Матуля Беларусь
184 subscribers
35.7K photos
669 videos
1 file
3.2K links
加入频道
«Маладосць» № 10🍂

Ужо ў продажы💫
​​НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

ЛІТАРАТУРНАЕ КОАЯЗНАЎСТВА.

"Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі"
Аляксандр Карлюкевіч.

На прыкладзе аднаго рэгіёна Беларусі — Пухавіччыны — разглядаецца характар узаемасувязяў мясцовасці, культурных гнёздаў з творчасцю пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў.

Якуб Колас, Янка Купала, Кандрат Крапіва, Сымон Баранавых, Пятро Глебка, Міхась Лынькоў, Міхась Чарот, Пятро Рунец, Алесь Бачыла, Таіса Бондар, Генадзь Кляўко — гэтых і іншых знакавых асоб роднай літаратуры вы сустрэнеце на старонках сапраўднай літаратурна-краязнаўчай энцыклапедыі, даведаецеся, як і ў сувязі з якімі падзеямі нараджаліся тыя ці іншыя мастацкія творы.

Выданне адрасавана настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выкладчыкам устаноў вышэйшай адукацыі, вучням і студэнтам, а таксама ўсім аматарам айчыннага прыгожага пісьменства.

#АдукацыяВыхаванне
НАША ГІСТОРЫЯ.
РОДНЫЯ МЯСЦІНЫ КЛАСІКАЎ.

АКІНЧЫЦЫ - "КАЛЫСКА" ЯКУБА КОЛАСА.

30 кастрычніка 1982 г. адкрылася для наведвання экспазіцыя музея-сядзібы АКІНЧЫЦЫ, філіяла літаратурнага музея Якуба Коласа.

У мінулым Акінчыцы засценак, потым вёска, з 1977 г. ўвайшла ў горад Стоўбцы. Тут у 1881 - 83 гадах жыў бацька паэта М.К.Міцкевіч з сям’ёю. На хаце мемарыяльная дошка: "Тут 3 лістапада 1882 г. нарадзіўся народны паэт Беларусі Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)". За 5 км ад Стоўбцаў размешчана былая леснічоўка Альбуць, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады Я.Коласа. Адсюль ён хадзіў у народнае вучылішча ў в.Мікалаеўшчыну, тут напісаў першы верш. Альбуць у паэме "Новая зямля" апісана як Парэчча.

"Парэчча - слаўная мясціна,
Куток прыгожы і вясёлы:
Як мора - лес, як неба - долы,
Зіхціць у кветках лугавіна..."
НАШЫ АСОБЫ.
ЯНКА БЫЛІНА.
ЛІТАРАТУРА.

30 кастрычніка -
дзень нараджэння беларускага паэта Янкі БЫЛІНЫ (1883 - 1955).


Семашкевіч Іван нарадзіўся ў вёсцы Лакцяны Астравецкага раёна. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю, служыў ксяндзом на Ашмяншчыне і Віленшчыне. Друкаваўся ў пераядычных выданнях Заходняй Беларусі. Выдаў зборнікі вершаў "На прызбе" і "На покуці", камедыю "Выбар старшыні". Пісаў вершаваныя апавяданні "Здарэнне", "Пахаванне старшыні" і інш., у якіх пераважаў бытавы гумар. У аснове твораў Янкі Быліны ляжыць народная гутарковая мова. Арыштаваны НКУС у канцы верасня 1939 г..Пахаваны побач касцёла ў Бомбелі.

На фота :
ксяндзы-літаратары ў 1916 г:
Янка Быліна, Адам Станкевіч, Казімір Сваяк.

#ViktarKaval
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"За лясамі, за лугамі,
За люстранаю ракой
Хтосьці срэбнымі плугамі
Неба зорнае араў.
Ён магутнаю рукою
Падразаў карэнне траў.

І на ўзораным палетку
Лемяхом зарніц-заранак,
Заквітнелі зоры-кветкі,
Як валошкі у палях;
Ды застаўся не ўзараным,
Як агрэх той, Млечны Шлях."


