НАШЫ АСОБЫ.
СЫМОН БУДНЫ.
ТЭАЛОГІЯ.
13 студзеня -
гадавіна са дня смерці рэфарматара і асветніка, філосафа, гісторыка, тэолага, паэта Вялікага княства Літоўскага Сымона БУДНАГА (1530? - 1593).
Паходзіў з сям’і шляхціча ў Рэчы Паспалітай. Адукацыю атрымаў у Кракаўскім універсітэце. З 1558 г. настаўнічаў і прапаведаваў ў ВКЛ (Вільня, Клецк).
У 1562 г. разам з паплечнікамі заснаваў у Нясвіжы друкарню і выдаў першую на нацыянальнай мове кнігу "Катэхізіс", быў прадаўжальнікам традыцый Францыска Скарыны.
Апошнія гады жыў у Вішневе на Валожыншчыне, дзе і памёр. У Нясвіжы яму пастаўлены помнік (1982 г.)
#ViktarKaval

НАША ВЕРА.
ГІСТОРЫЯ КНІГІ.
"ПРАМУДРАСЦЬ БОЖАЯ".
19 студзеня 1518 г.
- дзень выхаду пражскага выдання Ф.Скарыны - кнігі "ПРАМУДРАСЦІ БОЖАЙ" ("Премудрости Божией книга").
Уваходзіць у склад Старога Запавету.
Адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі. Тут жа ўказана : "Зупольне выложена на рускый языкъ докторомъ Францискомъ Скорининымъ сыномъ из славного града Полоцька". Змешчана прадмова, пасляслоўе, а таксама "Молитва Манасии царя иудина его же молящеся къ Господу Богу поименый в неволи Вавилонъской", тэкст якой у 1574 г. Іван Фёдараў уключыў у склад сваёй Львоўскай "Азбукі". Кніга "Прамудрасць Божая" набрана пражскім шрыфтам Ф.Скарыны па 22 радкі на паласе.
Мастацкае аздабленне - гравюра "Дабраславеньне", 2 застаўкі, канцоўка і 22 ініцыялы. Усяго вядома 10 экзэмпляраў кнігі, з іх поўных 6.
Малюнак - "Дабраславенне".
Гравюра з кнігі.

ГАННА ШЫКАЛАЙ.
НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ.
23 студзеня 1932 г.
нарадзілася беларуская народная ткачыха ШЫКАЛАЙ Ганна Віктараўна.
Родам з вёскі Моталь Іванаўскага раёна (Брэстчына). Распрацавала ўзоры ручнікоў, абрусоў па матывах традыцыйнага арнамента Іванаўскага раёна - славутых мотальскіх ручнікоў і выконвала іх у тэхніцы пераборнага ткацтва.
Узнагароджана медалём ВДНГ СССР.

ПАВЕЛ ЧУБІНСКІ.
ЭТНАГРАФІЯ.
27 студзеня 1839 года — нарадзіўся Павел Платонавіч Чубінскі - фалькларыст, этнограф.
У 1869–1870 гадах узначальваў этнаграфічныя экспедыцыі ва Украіну, у Беларусь і Малдавію. Аб’ездзіў Мазырскі, Пінскі, Кобрынскі, Слонімскі, Брэсцкі паветы.
У «Трудах этнографическо-статистической экспедиции в Западно-Русский край...» змешчаны фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы з Мінскай і Гродзенскай губерняў: каля 400 песень, 25 казак, 5 апісанняў вяселляў, звесткі аб народных звычаях.

НАША ГІСТОРЫЯ.
ТРЭЦІ СТАТУТ ВКЛ.
28 студзеня 1588 г.
(437 гадоў таму) Вялікі князь літоўскі і кароль Рэчы Паспалітай Сігізмунд ІІІ Ваза зацвердзіў ІІІ Статут Вялікага княства Літоўскага - самы знакаміты на той час у Еўропе Звод законаў, які дзейнічаў на тэрыторыі ВКЛ з 6 студзеня 1589 г. да 1831 г. у губернях Віцебскай і Магілёўскай і да 1840 г. у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях.
Напісаны і аддрукаваны паліграфічным спосабам на русінскай мове, Статут быў перакладзены на польскую, расейскую і нямецкую мовы і атрымаў распаўсюджанне ў суседніх краінах.

