Матуля Беларусь
184 subscribers
35.7K photos
669 videos
1 file
3.2K links
加入频道
НАША ВЕРА.
ДА ПРАВАСЛАЎНЫХ КАЛЯД.

Выстава Калядных стаеначак у Лагойскім ДК - напярэдадні свята Божага Нараджэння дзеці падрыхтавалі вось такую прыгажосць...

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
ТУТ і ЗАРАЗ.

КАСЦЁЛ : МІСІЯ ДАБРА.

Новы год і Каляды - для ЎСІХ !

Сёння ў Мінскім касцёле іконы Маці Божай Будслаўскай адбылася сустрэча ксяндза Франца Рудзя і мітрапаліта Юзафа Станеўскага з інклюзія- людзьмі, абмежаванымі па слыху.

Цёплы расповед пра Каляды і ўручэнне падарункаў.Нефармальная гутарка : людзей з інваліднасцю зацікавіла алтарная кніга, стаенка з Евангельскім сюжэтам - жывая размова праз сурдаперакладчыка заняла бОльшую частку сустрэчы.

Мерапрыемства прайшло сумесна с прадстаўнікамі адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы.

Фота #МАТУЛЯ
НАШЫ БРЭНДЫ.
КУПЛЯЕМ БЕЛАРУСКАЕ - ПА-БЕЛАРУСКУ.

"Лідская індычка" выпускае прадукцыю з цалкам беларускамоўнай маркіроўкай. Па-руску тут пададзена толькі гандлёвая марка. Так склалася, што спачатку ўлады рэгіструюць гандлёвую марку па-руску, а потым змяніць што-небудзь няпроста... Так жа было з "Лідскай мукой".

#СтаніслаўСуднік

Ад #МАТУЛЯ : з новым брэндам ! Увогуле, прыемна, калі беларускія тавары "гучаць" на роднай мове !!!
НАШЫ СВЯТЫ.
СТРОЧЫЦКАЯ ЕЛАЧКА.

У беларускім дзяржаўным Музеі народнай архітэктуры і побыту - елачка-красуня на ўсю зіму !

Хоць навагоднічкі завяршаюцца, на этна-ялінцы да вясны будуць месціцца hand made цацкі, створаныя рукамі наведвальнікаў, у асноўным - дзятвы.


Фота #МАТУЛЯ
НАША ВЕРА.
АЛЬМА-МАТЭР - МЕСЦА КАХАННЯ.

"26 студзеня сям'я Інстытута тэалогіі БДУ стала сведкай сакрамэнту любові, якая нарадзілася пад дахам нашай альма-матэр.

Сакрамэнтам вянчання спалучаліся студэнтка 3 курса і студэнт 1 курса магістратуры Шпакава Аляксандра і Антон.

Дарагія Антон і Аляксандра!

Сардэчна віншуем вас з такой значнай падзеяй у вашым жыцці. Гэты дзень азначае пачатак вашага сумеснага шляху, напоўненага любоўю, верай і паразуменнем, бо «што Бог спалучаў, таго чалавек хай не разлучае» (Евангелле ад Марка 10:9).

Жадаем вам, каб сумеснае жыццё заўсёды была напоўнена святлом і радасцю, а любоў ваша расла і мацнела з кожным днём. Няхай Гасподзь дабраславіць вас на вашым шляху, даруючы здароўе, шчасце і гармонію ў кожным імгненні.

Многая і добрая лета ❤️!"

#МАТУЛЯ далучаецца да віншаванняў )
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ЗАСЛАЎЕ-2025".

Адкрыла для сябе цудоўную карцінную галерэю ў Заслаўскай школе мастацтваў !

Паглядзіце, які атмасферны збор твораў ! Мясцовая дзятва ўвасобіла ў малюнку старадаўнюю гісторыю свайго краю, постаці слынных землякоў, міфы, паданні, казкі і побытавыя сюжэцікі з жыцця сучасных заслаўчан...

Да фестываля музыкі "ЗАСЛАЎЕ-2025" - трапны арт-дадатак !!!

Фота ад #МАТУЛЯ
НАША ВЕРА.
МУЗЕЙНЫ ЗБОР САКРАЛЬНАГА МАСТАЦТВА.

Музей беларускага народнага мастацтва прадстаўляе не толькі калекцыі саломкі, ткацтва, ганчарства, народнага касцюма...

Ёсць у каштоўным зборы і творы сакральныя : іконы, фрагменты Царскіх Варот, упрыгожанні алтароў, іншыя інтэр'ерныя часткі ўбранства цэркваў...

Беларускія майстры ўнеслі значны ўклад у гісторыю дойлідства і духоўнай спадчыны.