( ЯНКА ЗОЛАК )

Шмат начной працы ў Галактыцы !

Адных толькі зорак - лічы-не пералічыш...
А зарніц-кветачак - у букет сабраць ?!
Ну і знайсці таго, хто "неба зорнае араў" - таямніца і загадка ! А шукаць трэба...

І трэба выкарыстаць начны час па прамому прызначэнню - паспаць.., адпачыць...

ДАБРАНАЧ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️!
Пажаданне вечнае, як... Галактыка !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Рэшты мiласцi асенняй
Мокрым смеццем зiхацяць.
У палон пайшлi алеi,
Асцярожна, лiстапад!

Крокi бесслядоўна знiклi,
Падыйшоў туман да хат.
Так жалобны птушак крыкi:
„Асцярожна, лiстапад!”

Заглядае восень у вокны,
Але хто ж ёй будзе рад.
Пад дажджамi памяць мокне,
Асцярожна, лiстапад!

Тмінна-горкiм лiст дымiцца,
Пачарнеў ад плачу сад.
Дзецям ноччу пачне снiцца
Асцярожна лiстапад..."

( СЯРГЕЙ БРАНДТ )

Такую прыемную асцярожнасць праяўляем у гэтыя дні : трапіць "пад лістапад" - і прыгожа, і прыемна, і нешта чароўнае ёсць у апошнім танцы лістка, які павольна падае з дрэва на зямлю... ці на наша плячо, далонь...

А яшчэ... Не забыліся,што лістапад - ужо, як апошні восенькі месяц - наступіць заўтра ?)

Развітваемся паціху з кастрычнікам. Удзячым за дары. І пражываем 31-ы кастрычніцкі дзень паспяхова, шчасліва, з Богам !

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!
Найлепшага ВАМ...
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГРОДНА.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 31 кастрычніка.

Воблачна з праясненнямі.
Месцамі, пераважна па паўночнай палове рэспублікі невялікія кароткачасовыя дажджы.
Вецер заходні ўмераны,
💨 па захадзе месцамі парывісты.
Максімальная тэмпература паветра + 7..+13°з.

У Мінску:
☂️ без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
Вецер заходні ўмераны.
Тэмпература паветра
раніца +6..+ 8 ° з,
днём +8..+10 ° з,
Увечары +6..+ 8°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

31 кастрычніка - Лукаш, Лукаў дзень.

Праваслаўныя сёння ўзгадваюць евангеліста Луку,аднаго з 70-ці вучняў Хрыста, пасланага на першую пропаведзь аб Царстве Нябесным. З імем Лукі звязаны працэс аднаўлення Евангелля. Таксама ён - іканапісец, які напісаў першы абраз Прасвятой Багародзіцы.

У народзе "Лукаў дзень" святкавалі,ладзячы "цыбулевыя кірмашы".Цыбулю прадавалі і закуплялі, рыхтавалі з яе розныя стравы.Цыбуля зберагала сям'ю ад прастуды ў зіму.

На дзень Лукі спраўлялі і восеньскія вяселлі,сваты задаволена канстатавалі: "На Лукаша – дзеўка наша".

Па-старажытнаславянску сёння адзначалі свята -
Вялесаву ноч.Яна раней лічылася сямейным святам,калі за вячэрай ўспамінаюць памерлых.

Была такая прыкмета:
❄️калі ў лукаў дзень не выпаў снег,то зіма наступіць няхутка.
🦃калі хатнія птушкі нахохліліся,то пральецца дождж.
🌙калі месяц на небе бледны і каламутны месяц,то выпадзе снег.

Сёння імяніны ў Андрэя, Гаўрылы, Давіда, Лізаветы, Івана, Восіпа, Лукі, Мікалая.
МАТУЛЯ INTERNATIONAL.
ДЗЕНЬ (ВЕЧАР) УСІХ СВЯТЫХ.

