Матуля Беларусь
184 subscribers
35.7K photos
669 videos
1 file
3.2K links
加入频道
ТБ-ЗДЫМКІ.
ГІСТОРЫЯ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ.

ГАДАВІНА БЛАКАДЫ ЛЕНІНГРАДА.

У нас іх засталося меней 200, беларускіх блакаднікаў Ленінграда.

Сёння, у 81-ую гадавіну вызвалення горада на Няве ад фашысцкай навалы іх, сведкаў тых часоў, віталі і віншавалі ў Мінску.

Сталічнае мерапрыемства "Гэта цяжкая дарога жыцця" - кветкі, падарункі, апладысменты, гэта хвіліна маўчання і малітва за спачын, гэта зварот да маладых, каб помнілі...

Не магла не пакінуць сабе здымкі с землякамі, перажыўшымі Ленінград саракавых...
НАША ГІСТОРЫЯ.
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ АХВЯР ХАЛАКОСТА.

27 студзеня 2005 года Арганізацыя Аб'яднаных Нацый заснавала Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста. У гэты дзень ужо 20 гадоў увесь свет запальвае 6 свечак у памяць аб 6 мільёнах яўрэяў, забітых нацыстамі.

На тэрыторыі Беларусі за гады было забіта больш за 800 000 яўрэяў, што складала прыкладна 82 працэнты яўрэйскага насельніцтва краіны.

Адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын сёння з'яўляецца мемарыялізацыя памяці аб трагедыі Халакоста. На пачатак 2025 года Камісіяй па ўвекавечанні памяці ахвяр Халакосту пры Саюзе беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын было ўстаноўлена больш за 170 памятных знакаў на месцах знішчэння яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
НАША ГІСТОРЫЯ.
ЛЕАНІД АЛЯКСЕЕЎ - ДАСЛЕДЧЫК БЕЛАРУСІ.

"Некалькі дзён таму споўнілася б 104 гады з дня нараджэння аднаго з найбольш вядомых археолагаў, якія даследавалі старажытныя Віцебск і Смаленск - Леаніда Аляксеева.

Так склалася, што ў пачатку сваёй кар'еры ён паўтары гады адпрацаваў захавальнікам фондаў нашага музея.

Паказаны некалькі дакументаў з яго асабістай справы, якая захавалася ў нас. Прайшло акурат 75 гадоў, як Леанід Аляксееў паехаў у Мінск, стаўшы ці не першым у пасляваенныя гады беларускім аспірантам-археолагам.

Каму цікава раім пачытаць яго кнігу "Гродна і помнікі Панёмання", выдадзеную ў канцы 1990-х гг. Вельмі душэўная кніга. І яшчэ некалькі здымкаў яе выглядаў наш музей прыкладна ў 1948 годзе."

#ГісторыкаАрхеалагічныМузей
#Гродна
НАША ГІСТОРЫЯ.
АХОЎНІКІ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ.

1323 г. - разгром гродзенскімі дружынамі кашталяна (ваяводы) Давыда рыцараў Тэўтонскага ордэна пад Псковам.
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

КРАЯЗНАЎСТВА БЕЛАРУСІ.

"10 пытанняў пра беларускія гарады і вёскі."
Серыя: 100 пытанняў пра Беларусь.
Частка 5.


Змест: як выглядалі пасяленні першабытных людзей на нашых землях ? Якія хаты будавалі нашы продкі? Навошта нашы продкі пабудавалі так шмат замкаў і інш..

#АкадэмКніга
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

ХРЭСТАМАТЫІ ДЛЯ ЮНЫХ.

Выдадзены 3-х томнік
"Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў пачатковай школе"
у серыі "Сучасная беларуская літаратура".


На старонках кніг собраны найбольш значныя творы, якія пакуль не ўваходзяць у спіс абавязковых для прачытання, але з'яўляюцца сапраўднымі літаратурнымі каштоўнасцямі.

#АкадэмКніга
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ.

"ГРАМАДЗЯНІН МЕСЯЦА".

6 лютага у музеі Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксея Кулакова “Гражданин Луны” (“Грамадзянін Месяца”).

