Матуля Беларусь
187 subscribers
37.2K photos
675 videos
1 file
3.28K links
加入频道
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГРОДНА.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 31 кастрычніка.

Воблачна з праясненнямі.
Месцамі, пераважна па паўночнай палове рэспублікі невялікія кароткачасовыя дажджы.
Вецер заходні ўмераны,
💨 па захадзе месцамі парывісты.
Максімальная тэмпература паветра + 7..+13°з.

У Мінску:
☂️ без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
Вецер заходні ўмераны.
Тэмпература паветра
раніца +6..+ 8 ° з,
днём +8..+10 ° з,
Увечары +6..+ 8°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

31 кастрычніка - Лукаш, Лукаў дзень.

Праваслаўныя сёння ўзгадваюць евангеліста Луку,аднаго з 70-ці вучняў Хрыста, пасланага на першую пропаведзь аб Царстве Нябесным. З імем Лукі звязаны працэс аднаўлення Евангелля. Таксама ён - іканапісец, які напісаў першы абраз Прасвятой Багародзіцы.

У народзе "Лукаў дзень" святкавалі,ладзячы "цыбулевыя кірмашы".Цыбулю прадавалі і закуплялі, рыхтавалі з яе розныя стравы.Цыбуля зберагала сям'ю ад прастуды ў зіму.

На дзень Лукі спраўлялі і восеньскія вяселлі,сваты задаволена канстатавалі: "На Лукаша – дзеўка наша".

Па-старажытнаславянску сёння адзначалі свята -
Вялесаву ноч.Яна раней лічылася сямейным святам,калі за вячэрай ўспамінаюць памерлых.

Была такая прыкмета:
❄️калі ў лукаў дзень не выпаў снег,то зіма наступіць няхутка.
🦃калі хатнія птушкі нахохліліся,то пральецца дождж.
🌙калі месяц на небе бледны і каламутны месяц,то выпадзе снег.

Сёння імяніны ў Андрэя, Гаўрылы, Давіда, Лізаветы, Івана, Восіпа, Лукі, Мікалая.
МАТУЛЯ INTERNATIONAL.
ДЗЕНЬ (ВЕЧАР) УСІХ СВЯТЫХ.

На Захадзе з 31 кастрычніка на 1 лістапада святкуюць Дзень (вечар) усіх Святых.

У гэты дзень сціралася грань паміж светаў жывых і мёртвых. А гэта значыць, што ў свет жывых маглі трапіць не толькі душы памерлых, але і дэманы. Менавіта таму ў гэтае свята прыбіраліся ў застрашальныя ўборы, каб адпудзіць паскуддзе.

Адметным гэтае свята рабіў і яго сімвал - "асобы" з гарбуза, якіх рабілі ў выглядзе свяцільні. Такі гарбуз таксама абараняў ад злых сіл.

Трымалі зачыненымі і вокны і дзверы, каб цёмныя сілы не праніклі. А калі камін або печ не ўдаецца распаліць, то гэта дакладная прыкмета таго, што ў доме староннія.

Абараніць ад іх маглі амулеты, крыжыкі і апырскванне святой вадой куты хаты.
МАТУЛЯ INTERNATIONAL.
ХЭЛОЎІН.

Вечар (ноч) з 31 кастрычніка на 1 лістапада - свята Хэлоўін.

Гісторыя Хэлоўіна ўзыходзіць да свята ўраджаю Самайн ірландскіх і шатландскіх кельтаў, які адзначаўся ў ноч на 31 кастрычніка. Ён азнаменаваў пачатак цёмнай, доўгай і халоднай зімы. Кельты лічылі, што ў гэты час адчыняліся дзверы ў свет іншы і духі маглі з'явіцца сярод людзей.

Хэлоўін упершыню згадваецца ў XVI стагоддзі,як шатландскае скарачэнне англійскай фразы All-Hallows-Even (з англ. - "Вечар усіх святых", even — скарачэнне ад "evening» вечар; па-шатландску чытаецца як "холлоўін").

Хэлоўін - язычніцкае свята. Яго сэнс - адзначыць канец збору ўраджаю і пачатак зімы – «цёмнай» паловы года. Кельты верылі, што ў гэты час мяжа з тагасветным светам станавілася далікатнай, таму цёмныя сілы пранікалі ў свет жывых.

У наш час Хэлоўін - папулярнае міжнароднае свята, пад час якога адбываюцца касцюміраваныя маскарады, адмыслова ўпрыгожваецца жытло і "каралём" і інтэр'ера, і святочнага стала становіцца гарбуз.
НАШЫ СВЯТЫ.

МАТУЛІНА МЕРКАВАННЕ.

ХЭЛОЎІН і ГАРБУЗОВЫ СПАС.

Хтосьці сёння святкуе Хэлоўін,а хтосьці назваў гэты дзень - Гарбузовы Спас !

І тым самым задаволіў, пэўна,тых людзей,
якія ў традыцыі Halloween
бачуць толькі небяспечныя сэнсы...

