Матуля Беларусь
186 subscribers
36.9K photos
674 videos
1 file
3.26K links
加入频道
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Туман у снежні –
варажба...
Ці насланнё,
ці адзінота?
Ён першы снег не зневажаў.
Ён проста быў, як я, маркотны.

Ён проста крочыў наўздагад
і пераблытаў поры ў годзе...
Туман, табе я сёння рады –
ты мой таварыш па самоце."

( ЭДУАРД АКУЛІН )

Надвор'е і настрой першага снежаньскага вечара перадаў паэт так трапна... "Таварыш па самоце" - дакладна пра цяперашні час.
Але, ёсць надзея... Што хутка ўсё парадуе : і замест туману будзе ясна, замест шэрасці - бела і чыста, і на душы - зайграюць ліры...

Кладземся спаць, як заўсёды - з надзеяй.

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Сэрца не здрахла —
Яму не даюць драхлець
Добрыя людзі:
Раняць і раняць яго.
Дык мабілізуецца !"

         ( НІЛ ГІЛЕВІЧ )

Калі сэрца б'ецца - мы жывем. Калі трапечыць, нібы-та птушка - мы перажываем, хвалюемся, турбуемся, неабыякавыя - кахаем ці крыўдзімся, кудысьці імкнемся, па чымсьці непакоімся...

Я жадаю ВАМ добрых сардэчных рытмаў, СЯБРЫ !

Аніякага болю. Толькі цяпла.
Устаноўка на дзень - поспех і шчасце. І мір. Перш наперш у сабе...

ДОБРАГА РАНКУ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАЛАДЗЕЧНА. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
28 і 29 снежня Брэсцкая абласная, філармонія запрашае...
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 2 снежня.

Воблачна з праясненнямі.
🌂 Пераважна без ападкаў.
Вецер паўднёвы слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра максімальная днём + 1..+ 6°з.

У Мінску:
воблачна з праясненнямі.
🌂 Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
Вецер паўднёвы слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра:
раніцай +2..+ 3 ° з,
днём +2..+4 ° з,
увечары +1..+2°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

2 снежня - Аўдзей Рупліўца.

Праваслаўныя вернікі ўшаноўваюць памяць аднаго з дванаццаці малых біблейскіх прарокаў Аўдзія, які вёў набожнае жыццё. Па народным календары ж святкуецца Дзень Аўдзея Рупліўцы.


Нашы продкі прыкмецілі: вербы на Аўдзея плачуць – да завеяў.


У народзе лічылі, што ў гэты дзень на двары нечысць шалее. Таму праводзілі адмысловы абрад: стукалі абухом сякеры па аконных рамах і дзвярных вушаках. Лічылася, што гэта абароніць дом ад цёмных сіл.

2 снежня - імяніны ў Аўдзея, Варлама ды Ларыёна.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧГЫМ...

ПРЫБАЎЛЕННЕ Ў ВЕРЫ.
1⃣
Калі Іісус увайшоў у Кафарнаум, падыйшоў да Яго сотнік і прасіў Яго, кажучы: Божа ! Слуга мой ляжыць дома спаралізаваны і страшэнна пакутуе.

Іісус кажа яму: Я прыйду і вылечу яго.

Сотнік жа сказаў у адказ: Божа, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой. Бо і я чалавек падуладны, але маю пад сабою жаўнераў, кажу аднаму: Ідзі, і ідзе; і другому: Прыйдзі, і прыходзіць; і слузе майму: Зрабі тое, і робіць.

Пачуўшы гэта, Іісус здзівіўся і сказаў тым, хто ішоў услед за Ім: Сапраўды кажу вам, ні ў кога ў Ізраэлі Я не знайшоў такой веры. Кажу ж вам, што многія  прыйдуць з усходу і захаду і сядуць за стол з Абрагамам, Ісаакам і Якубам у Валадарстве Нябесным.
Мц 8, 5-11
👇
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧГЫМ...

ПРЫБАЎЛЕННЕ Ў ВЕРЫ.
2⃣
Разважанне да Божага слова.

У гэтым чужынцы, які прыходзіць да Іісуса, мы маем адзін з лепшых прыкладаў веры, які можна знайсці ў Евангеллі. Падчас кожнай св. Імшы мы ўзгадваем яго, калі рыхтуемся прыняць Бога ў Камуніі.

Іісусу вялікую радасць прыносіў кожны выпадак, калі Ён сустракаў такую веру ў людзях, як у гэтага сотніка. Тамашу, які сумняваўся, Ён сказаў: «Ты паверыў, таму што бачыш мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў». Божа, дапамажы мне ўзрастаць у веры, пачаўшы з той малой веры, якую я маю. Цяпер, у гэты час малітвы, мы можам прынесці Яму гэтую вялікую радасць сваёй верай.

@PrastoraMalitvyBy
НАША ВЕРА.
АДВЭНТ У ГУДАГАІ.

1 снежня 2024 г. у Гудагаі распачалі Адвэнт малітвай і благаслаўленнем адвэнтавых вянкоў, якія выканалі дзеці з роднымі.

Сем'і будуць запальваць свечкі падчас штодзённай малітвы дома.

Благаславі, Пане Божа...

Фота: ксёндз #МіколаГракаў