Средняя школа 189
752 subscribers
9.57K photos
535 videos
7 files
857 links
Новостной канал
加入频道
🔰 У беларускай мове шмат такіх выразаў, словазлучэнняў. Напрыклад:
✔️ Чытатць сам сабе (самому сабе)- рус. читать про себя,
✔️ Кватэра на тры пакоі-
рус. трёхкомнатная квартира,
✔️ Чуць на свае вушы-
рус. слышать своими ушами,
✔️ Жыць пры бацьках-
рус. жить с родителями,
✔️ Узбіцца на грошы-
рус. разжиться деньгами.

‼️ Размаўляйце па- беларуску правільна!

#ведай_сваю_мову
#СШ189
🔅 Баранка (рус., ж.р.)- абаранак (бел., м.р.)
🔅 Боль (рус., ж.р.)- боль (бел., м.р.)
🔅 Бровь (рус., ж.р.)- брыво (бел., ніякі род)
🔅 Будущее (рус., ж.р.)- будучыня (бел., ж.р.)
🔅 Гусь (рус., м.р.)- гусь (бел., ж.р.)
🔅 Живопись (рус., ж.р.)- жывапіс (бел., м.р.)
🔅 Жираф (рус., м.р.)- жырафа (бел., ж.р.)
🔅 Комод (рус., м.р.)- камода (бел., ж.р.)
🔅 Мозоль (рус., ж.р.)- мазоль (бел., м.р.)
🔅 Медаль (рус.. м.р.)- медаль (бел.. м.р.)
❗️Карыстайцеся правільна гэтымі словамі, не блытайце іх з рускімі варыянтамі!

#ведай_сваю_мову
#СШ189
💠 Мы працягваем знаеміць вас з несупадзеннем у родзе назоўнікаў рускай і беларускай мовы.

🔖 Надпись(рус., ж.р.)- надпіс (бел., м.р.)
🔖 Толпа (рус., ж.р.)- натоўп (бел., м.р.)
🔖 Полынь (рус., ж.р.)- палын (бел., м.р.)
🔖 Пион🌺 (рус., м.р.)- півоня🌸 (бел., м.р.)
🔖 Север🌬 (рус., м.р.)- поўнач❄️ (бел., ж.р.)
🔖 Птенец🐣 (рус., м.р.)- птушаня🐥 (бел., ніякі род)
🔖 Пыль (рус., ж.р.)- пыл (бел., м.р.)
🔖 Собака🐕 (рус., ж.р.)- сабака🐩 (бел., м.р.)
🔖 Салат🥬 (рус., м.р.)- салата (бел., ж.р.)
🔖 Тень (рус., ж.р.)- цень (бел., м.р.)
🔖 Шкаф (рус., м.р.)- шафа (бел., ж.р.)
🔖 Яблоко🍏( рус., средний род)- яблык🍎 (бел., м.р.)

‼️ Вучыце родную мову!

#ведай_сваю_мову
#СШ189
🌐 У прошлыя разы мы прапанавалі вам выпадкі несупадзення рускіх і беларускіх назоўнікаў у родзе.
❗️Гэта не ўсе адрозненні!
Сёння вашай увазе прадстаўлены назоўнікі, у якіх адрозніваецца лік.
🔅 Ажыны (мн.)- Ежевика (адз.)
🔅 Брусніцы (мн.)- Брусника (адз.)
🔅 Грудзі (мн.)-Грудь (адз.)
🔅 Дрыжыкі (мн.)- Дрожь (адз.)
🔅 Дурніцы (мн.)- Голубика🫐 (адз.)
🔅 Журавіны (мн.)- Клюква (адз.)
🔅 Змрок (адз.)- Сумерки (мн.)
🔅 Карункі (мн.)- Кружево (адз.)
🔅 Могілкі (мн.)- Кладбище (адз.)

💫 Родная мова- наш скарб, які мы павінны берагчы.

#ведай_сваю_мову
#СШ189
Факт другі:
👉 Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце.
❗️ Калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў!
🌀 На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак.
☝️ Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі!
Напрыклад,
у пачатку вёскі могуць казаць “шапа”, “пляшка”, “лаўка”, “калодзезь”,
а праз колькі хат — “шафа”, “бутэлька”, “крама”, “студня”.
Факт трэці:
👉  Наша мова з’яўляецца адной з самых меладычных.
💫 Беларуская мова адрозніваецца вялікай колькасцю не толькі дыялектных слоў, але і песень🎵.
Уся справа ў простых сказах, выразных словах ды той жа мілагучнасці.

#ведай_сваю_мову
#СШ189
💠 Добры дзень!
☝️ У беларускай мове трэба ведаць не толькі правілы напісання і вымаўлення, але і словы, якімі мы карыстаемся кожны дзень.
👉 Сёння пойдзе гаворка пра адзенне👗 і абутак👢.
🔅 Кашуля👔- рубашка.
🔅 Хустка- платок.
🔅 Камізэлька🦺- жилетка.
🔅 Шалік🧣- шарфик.
🔅 Капялюш- шляпа.
🔅 Пінжак- пиджак.
🔅 Сукенка- платье.
🔅 Спадніца- юбка.
🔅 Шкарпэткі🧦- носки.
🔅 Пальчаткі🧤- перчатки.
🔅 Чаравікі👞- ботинки.
🔅 Гузік- пуговіца.
🔅 Кішэня- карман.
❗️ Пачынайце карыстацца беларускай мовай з простага!

