працэдурныя кабінеты: інгаляцыйны і электралячэння.
Пасля завяршэння асноўных рэстаўрацыйных работ памяшканне было абрана для размяшчэння пастаяннай экспазіцыі, прысвечанай арсеналу Нясвіжскага замка. У 2009–2010 гг. была распрацавана неабходная дакументацыя і створана першапачатковае мастацкае рашэнне. У сувязі з адсутнасцю на той час ў фондах музея-запаведніка арыгінальных прадметаў замкавага ўзбраення і рыштунка планаваўся выраб шэрагу копій найбольш выдатных яго ўзораў. З гэтай мэтай, напрыклад, былі выкананы копіі гармат, створаных Германам Мольцфельтам для замка яшчэ на рубяжы XVI – XVII стст. Для паказу тыповых прадметаў ўзбраення і рыштунку планавалася выкарыстоўваць іх бліжэйшыя аналагі як з музейнага фонда Рэспублікі Беларусь, так і з фондаў музея-запаведніка. У лік апошніх былі ўключаны фрагменты засцерагальнага ўзбраення, якія адшукалі на гарышчы палаца падчас рэстаўрацыі.
Яшчэ да завяршэння прац па музеіфікацыі памяшкання, у распрацаваныя дакументы будуць унесены некаторыя змены. Так, у экспазіцыю ўвайшлі адрэстаўраваныя гакаўніцы, гармата і ядры, знойдзеныя падчас архелагічных раскопак палацавага ансамбля ў 2006 – 2010 гг.
Пасля завяршэння музеіфікацыі ў 2012 г., працягваўся пошук, выяўленне і вяртанне прадметаў з былых калекцый палаца. Іх вынікам стала папаўненне экспазіцыі арсенала палявым пяхотным даспехам XVI ст., які да сярэдзіны 1920-х гг. знаходзіўся ў палацы; выданне каталога, прысвечанага былой калекцыі зброі; а таксама міжнародны выствачаны праект “Даспехі радзівілаўскага Нясвіжа”, які дзейнічаў у 2018–2021 гг.
1. Рыцарская зала нясвіжскага палаца, пач. ХХ ст.
2, 3. Экспазіцыя арсенала.

Сёння палацавы комплекс у Нясвіжы называюць “другім Версалем”. Але так было не заўсёды. Што тычыцца сучаснага выгляду пасля апошняй рэстаўрацыі — на фотаздымках бачна, як будынак, прыстасаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны пад санаторый, хуткім тэмпам адраджаўся ў палац.
Перад рабочай групай, якая складалася з вучоных, праекціроўшчыкаў, архітэктараў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, стаяла першачарговае пытанне аб стварэнні навуковай канцэпцыі рэстаўрацыі аб'екта. Патрабавалася дэталёва вывучыць гісторыю замка, атрымаць з архіваў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа матэрыялы і фотадакументы, па якіх можна было б узнавіць яго вонкавае і ўнутранае аблічча, арганізаваць пошук арыгінальных прадметаў інтэр'ераў, мэблі, посуду, партрэтаў.
Важна адзначыць, што рэстаўрацыйныя работы і стварэнне экспазіцыі было зроблена выключна майстрамі нашай краіны, што стала вельмі добрай школай для беларускіх спецыялістаў.
8 студзеня 2013 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прысуджэнні пяці прэмій "За духоўнае адраджэнне" па выніках 2012 года.
Адна з іх была ўручана аўтарскаму калектыву архітэктараў і рэстаўратараў, якія распрацавалі праект рэстаўрацыі палацава-паркавага ансамбля XVI-XVIII стагоддзяў у Нясвіжы.
Намеснік генеральнага дырэктара па рэстаўрацыі ААТ "Белрэстаўрацыя" Сяргей Друшчыц, які ўваходзіў у склад аўтарскага калектыву, у той час адзначаў, што гэта заслуга не толькі іх творчага калектыву, але і ўсіх будаўнікоў, праекціроўшчыкаў, інжынераў, мастакоў, скульптараў, разьбяроў, рэстаўратар і шэрагу іншых спецыялістаў.
— Вельмі важна, — подкрэсліваў Сяргей Аляксандравіч, —што дзяржава змагла ў такі эканамічна няпросты час выдзеліць сродкі на рэстаўрацыю помнікаў культуры. Нясвіжскі палац унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ён дазволіць Беларусі стаць больш вядомай у свеце. За апошнія паўгода замак наведала каля 250 тысяч чалавек — такога ў гісторыі беларускіх музеяў яшчэ не было…
Сяргей Друшчыц пайшоў з жыцця 17 ліпеня 2015 года.

