НАША ВЕРА.
МУФЦІЮ БЕЛАРУСІ - 85 !
Вы бачылі Муфція Беларусі ў касцюме...татарскага воіна часоў Вялікага Княства Літоўскага ?!) Цяпер - паглядзіце ! Рэпліку строя яго продкаў Абу-Бекір Шабановічу падарылі госці з Крэва.
Нагода - юбілей ! Нашаму галоўнаму мусульманіну - 85 !
І менавіта з яго прыватнага свята ў Мінску распачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя агульным грамадскім датам : 425 годдзю Мінскай мячэці і 30-годдзю Мусульманскага аб“яднання на Беларусі.
Праграма разлічана на два дні : у ёй круглыя сталы і агульныя малітвы, абмеркаванне дамоў аб супрацоўніцтве з мусульманскімі абшчынамі іншых краін (сустрэча – міжнародная) і падпісанне мемарандума.
У добры шлях ❤️!
Фота #МАТУЛЯ

"КАЛЯДНЫЯ ЧЫТАНІ-2024".
Сёння ва Ўсіхсвяцкім саборы Мінска прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная Х "Калядным чытанням".
Тэма праваслаўнага праекта-2024 "80-годдзе Вялікай Перамогі: памяць і духоўны вопыт пакаленняў. Да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы»
28 лістапада 2024 года ў горадзе Мінску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё X беларускіх адукацыйных Калядных чытанняў «80-годдзе Вялікай Перамогі: памяць і духоўны вопыт пакаленняў. Да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы".
Да ўдзелу ў запрашаюцца святары, прадстаўнікі органаў улады, дзеячы культуры, навукоўцы, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты, прадстаўнікі іншых напрамкаў дзейнасці.
З праграмай можна азнаёміцца
па спасылцы: https://clck.ru/3Em25C

"КАЛЯДНЫЯ ЧЫТАННІ"-2024 :
СТАРТ.
ЛІТАРАТУРНЫ КОНКУРС.
Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыліся "Калядныя чытанні"-2024. Духоўна-адукацыйны праект, які працягнецца да 21 снежня - распачаўся прыгожа і па-літаратурнаму.
Былі падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу 📚 "Кніга мне - кніга ў ва мне". У творчых спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 500 чалавек, пераможцаў - 37. Лепшых у намінацыях "Паэзія", "Драматургія" і "Малая проза" - ўрачыста ўзнагародзілі.
ВІНШУЮ ❤️!
І - дзялюся здымкамі са сваімі фаварытамі : Валерый Максімовіч з вершам пра маленькага беларуса, Іна Фралова с "Зубрамі" і Зінаіда Дудзюк з інтэрпрэтацыяй старажытнага беларускага падання...Усе - беларускамоўныя 👏 !

"КАЛЯДНЫЯ ЧЫТАННІ"-2024.
СТАРТ.
ЗА СЯМ'Ю !
Выстава сацыяльнай рэкламы і сваеасаблівая справаздача ў графіцы - ад дабрачыннага Фонда падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінстаа "Пакроў" - для ўдзельнікаў і гасцей цырымоніі адкрыцця "Калядных чытанняў".

НАША МАСТАЦТВА.
ТВОРЧАСЦЬ НА ІЎДЭЙСКІЯ МАТЫВЫ.
"СВЕТ МЯСТЭЧКА" - выстава беларускага мастака Юрыя Крупянкова ўпрыгожвае адноўленую Музей-іешыву ў Валожыне.
У работах - каларытныя яўрэйскія вобразы і сцэны з жыцця беларускіх мястэчак.

