МЫ РАЗАМ
115 subscribers
12.7K photos
2.13K videos
8 files
16.5K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
加入频道
🎥 З'явіўся новы YouTube канал, прысвечаны гісторыі Беларусі

Ужо выйшла відэа, якое адпавядае першаму параграфу падручніка па гісторыі Беларусі за 6 клас.

Тэма відэа "Найстаражытнейшыя людзі на беларускай зямлі".

Фармат відэа падыходзіць для самастойнага прагляду вучнямі, каб замацаваць веды, і для настаўнікаў, каб візуалізаваць матэрыял класу.

Глядзіце і падпісвайцеся: https://www.youtube.com/watch?v=_5NEjjZ8m9Y

@shkolabel_bot
Forwarded from Аналитические Гусли
МЫ РАЗАМ
#абшчэственныЛікбез
#абшчэственныЛікбез
#ГісторыяБеларусі
Беларусь у складзе Расійскай імперыі.

Пытанне дзяржаўнаўсці ў грамацка-палітычным жыцці Беларусі першай паловы XIX ст.

Ліквідацыя ВКЛ у перыяд падзелаў Рэчы Паспалітай, няўдалая спроба яго аднаўлення ў 1812г., мэтанакіраваная палітыка расійскай улады прывялі да паступовага адмірання ідэі аднаўлення дзяржаўнасці на беларускіх землях у выглядзе Вялікага Княства Літоўскага.

Таму напярэдадні паўстання 1830 - 1831 гг. сярод мясцовых паланізаваных эліт на першы план выйшла імкненне да аднаўлення Рэчы Паспалітай з далучэннем да яе беларуска-літоўскіх губерняў.

Нацыянальны рамантызм і лібералізм складалі аснову светаўспрымання нешматлікіх тайных студэнцкіх і вучнёўскіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі ў 30 - 50-я гг. XIX ст. Удзельнікі гэтых гурткоў і арганізацый праяўлялі літвінскі патрыятызм.

Прыкладна ў гэты час з польскамоўнага літаратурнага асяроддзя выдзелілася так званая беларуская школа, творчасць прадстаўнікоў якой была связана з літаратурнай тэматыкай. Погляды і творы прадстаўнікоў гэтага кола далёка не заўсёды мелі выразна акрэслены нацыянальны змест, аднак у будучым яны стварылі адну з асноў нацыянальнай мастацкай культуры, якая служыла даказам патэнцыяльных магчымасцей развіцця беларускай мовы і саміх беларусаў.

Паўстанні 1830 - 1831і 1863 - 1864 гг. з'явіліся вынікам уздыму польскага нацыянальнага руху і не ставілі задач фарміравання беларускай дзяржаўнасці, але яны змянілі на наступныя дзесяцігоддзі ход грамадска-культурных працэсаў.

Істотнае ўзмацненне русіфікацыі пасля падаўлення паўстання  1863 - 1864 гг. на чале з яго кіраўніком К. Каліноўскім стала штуршком для пошукаў самаідэнтыфікацыі сярод інтэлігенцыі Беларусі.
Невыпадковым сярод адукаванага грамадства стаў паступовы заняпад ідэі "літвінскага" патрыятызму і пашырэнне самаўсведамлення беларускай нацыі ў яе сучасным разуменні.
Forwarded from Верашчака
#ЛюдзіБеларусі
#ГісторыяБеларусі

Час памятаць. Жыццёвы шлях Аляксандра Чарвякова — першага кіраўніка БССР

Чарвякову ж мы абавязаны тым, што ён стаяў каля вытокаў смелых рэформаў, якія даказалі, што рэспубліка і за кошт развіцця вёскі можа быць самадастатковая, здзейсніў спробу нацыянальна-культурнага адраджэння краіны, абараніў яе тэрытарыяльную цэласнасць. 

Пра Рыжскі мірны дагавор, пра працэсы беларусізацыі і калектывізацыі на тэрыторыі Беларусі, пра трагічны лёс "усебеларускага старасты"
падрабязна можна пачытаць тут
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Чарвякоў Аляксандр Рыгоравіч быў першым беларускім лідэрам, які звяртаўся да народа на роднай мове

У чэрвені 1937 года ў Мінску праходзіў XVI з'езд Кампартыі Беларусіі.
Сакратар ЦК Васілій Шаранговіч ужо ў прывітальным слове даў зразумець, што рады партыі трэба чысціць. І пачаў чыстку ён са старшыні Цэнтральнага выканаўчага камітэта Аляксандра Чарвякова, заявіўшы аб яго адносінах да контррэвалюцыйных арганізацый.
Дарэчы, Шаранговічу самаму заставалася жыць некалькі месяцаў - у сакавіку 38-га ён будзе расстраляны.