Музей-запаведнік “Нясвіж”, без перабольшвання, з’яўляецца неад’емнай часткай культурнага жыцця не толькі горада і раёна, але і краіны ў цэлым. За 30 гадоў свайго існавання ён, зразумела, перажываў розныя перыяды. І сёння яго развіццё, як, дарэчы, і іншых падобных устаноў, ідзе не толькі ў плоскасці навуковай, выставачнай, педагагічнай дзейнасці. Паспяховае функцыянаванне музея павінна адпавядаць запытам і выклікам часу: акрамя экспазіцыйных пляцовак у гэтай прасторы нельга абысціся без дадатковых музейных сэрвісаў, запатрабаваных сучасным наведвальнікам. Тут рэч ідзе ў першую чаргу пра крамы сувеніраў і аб’екты грамадскага харчавання. Атрымаўшы порцыю ежы духоўнай, многія імкнуцца наталіць голад фізічны, а ўзбагаціўшыся новымі ведамі і прыемнымі ўражаннямі, хочацца набыць штосьці як напамін пра наведванне музея.
І такая інфраструктура паступова стваралася і ў музеі-запаведніку “Нясвіж”: у цяперашні час тут працуюць дзве гандлёвыя кропкі у самім палацавым ансамблі і адна ў будынку ратушы. У палацы гэта магазін “Сувеніры”, дзе, як можна здагадацца па назве, прадстаўлены шырокі асартымент сувенірнай прадукцыі – ад магніцікаў, вырабаў са скуры, кніг да адзення з нацыянальным каларытам. А вось крама “Крэдэнс”, што знаходзіцца ў сутарэнні палаца, з’яўляецца быццам працягам выставачнай прасторы. Аўтэнтычнае арачнае скляпенне, чырвоная цэгла – інтэр’ер магазіна нікога не пакідае абыякавым, як, дарэчы, і разнастайныя віды прадукцыі ў ім. Тут можна набыць нашы фірменныя цукеркі і шакалад “Чорная Панна Нясвіжа”, травяную гарбату, мёд, джэм на любы густ, не кажучы ўжо пра посуд і іншыя разнастайныя сувеніры.
А найлепшым завяршэннем часу, праведзенага ў музеі-запаведніку, будзе абед у кафэ “Палацавае”, што знаходзіцца непасрэдна ў самім палацы. Тут можна як проста ўзбадзёрыцца кубачкам гарачай кавы, так і добра падсілкавацца, паспрабаваўшы, напрыклад, лазанкі – фірменную страву паводле старажытных рэцэптаў.
У цёплую пару года для наведвальнікаў гасцінна адчынены дзверы “Летняга кафэ”, якое прапануе прыемны адпачынак на свежым паветры і захапляльны від на палац Радзівілаў. Тут можна замовіць лёгкія закускі, прахаладжальныя напіткі, ласункі і марожанае.
Кафэ «Батлейка», што ў будынку Ратушы, – цудоўнае месца для адпачынку з блізкімі людзьмі, дзе можна пачаставацца смачнымі дэсертамі, свежым печывам уласнага прыгатавання, пакаштаваць гарачы шакалад “Чорная панна”, пазнаёміцца з унікальнымі рэчамі музейнай экспазіцыі.
Але, як кажуць, лепш адзін раз убачыць, купіць і паспрабаваць, чым пра гэта прачытаць 30 радкоў. Таму сардэчна запрашаем наведаць наш музей-запаведнік, каб пабачыць усё на свае вочы!

Малая белая бальная зала.
Гісторыя з'яўлення гэтай выдатнай залы ўзыходзіць да часу будаўніцтва корпуса Камяніцы. З дакументаў дакладна вядома, што ён ужо быў пабудаваны ў 1582 годзе, а значыць, что гэта адбылося яшчэ да будаўніцтва галоўнай палацавай часткі.
Дэкор залы, як і яе прызначэнне, у розныя часы змяняліся ў залежнасці ад жаданняў гаспадароў, моды, неабходнасці. Першапачаткова зала ўваходзіла ў комплекс парадных госцевых пакояў. У 1786 годзе тут размяшчалася спальны пакой апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які знаходзіўся ў Нясвіжы з візітам.
Назва "бальны" зусім не сведчыць пра сапраўднае прызначэнне залы. Для правядзення баляў яна занадта малая. Аднак, яе архітэктурная кампазіцыя прадугледжвае падзел памяшкання на танцавальную зону, і зону для адпачынку. Самым правільным тэрмінам для вызначэння гэтага памяшканне будзе слова салон. Захаваўшыяся да нашага часу фатаздымкі залы сведчаць, што тут было месца для адпачынку і музыкавання. Невялікі салонны раяль белага колеру, які можна бачыць на здымках таго часу, лепшае таму пацверджанне.
Салоны былі вельмі моднымі ў канцы XIX пачатку XX стагоддзяў. У іх збіраліся для таго, каб абмеркаваць навіны моды, тэндэнцыі ў сусветнай літаратуры і мастацтве, палітычныя падзеі. Тутака ж дзеці бралі ўрокі музыкі і танцаў, што ўваходзіла ў абавязковую праграму выхавання арыстакратаў.
Варта адзначыць і вельмі зручнае размяшчэнне памяшкання. Вялікія вокны-дзверы адкрываюць выйсце на тэрасу, а з яе на замкавыя валы, адкуль адкрываецца цудоўная панарама на каскад сажалак і Тэатральную паляну.
Аздабленне інтэр'ераў залы таксама адлюстроўвае тэндэнцыі свайго часу. Для стварэння ляпніны выкарыстоўвалі стукко (штучны мармур), з якога створаны нават масіўныя калоны. Сцены залы абабіты драўлянымі панэлямі, выкананымі ў светлай каляровай гаме. У спалучэнні з круглымі печамі ў нішах-ракавінках, калонамі і вялікімі вокнамі, гэта надае зале святочнасць і вытанчанасць.

