Матуля Беларусь
184 subscribers
35.8K photos
669 videos
1 file
3.21K links
加入频道
НАША ВЕРА.
АЛЬМА-МАТЭР - МЕСЦА КАХАННЯ.

"26 студзеня сям'я Інстытута тэалогіі БДУ стала сведкай сакрамэнту любові, якая нарадзілася пад дахам нашай альма-матэр.

Сакрамэнтам вянчання спалучаліся студэнтка 3 курса і студэнт 1 курса магістратуры Шпакава Аляксандра і Антон.

Дарагія Антон і Аляксандра!

Сардэчна віншуем вас з такой значнай падзеяй у вашым жыцці. Гэты дзень азначае пачатак вашага сумеснага шляху, напоўненага любоўю, верай і паразуменнем, бо «што Бог спалучаў, таго чалавек хай не разлучае» (Евангелле ад Марка 10:9).

Жадаем вам, каб сумеснае жыццё заўсёды была напоўнена святлом і радасцю, а любоў ваша расла і мацнела з кожным днём. Няхай Гасподзь дабраславіць вас на вашым шляху, даруючы здароўе, шчасце і гармонію ў кожным імгненні.

Многая і добрая лета ❤️!"

#МАТУЛЯ далучаецца да віншаванняў )
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Трэба памятаць, што
адзіны спосаб
адрадзіць чалавека,
адзіны спосаб даць
чалавеку магчымасць
раскрыцца ў паўнаце - гэта
яго любіць."


Мітрапаліт Антоній Суражскі
ТБ-ЗДЫМКІ.
"СІЛА ВЕРЫ" : ПРАВАСЛАЎНАЯ.

Запісалі новы выпуск праграмы. Яшчэ раз упэўнілася : цудоўны і кампетэнтны субяседнік протаіерэй Віктар Мельнікаў, святар прыхода іконы Маці Божай "Усіх тужлівых радасць".

Тэму ўзялі - не для кожнага... не тое што спікера, нават слухача. Але - здолелі !

Плануем "двухсерыйку".

Пачатак - паглядзіце ў гэтую пятніцу і суботу на "Беларусь-3".

Тэмай пакуль інтрыгуем...
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
ПЁТР СКАРГА.
НАША ГІСТОРЫЯ.
ТРЭЦІ СТАТУТ ВКЛ.

28 студзеня 1588 г.
(437 гадоў таму) Вялікі князь літоўскі і кароль Рэчы Паспалітай Сігізмунд ІІІ Ваза зацвердзіў ІІІ Статут Вялікага княства Літоўскага
- самы знакаміты на той час у Еўропе Звод законаў, які дзейнічаў на тэрыторыі ВКЛ з 6 студзеня 1589 г. да 1831 г. у губернях Віцебскай і Магілёўскай і да 1840 г. у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях.

Напісаны і аддрукаваны паліграфічным спосабам на русінскай мове, Статут быў перакладзены на польскую, расейскую і нямецкую мовы і атрымаў распаўсюджанне ў суседніх краінах.

#ViktarKaval
НАША ГІСТОРЫЯ.
ВЫДАННЕ ПРА ШЛЯХТУ.

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчана навуковае выданне «Гербоўнік беларускай шляхты» (Т. 8, ч. 2).
Другая частка восьмага тома «Гербоўніка беларускай шляхты» ўключае радаводы шляхты, якая пражывала на тэрыторыі Мінскай губерні і мела прозвішчы, што пачыналіся на літару «К» (ад прозвішча «Касабуцкія» да прозвішча «Корзуны»).

Гэтая кніга працягвае шматтомнае выданне, якое было пачата супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў 2002 г. і з таго часу выклікае цікавасць як у асяроддзі навуковай грамадскасці, так і ў даследчыкаў уласнай сямейнай мінуўшчыны.

Змешчаныя ў «Гербоўніку» звесткі дазваляюць прасачыць на прыкладзе асобных родаў змяненні ў сацыяльным статусе, грамадска-палітычнай ролі, маёмасным становішчы шляхты беларускіх зямель на працягу XVI – пачатку XX ст..

У гэты час адбываліся фундаментальныя пераўтварэнні, якія закранулі шляхецкае саслоўе.

Выданне можна набыць у «Акадэмкнізе».

https://niab.by/newsite/ru/Gerbounik_2025_01_news
НАША ГІСТОРЫЯ.
МАЗЫР - ВАЖНАЯ ДАТА.

28 студзеня 1577 г.
МАЗЫР атрымаў магдэбургскае права і герб.


Першыя летапісныя звесткі аб Мазыры адносяцца да 1155 г. У ХІV cт. уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага.

Да 1569 г. - павятовы цэнтр Кіеўскага ваяводства, потым пераходзіць у склад Мінскага.

У 1649 г. жыхары горада ўдзельнічаюць у вайне.

У 1793 г. пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай уваходзіць у склад Расіі, як павятовы цэнтр Мінскай губерні.
У 1933 - 1954 гг. - адміністрацыйны цэнтр Палескай вобласці.

Сёння Мазыр - раённы цэнтр Гомельскай вобласці.
НАША КРАЯЗНАЎСТВА.
ПІНСК - У ПАШТОЎКАХ.

"Як гаворыцца, кніг аб родным горадзе шмат не бывае. У гэтым годзе ў свет выйшла новая кніга "Гісторыя Пінска ў паштоўках і фатаграфіях" аўтараў А.М. Вялічка і В.Э. Азаліньша. Гэта першы сістэматызаваны каталог паштовак нашага горада з 1902 па 1918 гг., які будзе цікавы як аматарам гісторыі, так і простым людзям, якія любяць сталіцу Палесся. Спадзяемся, што найбліжэйшым часам адбудзецца афіцыйная прэзентацыя."

#АляксандрНаварай