У пратаколе з'езда запісана, што падчас выступлення Чарвякова перабівалі больш за 100 разоў. Але ён трыбуну не пакінуў і выказаў усё, што палічыў патрэбным. Напрыканцы заявіў, што ніколі не здраджваў партыі.

Падчас перапынку ў 20 хвілін Чарвякоў пайшоў у свой кабінет і адтуль пачуўся стрэл....

У свой час малады настаўнік зрабіў неверагодную кар'еру дзякуючы свайму розуму, чалавечнасці, і, канешне, удзелу ў радах бальшавікоў і Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У канцы 1920 года ў свае 28 год ён быў абраны старшынёй Савнаркама і ЦВК БССР.

У яго руках аказалася выканаўчая і заканадаўчая ўлада ў рэспубліцы. І ён выкарыстаў яе па-свойму.

✔️ Ён узяў курс на беларусізацыю і падтрымку нацыянальнай самасвядомасці.
✔️Пераканаў больш за 300 беларускіх вучоных вярнуцца на радзіму.
✔️Адкрыў БДУ, стварыў Інстытут беларускай культуры - будучую Акадэмію навук, пабудаваў Беларускую дзяржаўную бібліятэку.
✔️Пераклаў на беларускую мову выкладанне ў школах і ўсё справаводства ў рэспубліцы.
✔️Тады ж пашырыліся межы БССР за кошт Магілёва, уездаў Віцебскай, часткова Гомельскай і Смаленскай губерніі.
✔️Чарвякоў быў першым беларускім лідэрам, які звяртаўся да народа на роднай мове.
✔️Менавіта пры ім з'явіліся беларускія дзяржаўныя тэатры, пачалі здымаць нацыянальнае кіно.
У першым беларускім фільме "Лясная быль" ён нават сыграў самога сябе. Праўда, пасля смерці Чарвякова сцэны з ім выразалі.

.... У дзень пахавання Чарвякова ў газеце "Звязда" на апошняй старонцы ў самым нізе паласы на наступны дзень коратка паведамлялася: "Учора ў 6 гадзін вечара было захавана цела старшыні ЦВК БССР А.Г. Чарвякова, які скончыў жыццё самагубствам на асабістай сямейнай глебе"

Дарэчы, сем гадзін вечара - даволі недарэчны час для пахавання..
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі

Заходнерусізм і краёвасць
Частка 2

Паралельна з "краёвай" ідэяй зараджаецца "заходнерусізм", які на самым пачатку свайго фарміравання як ідэалагічнай плыні меў пэўную ліберальную афарбоўку, што было звязана са спробай з боку рускамоўнага грамадска-культурнага асяроддзя даказаць няпольскасць беларусаў і тым самым аб'ектыўна садзейнічаць актывізацыі вырашэння пытання аб іх этнічным самавызначэнні.
Яны ўсё ж першымі падштурхнулі да пастаноўкі пытання "А хто такія беларусы?".

Спроба адказаць на яго стала адным з фактараў, які садзейнічаў фарміраванню беларускага нацыянальнага руху і ідэалогіі.

Асноўныя прынцыпы ідэалогіі "заходнерусізму" ў сярэдзіне XIX ст. былі распрацаваны І.Сямашкам, М.Каяловічам, а таксама знайшлі адлюстраванне на старонках часопіса "Вестник Западной России", які выдаваўся ў 60-70-я гг. XIX ст. К.Гаворскім.

Зыходным пастулатам "заходнерусізму" было сцвярджэнне, што беларусы з'яўляюцца не самастойным этнасам, а заходнім адгалінаваннем рускага народа.

Сярод прыхільнікаў гэтай ідэалогіі вылучаліся дзве плыні: больш памяркоўная, ліберальная (М.Каяловіч, А.Пчолка) і кансерватыўная (К.Гаворскі).

