Матуля Беларусь
184 subscribers
34.5K photos
655 videos
1 file
3.14K links
加入频道
«СІЛА ВЕРЫ». СІЛА ЖАНЧЫНЫ. САЮЗ ПРАВАСЛАЎНЫХ ЖАНЧЫН. АНОНС.
Чакаць цуда і рабіць яго сваімі рукамі...
Навучыцца жыць, страціўшы мужа, калі застаешся – адзіная апора для пяцера дзяцей...
Працягнуць руку дапамогі «чужым дзецям» - тым, хто пакутуе ад захворванняў печані...
Стаяць начале Міжнароднай грамадскай арганізцыі...
Госця чарговай серыі т\п «СІЛА ВЕРЫ» - Наталля Дзмітрыеўская : сустаршыня «Саюза праваслаўных жанчын», шматдзетная мама і сустваральнік дабрачыннага Фонда «Жыццё, як цуд». Толькі-толькі запісалі ! Пра эфір паведамлю дадаткова...!!!

#сілаверы #саюзжанчын #праваслаўе #дабрачыннасць #фонд #цуд #шматдзетнасць #дыялог #наталлябардзілоўская #наталлядзмітрыеўская #духоўнаяакадэмія #атн #бт
НАШЫ. БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯТВА. ЖЫВЫЯ КРЫНІЦЫ МАСТАЦТВА.
Пакуль інтрыга...Але, з нецярплівасцю чакаю заўтра...Плануецца ў мяне найцудоўнейшая сустрэча з таленавітымі беларусікамі...Нашай зменай у збераганні традыцый, у любові да роднага слова, родных вытокаў, да роднай краіны...Абавязкова падзялюся ўражаннямі і фотаздымкамі !!!

#анонс #творчыкалектыў #беларусы #народнаямузыка #нашамастацтва #родныякрыніцы #наташабардзілоўская #атн #бт