На працягу доўгага часу музей-запаведнік "Нясвіж" знаёміць жыхароў і наведвальнікаў нашага горада з унікальнай архітэктурай палаца Радзівілаў і багатым убранствам яго інтэр'ераў. Многія з нашых гасцей ужо не ўпершыню наведваюць палац. Для папаўнення музейнай экспазіцыі новымі тэмамі, цікавымі гісторыямі і каштоўнымі прадметамі ствараюцца доўгатэрміновыя выставачныя праекты. На сённяшні дзень увагу наведвальнікаў прыцягваюць дзве такія экспазіцыі.
У капліцы палаца ў складзе пастаяннай экспазіцыі дзейнічае доўгатэрміновы выставачны праект “Castrum doloris. Пахавальны цырыманіял нясвіжскага двара», які расказвае пра пахавальную (фунеральную) культуру княжацкага роду Радзівілаў. Урачыстыя пахаванні адрозніваліся неверагоднай пышнасцю, яны маглі доўжыцца тыдні і нават месяцы. У гарадах арганізоўвалі ўрачысты ўезд, будуючы, як у старажытным Рыме, трыўмфальныя аркі, прамаўлялі мноства панегерыкаў, а ў храмах праводзілі памінальныя богаслужэнні.
У калідоры капліцы ўзноўлена атмасфера руху пахавальнай працэсіі, а ў прытворы ўпершыню дэманструюцца ўнікальныя экспанаты, якія былі знойдзены ў саркафагах падчас даследавання магільнага склепа князёў Радзівілаў у касцёле Божага Цела ў 2016–2017 гадах.
Ва ўнутраным дворыку палаца ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены доўгатэрміновы выставачны праект "Ад падмурка да капітэляў". Ён прадстаўляе фрагменты будаўнічых блокаў з пяшчаніку (прыроднага матэрыялу), якія выкарыстоўваліся ў XVI ст. пры ўзвядзенні Нясвіжскага палаца, абліцоўванні фасада ўязной брамы з боку моста і падчас рамонтных работ XVIII ст.
Пасля разбурэння замка ў 1706 г. шведскімі войскамі, праводзіліся шырокамаштабныя аднаўленчыя работы. Падчас рамонту часаныя і прафіляваныя блокі з надпісамі і гербамі былі выкладзены па-новаму, што прывяло да страты першапачатковай кампазіцыі. Многія фрагменты былі выкінуты як будаўнічае смецце. Іх знайшлі пры правядзенні археалагічных раскопак падчас рэстаўрацыйных работ, а блокі з фасада былі зняты. Дзякуючы гэтым захаваным фрагментам можна ўявіць, як выглядала брама Нясвіжскага палаца ў першыя стагоддзі яго гісторыі.

На юбілейнай выставе, прысвечанай 30-годдзю музея-запаведніка, можна пабачыць шмат цікавых прадметаў. У раздзеле калекцыі “Археалогія” прадстаўлена незвычайная сякера з свідраваннем, зробленая першабытнымі людзьмі.
Сякера V-падобнай формы з выразным закругленым працоўным краем. Бліжэй да тыльнай часткі, троху змешчаная да аднаго з бакоў, знаходзіцца не да канца прасвідраваная адтуліна. Тыльная частка ўяўляе сабой два выступы з няроўнымі краямі. Паміж імі знаходзяцца рэшткі свідраванай адтуліны, што разам з характарам краёў сведчыць аб верагодным расколе сякеры ў гэтым месцы падчас яе выкарыстання альбо вырабу. Асаблівасці тыльнай часткі, а таксама не да канца прасвідраваная адтуліна могуць сведчыць аб спробе верагоднага паўторнага выкарыстання сякеры пасля магчымага яе расколу ў папярэднім месцы мацавання.
Да нашага часу дакладна невядома, чаму людзі паўторна выкарыстоўвалі каменныя прылады. Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэтыя інструменты для старажытных людзей мелі сентыментальную каштоўнасць і падбіраліся зноў з-за тых пачуццяў, якія яны выклікалі пры поглядзе на іх, а, можа, і з-за канкрэтнай сувязі з мінулымі падзеямі. Пасля перапрацоўкі гэтыя свайго роду памятныя артэфакты ўсталёўвалі сувязь новага ўладальніка з мінулым і папярэднімі пакаленнямі — а таксама з нейкімі месцамі, падзеямі і сябрамі.
1.Выраб прылад працы.
2.Сякера каменная з свідраваннем.

Музей-запаведнік «Нясвіж» – гэта, у першую чаргу, музей, асноўная мэта якога — забеспячэнне агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, выкарыстанне іх для эстэтычнага выхавання і культурнага развіцця грамадзян.
За перыяд існавання музея-запаведніка «Нясвіж» супрацоўнікамі распрацаваны шырокі спектр разнастайных музейных праграм: больш за дзесяць экскурсійных маршрутаў — па экспазіцыях палацавага ансамбля, па славутасцях горада і парках; экскурсіі-анімацыі; інтэрактыўныя праекты; тэатралізаваныя прывітанні; музейныя адукацыйныя праграмы; музычныя імпрэзы; тэатралізаваныя гістарычныя квэсты; тэатралізаваныя вясельныя цырымоніі і г.д. А таксама мноства праектаў па індывідуальных і карпаратыўных заяўках.
Найольш папулярнымі экскурсійнымі маршрутамі з’яўляюцца «Інтэр’еры і калекцыі Нясвіжскага палаца», тэатралізаванная экскурсія «Адзін дзень з жыцця Радзівілаў», тэатралізаванае начное падарожжа па замку Радзівілаў, экскурсія па гарадской ратушы «Гарадское самакіраванне ў Нясвіжы XVIII — 1-ай палове XIX ст.», экскурсія-квэст «Музейнае расследаванне».
У летні перыяд праводзяцца такія экскурсіі як «Спорт у эпоху замкаў і магнатаў» і тэматычная экскурсія «Прагулка па старадаўніх бастыёнах». З лістапада па сакавік ёсць магчымасць здзейсніць тэатралізаванае начное падарожжа па замку Радзівілаў. У перыяд школьных канікул наведвальнікам прапануецца спецыяльная тэатралізаваная экскурсія з элементамі квэсту. Словам, кожны жадаючы зможа знайсці тэматычны маршрут па сваім гусце і запыце. Таму – чакаем вас у Нясвіжы!