На Захадзе з 31 кастрычніка на 1 лістапада святкуюць Дзень (вечар) усіх Святых.

У гэты дзень сціралася грань паміж светаў жывых і мёртвых. А гэта значыць, што ў свет жывых маглі трапіць не толькі душы памерлых, але і дэманы. Менавіта таму ў гэтае свята прыбіраліся ў застрашальныя ўборы, каб адпудзіць паскуддзе.

Адметным гэтае свята рабіў і яго сімвал - "асобы" з гарбуза, якіх рабілі ў выглядзе свяцільні. Такі гарбуз таксама абараняў ад злых сіл.

Трымалі зачыненымі і вокны і дзверы, каб цёмныя сілы не праніклі. А калі камін або печ не ўдаецца распаліць, то гэта дакладная прыкмета таго, што ў доме староннія.

Абараніць ад іх маглі амулеты, крыжыкі і апырскванне святой вадой куты хаты.
МАТУЛЯ INTERNATIONAL.
ХЭЛОЎІН.

Вечар (ноч) з 31 кастрычніка на 1 лістапада - свята Хэлоўін.

Гісторыя Хэлоўіна ўзыходзіць да свята ўраджаю Самайн ірландскіх і шатландскіх кельтаў, які адзначаўся ў ноч на 31 кастрычніка. Ён азнаменаваў пачатак цёмнай, доўгай і халоднай зімы. Кельты лічылі, што ў гэты час адчыняліся дзверы ў свет іншы і духі маглі з'явіцца сярод людзей.

Хэлоўін упершыню згадваецца ў XVI стагоддзі,як шатландскае скарачэнне англійскай фразы All-Hallows-Even (з англ. - "Вечар усіх святых", even — скарачэнне ад "evening» вечар; па-шатландску чытаецца як "холлоўін").

Хэлоўін - язычніцкае свята. Яго сэнс - адзначыць канец збору ўраджаю і пачатак зімы – «цёмнай» паловы года. Кельты верылі, што ў гэты час мяжа з тагасветным светам станавілася далікатнай, таму цёмныя сілы пранікалі ў свет жывых.

У наш час Хэлоўін - папулярнае міжнароднае свята, пад час якога адбываюцца касцюміраваныя маскарады, адмыслова ўпрыгожваецца жытло і "каралём" і інтэр'ера, і святочнага стала становіцца гарбуз.
НАШЫ СВЯТЫ.

МАТУЛІНА МЕРКАВАННЕ.

ХЭЛОЎІН і ГАРБУЗОВЫ СПАС.

Хтосьці сёння святкуе Хэлоўін,а хтосьці назваў гэты дзень - Гарбузовы Спас !

І тым самым задаволіў, пэўна,тых людзей,
якія ў традыцыі Halloween
бачуць толькі небяспечныя сэнсы...

Асабіста я б назвала сённяшні дзень проста святам Гарбуза - бо Спас неяк занадта, а Хэлоўін можа каму і страшна...

Прапаную паглядзець на гэтую урачыстасць сапраўды добрымі вачыма і - мы ўбачым шмат яркіх і сонечных фарбаў - іх так не хапае ў нашым клімаце і, ўвогуле, жыцці !

Прымаеце ці не - але якая цяпер цудоўная нагода зліцца з восенню і парадаваць сябе "вітамінкамі" !

Гарбуз жа - цудоўны дар прыроды ! Якіх толькі смачных страў з яго можна нарабіць: і супы, і салаткі, і рагу...

Давайце ж паставім на сталы гарбузовыя смакоцці, тэматычна аздобім жытло і самі ўпрыгожымся, а пад вечар запалім "лямпу Джэка" і пад гэтае загадкавае святло пакарнавалім, пажартуем...

Ад свята Гарбуза - бярэм лепшае: маладзёжны настрой, жыццярадаснасць і ...ўзбагачэнне календароў !
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ ГАРБУЗА.

Мае...🎃🤩🍁