Матуля Беларусь
184 subscribers
34.5K photos
655 videos
1 file
3.13K links
加入频道
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 1 лістапада.

Перавага хмарнагп надвор'я.
У многіх раёнах дажджы.
🌪️ Вецер заходні, на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём + 10..+15°з.

У Мінску:
перавага хмарнага надвор'я.
☔️ Кароткачасовыя дажджы (верагоднасць ападкаў 80-90%).
Вецер заходні моцны парывісты.
Тэмпература паветра
раніцай +10..+12 ° з,
днём +11..+13 ° з,
увечары +11..+13°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

1 лістапада - Іванаў дзень.

Гэтае свята звязана з успамінам пра Іаана Рыльскага, які быў вядомым балгарскім пустэльнікам і свяціцелем. Жыццё яго было поўнае пакоры і подзвігу, ён правёў яго ў малітвах і адзіноце, што натхніла многія наступныя пакаленні праваславных аскетаў.

У народнай культуры Іванаў дзень - своеасаблівыя праводзіны восені.

У Беларусі з гэтага дня нашы продкі пачыналі памінаць нябожчыкаў. Варылі кашу, ставілі на стол стакан вады, клалі хлеб, а таксама столькі лыжак, колькі "ў хаце дзядоў" (памерлых продкаў).

Па надвор'і былі такія прыкметы:
❄️калі раптам выпадзе снег у гэты дзень, то вясна будзе позняй і халоднай;
☔️калі ж сёння здарыцца адліга, то вясна будзе вельмі лагоднай.

Сёння імяніны ў Змітра, Івана, Лявона, Міхала, Мікалая, Паўла, Пятра, Сяргея, Фелікса.
НАШ КАЛЯНДАР.
ЛІСТАПАД - ЭТЫМАЛОГІЯ.

Апошні месяц восені, адзінаццаты ў годзе — меў старабеларус­кую назву грудзень (ад слова “груды” ў значэнні “замёрзлая зямля”).

Сучаснае беларускае найменне лістапад тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў (таксама ва ўкраінцаў лістопад, палякаў і чэхаў listopad).

Рускі ноябрь, балгарскі ноември, нямецкі den november, вянгерскі і славацкі novembra, утрымліваюць агульную лацінскую аснову novem (дзевяць).

Французскія рэва­люцыянеры называлі месяц брумерам, што азначала “туманны”.
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ЛІСТАПАД : ВЕРВАННІ БЕЛАРУСАЎ.

🥬У лістападзе кладзі капусту ў кадзі.
🌳У лістападзе гола ў садзе.
🌞У лістападзе зіма з восенню змагаюцца.
🌙У лістападзе світанак з змярканнем сярод дня сустракаюцца.
❄️У лістападзе цяпло марозу не ўказ.
🔨Невялікая ў лістападзе кузня, а на ўсе рэкі кайданы куе.
🌬Ня скаваць раку зімы без лістапада- каваля.
🍁Лістападу снежань родны брат, верасень ўнук.
💦Лістапад - апошні месяц жывой вады.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"КІРМАШ РАМЁСТВАЎ" ад СМАРГОНШЧЫНЫ.

"30 кастрычніка ў ДУК “Гродзенскі АМЦНТ” адбылося адкрыццё справаздачнай выставы майстроў народнай творчасці і мастакоў Смаргонскага раёна “Кірмаш рамёстваў"..

У экспазiцыi прадстаўлены 325 работ 18 майстроў народнай творчасці і 2 мастакоў, якімі ганарыцца не толькі Смаргонскi раён, але і ўся Рэспубліка Беларусь.

Выпадковыя, і не толькі, наведвальнікі атрымалі асалоду ад прагляду выстаўкі, паўдзельнічалі ў майстар-класах па лозапляценню, вышыўцы, па ткацтву паясоў на раме. А бадзёры настрой і неверагодныя эмоцыі ўсім гледачам падараваў народны ансамбль народнай песні “Хутарок".

Выстава будзе дзейнічаць па 22 лістапада.

#НаталляРамановіч
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
" БАБУЛІНЫ КАЗКІ" с ЗАСЛАЎЯ.

"Прачытаць лекцыю пра маляваныя дываны ў краме брэнда MUA - лёгка?)
- Цікава)))
Гэта вам не на канферэнцыях разумнічаць)
Але ў маім выпадку аўдыторыя сапраўды была годная. Мабыць, нават больш зацікаўленая да лектара, чым музейныя калегі-навукоўцы)))
А калі сур'ёзна, то, насамрэч, вельмі цешыць, што сучасныя крутыя дызайнеры звяртаюцца да тэмы мастацкай спадчыны Беларусі, да сапраўднага, адметнага, наскага.
Таму з вялікім задавальненнем адгукнулася на прапанову і ўзяла ўдзел у прэзентацыі калекцыі адзення "Бабуліны казкі".

А бабуліна сукенка надала мне ўпэўненасці і гламурнага шыку, як вы ўжо здагадаліся".

Традыцыі маляваных дываноў - сучаснасць..!

#НастаБалыш