Напрыклад, разьбяры па дрэве. "Беларуская разьба" згадваецца ў дакументах ХVII стагоддзя, калі ў Маскоўскай дзяржаве пры «Палаце разьбяных і сталярных спраў» сталі працаваць беларускія разьбяры, упрыгожваючы іканастасы ў Ізмайлаве, Данскім і Новадзявочым манастыры, выконваючы разьбяныя працы ў Каломенскім палацы.

Мы назапашваем матэрыял пра цуды музея ў Раўбічах : яго будынак-былы касцёл і творы старадаўніх майстроў, якія жыццё і свой талент паклалі, каб аддаць Богу і яго храмам прыгожыя стварэнні сваіх рук...

Фота #МАТУЛЯ
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"МОЙ РОДНЫ КУТ".

Днямі ў галерэі Салігорскай дзіцячай мастацкай школы адбылося адкрыццё выставы акварэльнага жывапісу Валерыя Талкачова "Мой родны кут".

Пабачыць беларускія краявіды ў прачытанні аўтара можна да 28 лютага.

Ад #МАТУЛЯ : вельмі рада такой падзеі - Валерый Таўкачоў неверагодна тонкі, пранікнёны і прафесійны Майстар.

ВІНШУЮ з выставай ❤️!
НАШЫ ДАТЫ.
ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ.

"ВЯНОК"

Падарунак жыцця : трымаю ў руках асобнік "Вянка" Максіма Багдановіча ! У кнізе - аўтограф Паэта, напісаны яго ўласнай рукой : які прыгожы, "бісерны" почырк !
Кніга - з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

"Вянок" – першая і адзіная прыжыццёвая кніга паэта, выдадзеная ў канцы 1913 г. у Вільні. Яе тыраж складаў 2000 экзэмпляраў. Сёння дакладна невядома, колькі захавалася экзэмпляраў кнігі, але да нядаўняга часу іх было знойдзена ўсяго 24.

Фота
#МАТУЛЯ
НАШЫ ДАТЫ.
ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ.

"ФАЛЬКЛОРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ".

Да Дня роднай мовы доктар філалагічных навук,загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Таццяна Валодзіна падрыхтавала прэзентацыю трэцяй кнігі сямітомніка "Фальклорныя скарбы Беларусі".

Першыя два ўжо на паліцах крамаў і бібліятэк : легенды-былічкі і прыказкі ды прымаўкі. На чарзе - прадстаўленне "шырокаму чытачу" зборніка замоў !

Дзея намечана на 20 лютага (чацвер). А я ўжо пабачыла і пагартала новы том,і сустрэлася з кіраўніком праекта !

Пакажу ў рэпартажы 21-ага.
А пакуль - фота
#МАТУЛЯ.
НАШЫ ДАТЫ.
ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ.

ТБ-ЗДЫМКІ МОЎНЫХ РАРЫТЭТАЎ.

"Даследчыкамі прынята дзяліць гісторыю беларускай мовы на пэўныя перыяды і фонды Нацыянальнай бібліятэкі дазваляюць гэтыя перыяды дакументальна прасачыць. Вось дакумент, калі можна казаць пра
агульнаславянскую мову, пакуль толькі пачаткі старабеларускай...

Прыкладна з 13 - па 18 стагоддзі пачынае фарміравацца і ўдасканальвацца старажытнабеларускі моўны варыянт : вось, як прыклад, юрыдычны дакумент 17 стагоддзя - грамата Жыгімонта 3 (трэцяга) Вазы ад 1617 года, дзе мы зможам пабачыць знаёмыя ўсім беларусам словы і «шпіталь»,»млын»...

Гэта грамата выдадзеная аднаму з Мінскіх храмаў на магчымасць заснаваць шпіталь і млын з выдатна захаваўшчыміся пячаткамі таго часу-стагоддзя... " - Марыя Шопіна, загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўчага нацыянальнай бібліякі Беларусі.

Фота
#МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
БУДСЛАЎ ПАКЛІКАЎ ЗНОЎ...

"Хтосьці паглядзіць на маю работу і скажа : дык а што ён зрабіў ?! Усё ж так і было... А ў гэтым і ёсць маё мастацтва - настолькі філігранна аднавіць рарытэт, каб змены глядзеліся натуральна, амаль аўтэнтычна" - мастак-рэстаўратар Аляксандр Тарасік.

Гонар пазнаёміцца са слынным Майстрам, які ў рэстаўрацыйным мастацтве - амаль паў-века.

У Будславе : сёння ў касцёл Унебаўзяцця Прасвятой Дзевы Марыі даставілі адноўленую скульптуру Хрыста са "старога" алтара...

Фота #МАТУЛЯ

#Будслаў #Касцёл
#Рэстаўрацыя #СілаВеры
#Гісторыя #Католікі
ТБ-ЗДЫМКІ.
БУДСЛАЎ ПАКЛІКАЎ ЗНОЎ...