#ведай_сваю_мову
#беларуская_мова
#СШ189
💠 Усе мы ведаем, чым карыстаюцца нашы дзеці ў школе на ўроках, якія вучэбныя рэчы яны выкарыстоўваюць.
☝️ Але мы ведаем назвы на рускай мове, а на беларускай?
🪄 Карандаш✏️- аловак.
🪄 Бумага📃- папера.
🪄 Кисточка- пэндзлік.
🪄 Ластик- гумка.
🪄 Учебник📖- падручнік.
🪄 Краски🎨- фарбы.
🪄 Тетрадь📒- сшытак.

💫 Карыстайцеся роднай мовай часцей!

#ведай_сваю_мову
#СШ189
💠 У беларускай мове ёсць словы, якія ўсім вядомыя.
☝️ Але некаторыя не маюць аднаслоўных адпаведнікаў у рускай мове.
👉 На нашай мове яны гучаць вельмі цікава.
🔅 ЖАРЫНКА - гарачы вугалёк🪨.
🔅 ЗГАРУСЦІЦЬ- зрабіць нешта абы- як🤷‍♀.
🔅 ХРУШЧ - майскі жук🪲.
🔅 ПАНЯВЕРКА - нявызначанае становішча, страта веры ў што- небудзь🤦‍♀.
🔅 ВАЛКАВАЦЬ - зграбаць скошанае сена ў валкі.
🔅 КОПАНКА - невялікі штучны вадаём.
🔅 ШАРШАТКА - таўстая і доўгая іголка🪡.
🔅 ПАКІДЗІШЧА - пакінуты кімсьці чалавек.
🔅 НАЎСЦЯЖ - ва ўсіх накірунках.

#ведай_сваю_мову
#СШ189
💫 Сёння мы пагаворым з вамі пра націск.
☝️ Вельмі часта ўзнікаюць пытанні на якую літару, на які склад трэба паставіць націск, як вымавіць тое ці іншае слова.
👉 Ёсць мовы, дзе націск падае заўсёды на апошні склад (фіксаваны націск у французскай мове).
У беларускай мове націск рухомы і можа быць адзіным сродкам адрознення аднаго слова ад другога.
🌀 Параўнайце:
🔅кавалІ— кавАлі
🔅карА — кАра
🔅парА — пАра
🔅свЯты — святЫ
❗️ Трэба быць уважлівымі з рускімі словамі, якія падобны да беларускіх:
🔅адзінАццаць- одИнадцать
🔅хОраша- хорошО
🔅вУсы- усЫ
🔅чатырнАццаць- четЫрнадцать
🔅прЫяцель- приЯтель
〽️ Націск - маленькая рысачка, якае мае вялікае значэнне ў мове!
#ведай_сваю_мову
#СШ189
💫 Сёння мы з вамі звернемся да яшчэ аднаго цікавага правіла беларускай мовы.
☝️ Гэта з´явы акання і якання.
👉 У беларускай мове галосныя О, Э заўсёды пад націскам.
Калі пры змене слова націск мянее месца (а мы з вамі памятаем, што у нашай роднай мове ён рухомы), то галосныя О, Э пераходзяць у літару А.
Гэта і ёсць аканне.
🥛 малако— малОчны,
❄️ марОз — марАзы,
🥕 мОрква — мАркоўны.
Калі ненаціскныя Е, Ё пераходзяць у Я- яканне.
🌳 лЕс — лЯсы,
🏘 сЁлы — сЯло.
Калі у словах ёсць спалучэнне літар РО, ЛО, то замест якання літары О і Э будуць чаргавацца з Ы.
Гэтую з´яву называюць гістарычным чаргаваннем.
🔅 брОвы — брЫво,
🔅 грОм — грЫмець,
🔅 крОў — крЫвавы.

#ведай_сваю_мову
#СШ189
💠 Мы працягваем знаёмства з беларускім правапісам.
🔆 Сёння пойдзе гаворка пра ПРЫСТАЎНЫЯ ЛІТАРЫ.
👉 Яны ёсць і галосныя, і зычныя.
☝️ Прыстаўныя і галоснымі з'яўляюцца літары А, І, якія пішуцца ў пачатку слова перад зычнымі Р, Л, М, Ў.
🔅 Аўторак
🔅 Аржаны
🔅 Ільготы (льготы).
👉 Прыстаўныя галосныя не пішуцца, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны.
Новыя льготы.
Прыстаўныя зычныя пішуцца і вымаўляюцца перад націскным О, У ў пачатку слова.
🔅 ВОчы
🔅 ВОсень 
🔅 ВОжык
❗️ Прыстаўных зычных няма ў словах, дзе націскны О пераходзіць у А.
ВОзера-Азёры.
📍ВЫКЛЮЧЭННІ:
🔅 востры— вастрыць,
🔅 вакол - ваколіца.