⬜️ На тэрыторыі Беларусі, багатай драўнінай (з якой вырабляюць паташ), пяском, рэкамі, – неабходнай сыравінай для вытворчасці шкла — шкларобства развівалася з даўніх часоў. У XVI стагоддзі было афіцыйна зарэгістравана 117 шкляных прадпрыемстваў буйных і сярэдніх памераў, без уліку дробных (лясных) гут.
⬜️
Найбольш папулярныя вырабы: шкло ваконнае, аблоны, посуд, ліхтары, павялічальныя лінзы, упрыгожванні. Гуты рамеснікаў паслужылі базай, на якой выраслі шкляныя вотчынныя мануфатуры. Дзяржава падтрымлівала шкляную вытворчасць і не абкладала падаткамі землеўладальнікаў за дзейнасць гут, якія ставіліся на іх землях. На базе Налібоцкай гуты ў 1717 г. Ганна Радзівіл заснавала мануфактуру. Налібоцкая мануфактура была арганізавана на высокім тэхнічным і тэхналагічным узроўні, па ўзоры Дрэздэнскай каралеўскай шкляной мануфактуры XVII – пачатку XVIII стст. За першую пяцігодку была наладжана вытворчасць выдзіманага (гутнага) шкла, крышталёвых вырабаў, люстэрак…
⬜️
Люстэркі для аздаблення галоўнага алтара ў касцёле “Божага цела” ў Нясвіжы зроблены на Урэчскай і Налібоцкай мануфактурах. Дзейнасць Налібоцкай шкляной мануфактуры забяспечвалася штатам з 50 асоб персаналу: 7 шкладуваў, 5 шліфавальнікаў, 7 майстроў ліставога шкла, 2 паташнікі, 3 сталяры, 2 кавалі, 2 слесары, 1 токар, 1 ганчар, 4 качагары, 4 рознарабочыя, 2 вартаўнікі, 14 вучняў шкладуваў ( з прыгонных сялян).
⬜️
Рабочы дзень у Налібоцкай гуце быў з 4 гадзін раніцы і да 7 вечара, два перапынкі па адной гадзіне на снеданне і абед. У Налібоках працавалі рысоўнікамі, гутнікамі і шліфоўшчыкамі выключна мясцовыя жыхары: Рыгор Клімовіч, Рыгор Аўчук, Мікалай, Ігнат і Ян Дубіцкія і іншыя. Сёння мы маем магчымасць любавацца плёнам іх творчасці ў шматлікіх музеях свету.

🔶Паляванне было шырока распаўсюджанна ў арыстакратычных колах Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Знаходзіла яно прыхільнікаў і сярод прадстаўнікоў рода Радзівілаў. У іх валоданні на працягу доўгага часу знаходзіліся вялікія лясныя абшары, дзе палявала не адно пакаленне прадстаўнікоў рода. Так Міхал Казімір Радзівіл па мянушцы “Рыбанька” у вольны час ад палітычных і публічных абавязкаў неаднаразова ўдзельнічаў альбо ў загонным альбо ў парфорсным паляванні. Сярод найбольш папулярных аб’ектаў яго палявання сустракаецца як буйны звер (мядзведзь, лось, дзік), так і дробны (заяц). Радзей згадваюцца паляванні на ваўка ці лісу. Птушкі, магчыма, менш цікавілі князя, у першую чаргу гэта былі цецярукі, а таксама курапаткі і бекасы. Варта адзначыць, што ўдзел ў паляванні прымалі не толькі мужчыны, але, часам, і жанчыны з роду Радзівілаў.
🔶Апошнія пакаленні ўладальнікаў Нясвіжскага палаца на працягу другой паловы XIX – першай трэці XX стст. аднаўляюць і працягваюць паляўнічыя практыкі. Іх зімовыя паляванні часам збіраюць прадстаўнікоў арыстакратычных колаў Расійскай імперыі і Еўропы. У гэты ж час ў Нясвіжскім палацы з’яўляецца адмысловы пакой з паляўнічымі трафеямі. Яго самае вядомае месцазнаходжанне ў 20-я гг. XX ст. – зала трэцяга паверха цэнтральнай часткі палаца. У гэты час на сценах размяшчаліся чучалы глушцоў і рогі ўпаляванай дзічыны. Над бакавымі ўваходамі ў залу былі размешчаны галовы ласей. Верагодна, ў 30-я гг. XX ст. паляўнічыя трафеі займалі суседнюю залу трэцяга паверха паўднёвай галерэі палаца.
🔶Пасля далучэнння Заходняй Беларусі да БССР, падчас пераразмеркавання маёмасці палаца, калекцыю паляўнічай залы планавалася размясціць ў музеі Белавежскага дзяржаўнага запаведніка.
🔶У сучаснай экспазіцыі “Паляўнічая зала” змешчаны чучалы глушца, галовы і рогі ласей, чучалы і скуры мядзведзяў, іклы дзікіх кабанаў, а таксама паляўнічыя стрэльбы і рыштунак канца XIX – першай трэці XX стст. Асобна дэманструюцца копіі фотаздымкаў з Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і прыватнай калекцыі Эльжбеты Радзівіл, што адлюстроўваюць паляўнічую тэматыку. У гэтай жа зале знаходзіцца і самы стары більярд, які захаваўся ў музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.

