Матуля Беларусь
183 subscribers
36.1K photos
669 videos
1 file
3.22K links
加入频道
НАШЫ ВЫДАННІ.
АРХІВАРЫУСЫ АДЧЫНЯЮЦЬ ФОНДЫ.

Навуковыя артыкулы пра Казіміра Лышчынскага; Гарадзенскі акт Жыгімонта Кейстутавіча ад 15 кастрычніка 1432 г.; успаміны Паўліны Мядзелкі; яўрэйскія могілкі ў Беларусі ў 19-пачатку 20 ст.;з лістоў Еўфімію Карскаму...

Усё гэта і іншае - увыданні 22 выпуска зборніка «Архіварыус» :

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены 22 выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках убачылі свет 16 артыкулаў. На яго старонках - шырокае кола пытанняў гісторыі, архівазнаўства, археаграфіі, крыніцазнаўства і іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін.У навуковы абарот уводзіцца шэраг новых, раней невядомых дакументаў і фактаў. Прызначаецца архівістам, гісторыкам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй. Гэты і папярэднія выпускі зборніка можна набыць у кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці,72, 8(017) 379 46 52).

Спампаваць змест зборніка і рэзюмэ артыкулаў можна на сайце архіва 👇

https://niab.by/newsite/ru/Archivaryus_22_2025.01_news
НАШЫ АСОБЫ.
ЛЕАНІД ДАЙНЕКА.
ЛІТАРАТУРА.

28 студзеня -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка ДАЙНЕКА Леаніда Марцінавіча (1940-2019).


Нарадзіўся ў вёсцы Дзмітраўка2 Клічаўскага раёна. У 1967 г. закончыў філалагічны факультэт БДУ. Друкавацца пачаў з 1961 г. У 1970 г. прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. У 1972 г. працаваў рэдактарам часопіса "Маладосць", з 1989г. - у выдавецтве "Мастацкая літаратура".

У 1990 г. за гістарычныя раманы "Меч князя Вячкі", "След ваўкалака", "Жалезныя жалуды" атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі імя К.Каліноўскага.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
БУККРОСІНГ У МІНСКУ.

"Паважаныя сябры! Хочам нагадаць, што ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры дзейнічае кропка буккросінгу - практыка пакідання кніг у публічным месцы, каб іх ўзялі і пачыталі іншыя.

У фае музея на палічках з пазнакай “Абмен кніг” можна пакінуць прачытанную кнігу, а замест яе ўзяць іншую, якая зацікавіла.

Паўдзельнічаць у буккросінгу можна падчас працы музея: з 10:00 да 19:00, акрамя панядзелка.

Буккросінг у музеі рэалізуецца ў межах сацыяльнага праекту Белгіпс-эка "Кнізе - другое жыццё", за што ім шчыры чытацкі дзякуй."

#МузейБелЛітаратуры
#Мінск
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Над намі словы уладараць.
Мы чуем і гаворым іх.
Яны то здружаць,то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх.
Бо словы розныя бываюць.
Адны — агню стрымаюць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое напавал.

Ад слова сэрца халадзее,
Праходзяць сон і забыццё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова свеціцца жыццё.

Ад слова вырастаюць крылы,
А ў сэрца стукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы,
Дык не шкадуйце шчырых слоў!

А здатным толькі на дакоры
I гучна словамі грымець,
Каб не прыносіць людзям гора,
Было б найлепей анямець."

( СЯРГЕЙ ГРАХОЎСКІ )

Слова лякуе і слова забівае...На жаль, сапраўды са словам так: яно моцнае. І як бы мы не настройвалі сябе супраць дрэнных слоў - яны западаюць у душу, раняць.І як бы мы не саромеліся пяшчотных слоў - яны лепш за ўсе ласкі, ратуюць і падбадзёрваюць.Таму, СЯБРЫ - не шкадуем адзін адному ветлівых словаў і ўтрымліваемся ад абразлівых ! "Слова не верабей..."А вось хачу, каб да ВАС,дарагія мае ляцелі словы-чароўныя птушкі :

ДАБРАНАЧ ❤️ !

Будзьце шчаслівыя )
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"На нягоды жыцця не жальцеся,
Не было б перамог без нягод.
Нараджайцеся, нараджайцеся
Кожны месяц і кожны год.

У вачах любімай дзяўчыны,
У вачах суседзяў, сяброў,
У вачах прафесараў чынных
І забеганых дактароў,

І ў шырока раскрытых дзіцячых
Вачанятах,
І ў плыткай вадзе.
Не старэйце, людзі, дачасна,
Нараджайцеся кожны дзень."

( ПІМЕН ПАНЧАНКА )

Прачнуліся - нарадзіліся нанова ! Новы настрой, новыя справы, новыя думкі і новыя пачуцці, новыя радасці і турботы (куды без іх ?!)...

Сустрэнем новых людзей, магчыма ў нечым нас чакаюць і адкрыцці, дай Божа, добрыя і цікавыя...

