Матуля Беларусь
184 subscribers
35.6K photos
669 videos
1 file
3.2K links
加入频道
МАТУЛІНА КУХНЯ.
ВАРЭННЕ з ГАРБУЗА.

Інгрыдыенты :

1 кг гарбуз 🎃
1 цытрына 🍋
1 апельсін🍊
600 г цукру 🧊

ПРЫГАТАВАННЕ :

🔸Цытрыну і апельсін памыць, нарэзаць кубікамі.

🔸Гарбуз (3 кг) таксама памыць і нарэзаць кубікамі.

🔸Змяшаць у рондалі усе інгрыдыенты. Дадаць цукар. Заліць і паставіць на 12 гадзін, каб з'явіўся сок.

🔸Паставіць на агонь і варыць дзесьці 2 гадзіны (чым даўжэй варым - тым больш густая маса атрымліваецца).

🔸Разліваем па слоіках, закатваем, пераварочваем і ахінаем ў нешта цёплае да поўнага ахалоджвання.

СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️ !
НАШЫ ВЕРШЫ.
АЛЕСЬ ЗВОНАК.

ГАРБУЗ.

"Здараецца ж такое: на гародзе
Пад сонцам вырас велікан-гарбуз!
Прыгожы, круглы, важкі — дзіва й годзе! —
Нібыта не гарбуз, а важны туз!

Глядзеў звысоку ён пры ўсім народзе
На землякоў, нібы на чарвякоў:
— Вы — драбяза, ды пры такой пародзе
Вас не адрозніш нават ад гуркоў!
Так выхваляўся ён, так надзімаўся —
Чуваць было, бадай, за тры вярсты!
Ды вось бяда — нябога не ўтрымаўся
I лопнуў, нібы выстрал халасты.

Мараль санета: калі ты зазнаўся —

То сам, як той гарбуз, нутром пусты!"
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Мы за сабою,
як і нашы продкі,
Прынеслі ў гэты свет дабро і зло.

А як жа нам пражыць
свой век кароткі,
Каб, адыходзячы,
не сорамна было?

Святкуючы ці плачучы
над горам,
Ствараючы ці бурачы ў жыцці,

Ідзе за намі
гонар наш і сорам —
«Жыццё пражыць —
не поле перайсці...»

( СЯРГЕЙ ДАВІДОВІЧ )

І КОЖНЫ сам павінен за сябе і перад сабой даць адказ пра дабро і зло. А не шукаць вінаватых у сваім атачэнні ці судзіць свет.

Давайце ЗАЎСЁДЫ пачынаць з сябе !!!

І пад карнавальным касцюмам на Хэлоўін можа хавацца Сябар. А пад "авечай скурай" праведніка і мараліста - хадзіць вораг... Адвечная неадназначнасць !

Але я ад яе даўно не сумую...

Вось, зрабіла з гарбузіка ўсмешлівую
"лампаду Джэка" - яго святло
адкіне падалей ўсялякае зло.

Хай і ад ВАС яно адыйдзе...

З дабром жадаю ВАМ
СПАКОЙНАЙ НОЧЫ, СЯБРЫ ❤️!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Абляцелі жалуды.
Дапякаюць халады.
Пад нагой лісцё шуршыць.
А навокал — ні душы.

У выгоністым бары,
У прыціхлым гушчары
To наперад, то назад
Ходзіць дзядзька Лістапад.

Адпачнуў бы ён крыху
Ў зацішку на імху,
Ды не грэе болей дух
З лісця зроблены кажух."

( АЛЕГ МІНКІН )

Сябры, адчулі прыход новага
месяца ?! Лістапад сустрэў пахмурна, з імжой і ветрам... На тое ён і завяршальны восеньскі час ! Насуперак "невясёламу" надвор'ю - усміхаемся і загадваем самае светлае на лістападаўскія дні..

ДОБРАГА РАНКУ ЎСІМ ❤️!
Найлепшага !
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ПОЛАЦК. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГУДЗЕВІЧЫ. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. НАВАГРУДАК. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 1 лістапада.

Перавага хмарнагп надвор'я.
У многіх раёнах дажджы.
🌪️ Вецер заходні, на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём + 10..+15°з.

У Мінску:
перавага хмарнага надвор'я.
☔️ Кароткачасовыя дажджы (верагоднасць ападкаў 80-90%).
Вецер заходні моцны парывісты.
Тэмпература паветра
раніцай +10..+12 ° з,
днём +11..+13 ° з,
увечары +11..+13°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

1 лістапада - Іванаў дзень.