▪️Адным з экспанатаў у аддзеле экскурсійнай і культурнай дзейнасці «Ратуша» музея-запаведніка «Нясвіж» з'яўляецца крэданс 2-ой паловы ХVI стагоддзя.
▪️Прабацькам крэдансаў, як і ўсіх шафаў, быў звычайны куфар. Крэданс з'явіўся ў XVI стагоддзі. Гэта невысокая шафа з адной або дзвюма дзверцамі, з шуфлядай або без яе. У сярэднія вякі гэта быў прадмет мэблі для захоўвання царкоўных прыладаў, адсюль і назва – сredo (вера).
▪️Крэдансы выраблялі з хвоі, дуба, арэха, ціса, таполі, бука. У дамах заможных людзей гэтыя прадметы мэблі выконвалі таксама і ролю дэманстрацыйнага подыума для раскошнага вытанчанага посуду, які паказваў матэрыяльны дастатак іх гаспадароў.
▪️Крэданс, прадстаўлены ў экспазіцыі ратушы, упрыгожаны рознымі фігурамі герояў антычнай міфалогіі – бога Гермеса (Меркурыя) з кадуцэем, мячом і Афіны Палады на фоне гарадскога пейзажу, а таксама алегарычнымі выявамі багіні Дэметры з пладамі ўраджаю, рогам дастатку і дзецьмі. У ніжняй частцы – ніша, закрытая задняй сценкай і чатырма разнымі ножкамі з галоўкамі анёлаў. Бакавыя панэлі, фрыз і карніз дэкараваны раслінным арнаментам.
▪️Сюжэты малюнкаў крэдансаў вызначаліся па ўзгадненні майстра з заказчыкам, яны загадзя старанна маляваліся на паперы ў адпаведнасці з модай, тэндэнцыямі таго часу. Іншы раз заказчык аддаваў сюжэты малюнкаў цалкам на волю майстра, а таксама мог прапаноўваць свае.
▪️У XVI стагоддзі частка крэдансаў будавалася ўжо ў два паверхі, падзяляючы іх шуфлядамі. У другой палове XIX стагоддзя грувасткія разьбяныя крэдансы ў стылі новага рэнесансу зноў з'явіліся ў гасціных.
▪️Залаты, срэбраны або алавяны посуд, сталовыя прыборы захоўваліся і перадаваліся ў сем'ях па спадчыне, разам з крэдансам.

🔸У першапачатковым выглядзе Нясвіжскі замак (паводле выявы на гравюры Т. Макоўскага (пачатак XVII ст.) быў пабудаваны на паўвостраве, на правым беразе ракі Уша.
🔸Замак на плане меў чатырохкутную форму, памерамі 170×120 м, быў акружаны гліняным валам з бастыёнамі па кутах і сухім абарончым ровам з перакінутым праз яго пад'ёмным мостам.
🔸Замак быў добра абаронены, тут не было недахопу ў артылерыі, ручной агнястрэльнай зброі і ваеннай амуніцыі. У добрым стане падтрымлівалася сістэма фартыфікацый. У другой палове XVII ст. яна прайшла мадэрнізацыю.
🔸Абарончыя збудаванні замка вытрымалі шматлікія варожыя аблогі на працягу XVII-XVIII стагоддзяў. Узяць штурмам Нясвіжскі замак было даволі складана. На валах размяшчаліся буйныя артылерыйскія прылады. Па дадзеных інвентароў, колькасць іх магла дасягаць некалькіх дзесяткаў гармат розных калібраў. З боку горада да замка вёў велізарны драўляны мост, які, пры неабходнасці, можна было хутка дэмантаваць або знішчыць. Праз абарончы роў на тэрыторыю замка вёў мост, фрагмент якога быў пад'ёмным. Пралёт моста падымаўся на ланцугах, якія намотваліся на вялікія драўляныя барабаны.
🔸Існуючы сёння мост быў пабудаваны ў 1914 годзе.

Гетманская зала
У сярэдзіне XVIII стагоддзя ўся Еўропа перажывала жудасныя наступствы разбуральнай Паўночнай вайны. У гэты ж час, страціўшы свае абарончыя збудаванні, нясвіжскі замак, разрабаваны, спалены, у чарговы раз уздымаўся з попелу.
🔲
Дзякуючы таленту мясцовага архітэктара Казіміра Ждановіча, замак змяніўся і ператварыўся ў выдатны палац. Гетманская зала стала адным з яго ўпрыгожванняў. Першапачаткова яна стваралася як зала Вішнявецкіх, каб падкрэсліць родавыя сувязі Радзівілаў з гэтым сямействам, аднак у хуткім часе гісторыя змяніла яе прызначэнне і нават назву. У 1744 годзе тагачасны ўладальнік замка Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька стаў шостым прадстаўніком роду, які атрымаў пасаду гетмана вялікага літоўскага. Палац павінен быў адпавядаць новаму статусу яго гаспадара, і былая зала Вішнявецкіх ператварылася ў гетманскую залу. Яе сцены ўпрыгожвалі партрэты гетманаў ВКЛ, сцягі і штандары, партрэты вялікіх палкаводцаў. У зале ўручаліся ваенныя ўзнагароды, вырашаліся ваенныя пытанні, а ўсім сваім аздабленнем яна ўслаўляла ратную славу гаспадароў палаца.
🔲
Напачатку XX стагоддзя ў былой гетманскай зале размяшчалася вялікая бібліятэка, а ў перыяд існавання ў замку санаторыя яна выкарыстоўвалася ў якасці більярдавай. Знакаміты більярд “Манарх”, які зараз з’яўляецца гордасцю экспазіцыі музея-запаведніка “Нясвіж”, калі ў замку быў санаторый, стаяў менавіта ў гэтай зале.
🔲
Другое нараджэнне гетманскай залы адбылося ў перыяд апошняй рэстаўрацыі. Вялікія паддашкавыя прасторы былых прыдворных мастацкіх майстэрняў дазволілі павялічыць аб'ём памяшкання, дадаўшы ў сістэму яго асвятлення вокны другога святла. У наш час зала не толькі ўваходзіць у музейны маршрут, але і выконвае функцыі вялікай канферэнц-залы музея-запаведніка.