Гэта зборнік вершаў і прозы – дыялог, на падставе аднаіменнага монаспектакля аб адзіноце, пачуццях і сэнсах жыцця.Гэты спектакль гучаў на сцэне КЗ Мінск, на беразе Мінскага Мора, у прасторах Каўчэг і Flame Place, саюза тэатральных дзеячоў Арменіі,цэнтра сучасных мастацтваў у Віцебску, у музеі Коласа і інш..

Аляксей Кулакоў  @kulakjan – мінскі паэт, актор, пісьменнік, стваральнік сучаснай батлейкі “Дом з Марамі” @domzmarami , аўтар пяці кніг апавяданняў, сцэнарыст кулінарнага шоу на ТНТ, удзельнік тэатральнага фестываля “АрмМоно” у Арменіі, грае галоўную ролю ў пастаноўцы “Дзікае паляванне Караля Стаха” у парку гісторыі “Сула”. У лонг лісце літаратурнай прэміі Forbes.

Што будзе на прэзентацыі:
- Знаемства з аўтарам
- Вершы і атмасфера
- Паэтычныя гульні, конкурсы, прызы, аўтограф-сесія
.

6 лютага,19:00,
вул.Акадэмічная 5,музей Якуба Коласа
НАШЫ КНІГІ.
ШТО ПАЧЫТЦЬ ад #МІХАІЛБАРАНОЎСКІ.

Наталка Кучмель. "Залатое".

Не называю свае тэксты рэцэнзіямі, бо яны імі, насамрэч, і не з'яўляюцца. Так, водгукі... па прачытанні.

Спадабалася - падзяліся... Гэта ж так проста.

Зборнік Наталкі Кучмель - гэта калі мы (чытачы) сапраўды жадаем чытаць кніжкі з якаснай паэзіяй.

Калі не піярыць, дэбютная кніга ў аўтара можа з'явіцца ў 40 (як кніга "Імгненні"), альбо "Залатое" у 60... як збор твораў і падсумаванне здабыткаў, з шчымлівым адчуваннем "запозненага цяпла"... Не трэба раней !)

Ва ўхвальнай рэцэнзіі Веры Бейкі на гэтую кнігу ёсць прызнанне, што пасля яе прачытання "зусім нічога не хочаш сказаць". Магу толькі далучыцца, бо лепшыя вершы Наталкі зроблены з такой тонкай матэрыі, што на яе фоне нейкія там разборы будуць падавацца штучным пустаслоўем...

Раю.

"Стосам блытаных ліній,
Быццам ніці з асновы, —
Залатое на сінім
Голле ў вечар вясновы.
І ў дрыготкіх глыбінях
Шэрых воч тваіх — тое:
Залатое на сінім.
Залатое на сінім.
Залатое…"
НАШЫ КНІГІ.
ГОСЦІ НАВУКОВАЙ БІБЛІЯТЭКІ...

23 студзеня наведвальнікамі ЦНБ НАН Беларусі сталі замежныя студэнты філалагічнага факультэта БДУ.

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў для замежных гасцей навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў Міхаіл Аляксандравіч Крывіцкі распавёў аб экспазіцыях выстаў, падрыхтаваных у рамках Тыдня беларускай навукі: «шлях у навуку», «калекцыя экслібрысаў м.і. Мінкевіча» і «Старадрукаваная і рукапісная кніга».

У Мемарыяльным кабінеце беларускага паэта і вучонага Пятра Фёдаравіча Глебкі студэнты азнаёміліся з гісторыяй асабістай бібліятэкі пісьменніка, якую ён збіраў на працягу ўсяго жыцця, з інтэр'ерам кабінета і асабістымі рэчамі акадэміка.

Наведвальнікам таксама былі прадэманстраваны альбом "Птушкі Амерыкі" амерыканскага мастака і натураліста пачатку XIX ст. Джона Джэймса Одюбона, і факсімільнае выданне працы Казіміра Сямёнавіча-Grand Art D'artillerie (Вялікае мастацтва артылерыі).

#БібліятэкаНАНБеларусі