Матуля Беларусь
184 subscribers
34.5K photos
655 videos
1 file
3.14K links
加入频道
НАШЫ АСОБЫ.
СТАНІСЛАЎ ГАРАЧАЎ.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА.

18 лістапада -
дзень нараджэння жывапісца ГАРАЧАВА Станіслава Якаўлевіча (1938 - 1997).


Скончыў Горкаўскае мастацкае вучылішча, Беларускі тэатральна- мастацкі інстытут. Вучыўся ў В.Цвіркі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1962 г. Член Саюза мастакоў Беларусі з 1967 г.

#ViktarKaval
НАША ВЕРА.
ДУХОЎНЫЯ АСОБЫ.

МИХАЛ БАБРОЎСКІ - ТЭОЛАГ, СЛАВІСТ.

19 лістапада -
дзень нараджэння славіста, даследчыка старажытных крывічскіх старадрукаў, доктара тэалогіі Міхала БАБРОЎСКАГА (1784 - 1848).


Адзін з прадстаўнікоў шляхецкага роду Баброўскіх, нарадзіўся ў сям’і вуніяцкага святара ў вёсцы Волька Выганоўская на Берасцейшчыне.

Навучаўся ў Кляшчэняўскай царкоўнай школе і піярскім вучылішчы ў Драгічыне, Беластокскай гімназіі і Галоўнай духоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце. З 1822 г. прафесар. У сувязі са следствам па справе філарэтаў і філаматаў адлічаны ад выкладання і высланы ў базыльянскі манастыр у Жыровічах. У 1833 г. сасланы ў мястэчка Шарашова, дзе быў святаром да канца жыцця. Памёр ад халеры. Пахаваны на шарашоўскіх могілках за алтаром царквы Св.Пятра і Паўла.

Даследаваў унікальныя калекцыі славянскіх рукапісаў і старадрукаў. Адзін з пачынальнікаў скарыназнаўства. Частка яго рукапісаў апублікавана пры жыцці, частка знікла адразу пасля смерці даследчыка.

#ViktarKaval
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

ГЕОРГІЙ КАНІСКІ.

20 лістапада -
дзень нараджэння украінскага і беларускага царкоўна-палітычнага дзеяча, архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага Георгия Каніскага (1717 - 1795).


Нарадзіўся ў г.Нежыне. Выпускнік Кіеўскай духоўнай акадэміі ў 1755 г. пераехаў у Магілёў, заснаваў духоўную семінарыю. Праваслаўны архіепіскап, які выказваў думку, што беларусы павінны мець права гаварыць і пісаць на роднай мове, захоўваць сваё нацыянальнае...

"Сто разоў няшчасны той чалавек, у якога Сам Бог ісцом з’яўляецца і якому з Богам у суд уступіць належыць! Адзін толькі асмеліцца пачаць суд з Богам. Хто такі - спытаеце вы са здзіўленнем. Сам Бог, Адзінародны Сын Божы, Які паручыўся заплаціць за беззаконні нашы. Але і Ён, хоць Сын, чаго толькі не перацярпеў, каб уміласцівіць правасуддзе Божае? Крывёю Сваёю за кроў людзей паўшых, ганебнай смерцю на крыжы павінен быў Ён заплаціць.
Якія ж мучэнні, якія ж катаванні чакаюць тых бестурботных епіскапаў, якія спяць і маўчаць?"

#ViktarKaval
НАШЫ АСОБЫ.
ПІЛІП ПЕСТРАК.
ЛІТАРАТУРА.

27 лістапада -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка ПІЛІПА ПЕСТРАКА (1903-1978).


Нарадзіўся ў вёсцы Сакаўцы Івацэвіцкага раёна. Вучыўся ў Куйбышаўскім універсітэце. Удзельнічаў у нацыянальным руху ў Заходняй Беларусі. Адбыў 11 гадоў у турэмным зняволенні. Пад час вайны партызаніў ў Беларусі. Друкаваўся з 1927г. (псеўданім Звястун). Першы зборнік вершаў "На варце". Аўтар гістарычнай эпапеі "Сустрэнемся на барыкадах". Публікаваў нарысы, літаратурна- крытычныя і публіцыстычныя артыкулы. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

ПЕРШЫ СНЕГ

Снег пушысты, бадзёры, крамяны
Ціхай беллю празрыстаю лёг,
Дрэвы, хаты ахутаў, рахманы,
І застыў на шырокіх палёх.

Першы снег - гэта сэрцу навіна,
Гэта - раны прыкрыла зямля,
Гэта - з жартам прабегла дзяўчына,
Смех пры студні і скрып жураўля...

#ViktarKaval
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

СВЯТЫ АЎДЗЕЙ.

2 снежня - ушанаванне
Прарока АЎДЗЕЯ - з 12-ці
(ІХ ст. да Н.Х.).


Імя прарока азначае "слуга Госпада".
Кніга Аўдзея - самая кароткая ў Старым Запавеце. Яна складаецца з адной главы (21 верш).
Кніга ганіць эдаміцянаў за тое, што яны заключылі саюз з ворагамі юдэяў:

"У той дзень, калі ты стаяў насупраць, у той дзень, калі чужыя адводзілі войска яго ў палон і іншапляменцы ўвайшлі ў браму яго і кідалі жэрабя аб Ерусаліме, ты быў як адзін з іх". (Аўдз. 11)
Вершы 15 - 21 малююць карціну адраджэння Ізраіля і пакаранне Эдома. Ізраіль будзе святым месцам і апошні верш кажа як Бог стане Царом свету і наступіць царства Месіі.

#ViktarKaval
НАША ВЕРА.
АСОБЫ КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ БЕЛАРУСІ.