У 2023 годзе Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку "Нясвіж" спаўняецца 30 гадоў.
У свой юбілейны год музей-запаведнік працягвае дэманстраваць наведвальнікам арыгінальныя прадметы з фондавых калекцый, якія ўвесь час папаўняюцца новымі аб’ектамі. Навуковыя супрацоўнікі праводзяць вялікую работу па вывучэнні гісторыі іх ўзнікнення і бытавання. Рэстаўратары старанна працуюць над аднаўленнем унікальных элементаў, страчаных за час існавання кожнага асобнага прадмета. І сёння, наведваючы пастаянную экспазіцыю Палацавага ансамбля XVI - XIX стст. і гарадской ратушы XVI - XVIII стст., можна бачыць вынік цеснай і зладжанай сумеснай працы структурных падраздзяленняў музея-запаведніка.
Апроч багатай пастаяннай экспазіцыі музей-запаведнік рэалізаваў мноства цікавых, незвычайных і пазнавальных выставачных праектаў. Дзве выставачныя залы палаца з сучасным вітрынным абсталяваннем і асвятленнем дазваляюць дэманстраваць праекты рознай тэматыкі і накіраванасці.
У гонар 30-гадовага юбілею музея-запаведніка быў створаны выставачны праект "Упершыню экспанат. Са збораў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". У вялікай выставачнай зале прадстаўлена 465 прадметаў. Частка з іх экспануюцца ўпершыню. Сярод іх — выдатныя ўзоры выяўленчага і дэкаратыўнага мастацтва, помнікі археалогіі, традыцыйна-бытавой этнаграфіі, кнігі, дакументы і фатаграфіі, каштоўныя манеты розных перыядаў, унікальныя мінералы і шмат іншага. Экспанаты падзелены на 9 тэматычных блокаў, у кожным з якіх сабраны прадметы пэўнай фондавай калекцыі.
Для больш падрабязнага знаёмства з цікавымі, малавядомымі ці забытымі фактамі пра прадметы, прадстаўленыя на выставе, распрацаваны тэматычныя квэсты "Фандавічкі" і "Музейны алфавіт".

❄️ Шпацыруючы вакол палацавага комплекса, з паўночнага боку вала, можна ўбачыць парослую мохам сцяну з акенцам. Гэта — лядоўня, збудаванне XVIII стагоддзя, дзе захоўваўся запас прадуктаў.
❄️ Лядоўня уяўляе сабой прасторнае падземнае збудаванне, падзеленае на два ярусы, звязаныя лесвіцай. У халодную пару года верхні ярус лядоўні запаўняўся лёдам, пласты перакладалі саломай альбо пілавіннем. Так запавольвалі працэс раставання лёду.
❄️ У падлозе былі пракладзены невялікія каналы, праз якія ў замкавы роў выцякала адталая вада. Праз акенца лядоўні выкідалі рэшткі падталага за лета лёду, каб вызваліць месца для новага.
❄️ На ніжнім ярусе знаходзіцца шэраг злучаных паміж сабой прасторных памяшканняў, дзе і захоўваліся прыпасы. Уваход у лядоўню размяшчаецца ў Інтымным дворыку палацавага комплекса.
❄️ На сённяшні дзень лядоўня зачынена для наведвання і з'яўляецца службовым памяшканнем.

🔸 Гісторыя скарба медных манет
🔸У прасторы музейнай экспазіцыі ”Скарбніца” гарадской ратушы знаходзіцца скарб старадаўніх манет, знойдзеных пад зямлёй у цэнтры Нясвіжа.
🔸 У пачатку кастрычніка 2002 года ў гістарычнай часцы горада праводзіліся археалагічныя назіранні ў зоне правядзення рамонтных работ па вуліцах Ленінскай і Савецкай у раёне ратушнай плошчы. Было выкапана 2 траншэі шырынёй па 1 метры і працягласцю 20 і 16 метраў. На глыбіні 1,35 - 1,45 м вызначаны слой попелу, які можа сведчыць аб буйным пажары. У першай траншэі на глыбіні 1,64 м пад абломкамі будаўнічага смецця, якое складалася з цэглы, керамікі і кафлі, быў знойдзены скарб з 1882 манет дробных наміналаў XVII – XVIII стст., такіх як: паўтара гроша і соліды Рэчы Паспалітай, шылінгі Шведскай Прыбалтыкі, капейкі Расійскай дзяржавы. Манеты знаходзіліся ў чырвоным гліняным гаршчку, пакрытым унутры бескаляровай палівай, і запаўнялі яго да верху. Захаванасць манет адзначаецца як добрая, аднак па розным прычынам значная іх частка страціла важныя для атрыбуцыі і аналізу дэталі. Старэйшая манета кладу – паўтарак Сігізмунда ІІІ Вазы 1623 года, малодшая манета – капейка Пятра І 1703 года.
🔸 Зыходзячы з году выпуску малодшай манеты скарба (1703), можна з вялікай доляй упэўненасці выказаць здагадку, што скарб схавалі ў сувязі з баявымі падзеямі падчас Паўночнай вайны 1700-1721 гг. Калі 14 сакавіка 1706 года тры батальёны шведскіх драгун пад камандаваннем падпалкоўніка Траутфетэра з боем занялі Нясвіж, Траутфетэр загадаў падпаліць горад. А 10 мая 1706 года шведскае войска зноў увайшло ў горад на чале з Карлам ХІІ і ўсе пабудовы, якія засталіся пасля падпалу ў сакавіку, акрамя касцёлаў і кляштароў, былі спалены.
🔸 Слой попелу і будаўнічага смецця гаворыць аб тым, што пабудова (магчыма, гэта быў магазін) была спалена ў перыяд паміж 14 сакавіка і 10 мая 1706 года, перад гэтым там быў закапаны гліняны гаршчок, запоўнены дробнымі манетамі, якія ўбачылі свет толькі праз 300 гадоў.

