МЫ РАЗАМ
115 subscribers
12.7K photos
2.13K videos
8 files
16.5K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
加入频道
Forwarded from Аналитические Гусли
#абшчэственныЛікбез Частка 1

Дзяржаўнасць і дзяржава

Беларускія землі, якія знаходзяцца ў геаграфічным цэнтры Еўропы, на цывілізацыйным разломе і важным геаграфічным перакрыжаванні, неаднаразова станавіліся арэнай кровапралітнага супрацьстаяння. Часам нават фізічнае існаванне беларускага народа ставілася пад пагрозу.
У працэсе шматвекавога гістарычнага развіцця, захоўваючы традыцыі продкаў, убіраючы ў сябе лепшае з суседніх этнасаў, фарміраваўся культурна-гістарычны тып славянскай супольнасці - беларускі народ.

Навукоўцамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі сфармулявана прынцыпіяльна новая трактоўка паняцця "Дзяржаўнасць"

Дзяржаўнасць - унутраная патэнцыяльная здольнасць этнанацыянальнай супольнасці і яе эліты, якая забяспечвае права і магчымасць працяглага самастойнага гістарычнага існавання і развіцця.

Дзяржава - палітычная форма ўладкавання грамадства на пэўнай тэрыторыі, суверэнная форма публічнай улады, якая валодае апаратам кіравання і прымушэння, забяспечвае парадак і стабільнасць.

Дзяржава і дзяржаўнасць - паняцці не тоесныя.
Формы ўвасаблення дзяржаўнасці могуць змяняцца, эвалюцыяніраваць.

Нацыянальная дзяржаўнасць - вышэйшая форма палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця этнаса.

Усе пасты рубрыкі знойдзеце на канале https://yangx.top/medik7203 па хэштэгу #абшчэственныЛікбез
Forwarded from Аналитические Гусли
#абшчэственныЛікбез Частка 2

Формы беларускай дзяржаўнасці былі агучаныя на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Государственная политика в сфере истории: проблемы и перспективы сохранения исторической правды и памяти", якая адбылася 14 верасня 2023 г. у Минску

Гістарычныя формы дзяржаўнасці:

* Полацкае і Тураўскае княствы;
* Старажытнаруская дзяржава
* Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойтскае (ВКЛ)
* Расійская імперыя

Нацыянальныя формы беларускай дзяржаўнасці:

* Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (ССРБ)
* Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Літвы і Беларусі
* Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР)
* Рэспубліка Беларусь

Нацыянальны лідэр А.Р. Лукашэнка, выступаючы 17 верасня 2023 года на патрыятычным форуме "Мы - беларусы!", прысвечаным Дню народнага адзінства, падкрэсліў: "Чем больше мы видим, как рушатся современные государства, как народы теряют родину, дом, традиции, - тем пристальней всматриваемся в историю родной земли. Земли, которая тысячи лет назад встретила наших древних предков суровым климатом, научила держаться вместе, чтобы выжить и стать хозяином в своём доме...
И если, не дай Бог, что-то случится, мы все станем Брестской крепостью. Мы будем до последнего солдата и человека-белоруса защищать свою землю, которая принадлежит нашим детям! Мы это будем делать, как я сказал, во имя мира на родной земле, во имя Беларуси, которую мы создаём на фундаменте побед, достижений, опыта и памяти наших героических предков".

Усе пасты рубрыкі знойдзеце на канале https://yangx.top/medik7203 па хэштэгу #абшчэственныЛікбез
Forwarded from Аналитические Гусли
#абшчэственныЛікбез Частка 3

Вытокі беларускай дзяржаўнасці

Гісторыя беларускага народа мае глыбокія карані і сыходзіць да першых паселішчаў на тэрыторыі Беларусі, якія існавалі ўжо 26 - 24 тыс. гадоў таму. Прыкладамі такіх паселішчаў з'яўляюцца Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці.
Навейшыя археалагічныя даследванні выявілі на тэрыторыі Беларускага Палесся самыя раннія на сённяшні дзень славянскія паселішчы, якія датуюцца IV в.

