Матуля Беларусь
184 subscribers
34.5K photos
655 videos
1 file
3.14K links
加入频道
НАШЫ ТВОРЦЫ.
НАТХНЕННЕ "КОЛАСАЎСКІМІ" МЯСЦІНАМІ.

"Стаўбцоўшчына Якуба Коласа ўся ў дубах.
Нават напрыканцы лістапада, ды ўзімку лісточкі гэтага магутнага дрэва моцна трымаюцца за свае галіны. Поўныя надзеі і сілы.

Карціну "Альбуць у лістападзе" я напісала да юбілею волата беларускай літаратуры.

Сёння твор натхняў юных наведвальнікаў музея Якуба Коласа @muzeykolasa на фэстывалі "Гуляй, зіма! Твая часіна!"
Сардэчна ўдзячна за запрашэнне! Заўсёды рада быць госцем гэтага ўтульнага дома."

#НастаБалыш
НАШ КАЛЯНДАР.
ВЫДАННЕ НА НОВЫ ГОД.

Вось які цудоўны каляндар-2025 з выцінанкай выйшаў у свет.
Яго можна набыць у Акадэмкнізе.


У ім творы-выцінанкі, а таксама ёсць паштоўкі ручной працы з выцінанкай і ўрыўкамі з вершаў беларускіх паэтаў.

#ВольгаГлухоўская
НАШЫ ДАТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2025.

Дзень беларускага пісьменства ў 2025 годзе пройдзе 7 верасня ў Лідзе !

Дзень беларускага пісьменства ў 2025 годзе пройдзе 7 верасня ў Лідзе Гарадзенскай вобласці. Пастановай Савета Міністраў № 873 ад 25 лістапада 2024 года створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXXІІ Дня беларускага пісьменства.

Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускай пісьменнасці будзе рэалізоўвацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Гарадзенскага аблвыканкама, Лідскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і інш..

#НавіныЛіды
@LIDANEWS.
Forwarded from Звязда
Як заахвоціць дзіця чытаць па-беларуску? 📚

Маёй малодшай — дзесяць. Раней у яе былі праблемы з вымаўленнем, разуменнем і запамінаннем слоў па-беларуску. Дакарала сябе, што мала чытала на роднай мове ёй у раннім дзяцінстве. Калі яна падрасла і выявілася праблема, то баялася, што цяпер брацца за беларускія творы — марная праца, бо дачушка дрэнна разумее мову. Але мне ўдалося знайсці спосаб, як заахвоціць дзіця чытаць па-беларуску.

📖У кнізе «Прыгоды Алеся» 16 апавяданняў. Падалася добрай ідэя гэтыя кароткія гісторыі выкарыстаць як заданні адвент-календара перад Новым годам. Напрыклад, назвы апавяданняў, якія трэба прачытаць у пэўны дзень, можна ўкласці ў ячэйкі з заданнямі ў «адвенце» ці салодкімі сюрпрызамі.

Больш цікавага — на zviazda.by
Сустракаем 2025 год з часопісам "Вясёлка"!

У № 12 чытачоў чакаюць:
❄️снежаньскі “Карагод месяцаў” ад Уладзіміра ЛІПСКАГА;
❄️калядная гісторыя і казка з жыцця Яна Баршчэўскага, якія раскажа Алена МАСЛА;
❄️творы да юбілею Алеся ДУДАРА;
❄️зімовы «Спеўнік “Вясёлкі”»;
❄️у рубрыцы «Упершыню ў “Вясёлцы”» — казка Надзеі МОМЛІК;
❄️вынікі конкурсу “Самая дарагая рэч у доме”;
❄️зімовыя вершы, заданні, размалёўка, сканворд.
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІ РАРЫТЭТ.

Рэдкі беларускі савецкі часопіс - "Малады араты".
🔺Быў друкаваным органам ЦК ЛКСМБ сялянскай моладзі.
🔺Выдаваўся ў мінскім выдавецтве "Чырвоная змена" раз на два тыдні ў 1925 - 1926 гг.
🔺На старонках выдання асвятлялася жыццё сялянскай моладзі, ішла агітацыя за ўступленне ў камсамол, і ў шэрагі Чырвонай Арміі.

Цікава, што адным з мастакоў-афарміцеляў часопіса быў фінскі творца Алексантэры Ахола-Вало,які ў 1918 г. дабраахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію і пасля заканчэння савецка-польскай вайны застаўся жыць у Савецкай Беларусі. У 1930-м ён з’ехаў у Фінляндыю, дзе пражыў да 1997 года.

#ЛітАрхіў
НАША ГІСТОРЫЯ.
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ :ПАМЯЦЬ.

1 снежня 1958 г.
(66 гадоў таму) адкрылі помнік Францішку Багушэвічу ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА ЗІМУ.

❄️Зіма вялікае горла мае.
🌨Зіма - свякруха, лета - матачка.
🧤Зімою згадзіцца, што летам радзіцца.
🐴Зімою конь каня з'есць.
☃️Зіма снежная - лета дажджлівае.
🌘Зіма ўцякае цёмнымі начамі.
🍳Зімой ідзе дзела не к яйцу, а к каўбасе.
🍞Я зімою з'ем хлеб і з свіннёю.
🌬Зіма на лета робіць, а лета - на зіму.
💨Колькі лет, столькі зім.
НАШ КАЛЯНДАР.
СНЕЖАНЬ : ЭТЫМАЛОГІЯ НАЗВЫ.

Назва месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай December — дзясяты месяц.

Народная назва падаецца ў выданнях Францыска Скарыны  — прасинець, у "Храналогіі" А. Рымшы (1581) згадваецца як просинецъ. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912 годзе.

Паслядоўна ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — грудзень, у 1908 — грудзень (дзекабр), у 1909 — снежань (дзекабр), у 1910—1912 — снежань; пазней — снежань («ад снегу»).

Снежань азначае пачатак снегападу. Сама назва сведчыць пра характар гэтага месяца: "снежань". Па ім, лічылі ў народзе, раўняліся вясна і лета. Будзе снежань сухі - і яны будуць сухія, а выдасца цёплы, дык і лета такое ж: "У снежні адкрытае вуха - летам горача і суха". Правяралі і ўрадлівасць наступнага лета: "У снежні мароз і снег вышай хаты - год будзе багаты".