Адным з аксесуараў касцюма жанчыны XII-XIV стагоддзяў з'яўляўся шкляны бранзалет. Гэтае жаночае ўпрыгажэнне, вядомае яшчэ з часоў Старажытнага Рыма, трапляла на нашу тэрыторыю з Візантыі, дзе станавіліся неад'емнай часткай касцюма заможных гараджанак, сярод якіх спачатку распаўсюдзілася замежная мода.
💍
Калі пачалі працаваць рускія майстэрні па вырабе навінкі, шкляныя бранзалеты сталі насіць і сялянкі. Формула візантыйскіх бранзалетаў значна адрознівалася ад шкла “рускай школы”. Склад візантыйскай шкляной масы ўзыходзіць да раннесярэднявечнай школы шклаварэння, і таму ў літаратуры яго прынята называць «антычным». Візантыйцы выкарыстоўвалі соду,вапну і пясок.
💍
Варта дадаць, што па складзе шкла можна з дакладнасцю ўсталяваць, дзе былі выраблены бранзалеты, паколькі яго аснова нязначна, але адрознівалася ў залежнасці ад горада. Да прыкладу, у Ноўгарадзе ў шкляную масу дадавалі вокіс сурмы, у полацкіх бранзалетах выявілі дамешак шчолачнай зямлі, у Смаленску майстры дадавалі срэбра і волава.
💍
Пры раскопках сустракаюцца бранзалеты розных колераў і формаў: сінія, блакітныя, зялёныя, бірузовыя, чырвоныя, чорныя, жоўтыя, празрыстыя і глухія, круглыя і плоска выпуклыя, абвітыя шклянымі каляровымі ніткамі, інкруставаныя ўстаўкамі з рознакаляровага шкла.
💍
Невялікая колькасць шкляных упрыгожванняў трапіла ў фонды музея-запаведніка “Нясвіж” і зараз прадстаўлена на юбілейнай выставе “Упершыню экспанат”.
💍
1. Рэканструкцыя аблічча старажытных славянак і спосабы нашэння ювелірных упрыгожванняў ў 11-13 стагоддзях. Мастак — Алег Уладзіміравіч Фёдараў.
2. Бранзалеты на выставе музея.

🌟Непрыкметна да нас крочыць Новы год, а гэта азначае, што атмасфера на аб’ектах музея-запаведніка “Нясвіж” зараз нагадвае работу сапраўднай творчай лабараторыі. Яшчэ некалькі штрыхоў – і ў кожным куточку палаца можна будзе па-сапраўднаму адчуць хуткае набліжэнне чароўных зімовых святаў, іх цеплыню і хараство.
🎄 І хоць сёлета музею-запаведніку “Нясвіж” споўнілася 30 гадоў, традыцыя ўпрыгожваць залы палаца, ратушы, сувенірных крамаў і аб’ектаў грамадскага харчавання з’явілася адносна нядаўна. І вось каля 30 ялінак, аздобленых у розных залах у самых разнастайных тэматыках, упрыгожваюць палацавы ансамбль. І кожная “зялёная прыгажуня” па-свойму падкрэслівае багацце, пышнасць, вытанчанасць той ці іншай залы. Напрыклад, навагоднія цацкі ў Паляўнічай зале арганічна дапаўняюць яе інтэр’ер: тут вам і санкі, і алені, і паляўнічы рог – усё нагадвае пра забаву, якую калісьці любілі ўладальнікі палаца. Пакоям княгіні, дзе пераважаюць спакойныя светлыя колеры, надзвычай пасуе белая ялінка. А елка ў Залатой зале – сапраўднае адлюстраванне раскошы і шыку. У капліцы – навагодняя інсталяцыя на біблейскія сюжэты. Нікога не пакідае абыякавым высокая пышная “навагодняя прыгажуня” ў цэнтральным двары палацавага ансамбля. А стыльнае ўбранне ў магазінах “Крэдэнс” і “Сувеніры” так і вабіць на пошукі незвычайных падарункаў для сваіх блізкіх!
🎹 Але не толькі сваім шыкоўным святочным аздабленнем і чароўнай атмасферай прыцягвае ў гэты час музей-запаведнік: наведвальнікаў чакае цікавая і разнастайная навагодняя праграма. Ужо 24 і 25 снежня ў Тэтральнай зале пройдуць традыцыйныя канцэрты класічнай музыкі, асабліва папулярны і адметны з іх – гэта, безумоўна, “Калядная ноч у замку”. Толькі ўявіце сабе: вечар, ззянне агеньчыкаў на ялінках, камінах, Параднай лесвіцы. На шляху да Тэатральнай залы даносяцца гукі чароўнай музыкі, і нарэшце – сама неверагодная канцэртная праграма… Ці не цуд?..
👑 👗 🎀 У перыяд з 2 да 4 студзеня для гасцей палаца падрыхтавана спецыяльная экскурсійная праграма пад назвай “Модны праменад” . Але не будзем загадзя раскрываць усе сакрэты.
🎶 🎷 🎺 Ужо 5 студзеня замак будзе патанаць у джазавых рытмах. У гэты дзень Тэатральная зала зноў збярэ ўсіх прыхільнікаў гэтай “інтэлектуальнай” музыкі падчас двух канцэртаў “Калядны джаз”.
👠 6 студзеня ўвазе нашых юных наведвальнікаў мы прапануем музычны спектакль для дзяцей «Крыштальны чаравічак» паводле вядомай казкі Шарля Перо «Папялушка» ў выкананні артыстаў Белдзяржфілармоніі.
✨Далучайцеся да цудоўнай атмасферы зімовых святаў і прыемных прыгод, правядзіце час весела і пазнавальна! Няхай наведванне музея-запаведніка стане незабыўнай падзеяй у чарадзе навагодніх мерапрыемстваў і падорыць вялікім і маленькім гледачам цудоўны настрой і добрыя ўспаміны.