Прадстаўнікі першай прызнавалі рэальнасць існавання адметных этнакультурных рыс Беларусі, адзначалі самакаштоўнасць беларускай культуры, магчымасць яе вывучэння для ўзбагачэння агульнарускай, але лічылі справу фарміравання нацыянальнай супольнасці як палітычна шкодную. Наогул прадстаўнікі ліберальнай плыні "заходнерусізму" зрабілі значны ўклад у даследаванне гісторыі і культуры Беларусі, развіццё яе статыстыкі, вывучэнне гаспадарчага жыцця, унеслі прапановы па рэарганізацыі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, сістэмы падаткаабкладання.
Нярэдка сваёй дзейнасцю яны імкнуліся палепшыць дабрабыт насельніцтва, супрацьстаяць пашырэнню папулярных сярод моладзі тады сацыялістычных ідэй.
Сярод іх сустракаюцца імёны вядомых даследчыкаў Я.Карскага, М.Нікіфароўскага і інш.

Прыхільнікі кансерватыўнай плыні лічылі этнічныя асаблівасці беларусаў лакальна-дыялектнымі і вынікам польска-каталіцкай экспансіі, вартымі знішчэння для аднаўлення "рускага" характару краю.

У далейшым "заходнерусізм" як ідэалогія і форма этнічнай самасвядомасці часткі гарадскога насельніцтва Беларусі страціў свой пэўны дэмакратызм і фактычна адмаўляў права карэннага насельніцтва на нацыянальную самабытнасць.
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#МоваНашаРодная
#Літаратура

Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі
Частка 1

Беларускі нацыянальна-культурны рух, паводле аднаго вобразнага параўнання, узрастаў паміж спрэчкамі расійскіх і польскіх шавіністаў за ідэалагічна-культурнае і эканамічнае панаванне на тэрыторыі краю.

У асяроддзі выкладчыкаў і студэнтаў Віленскага ўніверсітэта ў 1810-я - пачатку 1820-х гг. пачалі з'яўляцца парасткі ідэі будучага нацыянальнага адраджэння.
Прафесары Віленскага ўніверсітэта М.Баброўскі, І.Даніловічтпаклалі пачатак збіранню і вывучэнню помнікаў беларускага пісьменства XVI - XVII стагоддзяў. Яны садзейнічалі абуджэнню цікавасці да гісторыі, культуры, вуснай народнай творчасці ў беларускіх студэнтаў - сяброў таварыстваў філаматаў і філарэтаў, перш за ўсё Я.Чачота, Т.Зана і інш. Беларуская інтэлігенцыя фарміравалася пераважна з выхадцаў духавенства і збяднелай шляхты.

У 1817 годзе з'явілася першая навуковая публікацыя, прысвечаная беларускай народнай культуры

У 1822 г. К.Калайдовіч надрукаваў артыкул "О белорусском неречии" у якім адзначыў асобнасць беларускай мовы ад рускай.

У 1842 г. вядомы чэшскі славіст П.Шафарык выдаў даследванне "Славянскі народапіс", дзе ўпершыню пазначыў тэрыторыю пашырэння беларускай мовы.

У кнізе "Путешествие по Полесье и Белорусскому краю" П.Шпілеўскі акрэсліў ідэю аб чысціні беларускай мовы, яе блізкасці да старажытнай славянскай, пазбаўленнасці іншамоўнага ўплыву.

У сярэдзіне XIX стагоддзя асобныя творы на беларускай мове стварылі Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, У.Сыракомля. Беларуская мова стала асноўнай у творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча.

У другой палове XIX - пачатку XX ст. з'явіліся грунтоўныя працы І.Насовіча, М.Нікіфароўскага, Е.Раманава, Я.Карскага, М.Доўнара-Запольскага і інш., з выдання якіх пачынаецца развіццё навуковага беларусазнаўства.

Працяг будзе
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917

Рэвалюцыі 1917 года і беларускае пытанне
Пачатак тут

У выніку ў нацыянальным пытанні бальшавікі Беларусі дапусцілі шэраг пралікаў.

Апублікаваная ў 1917 годзе "Дэкларацыя правоў народаў Расіі" садзейнічала стварэнню асобных дзяржаў каля меж Беларусі на аснове самавызначэння.
У лістападзе 1917 года была абвешчана Украінская Народная рэспубліка (прызнаная Савецкай Расіяй), зроблены захады па ўтварэнні Латвійскай дзяржавы.

На заходнюю, акупаваную немцамі частку Беларусі (Віленшчыну і Гродзеншчыну) прэтэндавалі Літоўская Тарыба і польскія палітыкі.
Сур'ёзную пагрозу для Беларусі стваралі размешчаныя тут арміі Заходняга фронту, якія знаходзіліся ў стадыі інтэнсіўнага распаду.
Сітуацыя яшчэ больш ускладнялася дзеяннямі 1-га польскага корпуса пад камандаваннем Ю.Доўбар-Мусніцкага.