Узяліся за рыдлёўкі ці археалагічныя раскопкі - у касцёле !

Будслаўскі храм Унебаўзяцця Прасвятой Дзевы Марыі пад час рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ (у комплексе мерапрыемстваў пасля пажару) - адкрыў у частцы "старога" касцёла ўнікальныя падземныя канструкцыі і, магчыма, іншае старадаўняе алтарнае месца !

Ранейшыя звесткі пра гісторыю будынка дома Божага - цяпер мяняюцца !

Падрабязнасці - у тэлеэфіры !

Фота #МАТУЛЯ

#Будслаў #Касцёл
#Католікі #Археалогія
#Раскопкі #СілаВеры
МАТУЛІНА КУХНЯ.
АЎСЯНЫЯ БЛІНЫ.

Ведаеце, што ў старажытнасці беларусы два масленічных дні елі аўсяныя бліны, два - пшанічныя і два - грачанікі ?! Для апошніх двух відаў - #МАТУЛЯ давала рэцэпт. Цяпер - "аўсянікі".

Для стравы спатрэбіцца:

2,5 шклянкі аўсяных шматкоў
0,5 шклянкі пшанічнай мукі
1 шклянка малака
2 яйкі
150 г сметанковага алея
Стакана шклянкі дробнага цукру (або пудры)
Маленькая лыжка соды (пекарского парашка)
соль па гусце
раслінны алей для змазвання патэльні

Прыгатаванне:

Дзьве шклянкі аўсяных шматкоў злучыць з мукой і дробным цукрам, перацерці або раздрабніць з дапамогай міксера. Дадаць яйкі, малако, 100 г сметанковага алея і ўзбіць. Усыпаць соду і тыя, што засталіся шматкі, змяшаць, накрыць ручніком і пакінуць на 10 хвілін.

Выпякаць бліны на разагрэтай патэльні і, складаючы горкай, змазваць кожны сметанковым алеем.

Падаваць з мёдам або варэннем.

СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️!
ТБ-РЭПАРТАЖ.
СТАРАДРУКІ : ВЯРТАННЕ ЖЫЦЦЯ.

З нядаўніх падзей Полацкай епархіі - рэстаўрацыя старажытнага дакумента - граматкі аб закладцы храма ўладанняў рода Рымскіх-Корсакавых.

Рарытэт знайшлі ў дрэнным стане. Але, са спарахнелай паперкі ён пераўтварыўся ў канкрэтную, зразумелую дакумент-рэліквію.

Цуд здзейснілі спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Ведалі, што ў "дыяманце ведаў" працуюць рэстаўратары кніг ?!)

Бачылі, як яны адраджаюць старадрукі ?!)

Паглядзіце на гэтых людзей і іх дасягненні ў сённяшнім тэлеэфіры !

Рэпартаж (17.00 Першы інфармацыйны, Навіны) пакажа будні аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі.


Пабачыце рэдкія фонды і кнігі, ўратаваныя майстрамі...

Фота #МАТУЛЯ
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ШЛЯХ ГАРБАТЫ".

Барысаўская Цэнтральная раённая бібліятэка не перастае здзіўляць каларытнымі праектамі !

Па пачатку вясны тут прапанавалі праект, поўны рамантыкі Усхода і кітайскай культуры чаявання.

Выстава "Шлях гарбаты" умясціла ў сябе посуд - чайнікі, кубкі са сподачкамі, прыстасаванні для чайнай цырымоніі і наборы гарбаты...

Вельмі атмасферна ❤️ !

P.S. Наведаць выставу можна да 31 сакавіка.

Фота #МАТУЛЯ
НАШЫ РАРЫТЭТЫ.
СВЕДКІ ЧАСУ : КНІГІ МОД.

"Кніга належала маёй цётцы Згрундо Лідзіі Сяргееўне. Яна жыла ў Вілейскім раёне. Майстрыха была яшчэ тая. Выдатна вязала, Шыла, вышывала, малявала. Кніга выдадзена ў 1962 годзе ў Мінску. Мяркуючы па стане выкарыстоўвалася актыўна. Сваё выпускное сукенка ў 1981 годзе я заказвала па выкрайкі з гэтай кнігі) ёсць яшчэ адна 1959 года. Але там усё жаласна."

#КалекцыянерыБеларусі

ад #МАТУЛЯ
Пабачыўшы гэты пост - узгадала сваю бабулю Марыю, прафесійную краўчыху, якая абшывала ўсю Магілёўшчыну, да таго была смелая, густоўная і папулярная. Такія часопісы мод у яе былі штомесяц - новыя ! Цяпер яны... дзесьці, на жаль не захоўвалі... Але памяць !