Матуля Беларусь
184 subscribers
35.7K photos
669 videos
1 file
3.2K links
加入频道
НАШЫ МУЗЕІ.

ГУДЗЕВІЦКІ
ЛІТАРАТУРНА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ ЗАПРАШАЕ...

"Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей прапаноўвае для наведвальнікаў майстар-клас па вырабу лялькі-абярэга з нітак.

Як паказала практыка, удзельнікі майстэрні ўважліва слухаюць і з захапленнем працуюць. Не ўсё даецца лёгка, але ўсе вельмі стараюцца.

Таму і Вас заклікаем: не прапусціце магчымасць навучыцца новаму і стварыць уласны абярэг, які будзе ахоўваць ваша здароўе і дабрабыт!"

#Гудзевічы
#Гродзеншчына
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ЗБОР АРХІВАЎ.

ГУДЗЕВІЦКІ МУЗЕЙ ЗАКЛІКАЕ...

"Паважаныя сябры! 2 лютага 1968 года Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей упершыню адчыніў свае дзверы, і ў гонар гэтага, мы рады запрасіць Вас прыняць удзел у акцыі – “Гісторыя ў артыкулах і фотаздымках”. Калі ў Вас захаваліся архіўныя фотаздымкі, на якіх ёсць вашы візіты ў музей у перыяд яго працы да 2000-х гг. – падзяліцеся імі з намі.

Таксама мы збіраем газетныя артыкулы і кнігі, у якіх фігурыраваў наш музей на працягу ўсёй яго працы.

Кожны фотаздымак, артыкул, выданне, якія звязаны з нашым музеем, – акно ў мінулае, якое захоўвае ў сабе эмоцыі, успаміны і гісторыі людзей, стаўшых сведкамі значных падзей. Мы запрашаем усіх прыняць удзел у гэтай акцыі. Кожны ўдзельнік атрымае магчымасць бясплатна наведаць наш музей."

#МаскоўскіРаён
#Гродзеншчына