Ва ўмовах нарастання аграрнай рэвалюцыі часці корпуса станавіліся на абарону памешчыкаў, учынялі над беларускімі сялянамі жорсткія расправы.

Беларускія нацыянальныя партыі, якія не прынялі ўладу Саветаў, пэўныя надзеі звязвалі з выбарамі ва Устаноўчы сход (лістапад 1917г.). Яны меркавалі, што метадамі парламенцкай дэмакратыі можна дасягнуць поўнага нацыянальнага самавызначэння Беларусі.

Выканкам Вялікай беларускай рады пачаў падрыхтоўку свайго Устаноўчага сходу - Усебеларускага з'езда, мэтай якога было стварэнне дэмакратычнай краёвай улады.

Адначасова ў гэтым кірунку працаваў Беларускі абласны камітэт (БАК), які быў сфарміраваны ў лістападзе 1917 г. пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў.
Беларускі абласны камітэт выступіў з прапановай аб правядзенні 15 снежня з'езда прадстаўнікоў земстваў, Саветаў сялянскіх дэпутатаў, беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, арміі, настаўніцкага саюза, кааператыўных і культурна-асветніцкіх арганізацый.

Працяг будзе
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці

Белнацкам і яго роля ў стварэнні ССРБ
(Пачатак тут)

Ва ўмовах, калі імкненне беларускай дзяржаўнасці нават на аўтаномных пачатках цалкам ігнаравалася кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыканкамзахама, галоўныя спадзяванні Белнацкам ускладаў на цэнтральныя органы ўлады Савецкай Расіі.

Белнацкам распрацаваў "Праект дэкрэта пра ўтварэнне беларускай вобласці", які разам з "Тлумачальнай запіскай" накіраваў у Наркамат па справах нацыянальнасцей Расійскай Савецкай Рэспублікі.
Яго юрыдычнай асновай з'явіўся арт.2 Канстытуцыі РСФСР "Аб аўтаномных абласных саюзах, якія ўваходзяць на падставе федэрацыі ў Расійскую Федэрацыю Савецкіх Рэспублік".
У гэтым дакуменце Белнацкам хадатайнічаў перад СНК РСФСР аб ліквідацыі Заходняй вобласці, якая ў складзе Расійскай Савецкай Рэспублікі не мела нават нацыянальнай назвы.
Такім чынам дасягалася мэта роспуску кіруючых органаў Заходняй камуны, якія былі сфарміраваны пры выпадковых абставінах з вайсковых арганізацый Заходняга фронту.
Саўнаркаму РСФСР Белнацкам прапаноўваў вырашыць беларускае тэрытарыяльнае пытанне шляхам стварэння Беларускай вобласці ў этнаграфічных межах "на правах самастойнасці ў сваім гаспадарчым і палітыка-адміністрацыйным жыцці".

Аднак знешні фактар таксама не мог быць задзейнічаны да таго часу, пакуль бальшавікі спадзяваліся на сусветную рэвалюцыю.
На працягу 1918 года рэвалюцыйныя падзеі нарасталі, у лістападзе 1918 г. у Германіі адбылася рэвалюцыя.
Меркавалася, што ў такіх умовах закрываць шлях для руху Чырвонай арміі на захад праз Беларусь для магчымай дапамогі рэвалюцыйнаму пралетарыяту немэтазгодна.
Так можна растлумачыць той факт, што ў тэлеграме У.Леніна 29 лістапада 1918 года галоўнакамандуючаму І.Вацэнісу вызначаецца неабходнасць падтрымкі савецкіх урадаў Латвіі, Літвы, Украіны і Эстляндыі і нічога не гаворыцца пра Беларусь.

Кіраўніцтва Белнацкама не пакінула без увагі змест такога важнага дзяржаўнага дакумента. У газеце "Дзянніца" быў апублікаваны артыкул З.Жылуновіча пад назвай "Як жа з Беларуссю", у якім выказваліся папрокі ў адрас Наркамнаца РСФСР на чале з І.Сталіным і кіраўніцтва Заходняй камуны аб  ігнараванні інтарэсаў беларускага народа.
Маскоўскі камітэт беларускіх секцый РКП(б), друкаваным органам якога таксама з'яўлялася "Дзянніца", 27 лістапада 1918 года выразна выказаўся за абвяшчэнне Беларускай рэспублікі

Падчас нямецкай акупацыі ў падполлі быў створаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Пасля ўступлення 10 снежня 1918 года ў Мінск войск Чырвонай арміі Савет абвясціў пра аднаўленне ў горадзе савецкай улады. У гэты дзень быў створаны Мінскі губернскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт.
Яго старшыня І.Рэйнгольд 13 снежня 1918 года  накіраваў тэлеграму Паўночна-Заходняму абласному камітэту РКП(б) з прапановай уключыць у парадак дня VI абласной партканферэнцыі пытанне аб утварэнні беларускай дзяржавы. Аднак прапанова не была падтрымана ні ў Маскве, ні абласным камітэтам РКП(б).

