💢Урывак з прадмовы да “Дудкі беларускай”💢
“Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй!
Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай».
Я сам калісь думаў, што мова наша - «мужыцкая» мова, і толькі таго! Але, паздароў Божа добрых людцоў, як навучылі мяне чытаць-пісаць, з той пары я шмат дзе быў, шмат чаго бачыў і чытаў: і пераканаўся, што мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая…
Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам, і гаворым жа мы ёю шмат і добрага, але так ужо мы самі пусцілі яе на здзек, не раўнуючы, як і паны вялікія ахотней гавораць па-французску, як па-свойму…
Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна?
Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але наперш трэба знаць сваю…
Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю…
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! “
#беларуская_мова
#ведай_сваю_мову
#сш189

💠 Iзноў пабачыў я сялібы
Iзноў пабачыў я сялібы,
Дзе леты першыя прайшлі:
Там сцены мохам параслі,
Вясёлкай адлівалі шыбы.
Усё ў пылу. I стала мне
Так сумна, сумна ў цішыне.
Я ў сад пайшоў...
Усё глуха, дзіка,
Усё травою зарасло.
Няма таго, што раньш было,
I толькі надпіс “Вераніка”,
На ліпе ўрэзаны ў кары,
Казаў вачам аб тэй пары.
Расці, ўзмацовывайся, дрэва,
Як манумент жывы, ўставай
I к небу надпіс падымай.
Хай нерухомы словы спева:
Чым болі сходзіць дзён, начэй,
Тым імя мілае вышэй.
#беларуская_мова
#ведай_сваю_мову
#СШ189
Iзноў пабачыў я сялібы,
Дзе леты першыя прайшлі:
Там сцены мохам параслі,
Вясёлкай адлівалі шыбы.
Усё ў пылу. I стала мне
Так сумна, сумна ў цішыне.
Я ў сад пайшоў...
Усё глуха, дзіка,
Усё травою зарасло.
Няма таго, што раньш было,
I толькі надпіс “Вераніка”,
На ліпе ўрэзаны ў кары,
Казаў вачам аб тэй пары.
Расці, ўзмацовывайся, дрэва,
Як манумент жывы, ўставай
I к небу надпіс падымай.
Хай нерухомы словы спева:
Чым болі сходзіць дзён, начэй,
Тым імя мілае вышэй.
#беларуская_мова
#ведай_сваю_мову
#СШ189
💠 Добры дзень!
☝️ У беларускай мове трэба ведаць не толькі правілы напісання і вымаўлення, але і словы, якімі мы карыстаемся кожны дзень.
👉 Сёння пойдзе гаворка пра адзенне👗 і абутак👢.
🔅
🔅
🔅
🔅
🔅
🔅
🔅
🔅
🔅
🔅
🔅
🔅
🔅
❗️ Пачынайце карыстацца беларускай мовай з простага!
#ведай_сваю_мову
#беларуская_мова
#СШ189
☝️ У беларускай мове трэба ведаць не толькі правілы напісання і вымаўлення, але і словы, якімі мы карыстаемся кожны дзень.
👉 Сёння пойдзе гаворка пра адзенне👗 і абутак👢.
🔅
Кашуля
👔- рубашка.🔅
Хустка
- платок.🔅
Камізэлька
🦺- жилетка.🔅
Шалік
🧣- шарфик.🔅
Капялюш
- шляпа.🔅
Пінжак
- пиджак.🔅
Сукенка
- платье.🔅
Спадніца
- юбка.🔅
Шкарпэткі
🧦- носки.🔅
Пальчаткі
🧤- перчатки.🔅
Чаравікі
👞- ботинки.🔅
Гузік
- пуговіца.🔅
Кішэня
- карман.❗️ Пачынайце карыстацца беларускай мовай з простага!
#ведай_сваю_мову
#беларуская_мова
#СШ189