НАШЫ АСОБЫ.
ПАВЕЛ ЧУБІНСКІ.
ЭТНАГРАФІЯ.
27 студзеня 1839 года — нарадзіўся Павел Платонавіч Чубінскі - фалькларыст, этнограф.
У 1869–1870 гадах узначальваў этнаграфічныя экспедыцыі ва Украіну, у Беларусь і Малдавію. Аб’ездзіў Мазырскі, Пінскі, Кобрынскі, Слонімскі, Брэсцкі паветы.
У «Трудах этнографическо-статистической экспедиции в Западно-Русский край...» змешчаны фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы з Мінскай і Гродзенскай губерняў: каля 400 песень, 25 казак, 5 апісанняў вяселляў, звесткі аб народных звычаях.
#ViktarKaval

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Над сэрцам кожнага згарае зорка
і асвятляе пыльную дарогу,
надзея зноў знаходзіцца на золку,
чакае новы дзень перад парогам.
Нялёгка жыць і цяжка закахацца,
бо перашкоды ўсюды паўстаюць,
раней гасціла зорка ў кожнай хаце – цяпер незразумела : куды ўсе ідуць."
( АЛЕСЬ ДВАРАКОЎ )
А каб мы ведалі, куды ідзем ?!) Важны сам працэс руху. І мэта. І мара. Бывае два крокі наперад, а адзін - назад. Бывае - ледзь не бяжым, іншае - быццам стаім на месцы... "Будзем жыць, як набяжыць" - дарога сама падкажа, як, куды і з кім...
Пакуль - у ноч. Адклаўшы турботы. З малітвай і ўдзячнасцю.
Спакойнай ночы, СЯБРЫ !
ДАБРАНАЧ ❤️!

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Мне заўсёды чагось не стае,
Штосьці вабіць, кудысьці цягне –
Знаць, як кожная птушка пяе,
Знаць, як кожная кветка пахне;
Знаць, якім будзе заўтра дзень,
I якой за сталом бяседа,
I якім будзе лёс людзей
Год праз трыста, мне рупіць ведаць!..
А пакуль мне чагось не стае,
Штосьці вабіць, кудысьці цягне –
Небасхіл жаўрукамі пяе,
Падарожным дымам пахне.
Сэрцы б’юцца ў грудзях людзей,
За сталамі цякуць бяседы,
I зямля пад намі гудзе, –
Мне спакою на свеце не ведаць!.."
( АЛЕГ ЛОЙКА )
Мне таксама не стае )
Сёння ?
Часу з самай раніцы - ужо бягу !
Добразычлівасці некаторых людзей - няўжо цяжка ўсміхнуцца замест "гыррр" ?)
А яшчэ не стае зімы, якая так і не прыходзіць (кажуць у сакавіку будзе да мінус 10!)
І, па звычцы, хацелася б зазірнуць у будучыню (бліжэйшую і дальнюю) - як там "выверне" Жыццё ?)
Адным словам, маю "рой" думак і пачуццяў, і... спраў на гэты дзень ! Жадаю поспеху сабе і ВАМ, СЯБРЫ !
ДОБРАГА РАНКУ ❤️!
На малюнку : стан душы...

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 28 студзеня.
Воблачна з праясненнямі.
☂️ Пераважна без ападкаў.
Вецер паўднёвы ўмераны.
Максімальная тэмпература паветра +4..+10°з, па паўднёвым захадзе да +12°С.
У Мінску сёння:
воблачна з праясненнямі.
☂️ Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
Вецер паўднёвы ўмераны.
Тэмпература паветра
раніцай +4..+ 6 ° з,
днём +5..+ 7 ° з,
увечары +4..+ 6°з.

НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
28 студзеня - Паўлаў дзень.
Дзень памяці прападобнага Паўла Фівейскага
Праваслаўная царква сёння ўспамінае прападобнага Паўла Фівейскага-першага хрысціянскага манаха і пустэльніка. Ён жыў на мяжы III-IV стагоддзяў у Фівах (Егіпет). Падчас ганенняў на хрысціян Павел пакінуў горад і пайшоў у пустыню, пасяліўшыся ў пячоры ля падножжа гары. Харчаваўся ён толькі пладамі фінікавай пальмы і хлебам, які прыносіў яму крумкач, а замест адзення выкарыстаў пальмавае лісце. Так Святы пражыў 91 год, нястомна молячыся Богу.
Па-народнаму Паўлаў дзень называлі яго днём ведзьмакоў і верылі, што менавіта ў гэты дзень ведзьмакі і вядзьмаркі перадавалі свае веды вучням, а тыя спрабавалі свае здольнасці.
Былі такія прыкметы:
🌬калі ў гэты дзень дзьме моцны вецер, лета будзе дажджлівым;
🐦⬛️калі сініцы раніцай ціўкаюць пад акном, шукаюць сховішча – неўзабаве ўдараць моцныя маразы, пачнецца завіруха.
Сёння імяніны ў Веніяміна, Гарасіма, Алены, Івана, Міхала, Паўла, Прохара.

НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...
"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."
Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.

НАША ВЕРА.
ЦІКАВЫ ВЫХАВАЎЧЫ ВОПЫТ...
У праграму шостага навучальнага дня для школьнікаў сельскіх дзяржаўных устаноў адукацыі Чавускага раёна настаўнікі ўнеслі наведванне Свята-Узнясенскай царквы горада Чавусы.
25 студзеня ў храм прыбылі школьнікі ДУА" Барковіцкая сярэдняя школа" і "Усцянская базавая школа". Маладых людзей сустрэў настаяцель храма протаіерэй Мікалай Змушка.
Святар распавёў навучэнцам пра святы праваслаўнай царквы, якія адзначаліся ў студзені: Раство Хрыстова, Абразанне і хрышчэнне Гасподняе. Айцец Мікалай адзначыў, што ахрышчаным людзям трэба ведаць малітвы і Закон Божы і гэтаму трэба вучыцца, без чаго немагчыма духоўнае развіццё чалавека. Святар даў навучэнцам пастырскае благаславенне.
Памочнік благачыннага Валерый Гаўрыш пагутарыў з рабятамі аб унутраным уладкаванні храма, аб абразах і адказаў на пытанні вучняў.
#МагілёўскаяЕпархія

АЛЬМА-МАТЭР - МЕСЦА КАХАННЯ.
"26 студзеня сям'я Інстытута тэалогіі БДУ стала сведкай сакрамэнту любові, якая нарадзілася пад дахам нашай альма-матэр.
Сакрамэнтам вянчання спалучаліся студэнтка 3 курса і студэнт 1 курса магістратуры Шпакава Аляксандра і Антон.
Дарагія Антон і Аляксандра!
Сардэчна віншуем вас з такой значнай падзеяй у вашым жыцці. Гэты дзень азначае пачатак вашага сумеснага шляху, напоўненага любоўю, верай і паразуменнем, бо «што Бог спалучаў, таго чалавек хай не разлучае» (Евангелле ад Марка 10:9).
Жадаем вам, каб сумеснае жыццё заўсёды была напоўнена святлом і радасцю, а любоў ваша расла і мацнела з кожным днём. Няхай Гасподзь дабраславіць вас на вашым шляху, даруючы здароўе, шчасце і гармонію ў кожным імгненні.
Многая і добрая лета ❤️!"
#МАТУЛЯ далучаецца да віншаванняў )

ТБ-ЗДЫМКІ.
"СІЛА ВЕРЫ" : ПРАВАСЛАЎНАЯ.
Запісалі новы выпуск праграмы. Яшчэ раз упэўнілася : цудоўны і кампетэнтны субяседнік протаіерэй Віктар Мельнікаў, святар прыхода іконы Маці Божай "Усіх тужлівых радасць".
Тэму ўзялі - не для кожнага... не тое што спікера, нават слухача. Але - здолелі !
Плануем "двухсерыйку".
Пачатак - паглядзіце ў гэтую пятніцу і суботу на "Беларусь-3".
Тэмай пакуль інтрыгуем...