ПРАЕКТ ДЛЯ ІНКЛЮЗІЯ-ДЗЯЦЕЙ.
Марафон "З добрым сэрцам у кожны дом" праходзіць у сталіцы. У аб'ектыве ўвагі - дзеткі з абмежаванымі магчымасцямі.
На свята Ўвядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы сем'і, якія выхоўваюць інклюзія-дзяцей запрасілі ва Ўсіхсвяцкі сабор.
Для хлопчыкаў і дзяўчынак падрыхтавалі канцэрт, "салодкія сталы", цыркавое прадстаўленне, змястоўны дыялог і экскурсію па храму-помніку...
Рабяты ўсміхаліся, а гэта галоўны паказчык таго, што ўсё адбылося ❤️ !
Фота : #МАТУЛЯ

СВЯТА ІКОНЫ БОЖАЙ МАЦІ "ЗНАМЕННЕ (ЗНАК)".
ЛАГОЙСКІ ЦУДАТВОРНЫ АБРАЗ.
1⃣
МАТУЛЯ сёння ў Лагойску ❤️!
10 снежня тут, у храме Святага Мікалая Цудатворца г. Лагойска знаходзіцца ўшанаваны спіс з цудатворнай Лагойскай іконы Божай Маці "Знаменне".
Выдатная падзея адбылася ў Лагойску ў 1907г.. У храм была вернута, яшчэ нядаўна якая лічылася згубленай, старажытны абраз Лагойскай Божай Маці, якая шанавалася тутэйшымі жыхарамі,як цудатворная. Да гэтага яна знаходзілася ў калекцыі вядомага збіральніка старажытнасцяў Г. Татура. З 21 па верасня 1907 г.адбыўся шматтысячны хрэсны ход з Мінска ў Лагойск, і абраз быў урачыста вернуты ў Свята-Мікалаеўскую царкву.
У брашуры, выдадзенай Брацтвам Віленскага Свята-Духава манастыра, пра абраз гаворыцца:пісаная па дошцы, на залатым фоне, са старажытным раслінным арнаментам чаканнай працы. Па тыпу больш за ўсё набліжаецца да Знаменская Курскай іконе і адрозніваецца ад яе толькі тым, што Богомладенец дабраслаўляе не адною рукою, а абедзвюма.
Фота #МАТУЛЯ
👇

2⃣
Жывапіс іконы "Знаменне" Лагойская - мясцовы.
Збаўца намаляваны не ў хітоне, а ў белай дзіцячай кашулі.
У адзенні Найсвяцейшай Дзевы Марыі няма звычайных нарукаўнікаў. Сонца, сярод якога звычайна малюецца Збаўца,на Лагойскай іконе - у выглядзе белага круга з 26 прамянямі. Прамянямі ж замест німба акружаная і Багародзіца. На чале Яе карона.
Абраз рэстаўравалі ў XVII ст.. Лічылася, што ён - узор старажытнага праваслаўя на Лагойшчыне. З распаўсюджваннем уніяцтва, ён перайшоў да новых уладальнікаў,у пачатку XIX ст. захоўваўся ў Богаяўленскім базыльянскім манастыры.Затым - у калекцыі графаў Тышкевічаў, і ад іх - быў набыты вышэйзгаданым Г.Татурам.
Цудатворны абраз іконы Божай Маці "Знак" знік у 1930-я.
У 40-ых па паштоўцы 1907 г. быў створаны яе спіс.
У 2000 г.група іканапісцаў капірвала ікону Божай Маці. Яе асвяцілі 2 верасня 2000 г. Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

МАТУЛІН КАЛЯНДАР.
ДА НОВАГА ГОДА ЗАСТАЛОСЯ...17 ДЗЁН 🎄 !
FASHION-ЯЛІНКІ.
Вось у такім уборы сустракае гасцей Навагодняя ялінка Лагойскага дома культуры 👏 !
фота #МАТУЛЯ

ТБ-ЗДЫМКІ.
БЭТЛЕЕМСКІ АГОНЬ ПРЫБЫЎ У МІНСК !
Католікі напярэдадні свята Божага Нараджэння атрымалі духоўны падарунак - у архікатэдру Прасвятой Дзевы Марыі (Мінск) прыбыў Бэтлеемскі Агонь. Скаўты даставілі святыню ў храм і перадалі святарству начале з біскупам Юрыям Касабуцкім. Ад лампады - запалілася алтарная свечка, а ад яе святло і цеплыню агню цяпер могуць браць усе жадаючыя - на сваю свячу !
#НаташаБардзілоўская выдаўся гонар стаць часткай гэтай падзеі і таксама, па-журналісцку далучыцца да сустрэчы Бэтлеемскага Агню.
УСІМ ДАБРА ❤️!