Нігілісітычная пазіцыя цэнтральнага савецкага кіраўніцтва і функцыянераў Заходняй камуны ў адносінах да дзяржаўнасці Беларусі вызвала занепакоенасць Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б). На канферэнцыі беларускіх секцый РКП(б), што адбылася ў Маскве 21-23 снежня, была прызнана неабходнасць стварэння Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, абрання Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) з ліку прыхільнікаў тэрміновага стварэння беларускай дзяржаўнасці ў складзе пяці чалавек на чале са З.Жылуновічам.
У далейшым Цэнтральнаму бюро далучалася склікаць пасля VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі Усебеларускі з'езд камуністаў і стварыць нацыянальны партыйны цэнтр.

Прынятыя канферэнцыяй дакументы фактычна паставілі ЦК РКП(б) перад неабходнасцю тэрмінова вырашыць праблему беларускай дзяржаўнасці.

Працяг будзе
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#БНР
#ПольскаяАкупацыя

Польска-савецкая вайна і другое абвяшчэнне ССРБ

У лістападзе 1918 года у Варшаве было абвешчана адраджэнне Рэчы Паспалітай. Ю.Пілсуцкі заявіў аб аднаўленні дзяржавы ў межах 1772 года.
Кіраўніцтва Рэчы Паспалітай не абмежавалася этнічнымі польскімі землямі. Польскі сейм заявіў, што "бацькаўшчына Касцюшкі, Міцкевіча і Траўгута належыць да Польшчы, як частка непадзельныя".

Ужо ў снежні 1919 года паўночная група польскіх войскаў заняла большую частку Гродзенскай губерні.

16 лютага 1919 года ЦВК Беларускай і Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы звярнуліся да польскага ўрада з прапановай мірнага вырашэння "спрэчных тэрытарыяльных пытанняў". Аднак гэты зварот застаўся без адказу. Польскі сейм адхіліў прапановы Савецкай Расіі аб правядзенні плебісцыту на памежных спрэчных тэрыторыях. У красавіку польскія войскі захапілі Слонім, Вільню, Пінск, Баранавічы.

8 красавіка ЦВК Літоўска-Беларускай ССР уводзіць у рэспубліцы ваеннае становішча. Была праведзена мабілізацыя ў Чырвоную армію.
1 чэрвеня 1919 года быў прыняты Дэкрэт УЦВК РСФСР аб ваенна-палітычным адзінстве Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі на чале з Савецкай Расіяй. Заходні фронт быў умацаваны.
Аднак летам польскія войскі перайшлі ў наступленне. Была занята Вілейка, потым Маладзечна, Лунінец.
8 жніўня 1919 года польскія войскі захапілі Мінск, у жніўні-верасні занялі Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Рагачоў.

Толькі ў кастрычніку іх наступленне было стрымана.

На захопленых тэрыторыях пры Галоўным камандаваннем польскай арміі было створана Грамадзянскае ўпраўленне Усходніх зямель.
Беларусь была падзелена на акругі, якія ў сваю чаргу дзяліліся на паветы (іх узначалілі былыя польскія афіцэры).

Аднаўлялася памешчыцкае землеўладанне. Польскі рэжым выклікаў рост апазіцыйных настрояў сярод беларускіх палітычных партый і насельніцтва.
На захопленых тэрыторыях дзейнічалі дзясяткі нелегальных партыйных камітэтаў, партызанскіх атрадаў.
Акрамя бальшавікоў у партызанскую барацьбу ўключылася Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), якая мела значны ўплыў у Гродзенскай, Віленскай, Мінскай губернях і з'яўлялася найбольш масавай палітычнай арганізацыяй.

На з'ездзе ў Вільні прадстаўнікі беларускай грамадскасці Віленшчыны і Гродзеншчыны (9-10 чэрвеня 1919г.) выказаліся за суверэннасць і непадзельнасць Беларусі.
Аднак беларускі нацыянальны рух не змог выпрацаваць адзіную пазіцыю ў адносінах да польскіх улад.