Вывучэнне генафонду беларусаў, рускіх і украінцаў паказала, што менавіта беларусы маюць усе спецыфічныя асаблівасці, якія характэрныя для двух іншых папуляцый, гэта значыць, што сыходнае рассяленне ішло менавіта з нашых земляў. І з пункту гледжання генетыкі беларускую тэрыторыю можна разглядаць як адну з самых старажытных частак славянскай прарадзімы.

Беларусы - славянскі народ, мы выйшлі з аднаго кораня з рускімі і украінцамі. У фарміраванні беларускага этнасу і ўтварэнні старажытнейшых княжанняў (пратадзяржаўных структур) на беларускіх землях галоўную ролю адыгралі вядомыя па летапісах крывічы-палачане, дрыгавічы і радзімічы.

(Працяг будзе)

Усе пасты рубрыкі знойдзеце на канале https://yangx.top/medik7203 па хэштэгу #абшчэственныЛікбез
Forwarded from Аналитические Гусли
Forwarded from Аналитические Гусли
МЫ РАЗАМ
#абшчэственныЛікбез
#абшчэственныЛікбез

Вытокі беларускай дзяржаўнасці
Працяг

Культурна-гістарычныя або цывілізацыйныя асновы беларускай дзяржаўнасці закладваліся ў перыяд Старажытнай Русі. Ужо ў IX стагоддзі склаліся гістарычна важныя для ўсіх усходніх славян тэрытарыяльна-палітычныя аб'яднанні - Кіеўскае, Наўгародскае і Полацкае княжанні, якія адыгралі вядучую ролю ў працэсах дзяржаўнага стварэння ва ўсходніх славян.

Старажытнаруская дзяржава аб'яднала гэтыя княжанні. Пры гэтым асаблівае значэнне для развіцця беларускай дзяржаўнасці мела менавіта Полацкае княства (зямля).

Усведамляючы агульную адказнасць за лёс Радзімы, нашы продкі ўсё рабілі разам. Менавіта таму ў Полацку абранне князя, заключэнне дамоў з іншымі гарадамі, пытанні вайны і міру вырашаліся на веча.

Найвышэйшага ўздыму Полацкае княства дасягнула ў XI стагоддзі. Будаўніцтва Сафійскага сабора ўзвышала Полацк (дзе з 992 г. існавала епіскапская кафедра) на ўзровень двух іншых цэнтраў усходнееўрапейскай хрысціянскай культуры: Кіева і Ноўгарада, у якіх таксама былі пабудаваныя Сафійскія саборы.

Упершыню ў гістарычнай навуцы антраполагамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі рэканструявана аблічча малалетняга прадстаўніка княжацкай дынастыі, чые астанкі былі знойдзены археолагамі ў кургане XII стагоддзя ў Друцку Талачынскага раёна

Важную ролю ў беларускай гісторыі адыграла і Тураўскае княства, якое займала паўднёвую частку сучаснай Беларусі. Як і Полацк, Тураў быў адным з важнейшых цэнтраў хрысціянскай асветы, у 1005 годзе тут была заснавана епіскапская кафедра.

Усяго на тэрыторыях, якія складаюць сучасную Беларусь, у розныя часы існавала больш за 20 княстваў.

Са старажытнарускім перыядам звязаны імёны такіх выбітных дзеячаў, як Рагвалод, Тур, Рагнеда, Ізяслаў, Брачыслаў Ізяславіч, Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Глеб Менскі, Юрый Яраслававіч (тураўскі князь).

Усе пасты рубрыкі знойдзеце на канале https://yangx.top/medik7203 па хэштэгу #абшчэственныЛікбез
Forwarded from Аналитические Гусли
Forwarded from Аналитические Гусли
МЫ РАЗАМ
#абшчэственныЛікбез
#абшчэственныЛікбез

Сімвалы беларускай вечнасці

Для нас усё пачыналася з Полацка, з якога для нас, беларусаў, пачаўся свет.