У Беларусь Бэтлеемскі Агонь прыбывае з 1998 года. Кожны раз яго маршрут пралягаў са Святой зямлі - праз Аўстрыю, дзе захоўвалася святыня, якую потым перадавалі па шматлікіх краінах.
Сёлета выключны выпадак, калі Агонь не везлі з Бэтлеема з-за вострай ваенна-палітычнай сітуацыі ва Ўсходнім рэгіёне і небяспекі...
Але хрысціяне не застануцца без духоўнай рэліквіі на гэтае Раство ! Па краінах (у тым ліку, Беларусі) свой шлях пройдзе Агонь, які ўвесь год захоўвалі ў сябе аўстрыйскія скаўты...
Сёння Віфліемскі Агонь запалілі ў Мінску і Гродне.
Заўтра "святы маршрут" дабярэцца да Пінска і Віцебска.

НАШЫ ЛАЎРЭАТЫ.
БЯРЭЗІНСКІ ЗАПАВЕДНІК - ВІНШУЕМ !
Бярэзінскі біясферны запаведнік - неаднаразовы лаўрэат конкурса "Пазней Беларусь" і іншых аглядаў-спаборніцтваў.
Ды і не трэба, насамрэч, яму нічога даказваць - гэта даўно вядомы шыкоўны турыстычны прыродны цэнтр, які любяць беларусы і госці нашай краіны.
Багацце навакольнага асяроддзя + цікавыя самабытныя праекты - ДЗЯКУЙ за збераганне нашай nature і за энтузіязм !!!
Асабіста #МАТУЛЯ бывала і на незабыўным фэсце "Шлях Цмока", і Музей мёда тэлевізійна адкрывала ў 2020. Такім чынам, ведаем не па чутках клас гэтага месца...
НОВЫХ ПОСПЕХАЎ і ПЕРАМОГ 👏 !!!

ДА ПРАВАСЛАЎНЫХ КАЛЯД.
Выстава Калядных стаеначак у Лагойскім ДК - напярэдадні свята Божага Нараджэння дзеці падрыхтавалі вось такую прыгажосць...
Фота #МАТУЛЯ
ДА ПРАВАСЛАЎНЫХ КАЛЯД.
Выстава Калядных стаеначак у Лагойскім ДК - напярэдадні свята Божага Нараджэння дзеці падрыхтавалі вось такую прыгажосць...
Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
ТУТ і ЗАРАЗ.
КАСЦЁЛ : МІСІЯ ДАБРА.
Новы год і Каляды - для ЎСІХ !
Сёння ў Мінскім касцёле іконы Маці Божай Будслаўскай адбылася сустрэча ксяндза Франца Рудзя і мітрапаліта Юзафа Станеўскага з інклюзія- людзьмі, абмежаванымі па слыху.
Цёплы расповед пра Каляды і ўручэнне падарункаў.Нефармальная гутарка : людзей з інваліднасцю зацікавіла алтарная кніга, стаенка з Евангельскім сюжэтам - жывая размова праз сурдаперакладчыка заняла бОльшую частку сустрэчы.
Мерапрыемства прайшло сумесна с прадстаўнікамі адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы.

НАШЫ БРЭНДЫ.
КУПЛЯЕМ БЕЛАРУСКАЕ - ПА-БЕЛАРУСКУ.
"Лідская індычка" выпускае прадукцыю з цалкам беларускамоўнай маркіроўкай. Па-руску тут пададзена толькі гандлёвая марка. Так склалася, што спачатку ўлады рэгіструюць гандлёвую марку па-руску, а потым змяніць што-небудзь няпроста... Так жа было з "Лідскай мукой".
#СтаніслаўСуднік
Ад #МАТУЛЯ : з новым брэндам ! Увогуле, прыемна, калі беларускія тавары "гучаць" на роднай мове !!!