Асабіста я б назвала сённяшні дзень проста святам Гарбуза - бо Спас неяк занадта, а Хэлоўін можа каму і страшна...

Прапаную паглядзець на гэтую урачыстасць сапраўды добрымі вачыма і - мы ўбачым шмат яркіх і сонечных фарбаў - іх так не хапае ў нашым клімаце і, ўвогуле, жыцці !

Прымаеце ці не - але якая цяпер цудоўная нагода зліцца з восенню і парадаваць сябе "вітамінкамі" !

Гарбуз жа - цудоўны дар прыроды ! Якіх толькі смачных страў з яго можна нарабіць: і супы, і салаткі, і рагу...

Давайце ж паставім на сталы гарбузовыя смакоцці, тэматычна аздобім жытло і самі ўпрыгожымся, а пад вечар запалім "лямпу Джэка" і пад гэтае загадкавае святло пакарнавалім, пажартуем...

Ад свята Гарбуза - бярэм лепшае: маладзёжны настрой, жыццярадаснасць і ...ўзбагачэнне календароў !
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ ГАРБУЗА.

Мае...🎃🤩🍁
МАТУЛІНА КУХНЯ.
ВАРЭННЕ з ГАРБУЗА.

Інгрыдыенты :

1 кг гарбуз 🎃
1 цытрына 🍋
1 апельсін🍊
600 г цукру 🧊

ПРЫГАТАВАННЕ :

🔸Цытрыну і апельсін памыць, нарэзаць кубікамі.

🔸Гарбуз (3 кг) таксама памыць і нарэзаць кубікамі.

🔸Змяшаць у рондалі усе інгрыдыенты. Дадаць цукар. Заліць і паставіць на 12 гадзін, каб з'явіўся сок.

🔸Паставіць на агонь і варыць дзесьці 2 гадзіны (чым даўжэй варым - тым больш густая маса атрымліваецца).

🔸Разліваем па слоіках, закатваем, пераварочваем і ахінаем ў нешта цёплае да поўнага ахалоджвання.

СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️ !
НАШЫ ВЕРШЫ.
АЛЕСЬ ЗВОНАК.

ГАРБУЗ.

"Здараецца ж такое: на гародзе
Пад сонцам вырас велікан-гарбуз!
Прыгожы, круглы, важкі — дзіва й годзе! —
Нібыта не гарбуз, а важны туз!

Глядзеў звысоку ён пры ўсім народзе
На землякоў, нібы на чарвякоў:
— Вы — драбяза, ды пры такой пародзе
Вас не адрозніш нават ад гуркоў!
Так выхваляўся ён, так надзімаўся —
Чуваць было, бадай, за тры вярсты!
Ды вось бяда — нябога не ўтрымаўся
I лопнуў, нібы выстрал халасты.

Мараль санета: калі ты зазнаўся —

То сам, як той гарбуз, нутром пусты!"
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Мы за сабою,
як і нашы продкі,
Прынеслі ў гэты свет дабро і зло.

А як жа нам пражыць
свой век кароткі,
Каб, адыходзячы,
не сорамна было?

Святкуючы ці плачучы
над горам,
Ствараючы ці бурачы ў жыцці,

Ідзе за намі
гонар наш і сорам —
«Жыццё пражыць —
не поле перайсці...»

( СЯРГЕЙ ДАВІДОВІЧ )

І КОЖНЫ сам павінен за сябе і перад сабой даць адказ пра дабро і зло. А не шукаць вінаватых у сваім атачэнні ці судзіць свет.

Давайце ЗАЎСЁДЫ пачынаць з сябе !!!

І пад карнавальным касцюмам на Хэлоўін можа хавацца Сябар. А пад "авечай скурай" праведніка і мараліста - хадзіць вораг... Адвечная неадназначнасць !

Але я ад яе даўно не сумую...

Вось, зрабіла з гарбузіка ўсмешлівую
"лампаду Джэка" - яго святло
адкіне падалей ўсялякае зло.

Хай і ад ВАС яно адыйдзе...

З дабром жадаю ВАМ
СПАКОЙНАЙ НОЧЫ, СЯБРЫ ❤️!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Абляцелі жалуды.
Дапякаюць халады.
Пад нагой лісцё шуршыць.
А навокал — ні душы.

У выгоністым бары,
У прыціхлым гушчары
To наперад, то назад
Ходзіць дзядзька Лістапад.

Адпачнуў бы ён крыху
Ў зацішку на імху,
Ды не грэе болей дух
З лісця зроблены кажух."

( АЛЕГ МІНКІН )

Сябры, адчулі прыход новага
месяца ?! Лістапад сустрэў пахмурна, з імжой і ветрам... На тое ён і завяршальны восеньскі час ! Насуперак "невясёламу" надвор'ю - усміхаемся і загадваем самае светлае на лістападаўскія дні..

ДОБРАГА РАНКУ ЎСІМ ❤️!
Найлепшага !
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ПОЛАЦК. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГУДЗЕВІЧЫ. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. НАВАГРУДАК. ГРОДЗЕНШЧЫНА.