На беларускіх землях спрадвеку існавала свая сістэма сімвалаў і знакаў. Бадай што першым афіцыйным сімвалам маладой дзяржаўнасці нашых зямель можна і патрэбна лічыць графічную пячатку полацкага князя Ізяслава. Яна была знойдзена ў 1954 годзе ў ходзе археалагічных раскопак. Адціснутая на свінцовай пласцінцы пячатка ўтрымлівае варыянт знака Рурыкавічаў, уладароў Старажытнай Русі, - трызубец з крыжам наверсе і надпісам "Ізяслаў"
Прыгадаем, што менавіта Ізяслаў прыкладаў выключныя намаганні па распаўсюджванні хрысціянства і асветы на нашых землях. Ён быў, па сутнасці, хрысціцелем Полацкай зямлі.

Важнейшым сімвалам Полацкай зямлі пасля яе хрышчэння стаў шасціканцовы крыж. Крыж, які мы звыкла сёння завём крыжам Ефрасінні Полацкай.
Святы Крыж з'яўляецца сімвалам перамогі над дэманамі і ворагамі і меў не толькі рэлігійны сэнс. Яго можна лічыць сімвалам Полацкага княства ў X - пачатку XII стагоддзя, бо ён часта выкарыстоўваўся князямі полацкай дынастыі, быў увасоблены на іх пячатках.

Жывым сімвалам дзяржавы ў старажытнасці з'яўляўся яе кіраўнік - князь. Няма князя - няма дзяржавы. Няма дынастыі - дзяржава гіне.

У якасці дзяржаўнай сімволікі Полацкай зямлі, размешчанай на баявых харугвах храбрых полацкіх дружын, выкарыстоўваліся выявы Льва з лілеяй над ім. Лілея - сімвал Багародзіцы. Леў, як вядома, быў агульнапрынятым сімвалам Русі. Ён метафарычна ўвасабляў вобраз Хрыста Пераможца, Хрыста ў славе. З другога боку Полацкай харугвы вышывалі выяву Багародзіцы.

Золата і блакіт - гэта сапраўдныя геральдычныя колеры сярэдневяковай Русі. Гэта значыць, Кіеўскай Русі.  Полацкая зямля не была выключэннем. Гэтыя колеры і гэтыя сімвалы былі сваімі, былі дарагімі сэрцу не толькі польскіх ці смаленскіх крывічоў, але і насельнікаў іншых беларускіх зямель - радзімічаў і дрыгавічоў.
Помнім пра іх, пра іх сімвалы, іх веліч і неўміручасць. Пра неўміручасць, заснаваную імі на нашых землях.

(Паводле выдання І.А.Марзалюка)

Усе пасты рубрыкі знойдзеце на канале https://yangx.top/medik7203 па хэштэгу #абшчэственныЛікбез
Forwarded from Аналитические Гусли
#абшчэственныЛікбез

Перыяд Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойтскага

Самабытнай гістарычнай формай беларускай дзяржаўнасці было Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойтскае.
Дзякуючы наяўнасці асноў дзяржаўнасці ў больш старажытны перыяд, беларускія землі ў яго складзе не згубілі шырокай аўтаноміі. Значнай самастойнасцю ў ВКЛ карысталіся Полацкае, Віцебскае, Слуцкае, Мсціслаўскае, Пінскае княствы.

Да агульнадзяржаўнага кіравання актыўна прыцягваліся прадстаўнікі беларускай шляхты. Афіцыйнай мовай дзяржавы стала старабеларуская мова. На ёй былі напісаны асноўныя дзяржаўныя законы, у тым ліку Судзебнік 1468 г., Статуты 1529, 1566, 1588 г.г.
Гэта былі першыя зводы законаў у Еўропе, якія засновываліся не на рымскім, а на мясцовым праве.
Статут 1588 г. заставаўся галоўнай крыніцай права ў Беларусі да 1840 г., г.з. на працягу 252 гадоў.