Не толькі і не столькі ў вачах навакольных - перарародзімся нанова перш наперш для самых сябе, адновім свае рэсурсы, фізічныя і духоўныя...

З новым днём і новымі намі, СЯБРЫ !

ДОБРАГА ЎСІМ РАНКУ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЗАСЛАЎЕ. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 29 студзеня.

Воблачна з праясненнямі.
☔️ На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Вецер паўднёвы ўмераны.
Максімальная тэмпература паветра складзе + 6..+12°з.

У Мінску чакаецца:
воблачнае з праясненнямі надвор'е.
☔️ Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 70-80%).
Вецер паўднёвы ўмераны.
Тэмпература паветра
раніцай +5..+ 6 ° з,
днём +6..+ 8 ° з,
увечары +5..+ 6°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

29 студзеня - Пётр-паўкорм.

Вернікі праваслаўнай царквы ў гэты дзень шануюць памяць святога апостала Пятра, Першага Папы Рымскага.

У народзе Пятра лічылі заступнікам скаціны. Лічылася, што да сённяшняга дня хатняя жывёла з'ядае палову прыгатаваных для яе запасаў.

Верылі, што ў гэты дзень нараджаюцца добрыя гаспадары.

Былі такія прыкметы:
🌟калі з 28 на 29 студзеня ноч зорная – да ўраджаю ільну;
☁️туман раніцай – надвор'е будзе ясным;
❄️калі вецер з поўначы – ідуць маразы;
🌞калі дзень марозны – лета будзе спякотным.

Сёння імяніны ў Пятра, Івана і Максіма.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."


Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

ПРАВІЛА ЖЫЦЦЯ.

"Не сумуйце, а жывіце цярпліва і ўсякі смутак пераносьце старанна, галоўнае ж – чытайце Ісусаву малітву. Розум заключайце ў словах малітвы. Сілкуйце на Госпада надзею. Смутак цярпіце пакорліва і старанна, адзін іншага суцяшайце і сяброўскі саюз не парушайце, і Гасподзь будзе вас суцяшаць сваёй чароўнай любоўю. І вось вам цяпер выратавальная справа і Богу заўгодная...

Адзін перад адным адсякайце сваю волю і нясіце сваю працу Богу і ў той жа час старанна практыкуйцеся ў здзяйсненні Ісусавай малітвы. Галоўнае - пакоры, якія даюцца Богам за паслухмянасць.

Тады не будзе страшна нідзе: ні ў свеце, ні ва ўлонні зямлі.

Вы яшчэ духоўна юныя, а такім святыя айцы забараняюць вялікія подзвігі. За вялікае не бярыцеся, а малога не пакідайце. Упакорвайце сябе ніжэй за ўсіх і чытайце Ісусаву малітву пастаянна. Я вам бласлаўляю. У гэтым знойдзеце вечнае жыццё."

"Духоўныя лісты»
прападобны Серафім Глінскі (Раманцоў)
Forwarded from Звязда
⚡️Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр рыхтуецца да 900-годдзя

☝🏻Падрыхтоўка да юбілею вядзецца як на царкоўным, так і на дзяржаўным узроўні.

▫️15 студзеня ў Полацку ўрачыста адкрылася пасля працяглай рэстаўрацыі Спаса-Праабражэнская царкваадзіны храм ХІІ стагоддзя на тэрыторыі нашай краіны, у якім захаваліся ўнікальныя фрэскі.

👤 Як расказала манахіня Іўстына — супрацоўніца выдавецтва Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра, сёння храм гатовы прымаць вернікаў і тых, хто хоча наведаць адну з галоўных святынь Беларусі.

❗️Адзіная ўмова: адначасова ў ім не павінна знаходзіцца больш за 15 чалавек: тут важна падтрымліваць асаблівыя тэмпературна-вільготнасныя ўмовы для захавання старажытных роспісаў.

zviazda.by
Forwarded from Grodnensis.by
У Гродне на заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў прайшло экуменічнае набажэнства з удзелам біскупа Гуляя
https://grodnensis.by/nawiny/12960-u-hrodne-na-zakanchenne-tydnia-malitvau-ab-adzinstve-khrystsiianau-praishlo-ekumenichnae-nabazhenstva-z-udzelam-biskupa-huliaia.html
НАША ВЕРА.
МЕСЦА ПАМЯЦІ.

"Колькі дзён назад у СМІ прайшла інфармацыя пра тое, што ў Лідзе знесены памятны знак герою паўстання 1863 года ксендзу Адаму Фалькоўскаму.

Дакладаю: з 24 студзеня ў 11.40 камень знаходзіцца на звыклым месцы. Перад каменем невялікае распяцце. Надпісы патрабуюць абнаўлення, але гэта ўжо вясной."

#СтаніслаўСуднік
#Ліда
НАША ВЕРА.
КАТАЛІЦКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

МІНСК.