Матуля Беларусь
184 subscribers
34.5K photos
655 videos
1 file
3.14K links
加入频道
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

СВЯТА ПЕРНІКАЎ.

Для вернікаў Мікола-Сафійскага храма г. Бабруйска прайшоў восеньскі майстар-клас па роспісу пернікаў.

Удзельнікі сустрэчы атрымалі прыемныя эмоцыі ад стасункаў і карысныя навыкі. Кожны панёс з сабой салодкія пернікі, аздобленыя сваімі рукамі.

#БабруйскаяЕпархія
ТБ-ЗДЫМКІ.
ТУТ і ЗАРАЗ.

Salutări din partea moldovenilor !

Прывітанне па-малдаўску !
ТБ-ЗДЫМКІ.
ТУТ і ЗАРАЗ.

Bielorusă și moldovenească.

Беларуска і малдаванка.

Жаночыя вітанкі ВАМ, СЯБРЫ 🌹!
ТБ-ЗДЫМКІ.
БЕЛАРУСЫ + МАЛДАВАНЕ = СЯБРЫ НАВЕЧНА !

Дзень народнага адзінства - пра яднанне беларускай нацыі і пра ўзаемасуседства на адной, нашай зямлі з іншымі народамі !

У Беларусі пражываюць прадстаўнікі каля 150 нацыянальнасцяў. Як ім з намі, а нам - з імі ?!)

Жывем мірна, вітаемся - гасцінна !

#НаташаБардзілоўская ўпэўнілася ў гэтым, пабываўшы... на прыватным беларуска-малдаўскім падворку ў Мінскім раёне !

Рыхтую рэпартаж - з агеньчыкам і з любоўю, інакш пра малдаван нельга ❤️ !)

Тэлеэфір - заўтра і ў нядзелю...
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ЛОЗАПЛЯЦЕННЕ : МАЙСТАР-КЛАС ад АЛЕНЫ.

13 верасня ў рамках праекта “Скарбонка талентаў” адбылася цікавая сустрэча с таленавітым майстрам. У дзяржаўным літаратурным Музеі Янкі Купалы прайшоў майстар-клас па лозапляценні.

Усе з вялікай цікавасцю слухалі народнага майстра Беларусі па лозапляценні Гурэцкую Алену.

Даведаліся, як шмат намаганняў трэба прыкласці толькі для падрыхтоўкі матэрыяла для пляцення.

Пазнаёміліся з аўтарскімі работамі майстра і, вядома, атрымалі азы навыкаў па пляценні, калі сваімі рукамі зрабілі сувенір-абярэг☀️ “сонейка”.☀️

#АлёнаЛазоркаГурэцкая