Парадная лесвіца нясвіжскага палаца
Цэнтральная парадная лесвіца з'яўляецца галоўнай архітэктурнай дамінантай амаль кожнага вядомага палаца, і Нясвіжскі палац князёў Радзівілаў не з'яўляецца выключэннем.
Парадныя ўсходы існуюць у нясвіжскім замку з моманту яго пабудовы ў канцы XVI стагоддзя і з моманту рэканструкцыі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя практычна не змяніліся. Лесвіца вядзе з галоўнага хола на трэці паверх палаца ў Залатую залу.
Сцены ўсходаў упрыгожваюць дзівосныя фрэскі, выкананыя ў рэдкай тэхніцы грызайль у 1751-1753 гадах прыдворнымі мастакамі князёў Радзівілаў. Класічны сюжэт сярэдзіны XVIII стагоддзя адсылае нас да антычнай і рымскай міфалогіі. Выявы грэчаскай багіні Афіны Палады і рымскай Вікторыі суседнічаюць са шматлікімі выявамі ваеннай сімволікі і атрыбутыкі.
У 1950-ых гадах на часткі фрэсак XVIII стагоддзя былі накладзены партрэты Кутузава, Суворава і Аляксандра Неўскага з выявамі трох вышэйшых ваенных ордэнаў УС СССР, заснаваных у гонар гэтых вялікіх ваеначальнікаў. Падчас апошняй рэстаўрацыі дадзеныя сюжэты былі ліквідаваны, а на іх месцах з’явіліся імітацыі вакон.
Рэдкая тэхніка, у якой выкананы фрэскі, надае малюнкам аб'ём і рэалістычнасць, а ўключаныя ў сюжэт выявы геральдычных элементаў і вензеляў гаспадароў палаца дадаюць размалёўкам неабходную статуснасць і арыстакратычнасць.
Прыгожа дапаўняюць дэкор парадных усходаў каваныя парэнчы, якія захаваліся да нашага часу. Іх мудрагелісты ўзор мае працяг у манументальным жывапісу на сценах, які быў выяўлены падчас рэстаўрацыйных работ і якія ўдалося захаваць.
Дзіўна гарманічным завяршэннем агульнай кампазіцыі парадных ўсходаў служыць велізарны маляўнічы плафон сярэдзіны XVIII стагоддзя на столі. Яго памеры 6х6 метраў, ён выкананы на палатне невядомым мастаком і паказвае багіню ранішняга світання Аўрору.
Ансамбль параднай лесвіцы з'яўляецца ўнікальнай часткай інтэр'ераў нясвіжскага палаца, а яго агляд ва ўрачыстыя дні становіцца выдатным дадаткам да звычайнага экскурсійнага маршруту.

🔸 Прыкладна з канца XIX ст. ў нясвіжскай ратушы размясцілася гарадская адміністрацыя, якая выконвала свае функцыі да 1939 г.
🔸Падчас Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. на другім паверсе ратушы размяшчалася адміністрацыя мясцовага самакіравання, на першым знаходзіліся памяшканні настаўніцкай семінарыі, спартыўная зала, гарадская бібліятэка. Пасля 1945 г. тут знаходзіўся раённы Дом культуры, пазней — Дом піянераў і школьнікаў, дзіцячая бібліятэка, вячэрняя школа.
🔸 Новае жыццё будынак ратушы атрымаў пасля рэстаўрацыі, якая праводзілася з 1997 г. па 2004г. Ратушную вежу аднавілі пасля пажару 1836 г., пяты і шосты ярус-васьмерыкі былі перакрыты гранёным купалам. Вышыня вежы — 42 м з флюгерам, (без флюгера – 38 м), на вышыні 26 м устаноўлены гадзіннік Арлоўскага гадзіннікавага завода з чатырма цыферблатамі, якія сімвалізуюць чатыры бакі свету. Цяпер тут размяшчаецца музейная экспазіцыя.
🔸У частцы памяшканняў на першым паверсе доўгі час размяшчаўся рэстаран. 2 ліпеня 2016 г. тут урачыста адкрылася дзіцячае кафэ. Кафэ “Батлейка” прываблівае сваёй утульнай атмасферай і салодкімі прысмакамі не толькі самых маленькіх наведвальнікаў, але і ўсіх жадаючых. Тут таксама можна замовіць правядзенне дня нараджэння ці іншае забаўляльнае мерапрыемства.🎉 🎉 🎂