mova.how
1.4K subscribers
113 links
Каталог сучаснага кантэнту на беларускай мове https://mova.how.

Тут пішам пра найлепшае і найноўшае, а таксама дзелімся ўласнымі навінамі.

Зваротная сувязь
- @mova_how_bot
- https://forms.gle/TexVFVThuHjHbTAo6
- [email protected]
加入频道
Добры дзень, спадарства! Сёння знаёмім вас з некалькімі маладымі ці малавядомымі Тэлеграм-каналамі, бо лічым, што падтрымка для іх асабліва важная на першых кроках.

Разнастайныя праекты 🔍

А мяне намалюеце?#мастацтва
Канал, які дапаможа вам паглыбіцца ў тэму беларускага выяўленчага мастацтва. Таксама нагадваем пра канал ЖываPEACE (Жывапіс), аўтар якога ставіць падобныя мэты.

Шэпт вадзяніцы#роўнасць
Пра фемінізм па-беларуску. Тэлеграм-канал, прысвечаны фемінізму і звязанымі з гэтай тэмай пытаннямі. Тэарэтычныя тэксты, даследаванні і гісторыі жанчын, якімі можна натхняцца.

маўчыць балота#літаратура
Калі вы ўжо праслухалі ўсе выпускі падкаста Белліт пад піва, то вам, напэўна, спадабаецца і гэты Тэлеграм-канал. Нататкі па тэме беларускай літаратуры ў даволі несур'ёзным фармаце.

Psychologist Helen Kožan#псіхалогія
Аўтарскія разважанні па дзвюх тэмах адначасова: мастацтва і псіхалогія. Большасць публікацый дубліруецца па-беларуску і па-расейску.

#belmus | Беларуская музыка#музыка
Тэлеграм-канал з анонсамі беларускіх выканаўцаў. Часткова на расейскай, але ж гэта ўсё роўна добры спосаб даведацца пра навіны беларускай музыкі.

Lidl Беларусь рэцэпты / Беларуская кухня#кулінарыя
У гэтым канале публікуюцца пераклады рэцэптаў знакамітай еўрапейскай фірмы Lidl з польскай на беларускую мову, а таксама стравы беларускай кухні.

#праекты
Добры дзень, сябры! Як і абяцалі, час ад часу мы будзем вяртацца да тэм, матэрыялаў па якіх вам найбольш не хапае.

І сёння раім вам некалькі беларускіх праектаў пра фемінізм, гендэрную роўнасць і інклюзіўнасць.

Трэба пагаварыць
Трэба пагаварыць — гэта ток-шоу пра сённяшнія катастрофы і тое, як выйсці з іх жывымі. Адкуль узяць сілы, дзе атрымаць дапамогу і як дапамагчы сабе і блізкім. Бяспечная прастора, у якой жанчыны дапамагаюць адна адной перажыць свой балючы досвед.

ІншыЯ | The Others
Моладзевая арганізацыя, якая абапіраецца на такія каштоўнасці, як правы чалавека, інклюзіўнасць і экапрыязнасць. А сваёй місіяй бачыць развіццё ўзаемадзеяння паміж рознымі людзьмі ў грамадстве. Апошні вынік іх працы — анлайн-курс па арганізацыі мерапрыемстваў "Рабі смела!". Арганізацыя мае актыўныя старонкі на платформах Інстаграм і Фэйсбук.

Eve's daughters
Праект, які працуе пад лозунгам "свабода, роўнасць, сястрынства". Як пішуць самі аўтаркі: гэта ініцыятыва, створаная жанчынамі для жанчын, якая ўлаштоўвае мерапрыемствы па тэмах экалогіі, фемінізма, роўнасці і культуры праз прызму жаночага досведу. Таксама ёсць канал у Тэлеграме.

Шэпт вадзяніцы
Тэлеграм-канал з перакладнымі і аўтарскімі публікацыямі па тэме фемінізму. Тэксты тычацца пытанняў мацярынства, пратэстаў у Іране, прагрэсу па праблеме гендарнай роўнасці ў свеце і таго, як гэта — быць жанчынай у Беларусі.

Больш цела
Жаночая ініцыятыва, што займаецца асветай па тэме разладаў харчовых паводзін, а таксама сацыяльных праблем, звязаных з адчуваннем свайго цела. Яны праводзяць лекцыі, дыскусіі і іншыя мерапрыемствы і прасоўваюць ідэі бодзіпазітыва. Сачыць за дзейнасцю ініцыятывы можна ў Інстаграме.