Гэтае свята звязана з успамінам пра Іаана Рыльскага, які быў вядомым балгарскім пустэльнікам і свяціцелем. Жыццё яго было поўнае пакоры і подзвігу, ён правёў яго ў малітвах і адзіноце, што натхніла многія наступныя пакаленні праваславных аскетаў.

У народнай культуры Іванаў дзень - своеасаблівыя праводзіны восені.

У Беларусі з гэтага дня нашы продкі пачыналі памінаць нябожчыкаў. Варылі кашу, ставілі на стол стакан вады, клалі хлеб, а таксама столькі лыжак, колькі "ў хаце дзядоў" (памерлых продкаў).

Па надвор'і былі такія прыкметы:
❄️калі раптам выпадзе снег у гэты дзень, то вясна будзе позняй і халоднай;
☔️калі ж сёння здарыцца адліга, то вясна будзе вельмі лагоднай.

Сёння імяніны ў Змітра, Івана, Лявона, Міхала, Мікалая, Паўла, Пятра, Сяргея, Фелікса.
НАШ КАЛЯНДАР.
ЛІСТАПАД - ЭТЫМАЛОГІЯ.

Апошні месяц восені, адзінаццаты ў годзе — меў старабеларус­кую назву грудзень (ад слова “груды” ў значэнні “замёрзлая зямля”).

Сучаснае беларускае найменне лістапад тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў (таксама ва ўкраінцаў лістопад, палякаў і чэхаў listopad).

Рускі ноябрь, балгарскі ноември, нямецкі den november, вянгерскі і славацкі novembra, утрымліваюць агульную лацінскую аснову novem (дзевяць).

Французскія рэва­люцыянеры называлі месяц брумерам, што азначала “туманны”.
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ЛІСТАПАД : ВЕРВАННІ БЕЛАРУСАЎ.

🥬У лістападзе кладзі капусту ў кадзі.
🌳У лістападзе гола ў садзе.
🌞У лістападзе зіма з восенню змагаюцца.
🌙У лістападзе світанак з змярканнем сярод дня сустракаюцца.
❄️У лістападзе цяпло марозу не ўказ.
🔨Невялікая ў лістападзе кузня, а на ўсе рэкі кайданы куе.
🌬Ня скаваць раку зімы без лістапада- каваля.
🍁Лістападу снежань родны брат, верасень ўнук.
💦Лістапад - апошні месяц жывой вады.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"КІРМАШ РАМЁСТВАЎ" ад СМАРГОНШЧЫНЫ.

"30 кастрычніка ў ДУК “Гродзенскі АМЦНТ” адбылося адкрыццё справаздачнай выставы майстроў народнай творчасці і мастакоў Смаргонскага раёна “Кірмаш рамёстваў"..

У экспазiцыi прадстаўлены 325 работ 18 майстроў народнай творчасці і 2 мастакоў, якімі ганарыцца не толькі Смаргонскi раён, але і ўся Рэспубліка Беларусь.

Выпадковыя, і не толькі, наведвальнікі атрымалі асалоду ад прагляду выстаўкі, паўдзельнічалі ў майстар-класах па лозапляценню, вышыўцы, па ткацтву паясоў на раме. А бадзёры настрой і неверагодныя эмоцыі ўсім гледачам падараваў народны ансамбль народнай песні “Хутарок".

Выстава будзе дзейнічаць па 22 лістапада.

#НаталляРамановіч
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
" БАБУЛІНЫ КАЗКІ" с ЗАСЛАЎЯ.

"Прачытаць лекцыю пра маляваныя дываны ў краме брэнда MUA - лёгка?)
- Цікава)))
Гэта вам не на канферэнцыях разумнічаць)
Але ў маім выпадку аўдыторыя сапраўды была годная. Мабыць, нават больш зацікаўленая да лектара, чым музейныя калегі-навукоўцы)))
А калі сур'ёзна, то, насамрэч, вельмі цешыць, што сучасныя крутыя дызайнеры звяртаюцца да тэмы мастацкай спадчыны Беларусі, да сапраўднага, адметнага, наскага.
Таму з вялікім задавальненнем адгукнулася на прапанову і ўзяла ўдзел у прэзентацыі калекцыі адзення "Бабуліны казкі".

А бабуліна сукенка надала мне ўпэўненасці і гламурнага шыку, як вы ўжо здагадаліся".

Традыцыі маляваных дываноў - сучаснасць..!

#НастаБалыш