Матуля Беларусь
184 subscribers
35.7K photos
669 videos
1 file
3.2K links
加入频道
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
КАНІКУЛЫ - у МУЗЕІ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ.

УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” наведалі вучні гімназіі №1 г.Гродна, каб даведацца пра старажытнае беларускае рамяство ткацтва і яго асаблівасці на Панямонні.

Дзеці паслухалі цікавы аповед пра гісторыю і традыцыі ткацкай справы беларусаў: вырошчванне і апрацоўку лёну, прадзенне ніткі і стварэння тканіны. Хлопчыкі і дзяўчынкі разгледзелі хатнія прылады вырабу палатна, палюбаваліся вынікамі ткацкай працы – ручнікамі, абрусамі, дыванамі, традыцыйным народным адзеннем.

Замацаваць матэрыял дапамаглі гульнёвая праграма "Таямніцы ткацкага майстэрства" і майстар-клас па ткацтву.

Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і ...уменняў !

#Гудзевічы
#ЛітаратурнаКраязнаўчыМузей
МАТУЛІН КАЛЯНДАР.
ДА НОВАГА ГОДА ЗАСТАЛОСЯ...15 ДЗЁН ☃️ !

ГУДЗЕВІЦКІ ДЗЕД МАРОЗ.

"Гудзевіцкая хата Дзеда Мароза" афіцыйна адчыніла свае гасцінныя дзверы для наведвальнікаў!

15 снежня 2024 г. у Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі прайшла першая ў гэтым сезоне зімовая забаўляльная праграма. Нашы маленькія госці адправіліся ў цікавае падарожжа, напоўненае яркімі эмоцыямі і ўражаннямі.

Дзеці пазнаёміліся з беларускім Дзедам Марозам – загадкавай міфічнай істотай Зюзей, пагулялі ў вясёлыя гульні і паўдзельнічалі ў віктарыне. А ў канцы сустрэчы атрымалі салодкія падарункі.

Запісвайцеся і вы на нашу зімовую забаўляльную праграму.
Тэлефоны для даведак: (801515) 39-3-10, 39-3-12.

#Гудзевічы
#ЛітаратурнаКраязнаўчыМузей
МАТУЛІН КАЛЯНДАР.
ДА НОВАГА ГОДА ЗАСТАЛОСЯ...4 ДНІ ❄️ !

ДЗІВОСЫ З ГУДЗЕВІЧАЎ.

Напярэдадні самых чакаемых святаў – Новага года і Калядаў – Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей прапануе да ўвагі наведвальнікаў выставу “Навагоднія дзівосы”.

На выставе прадстаўлены ёлачныя цацкі, навагоднія ўпрыгажэнні і віншавальныя паштоўкі часоў Савецкага Саюза з фондаў музея. Вабяць вока работы аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”, выкананыя з прыроднага матэрыялу.

Выстава будзе працаваць па 20 студзеня 2025 г.
Кошт - уваходны квіток у музей.
Адрас: Гродзенская вобл., Мастоўскі р-н, аг.Гудзевічы, вул.Цэнтральная, 7.

#Гудзевічы
#ЛітаратурнаКраязнаўчыМузей