У Статуце ВКЛ 1588 года упершыню ў Еўропе раздзяляліся заканадаўчая, выканаўчая і судзебная ўлады, увамаблялася ідэя саслоўнай прававой дзяржавы. Яго артыкулы абавязвалі манарха забяспечыць рэлігійны мір у дзяржаве. Ён забараняў усе віды няволі (рабства), акрамя палона. Трэці Статут, у якім няма ўпамінання Люблінскай Уніі 1569 г., захоўваў нормы, накіраваныя супраць павелічэння ўплыву польскай шляхты.
Статут забараняў польскай шляхце набываць землі і займаць пасады ў ВКЛ, захоўваў асобныя княжацкія дзяржаўныя ўстановы, войска, права і казну Вялікага Княства.

Усе пасты рубрыкі знойдзеце на канале https://yangx.top/medik7203 па хэштэгу #абшчэственныЛікбез
Forwarded from Аналитические Гусли
#абшчэственныЛікбез

Перыяд Вялікага Княства Літоўскага Рускага і Жамойтскага
(Працяг, ч.2)

У выніку складаных сацыяльна-эканамічных, палітычных і этнічных працэсаў, якія адбываліся на беларускіх землях у XIV - XVI cтагоддзях, сфарміравалася самастойная этнасацыяльная  супольнасць - беларуская народнасць. Яна мела сваю гістарычную тэрыторыю, права, кіруючую эліту, мову, этнічную самасвядомасць, духоўна-культурныя каштоўнасці і агульнасць гаспадарчага жыцця.

З перыядам ВКЛ звязаны імёны такіх адметных гістарычных асоб, як Давыд Гарадзецкі, Анастасія Слуцкая, Францыск Скарына, Сымон Будны, Астафій Валовіч, Васіль Цяпінскі, Казімір Семяновіч, Леў Сапега, Афанасій Філіповіч, Сімяон Полацкі

Адметнай асаблівасцю гісторыі Беларусі з'яўлялася тое, што лёс беларускага народа ў многім залежыў ад стану адносін паміж Усходам і Захадам. Любы буйны еўрапейскі канфлікт заўсёды прыводзіў да таго, што гінулі нашы людзі. Нярэдка тэрыторыя Беларусі рабілася арэнай крывавых баталій проста таму, што такім было яе геаграфічнае становішча.

Як падлічылі гісторыкі, пачынаючы з XI стагоддзя ў трагічныя перыяды ўзброеных сутыкненняў на беларускай зямлі многія гарады і паселішчы спальваліся да трох разоў за стагоддзе.
Такую неймаверную цану наш народ плаціў за тое, што знаходзіўся на еўрапейскім "скрыжаванні".

Ужо ў першыя дзесяцігоддзі свайго існавання ВКЛ сутыкнулася з неабходнасцю адстойвання дзяржаўнага суверэнітэту з барацьбе з крыжакамі, якая заняла больш 160 гадоў. Толькі дзякуючы пераможнай для ВКЛ і Польскага Каралеўства Вялікай вайне 1409 - 1411гг. з Тэўтонскім ордэнам, кульмінацыяй якой стала знакамітая Грунвальдская бітва 15 чэрвеня 1410 г., германская агрэсія была спынена на больш чым 500 гадоў.

Працяг будзе

Усе пасты рубрыкі знойдзеце на канале https://yangx.top/medik7203 па хэштэгу #абшчэственныЛікбез
Forwarded from Аналитические Гусли
МЫ РАЗАМ
Photo
#абшчэственныЛікбез
Для дадатковага чытання


За "Пагоняй" - стагоддзі нашай гісторыі, таму мы шануем гэты герб як наш гістарычны набытак

Паступова з утварэннем новай формы нашай старабеларускай дзяржаўнасці, увасобленай у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойтскім, гэта значыць, у другой палове XIII - XIV стагоддзі, узнікае і пачынае распаўсюджвацца і новы герб гэтай дзяржавы - "Пагоня".