19 чэрвеня ў час знаходжання ў Мінску Ю.Пілсудскі прыняў дэлегацыю беларускіх дзеячаў на чале са старшынёй Рады БНР Я.Лёсікам.
Ю.Пілсудскі заверыў, што ён з'яўляецца "прыхільнікам беларускай справы" , але ў выніку кіраўнік Польскай дзяржавы не прызнаў беларускую дзяржаву.

У снежні 1919 года адбыўся раскол Рады БНР, частка яе членаў заявіла аб сваёй прапольскай арыентацыі, але большасць выказалася супраць саюзу з Польшчай.
Яны абвясцілі Народную раду БНР на чале з П.Крачэўскім і стварылі новы ўрад на чале ў В.Ластоўскім.
Польскія ўлады не прызналі Народную раду і арыштавалі В.Ластоўскага.

Працяг будзе
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#БНР
#ПольскаяАкупацыя

Польска-савецкая вайна і другое абвяшчэнне ССРБ
Пачатак тут

Вясной 1920 года адбыліся змены на польска-савецкім фронце. Польскія войскі пачалі наступленне на Палессі. Яны захапілі Мазыр, Калінкавічы.
На аснове распрацаванага плана ваенных дзеянняў у сярэдзіне мая пачалося наступленне Заходняга фронту ў Беларусі.

11 ліпеня быў вызвалены Мінск, 14 ліпеня - Вільня, 19 ліпеня - Гродна, 1 жніўня - Брэст.
Была рэальная магчымасць аднаўлення беларускай дзяржавы.
Аднак савецкае кіраўніцтва ў Маскве вырашала іншую задачу - правесці "саветызацыю Літвы і Польшчы".

12 ліпеня 1920 года быў падпісаны мірны дагавор паміж Літвой і РСФСР, згодна з якім значная частка беларускай тэрыторыі Гродзеншчыны і Віленшчыны (з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Вільня) прызнана часткай Літвы.
Дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе польска-савецкай вайны.

Летам 1920 года Чырвоная армія правяла паспяховае наступленне на Варшаву і Львоў. Савецкі ўрад не прыняў да ўвагі ноту міністра замежных спраў Англіі Дж.Керзана (11 ліпеня 1920 г.) аб спыненні баявых дзеянняў на лініі Гродна - Брэст - Карпаты.

У пачатку жніўня Чырвоная армія вяла баі ўжо на тэрыторыі Польшчы. Гэта выклікала нацыянальна-патрыятвчны ўздым у Польшчы, спрыяла пашырэнню ваеннай, фінансавай дапамогі еўрапейскіх урадаў.
Як паведамляла газета "Дэйлі тэлеграф", дапамога была аказана італьянцамі, амерыканцамі, некаторымі нейтральнымі дзяржавамі.
Англічане далі грошы, машыны, неабходны персанал.
У справе рэарганізацыі арміі асноўная роля была адведзена французам.

Польскае камандаванне 14-16 жніўня 1920 года флангавым ударам стварыла пагрозу для акружэння Варшаўскай групоўкі савецкіх войскаў. Чырвоная армія пачала паспешнае адступленне, несучы вялікія страты.

21 жніўня польская армія заняла Брэст.
Пачаліся перагаворы аб заключэнні перамір'я, якія вяліся ў Мінску, а затым былі перанесены ў Рыгу.


Мінск быў вызвалены ад польскіх войскаў у ліпені 1920 года. Для падрыхтоўкі Дэкларацыі аб абвяшчэнні беларускай дзяржавы была створана камісія. У яе склад увайшлі чатыры прадстаўнікі партыі беларускіх эсэраў (Я. Бялькевіч, П.Берднік, І.Мамонька, М.Пашковіч), два -ад ЦК КП(б)Б (А.Чарвякоў, В.Кнорын), ад Беларускай камуністычнай арганізацыі - У.Ігнатоўскі, ад Бунда - А.Вайнштэйн.

Урачыстае абвяшчэнне незалежнасці ССРБ адбылося 31 ліпеня 1920 года у памяшканні гарадскога тэатра.

Беларуская рэспубліка абвяшчалася, але толькі ў межах Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Мінскага, Слуцкага і Мазырскага паветаў.

Таму Дэкларацыю не падпісалі прадстаўнікі БПС-Р, якія патрабавалі незалежнасці ССРБ у межах этнічнага самавызначэння
.