АЛЯКСАНДР АСТРАМОВІЧ.

7 снежня - дзень нараджэння беларускага каталіцкага святара, паэта Аляксандра АСТРАМОВІЧА (Андрэя Зязюлі, 1878 - 1921).

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў вёсцы Навасады Ашмянскага павету. Вучыўся ў народнай вучэльні ў Гальшанах, потым у Ашмянах. Служыў у расiйскай арміі ў Гомелі і Барысаве, малодшы унтэр- афіцэр.

У 1910 г. скончыў Пецярбургскую каталіцкую семінарыю і быў высвячаны на святара. Служыў ксяндзом у мястэчках Трабы, Ракаў, Новы Свержань,Смілавічы, Сянно. Удзельнічаў у грамадзкім жыцьці Беларусі. Быў знаёмы з Янкам Купалам. Адзін з арганізатараў і ўдзельнік з’езду беларускага каталіцкага духавенства ў Мінску (1917). Пасля прыходу бальшавікоў арыштаваны, сядзеў у астрозе. Памёр у Сянно, пахаваны на мясцовых каталіцкіх могілках.

Як паэт апублікаваў першы верш "Песня дзяўчыны" ў 1909 г.. Выдаў зборнік паэзіі "З роднага загону". Збіраў народныя песні, якія ўвайшлі ў зборнік "Беларускія песні з нотамі".

#ViktarKaval
НАШЫ МУЗЕІ.
ГРОДЗЕНСКІ ГІСТОРЫКА-АРХЕАЛАГІЧНЫ.

9 снежня 1922 г. -
102 гады з дня адкрыцця ГРОДЗЕНСКАГА ГІСТОРЫКА-АРХЕАЛАГІЧНАГА МУЗЕЯ. У гады вайны ён быў разрабаваны акупантамі. Адноўлены ў 1945 г. Размяшчаецца ў Гродзенскім Старым замку.


У 1990 г. музею перададзены Новы замак, а потым Дом майстра - тыповы жылы дом другой паловы ХVIII ст. Асноўны фонд музея налічвае звыш 190 тыс. экспанатаў.

У шматлікіх экспазіцыйных залах выстаўлены археалагічныя знаходкі, калекцыі старадаўніх манет, зброі, музычных інструментаў, літаратурныя помнікі, этнаграфічныя матэрыялы.

#ViktarKaval
НАШЫ АСОБЫ.
ТАМАШ ЗАН.
ПАЭЗІЯ.

21 снежня -
дзень нараджэння паэта Тамаша ЗАНА (1796 - 1851).


Нарадзіўся ў фальварку Халецкаўшчына Вілейскага павету Мінскай губерні. Вучыўся ў Мінскай гімназіі. У 1815 г. паступіў на фізіка- матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Адзін з заснавальнікаў Таварыства філаматаў, прэзідэнт Таварыства філарэтаў. У 1823 г. арыштаваны і ў кастрычніку 1824 г. высланы ў Арэнбургскую фартэцыю, адкуль вызвалены 22 лістапада 1825 г. Сустрэў вядомага нямецкага прыродазнаўцу Аляксандра Гумбальта і пад яго ўздзеяннем займаўся даследаваннем Урала і Заўралля.

На падставе сваіх калекцый стварыў музей у Арэнбургу. Амаль дваццаць гадоў мусіў жыць паэт у расстанні з радзімай.Толькі ў 1840 г. атрымаў дазвол вярнуцца на Бацькаўшчыну. Памёр 7 ліпеня 1851 г. і пахаваны ў мястэчку Смаляны Аршанскага павета.

#ViktarKaval
НАША ВЕРА.
ГІСТОРЫЯ ВЫДАННЯ.

2 студзеня 1518 г.
свет убачыла пражскае выданне Францыска Скарыны - кнігі "ЭКЛЕЗІЯСТ" ("Еклесиастесъ, или Соборникъ премудрого Соломона").


Ён уваходзіць у раздзел "Пісанні" Старога Запавету. Аўтар - цар Саламон. Асноўны матыў "Эклезіяста" - марнасць чалавечых спроб пазнаць сэнс жыцця.
Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі. Тут указана "Зупольне выложеный на рускый язык доктором Францискомъ Скорининымъ сыном с Полоцка". Змешчана прадмова Скарыны, анатацыя зместу, пасляслоўе,асноўную думку кнігі Скарына перадае словамі Эклезіяста: "Марная мітусня і ўсё - марнасць і неспакой духу", гаворыць што шчасця не знайсці "у царствах і панаванні", "багацці і скарбах"..."У канцы ж кнігі гэтай раскрыў сэнс думак сваіх, кажучы: "Вынік усяго сказанага выслухайце ўсе: хто Бога баіцца і запаведзі Яго выконвае - той сапраўды дасканалы чалавек".
Мастацкая аздоба - гравюра "Саламон і царыца Саўская", 2 застаўкі,14 ініцыялаў. Усяго збераглося 15 асобнікаў кнігі.

#ViktarKaval
НАШЫ АСОБЫ.
АЛЕСЬ ШАШКОЎ.
ЛІТАРАТУРА.

3 студзеня -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка
ШАШКОВА АЛЕСЯ (1923 - 2016)
.

Нарадзіўся ў вёсцы Раманоўшчына Чашніцкага раёна. Скончыў Літаратурны інстытут імя М.Горкага. Удзельнік вайны. Друкавацца пачаў з 1947 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў "Абуджэнне", "Ранняй вясною", "Сонца тушыць зоркі", аповесці "Навальніца спее ў цішыні", рамана "Спытай сваё сэрца", кніг для дзяцей і інш..

#ViktarKaval