Матуля Беларусь
187 subscribers
37.6K photos
680 videos
1 file
3.29K links
加入频道
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

"ЭДА. ЗАБЫТЫЯ ПЕСНІ".

Забытыя песні суровай поўначы ад выдавецтва “Тэхналогія”.

Завяршыўся праект па перакладзе знакамітых стараісландскіх твораў на беларускую мову. Зроблены ён намаганнямі ўсяго аднаго чалавека.

Кандыдат філалагічных навук Яўген Папакуль нарадзіўся  ў Наваполацку і ўжо колькі часу працуе над тэкстамі Эды. Цягам трох апошніх гадоў кніжныя паліцы беларусаў узбагаціліся кнігамі “Эда. Песні пра багоў”, “Эда Сноры Стурлусана”, “Эда. Песні пра герояў”.

Варта зазначыць, што перакладчыку, акрамя непасрэднай працы з тэкстамі прыйшлося вырашыць нямала метадалагічных пытанняў, пачынаючы з нехарактэрных для нашага культурніцкага абсягу назваў прадстаўленых кніг да суаднясення правіл стараісландскага вершаскладання з асаблівасцямі беларускай мовы.

Адмовіўшыся ад паняццяў “старая” і “малодшая”, “паэтычная” і “празаічная” Эда, Яўген Папакуль прапануе замацаваць іншы, менш распаўсюджаны на постсавецкай прасторы падыход.

Больш інфармацыі на 👇

#TnBy
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

ДА СКАРЫНАЎСКАГА ЮБІЛЕЯ.

Да 500-годдзя выдання скарынаўскага «Апостала» «Тэхналогія» падрыхтавала каляндар «Францішак Скарына ў Вільні».

«Апостал» — гэта першая дакладна датаваная кніга, выдадзеная ў Вільні.

Каляндар змяшчае не толькі зручную прасторную сетку, але і багатую калекцыю візуальных матэрыялаў, звязаных з нашым знакамітым кнігавыдаўцом, — ад жывапісу і скульптуры да марак і манет.

#Тэхналогія
https://tn.by
#TnBy