ЯЎХІМ КОХАН.
ПАЭЗІЯ.
3 лютага -
дзень нараджэння беларускага паэта КОХАНА Яўхіма Іванавіча (1912 -1993).
Нарадзіўся ў вёсцы Навадворцы Слуцкага раёна. Скончыў Маскоўскі гісторыка- архіўны інстытут. Удзельнік вайны. З 1928 г. ў перыядычных выданнях, у зборніку "Дзень паэзіі" ён апублікаваў шмат лірычных вершаў.
* * *
Колькі я сцяжынак ператупаў,
Колькі я прайшоў чужых краін,
Выпрабаваў слодыч і атруту
Казачных і зменлівых мясцін, -
Не прасіла сэрца, не папросіць
Ні раскошы, ні пустых патрэб,
Толькі б на зямлі сваёй штовосень
Славіць свой запрацаваны хлеб.
Трапіўшы на іншую планету,
Я і там ад сэрца запяю
На ўсю шыр бясконцага сусвету
Пра Айчыну светлую сваю.

ФЁДАР ЕЎЛАШОЎСКІ.
7 лютага -
дзень нараджэння грамадзскага дзеяча ВКЛ і пісьменніка ЕЎЛАШОЎСКАГА Фёдара Міхайлавіча (1546- пасля 1616).
Нарадзіўся ў Ляхавічах. Навагрудскі шляхціч.
Самастойна набыў веды па матэматыцы, юрыспрудэнцыі і інш. Удзельнік Лівонскай вайны. У 1566 г. прыняў кальвінізм. Па даручэнню наваградскай шляхты быў павятовым паслом на Люблінскім (1569 г.) і Варшаўскім (1579 г.) сеймах. Удзельнічаў у выпрацоўцы дзяржаўна- прававога дакумента - "Трыбунала Вялікага княства Літоўскага". Быў адвакатам у Навагрудку.
З літаратурнай спадчыны Ф.Еўлашоўскі пакінуў дыярыуш - самы ранні помнік мемуарнага жанру (канец 16 - пачатак 17 ст.) Ён напісаны на ліцьвінска- польскім жаргоне службовых асоб таго часу. Адметнасць твора - багатая персаналія, якая ўключая некалькі соцень імёнаў; знайшлося месца на старонках мемуараў і для ўласнага бацькі.

УЛАДЗІМІР ЛЯПЁШКІН.
ПАЭЗІЯ.
8 лютага -
дзень нараджэння беларускага паэта, педагога Уладзіміра ЛЯПЁШКІНА (1928 - 1994).
Нарадзіўся ў вёсцы Церабель Пухавіцкага раёна. Закончыў літаратурны факультэт Мінскага педінстытута (1951). Працаваў у школах Мінска настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, завучам, дырэктарам.
Друкавацца пачаў у 1949 г. Заслужаны настаўнік БССР.

АЛЯКСАНДР РЫПІНСКІ.
ЛІТАРАТУРА.
Сёлета спаўняецца
216 гадоў з дня нараджэння беларускага і польскага паэта, фалькларыста РЫПІНСКАГА Аляксандра Феліксавіча (1809 - 1900?).
Нарадзіўся ў вёсцы Кукавячына Віцебскага раёна. Скончыў
Віцебскую гімназію. Удзельнічаў у паўстанні 1830-31 гг.,змагаўся ў адным з атрадаў што дзейнічаў на Віцебшчыне. Пасля эмігрыраваў у Францыю, дзе зблізіўся з Міцкевічам.
У 1840 г. у Парыжы надрукаваў этнографа- фалькларыстычнае даследаванне "Беларусь", у якім даў агляд розных жанраў вусна- паэтычнай творчасці беларускага народа. У канцы 40-х гг. пераехаў у Лондан. Там заснаваў свабодную друкарню, дзе была выдадзена беларуская балада "Нячысцік"(1853).
У 1859 г., пасля амністыі, вярнуўся на радзіму, працаваў над гісторыяй беларускай літаратуры. Памёр каля 1900 г. у маёнтку Страганы.

МАКСІМ ГАРЭЦКІ.
ЛІТАРАТУРА.
18 лютага -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка
ГАРЭЦКАГА Максіма
Іванавіча (1893 - 1939).
Нарадзіўся ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна. Скончыў Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча, Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петраградзе. У 1-ю Сусветную вайну быў цяжка паранены на фронце. Працаваў у гарадскім савеце Смаленска, супрацоўнічаў у газеце "Звязда". З 1923 г. жыў у БССР. Выкладаў беларускую літаратуру ў навучальных установах Мінска і Горак, быў правадзейным членам Інбелкульта, вёў даследчую работу.
Друкаваўся з 1912 г.. У 1914 г. выдаў зборнік апавяданняў "Рунь". Максім Гарэцкі адзін з пачынальнікаў беларускай нацыянальнай літаратуры. Кнігай запісак "На імперыялістычнай вайне" ён паклаў пачатак дакументальнаму жанру ў беларускай літаратуры. Адным з першых звярнуўся да адлюстравання гістарычнага мінулага нашага краю. Збіраў і вывучаў беларускі фальклор,аўтар "Гісторыі беларускае літаратуры", "Хрэстаматыі беларускае літаратуры".