Герб "Пагоня" працягваў актыўна выкарыстоўвацца ў якасці герба шэрага беларускіх гарадоў і адміністрацыйных адзінак і ў часы існавання Рэчы Паспалітай, і ў часы Расійскай імперыі. Менавіта гэты герб быў галоўным сімвалам беларускіх зямель у дарэвалюцыйны час. І гэта не дзіўна, бо ў Расійскай імперыі рускія гісторыкі выдатна ведалі, што ВКЛ было дзяржавай найперш Русі Літоўскай, гэта значыць Беларусі. Што наша старажытная сталіца Вільня была саперніцай Масквы ў справе збірання і аб'яднання ўсходнеславянскіх зямель, зямель старажытнай, Кіеўскай Русі. Таму гордыя гербы з "Пагоняй" аздаблялі ў XIX - пачатку XX стагоддзя ў тым ліку і вялікі герб Расійскай імперыі.

Вобраз вершніка з'явіўся ў XIII стагоддзі ў працэсе складання ВКЛ, а яго вытокі адносяцца да яшчэ больш старажытнай традыцыі. Сярод найбольш важных крыніц з'яўлення такога сімвала на дзяржаўным гербе магла стаць візантыйская праваслаўная хрысціянская традыцыя, якую ў пэўнай меры прынялі першыя кіраўнікі новай дзяржавы. У Заходняй Еўропе выява вершніка на пячатках пачынаючы з XI стагоддзя былі ўласцівы для пячатак князёў, герцагаў, графаў. Выява збройнага вершніка ў заходнееўрапейскай геральдычнай традыцыі таго часу ўвасабляла вайсковую мужнасць і вайсковы гонар, суверэнітэт княжацкай улады.

Адной з самых магутных фігур дадзенай традыцыі здаўна лічыўся святы Георгій, ці Георгій Пераможца. Яго культ быў шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Усходняй Еўропы, і таму, не дзіўна, што традыцыя яго ўхвалення і шанавання была запазычана і ў Вялікім Княстве Літоўскім. Падкрэслім, што святога Георгія адлюстроўвалі як з дзідай у руцэ, як на маскоўскім гербе, так і з мячом. Дарэчы, шэраг старажытных выяў "Пагоні" адлюстроўваюць вершніка не з мячом, а з дзідай.

Найбольш старажытныя віслыя пячаткі-булы з выявай "Пагоні" - пячаткі Аляксандра Неўскага, зяця віцебскага князя. Яны датаваныя ў дыяпазоне 1236 - 1263 гадоў.

У працэсе развіцця геральдыкі ў ВКЛ вершнік быў пакладзены ў аснову дынастычнага герба вялікіх князёў літоўскіх. Пры гэтым вершнік з узнятай дзідай ці дзідай наперавес былі досыць распаўсюджаны сярод дынастыі Гедымінавічаў. Самым распаўсюджаным стаў варыянт з вершнікам, які трымае меч, пад капытамі якога гіне цмок.
На вялікай троннай пячатцы Ягайлы 1388 года знаходзіцца менавіта такі варыянт "Пагоні". У часы Ягайлы фарміруецца яго асабісты герб "Бойча" з выявай здвоенага крыжа, які з'яўляўся візантыйскім хрысціянскім сімвалам, сімвалізаваўшым перамогу хрысціянскай традыцыі ў палітыцы і светапоглядзе ўладара ВКЛ.

(працяг будзе)

Паводле выдання І.А. Марзалюка "Сімвалы беларускай вечнасці"
Forwarded from Аналитические Гусли
Forwarded from Аналитические Гусли
МЫ РАЗАМ
#абшчэственныЛікбез
#абшчэственныЛікбез

Перыяд Расійскай імперыі
(Працяг)
Пераломным момантам у палітычным жыцці беларускага края стала Першая сусветная вайна (1914 - 1918 г.г.), якая ў межах Еўропы рэзка абвастрыла нацыянальнае пытанне, карэнным вобразам змяніла геапалітычнае палажэнне Беларусі, паставіла на павестку дня нацыянальнага руху пытанне стварэння беларускай дзяржавы.