НАШЫ СВЯТЫ.
СТРОЧЫЦКАЯ ЕЛАЧКА.
У беларускім дзяржаўным Музеі народнай архітэктуры і побыту - елачка-красуня на ўсю зіму !
Хоць навагоднічкі завяршаюцца, на этна-ялінцы да вясны будуць месціцца hand made цацкі, створаныя рукамі наведвальнікаў, у асноўным - дзятвы.

АЛЬМА-МАТЭР - МЕСЦА КАХАННЯ.
"26 студзеня сям'я Інстытута тэалогіі БДУ стала сведкай сакрамэнту любові, якая нарадзілася пад дахам нашай альма-матэр.
Сакрамэнтам вянчання спалучаліся студэнтка 3 курса і студэнт 1 курса магістратуры Шпакава Аляксандра і Антон.
Дарагія Антон і Аляксандра!
Сардэчна віншуем вас з такой значнай падзеяй у вашым жыцці. Гэты дзень азначае пачатак вашага сумеснага шляху, напоўненага любоўю, верай і паразуменнем, бо «што Бог спалучаў, таго чалавек хай не разлучае» (Евангелле ад Марка 10:9).
Жадаем вам, каб сумеснае жыццё заўсёды была напоўнена святлом і радасцю, а любоў ваша расла і мацнела з кожным днём. Няхай Гасподзь дабраславіць вас на вашым шляху, даруючы здароўе, шчасце і гармонію ў кожным імгненні.
Многая і добрая лета ❤️!"
#МАТУЛЯ далучаецца да віншаванняў )

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ЗАСЛАЎЕ-2025".
Адкрыла для сябе цудоўную карцінную галерэю ў Заслаўскай школе мастацтваў !
Паглядзіце, які атмасферны збор твораў ! Мясцовая дзятва ўвасобіла ў малюнку старадаўнюю гісторыю свайго краю, постаці слынных землякоў, міфы, паданні, казкі і побытавыя сюжэцікі з жыцця сучасных заслаўчан...
Да фестываля музыкі "ЗАСЛАЎЕ-2025" - трапны арт-дадатак !!!
Фота ад #МАТУЛЯ

МУЗЕЙНЫ ЗБОР САКРАЛЬНАГА МАСТАЦТВА.
Музей беларускага народнага мастацтва прадстаўляе не толькі калекцыі саломкі, ткацтва, ганчарства, народнага касцюма...
Ёсць у каштоўным зборы і творы сакральныя : іконы, фрагменты Царскіх Варот, упрыгожанні алтароў, іншыя інтэр'ерныя часткі ўбранства цэркваў...
Беларускія майстры ўнеслі значны ўклад у гісторыю дойлідства і духоўнай спадчыны.
Напрыклад, разьбяры па дрэве. "Беларуская разьба" згадваецца ў дакументах ХVII стагоддзя, калі ў Маскоўскай дзяржаве пры «Палаце разьбяных і сталярных спраў» сталі працаваць беларускія разьбяры, упрыгожваючы іканастасы ў Ізмайлаве, Данскім і Новадзявочым манастыры, выконваючы разьбяныя працы ў Каломенскім палацы.
Мы назапашваем матэрыял пра цуды музея ў Раўбічах : яго будынак-былы касцёл і творы старадаўніх майстроў, якія жыццё і свой талент паклалі, каб аддаць Богу і яго храмам прыгожыя стварэнні сваіх рук...

"МОЙ РОДНЫ КУТ".
Днямі ў галерэі Салігорскай дзіцячай мастацкай школы адбылося адкрыццё выставы акварэльнага жывапісу Валерыя Талкачова "Мой родны кут".
Пабачыць беларускія краявіды ў прачытанні аўтара можна да 28 лютага.
Ад #МАТУЛЯ : вельмі рада такой падзеі - Валерый Таўкачоў неверагодна тонкі, пранікнёны і прафесійны Майстар.
ВІНШУЮ з выставай ❤️!