КЛІМ ГРЫНЕВІЧ.
ПАЭЗІЯ.
18 лютага -
дзень нараджэння беларускага паэта ГРЫНЕВІЧА Кліма Лазаравіча (1912 - 1941).
Нарадзіўся ў вёсцы Шасцёраўка Клімавіцкага раёна. У 1930 г. студэнт Рагачоўскага педінстытута, у 1932 г. - Мінскага вышэйшага педінстытута. У 1932 г. рэпрэсіраваны і высланы ў Казахстан на два гады. Працаваў будаўніком, карэктарам у друкарні, у рэдакцыях газет, настаўнічаў у Казахстане і Калінінскай вобласці. У 1937 - 41 гг. завочна вучыўся ў Ленінградскім імя Герцэна педінстытуце. Друкаваўся з 1930 г. Пісаў лірычныя вершы пра каханне, хараство прыроды, любоў да Радзімы. У 1932 г. К.Грыневіч выдаў зборнік "На бераг". Памёр у 1941 г. ад сухотаў.

ЯКУБ БРАЙЦАЎ.
ПАЭЗІЯ. ДРАМАТУРГІЯ.
19 лютага -
дзень нараджэння празаіка, драматурга, паэта БРАЙЦАВА ЯКУБА (Якава Раманавіча, 1861 - 1931).
Нарадзіўся ў вёсцы Забялышын Хоцімскага раёна. З сялян. Скончыў Клімавіцкае павятовае вучылішча. Працаваў у Забялышыне. Выдаў кнігу "Багацеі. Аповесць з беларускага простанароднага жыцця" (1889 г., Масква). У сваіх творах пісаў пра сацыяльную несправядлівасць, гаротнае жыццё пры паншчыне, барацьбу з прыгнятальнікамі. У 1920-я гады супрацоўнік "Крестьянской газеты" у Маскве. У 1925 г. па стану здароўя пераехаў у вёску Забялышын, дзе ў школе выкладаў курс земляробства. Пахаваны ў Забялышыне Хоцімскага раёна.

ЯН ЦАДРОЎСКІ.
МЕМУАРЫСТЫКА.
3 сакавіка - дзень нараджэння грамадскага дзеяча, пісьменніка-мемуарыста ЦАДРОЎСКАГА Яна Янавіча (1617 - 1682?).
Нарадзіўся ў шляхецкай кальвінісцкай сям’і ў вёсцы Пагост пад Слуцкам. Вучыўся ў Крулявецкім (Прусія) і Ягелонскім (Кракаў) універсітэтах. З 1637 г. знаходзіўся на службе ў Б.Радзівіла, з якім падарожнічаў па Заходняй Еўропе. У 1660 г. правёў дывізію Чарнецкага ад Свержаня да ракі Бярэзіны. Меў вялікі аўтэрытэт сярод шляхты Мінскага ваяводства. Пісаў на польскай мове. Аўтар мемуараў у якіх адлюстраваны поруч з біяграфічнымі звесткамі гістарычныя і грамадскія падзеі; змешчаны таксама марціролаг блізкіх людзей.
У поўным выглядзе ўспаміны Цадроўскага надрукаваны ў кнізе "Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі ХVII ст.", якая выйшла ў 1983 г. ў выдавецтве "Навука і тэхніка".

ІВАН БЯЛЬКЕВІЧ.
МОВАЗНАЎСТВА.
6 сакавіка -
дзень нараджэння беларускага мовазнаўца БЯЛЬКЕВІЧА Івана Кандратавіча (1883 - 1960).
Нарадзіўся ў вёсцы Варонічы Слонімскага павета. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, БДУ. З 1927 г. навуковы супрацоўнік Інбелкульта і Інстытута мовазнаўства АН БССР. Аўтар артыкулаў па беларускім мовазнаўстве, "Краёвага слоўніка ўсходняй Магілёўшчыны". Арыштаваны ДПУ БССР 17 лютага 1930 г. і сасланы на 5 гадоў у Іашкар-Алу. Працаваў на лесапавале. Пасля вызвалення выехаў у Данецкую вобласць. Да канца жыцця не атрымаў дазволу вярнуцца на Радзіму.

СВЕДЧАННЕ ЭПОХІ.
11 сакавіка 1931 г.
У СССР быў забаронены продаж і завоз у краіну БІБЛІІ.