Тэндэр на гендэр
Мінская квір-фем супольнасць, што яднае дзяўчын, жанчын, транс- і небінарных людзей, для якіх важныя каштоўнасці роўнасці, справядлівасці і разнастайнасці. Адным з праектаў ініцыятывы была лабараторыя па фем-пісьму, прысвечаная пратэстнай і эмігранцкай траўме. Вынікам якой стаў зборнік «Расцяжэнне». Апроч таго існуе старонка ў Інстаграме.

На жаль не заўсёды можна вызначыць, якія з праектаў дагэтуль працягваюць ці плануюць працягваць сваю дзейнасць.

#праекты #роўнасць
Вітаем вас, дарагія чытачы! Мы знайшлі некалькі маладых праектаў, што з'явіліся надоечы, пра іх і хочам распавесці.

Разнастайныя праекты 🔍

Нэтворкінг-чат «Культурны код» #культура
Тэлеграм-чат, які быў створаны як працяг ідэі аднайменнага хакатона культурных праектаў. Гэта прастора, што яднае людзей культуры з ІТ-спецыялістамі для рэалізацыі супольных праектаў.

Праектар#культура
Серыя афлайн- і анлайн-пітчынгаў для дзеячаў сферы культуры, што ствараюць уласныя праекты і шукаюць новых партнёраў, пляцоўкі ці любую іншую магчымую падтрымку.

Vodblisk#кіно
Анлайн-кінатэатр беларускага кіно ад стваральнікаў кінафестывалю «Паўночнае ззянне». Новыя ігравыя і дакументальныя стужкі будуць з'яўляцца штомесяц, а першы на платформе фільм — «Мая бабуля з Марса» Аляксандра Міхалковіча — ужо даступны для прагляду.

Pamyłka Zin#навука
Малады незалежны навукова-папулярны часопіс. Першы выпуск цяпер знаходзіцца ў распрацоўцы, а тым часам далучацца да праекта запрашаюць рэдактараў і аўтараў, што пішуць на калянавуковыя тэмы.

Экслібрыс#літаратура
Новы літаратурны праект, стваральнікі якога прэзентуюць яго, як мікрамедыя пра літаратуру ў час апакаліпсіса. На дадзены момант былі апублікаваныя некалькі допісаў з кніжнымі парадамі ад вядомых беларусаў.

Не сёння, не ўчора, не заўтра #роўнасць
Медыяпраект, прысвечаны правам чалавека, гендарным пытанням, тэмам інклюзіўнасці і роўнасці. Першая серыя публікацый на сайце — гэта некалькі гісторый жыцця ў эміграцыі.

Калі ласка, дзяліцеся гэтым допісам і падтрымлівайце беларускіх дзяячак і дзеячаў.

#праекты
Віншуем вас з днём роўнасці, шаноўныя падпісчыцы. Вы — моц!

З нагоды свята зрабілі падборку праектаў пра правы, гендарную роўнасць і фемінізм.

Роўнасць 👭

Бачная
Старонка пра беларусак, пра якіх варта ведаць. Публікацыі пра выдатных жанчын з Беларусі гістарычнай і Беларусі сучаснай, аналітыка і дыскусіі пра сексізм і дыскрымінацыю.

Новыя Рэгіёны
Ініцыятыва, што займаецца асветай па тэмах правоў, фемінізму, гендарнай ідэнтычнасці і інклюзіі. Лекцыі, майстар-класы і іншыя мерапрыемствы ў Беларусі і анлайн.

MediaLab Fem
Адукацыйная платформа для журналістак з Беларусі і Украіны, якая дзейнічае ў галіне жаночага актывізму. Праекты пра жанчын, што змяняюць сваё жыццё, жыццё краіны і жыццё горада да лепшага і робяць свет справядлівым.

Фігуры замоўчвання
Гэты праект — «праект пра жаночае пісьмо на мяжы мастацкага і публіцыстычнага». Тут адбываюцца практыкі свабоднага пісьма, арганізуюцца сустрэчы кніжнага клуба і выдаецца незалежны часопіс.

ДазХіп
Маладое медыя пра гендар і сексуальнасць. Пляцоўка для падтрымкі ЛГБТК+ людзей у Беларусі і за яе межамі. Мерапрыемствы і творчыя практыкі, асабістыя гісторыі і цяжкія ўспаміны людзей з супольнасці. Сачыць за развіццём праекта можна ў Інстаграме і Тэлеграме.

@zorka_adara
Блог на платформе Інстаграм пра жаночае. Фемінізм і асабістыя меркаванні пра жанчын у літаратуры і літаратуру пра жанчын.

Папярэдні спіс па тэме знойдзеце па спасылцы 👈

#праекты #роўнасць