Каля 900 тысяч жыхароў беларускіх губерній былі прызваныя ў рады расійскай арміі, з іх 70 тысяч аддалі жыццё ў баях за Радзіму. Частка беларускай тэрыторыі аказалася пад германскай акупацыяй, другая была прыфрантавой зонай. Ад выпрабаванняў ваенных гадоў загінула 60 тысяч мірных жыхароў, яшчэ 50 тысяч былі прымусова вывезены ў Германію. Па няпоўных звестках, каля 1,5 млн жыхароў Беларусі аказаліся вымушанымі бежанцамі, якія былі расселены па тэрыторыі Расійскай імперыі.
Звыш 400 тыс жыхароў беларускіх зямель так і вярнуліся на свае месцы пражывання і заўсёды заселі на новых.

З 1915 г. ажывіўся працоўны рух, нарасталі сялянскія хваляванні. Усё больш прыкметным рабілася бражэнне ў войсках.

Усе пасты рубрыкі знойдзеце на канале https://yangx.top/medik7203 па хэштэгу #абшчэственныЛікбез
Forwarded from Аналитические Гусли
Forwarded from Аналитические Гусли
МЫ РАЗАМ
#абшчэственныЛікбез
#абшчэственныЛікбез
#ГісторыяБеларусі
Беларусь у складзе Расійскай імперыі.

Пытанне дзяржаўнаўсці ў грамацка-палітычным жыцці Беларусі першай паловы XIX ст.

Ліквідацыя ВКЛ у перыяд падзелаў Рэчы Паспалітай, няўдалая спроба яго аднаўлення ў 1812г., мэтанакіраваная палітыка расійскай улады прывялі да паступовага адмірання ідэі аднаўлення дзяржаўнасці на беларускіх землях у выглядзе Вялікага Княства Літоўскага.

Таму напярэдадні паўстання 1830 - 1831 гг. сярод мясцовых паланізаваных эліт на першы план выйшла імкненне да аднаўлення Рэчы Паспалітай з далучэннем да яе беларуска-літоўскіх губерняў.

Нацыянальны рамантызм і лібералізм складалі аснову светаўспрымання нешматлікіх тайных студэнцкіх і вучнёўскіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі ў 30 - 50-я гг. XIX ст. Удзельнікі гэтых гурткоў і арганізацый праяўлялі літвінскі патрыятызм.

Прыкладна ў гэты час з польскамоўнага літаратурнага асяроддзя выдзелілася так званая беларуская школа, творчасць прадстаўнікоў якой была связана з літаратурнай тэматыкай. Погляды і творы прадстаўнікоў гэтага кола далёка не заўсёды мелі выразна акрэслены нацыянальны змест, аднак у будучым яны стварылі адну з асноў нацыянальнай мастацкай культуры, якая служыла даказам патэнцыяльных магчымасцей развіцця беларускай мовы і саміх беларусаў.

Паўстанні 1830 - 1831і 1863 - 1864 гг. з'явіліся вынікам уздыму польскага нацыянальнага руху і не ставілі задач фарміравання беларускай дзяржаўнасці, але яны змянілі на наступныя дзесяцігоддзі ход грамадска-культурных працэсаў.

Істотнае ўзмацненне русіфікацыі пасля падаўлення паўстання  1863 - 1864 гг. на чале з яго кіраўніком К. Каліноўскім стала штуршком для пошукаў самаідэнтыфікацыі сярод інтэлігенцыі Беларусі.
Невыпадковым сярод адукаванага грамадства стаў паступовы заняпад ідэі "літвінскага" патрыятызму і пашырэнне самаўсведамлення беларускай нацыі ў яе сучасным разуменні.