Вучыце мову і карыстайцеся ёй правільна!

#ведай_сваю_мову
#СШ189
💠 Добры дзень, паважаныя чытачы!
〽️ Мы разглядаем правіла "Правапіс слоў разам і праз дэфіс" (назоўнікі).
🌀 Разам:
1⃣ Словы з першай часткай
іншамоўнага паходжання
(фота, авія, мота, відэа, мета, тэле і інш.)
💳 Авіябілеты
📸 Фатограф
🎞 Кінастужка

2⃣ Словы з першай часткай ПАЎ+ агульныя назоўнікі
🥄 Паўлыжкі
🧂 Паўслоіка
Складаныя словы са злучальнай галоснай
🌳 Чарналессе
📑 Законапраект

🌀 Праз дэфіс:
1⃣ Назоўнікі без злучальнай галоснай
🌟 Горад-герой
🍄 Грыб-паразіт
2⃣ ПАЎ+уласныя назоўнікі
🔅 Паў-Мінска
🔅 Паў-Магілева

3⃣ Складаныя прозвішчы і геаграфічныя назвы
📍Бялыніцкі-Біруля
📍Давыд-Гарадок

💠 Заставайцеся з намі і ў наступны раз даведаецеся аб правапісе прыметнікаў!

#ведай_сваю_мову
#СШ189
🌀 Праз дэфіс пішуцца:
1⃣ Прыметнікі, ўтвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз дэфіс
🔖 генерал- губернатарскі,
🔖 давыд- гарадоцкі
;
2⃣ Складаныя прыметнікі, часткі якіх абазначаюць неаднародныя прыметы
🔅 нацыянальна- вызваленчы рух- нацыянальны вызваленчы рух,
🔅 інфармацыйна- аналітычная праграма-
інфармацыйная аналітычная праграма;

3⃣ Складаныя прыметнікі, якія абазначаюць якасць з дадатковым адценнем
🔖 ласкава- ліслівы,
🔖 жоўта-зялёны,
🔖 горка- кіслы;

4⃣ Складаныя прыметнікі, якія абазначаюць прамежкавыя напрамкі
🔅 паўднёва- ўсходні,
🔅 паўночна- заходні
.
☝️ Гэта ўсё толькі маленькая частка тых правіл, якія ёсць у беларускай мове.
👉 У наступны раз мы пазнаёмім вас з новым!

#ведай_сваю_мову
#СШ189
💠 Беларуская мова вельмі багатая, у ёй шмат цікавых слоў.
〽️ Некаторыя з іх вельмі рэдка выкарыстоўваюцца ў маўленні.
🔰 Мы прапануем вам некалькі такіх слоў, каб узбагаціць вашыя веды!
🔴 Гафтка- нитяная или проволочная
петля🪢 для застегивания крючка в одежде.
🔵 Клек- здравый смысл☝️.
🟢 Лёх (Леха)- ход, прорытый под
землей.
🟡 Мышак- конь🐎 серой (мышастой)
масти.
🟣 Ночвы- корыто для стирки.
🟠 Сліўняк- заросли слив.
🔴 Трунак- алкогольный напиток🍷.
🟢 Умаіць- украсить первой весенней
зеленью🍀.
🔵 Хромка- хроматическая гармонь.
☝️ Не ўсе з гэтых слоў можна выкарыстоўваць у сучасным маўленні, але ведаць і памятаць, што ў нас ёсць такія цікавасці - гэта цудоўна!
#ведай_сваю_мову
#СШ189
💠 Прапануем вашай увазе правіла "Падваенне зычных".
💢 У беларускай мове, у адрозненне ад рускай, падваенне зычных узнікае ў канцы слова паміж галоснымі.
Калі літары з, с, н, м, дз, ц, ж, ш, ч стаяць паміж галоснымі, то вымаўляюцца працягла: жыццё, пытанне, вяселле.
Літары ж, ш, ч заўсёды вымаўляюца цвёрда:
🔅 аблічча (облик), 
🔅 замужжа (замужество),
🔅узвышша (возвышенность).

❗️Ніколі не падвойваюцца губныя б, п, м, р.
☝️ Яны захоўваюць цвёрдасць.
У гэтых выпадках на пісьме ставіцца апостраф:
бязрыб’е, куп’ё, сям’я, надвор’е.
👉 Няма падваення і ў словах замежнага паходжання, імёнах людзей: тона, касір, Ала, Іна.
☝️ Але ёсць і выключэнні!
Манна, панна, мадонна, Ганна.
💢 Каб было прасцей, можна карыстацца такім спосабам: там, дзе ў рускіх словах на канцы стаяць -нье (-ние), -лье (-лие), па-беларуску будзе падваенне!
Напрыклад:
🔅 варенье — варэнне,
🔅 терпение — цярпенне,
🔅 зелье — зелле,
🔅 приволье — прыволле.

#ведай_сваю_мову
#СШ189